
- •Прадмова
- •Лекцыйная частка Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •Сутнасць і прырода мовы
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
- •3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
- •Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •1. Беларуская мова належыць да
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове
- •Лекцыя 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
- •2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •3. Трасянка як лінгвістычная з'ява
- •4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
- •3. Трасянка – гэта
- •Лекцыя 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
- •3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
- •4. Паходжанне лексікі беларускай мовы
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
- •7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць
- •Лекцыя 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Устанавіце адпаведнасць
- •У тэрмінатворчасці асабліва пашыраны
- •Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Для навуковага выкладу характэрны
- •Устанавіце адпаведнасць
- •Навуковы выклад вызначаецца
- •Лекцыя 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
- •2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
- •3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
- •1. Апісанню ўласцівы
- •Устанавіце адпаведнасць
- •Абзац і зфа
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
- •3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
- •Да жанраў навуковага стылю адносяцца
- •Устанавіце адпаведнасць
- •3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
- •Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
- •1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •1. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Паняцце дакумента. Групы дакументаў
- •1. Асабістыя дакументы.
- •2. Распарадчыя дакументы
- •Закон Рэспублікі Беларусь
- •Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •4. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
- •5. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
- •Лекцыя 10. Культура маўлення
- •1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
- •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
- •3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
- •1. Дакладнасць маўлення звязана з
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае
- •Практычная частка Да лекцыі 1. Мова і соцыум
- •Да лекцыі 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Да лекцыі 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыі
- •Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •Да лекцыі 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Да лекцыі 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Да лекцыі 8. Жанры навуковага маўлення
- •Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •Да лекцыі 10. Культура маўлення
- •Заданні для індывідуальнай і самастойнай работы студэнтаў Тэмы рэфератаў
- •Літаратура для анатавання
- •*Гэта цікава! жыццё ваенных у беларускіх фразеалагізмах
- •З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі.
Рэферат (ад лац. referre – дакладваць, паведамляць) – кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. (ТСБМ).
У навуковай літаратуры існуе падзел рэфератаў па паўнаце выкладу на дзве разнавіднасці: інфарматыўныя (рэфераты-канспекты) і індыкатыўныя (апісальныя, указальныя – рэфераты-рэзюмэ).
Інфарматыўныя рэфераты змяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе; у іх таксама ўказваецца мэта і задачы даследавання, звесткі пра методыку даследавання, сферу прымянення, прыводзяцца вынікі працы, якія маюць навуковую і практычную значнасць, і інш.
Індыкатыўныя рэфераты (рэфераты-рэзюмэ) займаюць прамежкавае становішча паміж рэфератам і анатацыяй (іх называюць рэфератыўнай анатацыяй). Яны толькі «падказваюць» чытачу, патрэбна яму звяртацца да першаснага дакумента ці не. У такіх рэфератах называюцца асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай рэферыруемай працы, пералічваюцца назвы раздзелаў, глаў, параграфаў, прыводзяцца ключавыя словы і словазлучэнні (звычайна тэрміны, якія грунтуюцца на асноўных ідэях і паняццях рэферыруемай працы) [54].
Схема інфарматыўнага рэферата (рэферата-канспекта):
Уступ (загалоўкавая частка).
Апісанне (уласна рэфератыўная частка).
Заключная частка.
Ва ўступе даецца бібліяграфічнае апісанне (яно афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам).
Уласна рэфератыўная частка ўключае ў сябе змест асноўных пытанняў і праблем, закранутых у артыкуле, манаграфіі і інш. (прычым выклад пазіцыі аўтара ідзе аб’ектыўна, без суб’ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага); пазначаюцца вынікі даследаванняў; таксама ўказваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш. Напрыклад: У дапаможніку разглядаецца; у 1-й тэме аўтар адзначае, што; затым даследуецца; перш за ўсё адзначаецца, што; аўтарам разглядаецца; тэма 2 прысвечана; аўтар вылучае; аўтарам звяртаецца ўвага на тое, што (у прыватнасці, звяртаецца ўвага на тое, што); гэтаму прысвечана 3-я тэма дапаможніка; аўтар рэкамендуе; далей аўтар зазначае, што; тэма 4 прысвечана....... і г.д.
У заключнай частцы прыводзяцца вывады аўтара, паказваецца значэнне і своечасовасць артыкула і інш.
Рэферат павінен быць аб’ектыўным, поўным, лагічным, адпавядаць стылістычным нормам.
Класіфікацыя рэфератаў
Класіфікацыя па |
Назва |
Змест |
Паўнаце выкладу зместу |
Інфарматыўныя |
Перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы |
Індыкатыўныя |
Указваюць толькі на асноўную тэму першакрыніцы |
|
Колькасці рэфераваных першакрыніц |
Манаграфічныя |
Пішуцца на аснове адной працы |
Аглядныя |
Пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме |
|
Чытацкім прызначэнні |
Агульныя |
Разлічаны на шырокае кола чытачоў, таму змест перадаецца ў цэлым |
Спецыялізаваныя |
Пераказ зместу зарыентаваны на спецыялістаў |
|
Складанні |
Аўтарамі |
Аўтарэферат дысертацыі |
Спецыялістамі |
Той галіны, да якой адносіцца рэферат |
|
Прафесіяналамі-рэферэнтамі А таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі |
|
А
Схема анатацыі:
прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;
назва твора;
месца выдання, выдавецтва, год;
аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);
кароткі змест (пералік асноўных пaлажэнняў тэксту-крыніцы);
пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;
выкарыстанне ў тэксце літаратуры;
чытацкае назначэнне.
Напрыклад: Лепешаў, І.Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І.Я.Лепешаў, М.А.Якалцэвіч. – Мінск: «Бел. Асац. «Конкурс», 2006. – 544 с.
Упершыню кніга апублікавана ў 1996 г. выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». Другое, значна дапоўненае, выданне выйшла ў 2002 г. у выдавецтве «Беларуская навука».
У слоўніку апісваецца больш за 1600 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуацыйная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць прыказак і сінанімічныя адносіны паміж імі.
Прызначаецца для шырокага круга чытачоў.
Змест у бібліяграфічнай картцы-анатацыі можа перадавацца адным сказам: У слоўніку даецца апісанне больш за 1600 беларускіх прыказак, адлюстроўваецца варыянтнасць прыказак і сінанімічныя адносіны паміж імі.
Паміж рэфератам і анатацыяй існуюць пэўныя адрозненні:
у рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – фармулёўкамі рэферэнта;
рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;
рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.
Студэнты ў ВНУ даволі часта пішуць рэфераты-даклады, якія чытаюцца ў аўдыторыі. Тэмы для рэфератаў-дакладаў падбіраюцца індывідуальна, з улікам выбранай спецыяльнасці і схільнасцей студэнта.
Праца над рэфератам-дакладам пачынаецца з прагляду анатацый літаратуры па выбранай тэме, у якіх змест работы даецца ў асноўным. Беглы прагляд анатацый шматлікай літаратуры дазваляе выбраць неабходныя працы, якія заслугоўваюць больш уважлівага чытання і глыбокага вывучэння.
Адабраную літаратуру неабходна заканспектаваць у асобным сшытку, абавязкова запісаўшы бібліяграфічныя дадзеныя канспектуемых прац. Пасля глыбокага асэнсавання заканспектаванага варта прыступіць да складання плана свайго дакладу. План звычайна складаецца з трох частак: уводзін, асноўнай часткі, заключэння.
Ва ўводзінах студэнт робіць абгрунтаванне актуaльнасці выбранай тэмы, яе тэарэтычнай і практычнай значнасці. Таксама фармулюецца асноўная мэта і задачы рэферата-даклада.
У асноўнай частцы раскрываецца сутнасць асноўных пытанняў плана, сутнасць асноўных сучасных напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Прычым студэнт павінен абавязкова (у адрозненне ад рэферата-канспекта) у сваім дакладзе выказаць свае меркаванні наконт разглядаемых пытанняў
У заключэнні даюцца ў кароткай, яснай форме асноўныя вывады па разглядаемай працы.
У канцы рэферата-даклада прыводзіцца спіс прачытанай або выкарыстанай літаратуры, які афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТам.
Памер рэферата-даклада складае 10 – 15 старонак камп’ютарнага набору.