Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсавая.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
402.94 Кб
Скачать

Раздзел 3 Сувязі і адносіны паміж дзяржаўнымі утварэннямі немцаў ў Лівоніі

У наступным раздзеле будуць разгледжаны адносіны паміж дзяржаўнымі ўтварэннямі немцаў у Лівоніі ў наступным парадку: адносіны паміж лівонскімі біскупствамі (у першу чаргу – Рыжскім біскупствам) і Ордэнам, адносіны паміж Рыжскім біскупствам і Рыгай, і стасункі Рыгі і Ордэна.

Як было паказана вышэй, Ордэн быў утвораны Тэадорыхам Турайдскім (верагодней за ўсё па загаду Альберта, ці наадварот – думка ўзнікла ў Тэадорыха, а ажыццявіў яе Альберт), і з самага пачатку свайго існавання Ордэн быў у падпарадкавыным становішчы ў адносінах да Альберта. А версіі больш позніх крыніц (Старэйшая Рыфмаваная хроніка, Хроніка Германа Вартберга і Хроніка Бальтара Русава) тлумачыліся памкненнямі Ордэну абаснаваць свае прэтэнзіі на гегемонію ў Лівонію. Чым была абумоўлена і ў чым выяўлялася гэтая залежнасць, якім чынам адбывалася барацьба Ордэна з лівонскай царквой, за што вялося змаганне і да чаго прывяла гэтая барацьба? Так выглядаюць асноўныя пытанні, на якія паспрабуем адказаць ніжэй.

Ордэн ужо па факту свайго стварэння Рыжскім біскупствам, трапляў у залежнасць ад яго. Такім чынам Ордэн мечаносцаў з’яўляецца ўнікальным з пазіцыі таго, што іншыя духоўна-рыцарскія ордэны былі створаны прыватнымі асобамі (рыцарамі, купцамі, манахамі) а не з санкцыі якой бы то ні было ўлады [9.185]. Папы маглі без аніякіх перашкод браць такія духоўна-рыцарскія карпарацыі пад свой патранат, бо яны ня мелі над сабой сюзерэнаў. Мечаносцы імкнуліся атрымаць такі ж статус, але яны былі падначалены Альберту, і такі пераход быў бы парушэннем прынцыпу “васал майго васалу – ня мой васал”. Л. Арбузаў-старэйшы лічыць, што афіцыйнае зацверджанне Ордэна папам Інакенціям III адбылася ў 1203-1204 гг., калі з мэтай атрымаць гэтае зацверджанне Тэадорых Турайдскі паехаў у Рым [9.182].

Упершыню Ордэн пачынае праводзіць незалежную палітыку ў 1207 г., калі браты жадаюць атрымаць 1/3 ад усіх бягучых і будучых заваяванняў. І толькі 20 кастрычніка 1210 г. Інакенцій III сваёй буллай пастанавіў падзяліць усе заваяваныя земля па прынцыпу 2/3 зямель -Альберту, 1/3 – Ордэну. Але статус будучых заваяванняў папа не вызначае, і робіць ён гэта свядома, каб атрымаць ролю арбітра ў лівонскіх справах і катраляваць іх [9.162]. Прымячальны гэту дакумэнт і тым, што ў ім завярджаўся статус Ордэна у адносінах да Рыжскага біскупства, пры чым гэты статус быў абсалютна супрацьлеглы статусу іншых духоўна-рыцарскіх карпарацый. Так, магістр быў абавязаны прыносіць клятву ў вернасці і паслухмянасці біскупу як у лённых, так і ў канананічных адносінах. Магістр быў вассалам, пры чым ён быў звяаны з сеньёрам-біскупам не толькі свецкімі, але і царкоўна-іерархічнымі абавязкамі, што рабіла гэтую залежнасць яшчэ больш моцнай. І хоць, магістр падпарадкоўваўся біскупу, але ўсе чальцы Ордэна былі падсправаздачны толькі магістру, а не біскупу [9.187]. Ордэн стаў вассалам Рыжскага біскупства ў першую чаргу на падставе таго, што Альберт ў 1207 г. стаў імперскім князем Лівоніі, і Ордэну больш нічога не заставалася рабіць, як прызаць сваю залежнасць. У сувязі з гэтым Альберт мог судзіць магістраі быць суддзёй друогой інстанцыі для ўсіх ордэнскіх братоў і жыхароў ордэнскай вобласці. Таксама лівонскія духоўныя асобы мелі мелі права вышэйшай духоўнай юрысдыкцыі ў адносінах да мечаносцаў і іх падданых. Біскупы выконвалі свае абавязкі па здзяйснення суда, мелі права візітацыі ў ордэнскія замкі (1 раз на год), і ў ордэнскіх прыходах два на год. То бок Ордэн быў абавязаны несці вайсковую службу на карысць рыжскага біскупа і падлягаў свецкай і царкоўнай юрысдыкцыі таго ж біскупа.

Але фактычнае становішча адрознівалася ад рэальнага. Спачатку свайго існавання Ордэн быў максімальна зацікаўлены ў нясенні вайсковай службы па ахове Лівоніі, бо без дапамогі мечаносцаў нямецкая калонія была б знішчана, што паставіла б пытанне аб існаванні ўласна самаго Ордэна. Таму спачатку не былі зафіксаваны нормы нясення службы. Але праз невялікі прамежак часу, Ордэн адчуў у сабе дастаткова сіл, каб дзейнічаць самастойна; Ордэн меў эканамічную самастойнасць і ў Альберта не было ўжо ніякіх сродкаў па ўздеянню на Ордэн [9.189]. Напрыклад нам вядома, што ў 1212 г. Ордэн за землі ў абласцях ліваў і латгалаў, якія былі аддадзены ім Альбертам, павінны былі несці толькі “малые и умеренные службы … скорее из почтения перед саном епископа” [9.189]. Нельга адмаўляць удзелу брытоў-рыцараў у вайсковых аперацыях каланістаў, бо гэта відавочна. Але ордэнцы імкнуліся дзейнічаць спмастойна, то бок гэты ўдзел трэба разглядаць не як выкананне абавязкаў у адносінах да Альберта, Ордэе удзельнічае ў тых паходах, ад якіх Ордэн можа чакаць нейкіх выгод. Так, у 1210 г. здзяйсняецца трэці паход у Эстонію на Одэнпё, дзе не абышлося без казусу, які сведчыць аб тым ваойска біскупа, лівы з аднаго боку і мечаносцы з другога не мелі патрэбы мець сувязь паміж сабой ці неяк каардынаваць свае дзеянні. У іншым выпадку чым патлумачыць тое, што мечаносцы мірна ўваходзяць у Одэнпё і вядуць перамовы з эстамі, людзі біскупа і эсты, неведаючы аб тым, што Бертольд вядзе перамовы, штурмуюць крэпасць. У выніку Одэнпё быў спалены і разрабаваны [4.XIV.6]. У тым жа 1210 г., Бертольд, магістр Вндненскій дзейнічае абсалютна самастойна, калі жыхары эстонскай вобласці Ўнгаўнія заключылі мір з лівамі і латгаламі рыжскага біскупа, але Бертольд разам з правадыром латгалаў Руссінам ідуць вайной на Ўнгаўнію [4.XIII.5]. То бок мы выразна бачым, што Ордэн і Рыжскі біскуп дзейнічаюць па меншай меры па-асобку.

Якім жа чынам лівонская царква здзяйсняла свае свецкія судовыя абавязкі на землях, якія належылі мечаносцам? А.А. Канапленка разглядаючы судовае разбіральніцтва 1212 г. паміж Ордэнам і латгаламі Альберта (ён ліча, што тут хучэй разбіраліся скаргі незадаволеных ордэнскіх латгалаў) прыходзіць да наступнай высновы: ордэнскія ўладанні пераўтвараюцца практычна ў непадкантрольныя біскупу тэрыторыі. І браты-рыцары усімі намаганнямі імкнуцца захаваць такое становішча [9.192]. Адносна духоўнай юрысдыкці, адзначым тое, што ў параўнанні з уласнымі біскупскімі ўладаннямі, паўнамоцтвы біскупаў у ордэнскіх землях былі абмежаваны. Ордэн прапаноўваў святароў у прыходы, а біскуп не мог мечаносуам адмовіць у інвестытуры. Да таго ж, ордэскія і прыхадскія святары былі вызвалены ад звычайных павінасцей на карысць біскупа: дзесяціны, начаткаў, прыносінаў, штогадовага кафедральнага ўзносу мясцоваму біскупу. Да 1224 г. рыжскі біскуп меў права на 1/4 ад дзесяціны, але пасля гэтага году, гэтае права было скасавана [9.192-193].

Такім чынам, мы прыходзім да наступнай высновы – залежнасць Ордэна шмат у чым была фармальнай, Ордэн быў самастойнай арганізацыяй са сваім кіраваннем. Але ж гэтая фармальнасць для сярэднявечыных людзей была вельмі важнай – увесь сімвалізм амажу заўсёды нагадваў ордэнскім братам аб тым, што рыжскі біскуп – сеньёр іх магістра. І Ордэн заўсёды імкнуўся скінуць з сябе апошнія следы гэтай залежнасці і захапіць пануючае становішча ў Лівоніі. Але тут можа і не быць ніякіх супярэчанняў, бо як піша Генрых Латвійскі “…то их [мечаносцаў] третью часть отдал [Альберт] им [мечаносцам] с полными правами и властью” [4.XI.3]. Дзіўна, што раней ніхто не адзначаў гэтай дэталі, але тут выразна і вельмі дакладна вызначаны паўнамоцтвы Ордэна на сваіх землях.

Нам уяўляецца, што гэты шлях да самастойнасці Ордэн пачаў менавіта ў 1207 г., калі яны патрабавалі як траціны ад усіх ужо заваяваных зямель, так і траціны ад усіх зямель, якія будуць пакораныя ў будучыні. Адкуль узяліся гэтыя сепаратысцкія памкненні да адасаблення ад рыжскага біскупства? Нам уяўляецца, што гэтыя памкненні з’яўляюцца ў пўнай ступені заканамернымі і непазбежнымі. Біскуп Альберт быў вымушаны даць Ордэну землю, бо яму была патрэбна моцная вайсковая арганізацыя, якая была б пастаяннай вайсковай сілай немцаў у Лівоніі. Ордэн развіваўся пашыраў свае шэрагі, і з цягам часу Альберту стала не хапаць рэсурсаў па зябяспячнню Ордэна ўсім неабходным. Больш зручна было даць ім землі, з якіх бы яны самі здабывалі сабе ўсё неабходнае.

Нельга абысці і вельмі прымячальную падзею 1209 г., калі быў забіты першы магістр Ордэна Венно. Ён быў забіты ордэнскім рыцарам Вікбертам. На наш погляд існуе 3 версіі, якія могуць патлумачыць гэтае забойства. Згодна з першай, Вікберт мог быць агентам радыкальнай унутраордэнскай групоўкі, якая патрабавала правядзення больш самастойнай палітыкі ў адносінах да біскупа [9.196]. Пакаранне Вікберта можна патлумачыць тым, што пераварот быў справай вузкага кола ордэнскіх братоў, і нельга было дапусціць уцечкі інфармацыі, але небходна было падтрымліваць дысцыпліну. Можна дапусціць думку аб тым, што Вікберт быў агентам Альберта, які павінен быў знішчыць крыніцу сепаратысцкіх памкненняў у Ордэне, але гэта малавергадно ў тым ліку і з-за таго, што Венно быў прызначаны Альбертам і таму, што ў набыцці Ордэнам зямлі ў некаторай ступені быў зацікаўлены і Альберт, бо гэты павысіла б вайсковыя якасці Ордэна. Не трэба выключаць і магчымасці таго, што Вікберт быў псіхічнахворым. Генрых Латвійскі быў зацікаўлены ў тым, каб затшэваць тыя падзеі, паказаць “мір і згоды” у адносінах паміж Ордэнам і Альбертам, але існуе невялікая верагоднасць таго, што Вікберт быў накіраваны Альбертам.

І калі вышэй узгаданы эпізод з забойствам магістра можа і не з’яўляцца праявай барацьбы Ордэна і Рыжскага біскупства, то факт таго, што ордэнскія браты самастойна, падкрэсліваю – без аніякіх парад ці зацверджання з боку біскупа, абралі сабе магістрам Волквіна [4.XIII.2], выразна сведчыць аю перамозе сепаратысцкіх сіл унутры Ордэна.

У далейшым Ордэн ня зменіць гэтаму прынцыпу барацьбы з рыжскім біскупсвам. Сэнс гэтага супрацьстаяння складалі пастаянныя тэрытарыяльныя спрэчкі, якія вырашаліся пад час шэрагу зямельных падзелаў Лівоніі; з іншага боку Ордэн намагаўся прывесці свой фактычны незальжны стан да юрыдычнага [9.205].

Новы магістр Волквін пачынае барацьбу з таго, што ў 1212 г. адпраўляе ордэнсага святара ў Рым, каб папа прызначыў для ордэнскіх зямель асобнага біскупа. Такі б біскуп ня меючы зямельнага надзелу адразу б трапіў у залежасць ад Ордэна. З гэтага б вынікала тое, што лівонскія біскупы страцілі б права духоўнай юрысдыкцыі над насельнікамі ордэнскай вобласці. І хоць патрабаванні Ордэна не былі выкананы, ён працягваў дзейнічаць у тым жа рэчышчы. Так, ужо ў 1213 г. Ордэн скардзіцца на прыцясненні з боку Альберта, і надзіва Інакенцій III вырашае справу на карысць Ордэна. Папа загадвае лундскаму арцыбіскупу утварыць біскупства для Ордэнскіх зямель. Але невядомым нам чынам у Альберта атрымалася на IV Латэранскім саборы 1215 г. перамагчы ў гэтай справе, бо спецыяльны біскуп для Ордэна так і не быў прызначаны [9.198-200]. Перыяд 1217-1220 гг. характарызуецца зацішшам спыненнем ордэнскіх акцый, накіраваных на набыццё незалежнасці. Гэта тлумачыцца перш за ўсё тым, што Ордэн у гэты час вёў вельмі цяжкую для яго вайну з наўгародцамі, пскавічамі, саккальскімі і знгаўнійскімі эстамі. Ордэну была неабходна дапамога Альберта.

У 1221-1222 г. Ордэн вырашае скарыстацца склаўшайся сітуацыяй у Эстоніі; кіраўніцтва Ордэна вырашае не прыбягаючы да пап, змяніць свой статус хаця б часткова – а менавіта стаць вассалам Даніі (а не рыжскага біскупа) у Эстоніі, што б адначасова рабіла б немагчымым Ордэну быць залежным ад Леальскага біскупа. Такім чынам, у 1222 г. Ордэн заставаўся васалам Альберта толькі ў адносінах да ліўскіз і латгальскіх зямель, але ў адносінах да эстонскіх зямель Ордэн быў незалежным ад Альберта. Але падзеі агульнаэстонскага паўстання 1223-1224 гг. і адчасовая вайна з Псковам і Ноўгарадам пахіснула пазіцыі Ордэна ў Паўднёвай Эстоніі. У 1223 г. Ордэн быў вымушаны падзяліць Эстонію разам з Рыжскім і Леальскім біскупствамі па прынцыпу – кожнаму 1/3 ад усіх зямель узамен на вайсковую дапамогу супраць эстаў [4.XXVI.13] і рабіліся такім чынам васалам біскупаў. Замацавана ж гэтае становішча было ў 1224 г., пасля падаўлення эстонскага паўстання ў шэрагу дамоў з рыжскім і леальскім біскупамі. З іх вынікае, што Ордэн атрымлівае землі з другіх рук – ад біскупаў у лён [9.203-204]. Такім чынам мы бачым, што Ордэн хоць і намагаўся юрыдычна аформіць свій фактычны стан, але гэта ў яго не атрымалася, тым больш Ордэн трапіў у залежнасць і ад іншых лівонскіх біскупаў

Далей мы ахарктаразуем адносіны паміж Рыгай і Рыжскім біскупствам. Даследчыкі XIX ст. падкрэсліваюць, што вярхоўная ўлада над Рыгай, з самага яе заснавання належала мясцовым біскупам, пазней – арцыбіскупам [История прибалтийского края.XVI; 19.т.2.324]. Гэтая вярхоўная ўлада ўвасаблялася ў праве вярхоўнага суду, які здзяйсняў сам біскуп. Але існуе і іншы погляд на адносіны Рыгі з біскупам. Так, Вартберг паведамляе аб пачатковай незалежнасці Рыгі “Епископ этот избрал себе жилище в названном городе Риге вместе с упомянутыми братьями, так что их отделяла друг от друга только стена, что и теперь продолжается. И ни тогда, ни когда-нибудь позднее у епископа не было судебной светской власти, или каких бы то ни было чиновников в городе Риге, но жители сами судились и управлялись в Риге и до сих пор всегда неограниченно приводили в исполнение светские законы. ” [История прибалтийского края т.2 c.88-89]. У цэлым, Рыга заўсёды выступае як надзейны хаўруснік Альберта. Але трэба адзначыць той факт, што гараджане хай і не адкрыта, але ж намагаюцца пашарыць паўнамоцтвы свайго ўнутранага самакіравання, Альберт жа вымушаны ісці на некаторыя саступкі (напрыклад вызвалення ад падаткаў і пошлінаў, наданне гоцкага права на самакіраванне ў 1210 і падцверджанне вольнасцей у 1225г.) каб гараджане былі з ім у хаўрусе і не падтрымлівалі Ордэн у ягонай антыбіскупскай палітыцы.

Адносіны Ордэна і Рыгі былі даволі напружанымі. Так, пад 1221 г. у Генрыха Латвійскага находзім глухое ўказанне на канфлікт Ордэна і Рыгі. Глухое таму, што ў тэксце сказана аб змове рыжан супраць дацкага караля і “всех своих противников” [4.XXV.3]. А Ордэн у гэты час быў саюзнікам Данніі. Але гэтая змова скончылася нічым. Праз пэўны час, Ордэн прад’яўляе патрабаванне на траціну ад горада, а менавіта на частку гарадскіх прыбыткаў з дзесяцін, фахтэйства інш. Але гэтыя патрабаванні не былі задаволнены. У 1226 г. пры пасрэдніцтве папскага легата Вільгльма Мадэнскага было заключана пагадненне паміж Рыгай і Ордэнам. Па гэтаму пагадненню Ордэн і Рыга выступаюць як раўназначныя васалы рыжскага біскупа, браты павінны не толькі ахоўваць ,але і пашыраць гарадскую вобласць, але тое ж самае былі абавязаны рабіць і бюргеры. Ордэнскія браты павінны лічыцца рыжскімі бюргерамі, але судзіць іх мог толькі магістр. Два ордэнскія браты прыймаліся ў склад магістрату, яны маглі ўдзельнічаць у ягонай працы калі мелі такую магчымасць. Калі горад налагаў збор на гарадскія землі, то Ордэн на роўне з бюргерамі павінен быў плаціць гэтыя грошы на карысць горада, але дамы ордэна вызваляліся ад гэтай павіннасці. Кожны бюргер меў права ўступіць у Ордэн разам са сваёй рухомай і нерухомай маёмасцю пры наступнай умове: ён быў заставаўся быць вінным гораду ў зямельным надзеле. Такім чынам, адносіны Ордэна нельга назваць саюзніцкімі, але ж і для варожасці яшчэ час не настаў [2.35-36].