
- •Прадмова
- •Лекцыйная частка Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •Сутнасць і прырода мовы
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
- •3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
- •Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •1. Беларуская мова належыць да
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове
- •Лекцыя 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
- •2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •3. Трасянка як лінгвістычная з'ява
- •4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
- •3. Трасянка – гэта
- •Лекцыя 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
- •3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
- •4. Паходжанне лексікі беларускай мовы
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
- •7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць
- •Лекцыя 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Устанавіце адпаведнасць
- •У тэрмінатворчасці асабліва пашыраны
- •Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Для навуковага выкладу характэрны
- •Устанавіце адпаведнасць
- •Навуковы выклад вызначаецца
- •Лекцыя 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
- •2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
- •3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
- •1. Апісанню ўласцівы
- •Устанавіце адпаведнасць
- •Абзац і зфа
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
- •3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
- •Да жанраў навуковага стылю адносяцца
- •Устанавіце адпаведнасць
- •3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
- •Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
- •1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •1. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Паняцце дакумента. Групы дакументаў
- •1. Асабістыя дакументы.
- •2. Распарадчыя дакументы
- •Закон Рэспублікі Беларусь
- •Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •4. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
- •5. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
- •Лекцыя 10. Культура маўлення
- •1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
- •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
- •3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
- •1. Дакладнасць маўлення звязана з
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае
- •Практычная частка Да лекцыі 1. Мова і соцыум
- •Да лекцыі 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Да лекцыі 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыі
- •Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •Да лекцыі 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Да лекцыі 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Да лекцыі 8. Жанры навуковага маўлення
- •Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •Да лекцыі 10. Культура маўлення
- •Заданні для індывідуальнай і самастойнай работы студэнтаў Тэмы рэфератаў
- •Літаратура для анатавання
- •*Гэта цікава! жыццё ваенных у беларускіх фразеалагізмах
- •З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
1. Дакладнасць маўлення звязана з
1) размежаваннем паронімаў і сінонімаў;
2) размежаваннем простых і складаных сказаў;
3) размежаваннем значэнняў мнагазначных слоў;
4) размежаваннем тэрмінаў і прафесіяналізмаў;
5) размежаваннем амонімаў.
2. Устанавіце адпаведнасць
А. Арфаграфічныя. 1. Правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення.
Б. Лексічныя. 2. Правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў.
В. Сінтаксічныя. 3. Правільнае напісанне слоў.
Г. Марфалагічныя. 4. Выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці са
стылем.
5. Правільнае напісанне формы слова.
3. Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае
1) дакладнасць маўлення;
2) чыстату маўлення;
3) дарэчнасць маўлення;
4) сцісласць маўлення;
5) лагічнасць маўлення.
Практычная частка Да лекцыі 1. Мова і соцыум
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія крытэрыі выкарыстоўваюцца пры вызначэнні паняцця «родная мова» (крытэрый паходжання, самаідэнтыфікацыі, знешняй ідэнтыфікацыі, кампетэнцыі, функцыянальнасці).
«Родная мова» – выраз не строга тэрміналагічны. Ён хутчэй адносіцца да сферы нацыянальнай псіхалогіі і этнічнага самаўсведамлення народа, чым да лінгвістыкі. Але эвалюцыя міжнацыянальных адносін у XX ст. паставіла гэта паняцце ў цэнтр многіх тэарэтычных і практычных задач, звязаных з праблемамі суверэнітэту народаў, нацый і этнасаў, іх нацыянальна-культурнага развіцця, выбару дзяржаўнай мовы і моў міжнацыянальных зносін, вызначэння статусу і функцый моў народнасцей, што не маюць дзяржаўнай аўтаноміі, і г.д. У выніку такі ясны выраз, як «родная мова», канцэптуальна ўскладніўся і, пакінуўшы межы этналогіі і псіхалінгвістыкі, набыў паліталагічнае гучанне і міждысцыплінарны статус.
Вынікам гэтага сталася тое, што «родная мова» пачала акрэслівацца па-рознаму ў залежнасці ад зыходных метадалагічных пазіцый, агульных і прыватных тэарэтычных канцэпцый і нават палітычных прыхільнасцей. Існуе нямала спроб яго азначэння і характарыстык. Вось некаторыя з іх. Родная мова – тая, што першай засвоена ў дзяцінстве ў сямейным асяроддзі і што застаецца зразумелай усё жыццё. Родная – мова, якой чалавек валодае максімальна глыбока і поўна, на якой яму лягчэй, хутчэй і прасцей мысліць, больш зручна і прывычна, чым на якой-небудзь іншай, выказваць свае думкі і пачуцці. Родная мова спасцігаецца чалавекам адначасова з развіццём здольнасці мысліць. Гэта хутчэй прысваенне мовы, а не яе асваенне, вывучэнне.
Самая істотная ўласцівасць роднай мовы – даваць магчымасць асобе ідэнтыфікаваць сябе і ў адпаведнасці з гэтым атрымаць усе характарыстыкі гэтага стану: лёгкасць, хуткасць, прастату, зручнасць, звычайнасць карыстання роднай мовай як формай сацыяльнага быцця.
Роднай называюць і мову нацыі, засвоеную з дзяцінства. Гэта мова бацькоў, мова свайго народа. Пры двухмоўі і шматмоўі – гэта мова штодзённых зносін. Існуе думка, што пры дасканалым веданні дзвюх моў і аднолькава лёгкім валоданні імі ў любых абставінах можна гаварыць пра дзве родныя мовы.
Варта звярнуць увагу, наколькі розныя прыкметы і ўласцівасці пакладзены ў аснову раскрыцця гэтага паняцця – ад мовы, успрынятай у дзяцінстве, да сукупнасці ўсіх відаў і форм знакавых сістэм, якімі карыстаецца чалавек ва ўмовах сучаснай цывілізацыі. Паказальна і тое, што ўсе гэтыя прыкметы навукова і сацыяльна значымыя пры пошуку адказу на пытанне, што такое родная мова.
Аднак з усіх рысаў, асаблівасцей, прыкмет, функцый роднай мовы, што адзначаюць розныя даследчыкі, трэба вылучыць дзеля іх асаблівай значнасці тры функцыі: мыслення, выражэння думкі і самаідэнтыфікацыі. Усё астатняе ў мове, якую чалавек лічыць сваёй роднай (час і спосаб валодання ёю, ступень яе разумення, штодзённасць зносін, пазнавальныя магчымасці, назапашванне ведаў у памяці, эмацыянальнасць, здольнасць служыць сродкам сацыяльнай барацьбы і г.д.), падпарадкавана тром гэтым яе функцыянальным прыкметам.
Зыходзячы з гэтых меркаванняў, паняццю «родная мова» можна даць наступнае азначэнне: роднай называецца мова, на якой чалавек мысліць без дастатковага самакантролю, з дапамогай якой лёгка і натуральна выражае свае думкі ў вуснай і пісьмовай слоўнай форме, якая служыць падмуркам яго этнічнага самаўсведамлення, яго этнічнай і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі
(А.Я.Міхневіч).
* Заданне 2. Прачытайце ўрывак. Якую ролю ў жыцці чалавека выконвае слова? У чым аўтар бачыць вытокі роднага слова?
Роднае слова. Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне.
Потым у бесклапотным дзяцінстве яно уводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, адкрывае нам роднае слова разнастайныя цуды і таямніцы жыцця, уносіць нас у прывабную і захапляючую далячынь падзей у бабульчынах казках і легендах.
Затым у школе мы сустракаемся з ім на старонках кніг. Клапатлівыя настаўнікі расчыняюць перад намі дзверы ў гэтае бяскрайняе мора родных слоў. Па яго прасторах мы накіроўваемся ў далёкія вандраванні. Перад намі паўстае наша вялікая краіна. Мы чуем шум яе гарадоў, магутны гул нашык фабрык, заводаў і электрастанцый. Мы ўглядаемся ў прасторы калгасных палёў, у далёкія абшары лясоў. За бясконцымі шарэнгамі родных слоў у кнігах перад нашым зрокам праходзіць уся зямля, яе разнастайная прырода, яе шматвяковая гісторыя, розныя народы, іх звычаі і лёс.
Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэтага мора слоў, адкрываючы там багацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры. Мы ўваходзім у велічныя палацы навукі, дзе за разнастайнымі спалучэннямі слоў паступова ўлоўліваем усю складанасць і бясконцасць сусвету, захапляемся магутнасцю і вынаходлівасцю розуму людзей.
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. Яно то ласкавае і пяшчотнае, як подых летняга ветру, то шырокае і плаўнае, як далячынь палёў і азёрныя блакіты, то звонкае і пералівістае, як празрыстыя крыніцы і песні птушак, то суровае і грознае, як навальнічныя хмары (А.Кр.)
* Заданне 3. Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку.
Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам.
Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.
Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі.
Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу – і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.
Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай.
(Паводле У.Караткевіча)