
- •Прадмова
- •Лекцыйная частка Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •Сутнасць і прырода мовы
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
- •3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
- •Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
- •1. Беларуская мова належыць да
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове
- •Лекцыя 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
- •1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
- •2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
- •3. Трасянка як лінгвістычная з'ява
- •4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
- •1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе
- •2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
- •3. Трасянка – гэта
- •Лекцыя 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
- •2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
- •3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
- •4. Паходжанне лексікі беларускай мовы
- •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
- •7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
- •1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць
- •Лекцыя 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Устанавіце адпаведнасць
- •У тэрмінатворчасці асабліва пашыраны
- •Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Для навуковага выкладу характэрны
- •Устанавіце адпаведнасць
- •Навуковы выклад вызначаецца
- •Лекцыя 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
- •2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
- •3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
- •1. Апісанню ўласцівы
- •Устанавіце адпаведнасць
- •Абзац і зфа
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
- •2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
- •3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
- •Да жанраў навуковага стылю адносяцца
- •Устанавіце адпаведнасць
- •3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
- •Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
- •1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
- •1. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2. Паняцце дакумента. Групы дакументаў
- •1. Асабістыя дакументы.
- •2. Распарадчыя дакументы
- •Закон Рэспублікі Беларусь
- •Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
- •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
- •3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •4. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
- •5. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
- •Лекцыя 10. Культура маўлення
- •1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
- •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
- •3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
- •1. Дакладнасць маўлення звязана з
- •2. Устанавіце адпаведнасць
- •3. Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае
- •Практычная частка Да лекцыі 1. Мова і соцыум
- •Да лекцыі 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •Да лекцыі 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыі
- •Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія
- •Да лекцыі 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Да лекцыі 7. Тэкст і яго арганізацыя
- •Да лекцыі 8. Жанры навуковага маўлення
- •Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •Да лекцыі 10. Культура маўлення
- •Заданні для індывідуальнай і самастойнай работы студэнтаў Тэмы рэфератаў
- •Літаратура для анатавання
- •*Гэта цікава! жыццё ваенных у беларускіх фразеалагізмах
- •З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай розніцы, ёсць толькі некаторыя адрозненні ў будове маўлення, у адборы лексічных і граматычных сродкаў, у выкарыстанні сімвалаў і іншых нямоўных элементаў» [10, с. 57].
Уласна навуковаму падстылю (у адрозненне ад іншых падстыляў) уласцівы акадэмізм, сухасць. Напрыклад, словы тыпу дадатны, адмоўны ў працах з галін дакладных навук пазбаўляюцца свайго ацэначнага значэння. Параўн.: дадатны лік, дадатная велічыня, дадатная тэмпература ‘большы чым нуль’; дадатны зарад ‘які мае адносіны да віду электрычнасці, часціцамі якога з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш.’; адмоўны лік ‘меншы за нуль’, адмоўны электрычны зарад ‘суадносны з тым відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі’; і параўн.: – дадатны бок ‘які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння’; дадатная ацэнка ‘якая выражае адабрэнне; станоўчая’; адмоўны персанаж ‘дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы’; адмоўны водгук ‘неадабральны, асуджальны’ (ТСБМ). Параўн. таксама станоўчае сальда бюджэту (калі ўрад хоча знізіць узровень нацыянальнага даходу, ён можа збіраць больш падаткаў, чым тое патрэбна на дзяржаўныя выдаткі).
Вобразнае ўжыванне слоў – з’ява менш пашыраная (у параўнанні з мастацкім стылем) у навуковым маўленні, хоць вобразнасць часам прысутнічае пры стварэнні тэрмінаў, напрыклад: кошык валютны, уцёкі капіталаў, банкаўскі рай, фірма-партызан, чараўнік мяча, мёртвы мяч і інш.
Навуковы стыль характарызуецца своеасаблівай, толькі яму ўласцівай, экспрэсіўнасцю. Перш за ўсё, як зазначае Г.Ф.Вештарт, экспрэсіўнасць навуковага маўлення ў яго доказнасці, і гэтым яна адрозніваецца ад экспрэсіўнасці ў іншых стылях [2] (у мастацкім тэксце, напрыклад, экспрэсіўнасць – гэта перш за ўсё выражэнне якіх-небудзь пачуццяў, перажыванняў і пад.).
У навукова-вучэбным падстылі даволі часта сустракаецца зва‑
рот да чытача ў форме дзеясловаў будучага часу абвеснага ладу
Тыпу разгледзім (прапорцыю), выкарыстаем (уласцівасць), сфар‑
мулюем (правіла), успомнім (закон) і інш. Аўтарскае «мы», або
«мы сціпласці» ці «мы сумеснасці», нясе ў сабе пэўную экспрэсіўнасць, прыцягвае чытача да сумеснага разважання над пэўным пытаннем; такім зваро‑
там да чытача падкрэсліваецца адзінства гаворачага або пішучага з
іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыторыі, да якой ён
звяртаецца. «... На першы погляд здаецца, што мова вучонага бясстрасная, спакойная, пазбаўленая афектыўнасці. Але... настолькі дзейсная, што міжволі паддаешся сіле пераканання вучонага» [4, с. 108].
Характар навуковага выкладу мяняецца ў працах навукова-папулярных і навукова-палемічных падстыляў. Як слушна заўважае А.А.Каўрус, «ступень эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці навуковай мовы залежыць ад аўтарскай індывідуальнасці, а таксама ад галіны навукі і жанру. У працах грамадска-палітычнага цыкла яна самая высокая, у фізіка-матэматычных – самая нізкая» [6, с. з71].