- •Прадмова
 - •Лекцыйная частка Лекцыя 1. Мова і соцыум
 - •Сутнасць і прырода мовы
 - •2. Гіпотэзы паходжання мовы
 - •3. Функцыі мовы ў грамадстве
 - •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
 - •1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
 - •2. Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
 - •3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
 - •Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
 - •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
 - •2. Роля беларускай мовы ў вкл
 - •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
 - •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады хх ст.
 - •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў хх ст.
 - •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады хх ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
 - •1. Беларуская мова належыць да
 - •2. Устанавіце адпаведнасць
 - •3. Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове
 - •Лекцыя 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыя
 - •1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
 - •2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
 - •3. Трасянка як лінгвістычная з'ява
 - •4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
 - •1. На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе
 - •2. Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
 - •3. Трасянка – гэта
 - •Лекцыя 4. Лексікалогія і лексікаграфія
 - •1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
 - •2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
 - •3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
 - •4. Паходжанне лексікі беларускай мовы
 - •5. Лексіка паводле сферы выкарыстання
 - •6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
 - •7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
 - •1. Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца
 - •2. Устанавіце адпаведнасць
 - •3. Эўфемізмы – гэта разнавіднасць
 - •Лекцыя 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
 - •Устанавіце адпаведнасць
 - •У тэрмінатворчасці асабліва пашыраны
 - •Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы
 - •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
 - •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
 - •2. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
 - •3. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
 - •4. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
 - •Для навуковага выкладу характэрны
 - •Устанавіце адпаведнасць
 - •Навуковы выклад вызначаецца
 - •Лекцыя 7. Тэкст і яго арганізацыя
 - •Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
 - •2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
 - •3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
 - •1. Апісанню ўласцівы
 - •Устанавіце адпаведнасць
 - •Абзац і зфа
 - •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
 - •1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
 - •2. Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
 - •3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
 - •Да жанраў навуковага стылю адносяцца
 - •Устанавіце адпаведнасць
 - •3. Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць
 - •Лекцыя 9. Афіцыйна-справавы стыль
 - •1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
 - •1. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
 - •2. Паняцце дакумента. Групы дакументаў
 - •1. Асабістыя дакументы.
 - •2. Распарадчыя дакументы
 - •Закон Рэспублікі Беларусь
 - •Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
 - •Інфармацыйна-даведачныя дакументы
 - •3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
 - •4. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
 - •5. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
 - •Лекцыя 10. Культура маўлення
 - •1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
 - •2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
 - •3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
 - •1. Дакладнасць маўлення звязана з
 - •2. Устанавіце адпаведнасць
 - •3. Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае
 - •Практычная частка Да лекцыі 1. Мова і соцыум
 - •Да лекцыі 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
 - •Да лекцыі 3. Білінгвізм і моўная інтэрферэнцыі
 - •Да лекцыі 4. Лексікалогія і лексікаграфія
 - •Да лекцыі 5. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі
 - •Да лекцыі 7. Тэкст і яго арганізацыя
 - •Да лекцыі 8. Жанры навуковага маўлення
 - •Да лекцыі 9. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
 - •Да лекцыі 10. Культура маўлення
 - •Заданні для індывідуальнай і самастойнай работы студэнтаў Тэмы рэфератаў
 - •Літаратура для анатавання
 - •*Гэта цікава! жыццё ваенных у беларускіх фразеалагізмах
 - •З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
 
1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае іншыя значэнні: 1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль). 2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку, сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Коласа). 3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль «брас»). 4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).
У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння сродкаў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульнанацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі выражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пранікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для дасягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога [3].
Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кожны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі рысамі, моўнымі сродкамі і інш.
Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непасрэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя словы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невербальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.
Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэлебачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палітычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страснасцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных сродкаў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, разгорнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.
Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносінах, дыпламатычнай сферы. Яго задача – рэгуляваць, рэгламентаваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія моўныя штампы, спецыяльная лексіка.
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.
Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, быліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека. Для яго характэрна мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызначаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі ўсіх іншых стыляў.
