Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ІІ курс Факультэт замежных моў.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
163.33 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 5 Гісторыя беларускай арфаграфіі

1. Адзначце, на якім прынцыпе быў заснаваны правапіс помнікаў старажытнага беларускага пісьменства.

2. Пакажыце ролю беларускіх пісьменнікаў канца ХІХ – пачатку ХХ стст., а таксама першых легальных беларускіх газет у фарміраванні арфаграфічных нормаў літаратурнай мовы.

3. Акрэсліце ролю “Беларускай граматыкі для школ” Браніслава Тарашкевіча ў станаўленні правапісу сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

4. Раскажыце пра Акадэмічную канферэнцыю 1926 года па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Вызначце сутнасць пастановы 1933 года “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Дайце характарыстыку зводу правілаў беларускай арфаграфіі, які быў зацверджаны пастановай Савета Міністраў у 1957 годзе. Пакажыце экстралінгвістычны ўплыў на фарміраванне беларускай арфаграфіі ў савецкі перыяд.

5. Ахарактарызуйце новую рэдакцыю “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года.

Практыкаванне 1. Прачытайце ўрывак з падручніка “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча (Вільня, 1929). Вымавіце словы з практыкавання ў гэтым падручніку, якімі ілюструецца з’ява асіміляцыі па мяккасці. Параўнайце тагачасны і цяперашні правапіс гэтых слоў.

Перад мягкімі зычнымі з, с, ц, дз зьмягчаюцца: зьняць, сьляза, цьвіцець, дзьве і г.д. Толькі перад г, к, х яны не зьмяняюцца: згінуць, схіліць, скінуць і г.д.

Сьпісаць, паставіць націскі і падчыркнуць зьмягчоныя зь, сь, ць:

Адвага не зьнявага. Ад напасьці не прапасьці. Ад цяплосьці не баляць косьці. Ёсьць і дзьвесьце, да не ў адным месьце. Жаль згіне, як мара. Паспорылі за мех, а ў мяху сьмех. Нясьмела, як убогі, вецер у дзьверы стукне. Распусьціўся, як старэцкая пуга.

Практыкаванне 2. Прапанаваныя словы запішыце ў адпаведныя пустыя клеткі табліцы згодна з новымі арфаграфічнымі правіламі.

Буда, вялікдзень, ісус хрыстос, крыж гасподні, біблія, іегова, дабравешчанне, евангелле, новы запавет, гроб гасподні, алах, мухамед, святы дух, каляды, каран, стары запавет, пасха хрыстова, шыва, псалтыр, руская прпаваслаўная царква, рамазан, брахма, талмуд, веды, курбан-байрам, дзева марыя, вялікі пост, заратустра.

Імёны багоў у розных рэлігіях:

Словы, якія традыцыйна абазначаюць найважнейшыя рэлігійныя паняцці:

Імёны заснавальнікаў рэлігій:

Назвы культавых кніг:

Назвы рэлігійных святаў, пастоў

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск : Нац. цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2008. – 144 с.

Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: дапаможнік для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : Аверсэв, 2009.

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / Уклад. І.У. Кандраценя, Л.П. Кунцэвіч ; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Аверсэв, 2010.

Маракуліна, Т.М. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы: новыя правілы / Т.М. Маракуліна, І.Л. Капылоў. – Мінск : Современная школа, 2011. – 96 с.

Вячорка, В. Правапіс – люстэрка гісторыі… // Аняменне: З хронікі знішчэння беларускай мовы / Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. – Вільня: Gudas, 2000. – С. 112-120.

Гілевіч, Н. Беларускі правапіс павінен служыць аб’яднанню, а не раз’яднанню нацыі // Звязда. – 1993. – 21 кастычніка. – С. 3.

Лыч, Л. Моўная рэформа 1933 года: Ідэалагічныя аспекты // ЛіМ. – 1992. – 11 верасня. – С. 12-15.

Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Лексікалогія. Фразеалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.М. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мн.: Выш. школа, 1995.

Сямешка, Л.І. Беларуская мова. Уводзіны ў навуку аб мове. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Л.І. Сямешка. – Мн.: Сучаснае слова, 1999.

Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996.

Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова : Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Я.М. Камароўскі, Л.І. Сямешка. – Мінск : Універсітэцкае, 1985. – 175 с.