Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
K_zachyotu.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
05.09.2019
Размер:
1.09 Mб
Скачать

64. Марфалагічныя і марфаметрычныя асаблівасці кар'ерных вадаемаў.

У лік такіх фактараў могуць быць уключаны наступныя мерапрыемствы:

1. Актыўны ўдзел чалавека ў фарміраванні адпаведнага тыпу катлавіны: ад здабычы карысных выкапняў і ўтварэння адмоўнай формы рэльефа да выраўноўвання іх дна, штучнае ўтварэнне водмелеў, , павелічэнне аб'ему пры захаванні малой плошчы акваторыі.

2. Забяспечанне ўмоў для адпаведнага водаабмену (утварэнне прытокаў, штучная падача (наліў) вады, дадатковыя плаціны, спуск вады і г.д.).

3. Арганізацыя вадазбораў адпаведнага памеру, іх дрэніраванне (сцек з прадпрыемстваў).

Марфаметрычныя паказчыкі катлавін кар'ерных вадаемаў значна адрозніваюцца і залежаць ад тыпу сыравіны, якая здабывалася, геалагічных умоў радовішча, тэхналогіі здабычы і прыемаў рэкультывацыі.

Для кар'ерных вадаемаў на месцы гліністых распрацовак характэрна невялікая плошча і глыбіня, няроўнае дно, высокая ступень звілістасці берагоў, даволі абшырная зона мелкаводдзяў. Напрыклад, кар'ерны вадаем «Зялены» мае плошчу 1 – 5 га, аб'ем воднай масы каля 1 млн. м3, а плошча мелкаводдзяў складае 30 %.

Кар'ерныя вадаемы на месцы распрацовак карбанатнай сыравіны адрозніваюцца больш значнымі плошчай (5 – 40 га) і глыбіней (да 20 м), маюць кампактную карытападобную форму з малой зрэзаннасцю берагавой лініі. У іх роўнае ці тэрасаванае дно, большы аб'ем воднай масы (0,5 – 4,5 млн. м3), але невялікая плошчамелкаводдзяў (2 – 5 %). Да гэтага тыпу адносяцца вадасховішчы Крычаў, Блакітны, Вярхоўе.

Кар'ерныя вадаемы на месцы пясчана-гравійных распрацовак (Смаргонь, Ліозна Паўночны і Ліозна Паўдневы) знаходзяцца на пойме. Іх плошча вагаецца ад 4 да 125 га. Для іх характэрна невялікая глыбіня, параўнальна роўнае дно і значная звілістасць берагавой лініі. Зона мелкаводдзяў складае ад 5 да 60 % агульнай плошчы.

У асноўным марфаметрычныя паказчыкі кар'ерных вадаемаў нязначна адрозніваюцца ад прыродных вадаемаў. Аднак для іх характэрны некаторыя і нетыпічныя для прыродных вадаемаў рысы: невыпрацаваныя дно і берагі, адсутнасць літаралі. Узрост вадаемаў меньш за 30 гадоў, таму працэсы абразіі і акумуляцыі не прывялі дно ў стабільны і ўстойлівы стан, які мы назіраем у прыродных вадаемах. Гэтаму не спрыяе таксама невялікая плошча, складаная берагавая лінія і малы разгон ветравых хваляў.

65. Гідралагічныя асаблівасці.

Водны баланс. Ураўненне воднага балансу кар’ерных вадаёмаў у агульным выглядзе мае выгляд:

Wрп + Wпп + Wо – Wи – Wпо – Wро = W ± Wн ,

дзе Wрп, Wпп –адпаведна прыток рачных (паверхневых) і падземных вод у вадаём; Wо – атмасферныя ападкі на паверхню вады; Wи – выпарэнне с паверхні вадаёма; Wпо, Wро – адпаведна адток паверхневых і падземных вод; W – змяненні запасаў вады ў вадаёме; Wн – невязка воднага балансу, якая ўключае неулічаныя кампаненты воднага балансу і недакладнсці разлікаў.

Разліковая забяспечанасць для большасці вадаёмаў прынята р = 75 % (малаводны год), а для асобных вадаёмаў, якія маюць вялікае экалагічнае ці гаспадарчае значэнне р = 95 % (вельмі малаводны год). Для параўнання мэтазгодна мець звесткі па воднаму балансу для сярэдняга па воднасці года (р = 50 %) (табл. 10.1).

Вадаабмен. Для вырашэння практычных задач разлічваецца каэфіцыент умоўнага вадаабмена (к):

к  ( Wрп + Wпп + Wо ) / W,

дзе: W – аб’ём вады ў вадаёме, тыс. м3.

Па разлікам воднага балансу даследаваныя вадаёмы адносяцца да трох тыпаў: з добрым, здавальняючым і слабым вадаабменам, што адлюстроўвае іх умоўны вадаабмен і характар жыўлення.

Воднае жыўленне кар'ерных вадаемаў адбываецца грунтовымі водамі, якія былі выкрыты пры здабычы карысных выкапняў, а таксама водамі паверхневага сцеку і атмасфернымі ападкамі. Грунтовае жыўленне забяспечвае адносна стабільны і ўстойлівы ўзровень вады. Аднак ў кар'ерных вадаемах, якія звязаны з рачнымі сістэмамі, галоўнай крыніцай жыўлення з'яўляецца рачны сцек («Верхоўе» – р. Зах. Дзвіна; «Смаргонь» – р. Вілія і г.д.).

66. Гідрахімічны рэжым. Сходнасць кар'ерных вадаемаў па шэрагу паказчыкаў з азерамі абумоўлівае сходнасць і рэжымных лімнічных характарыстык: рэжыма тэмпературы і раствораных газаў, асноўных фізічных і хімічных уласцівасцей вады, напрамку біялагічных і седыментацыйных працэсаў.

Тэмпературны рэжым. У найбольш глыбокіх вадаемах летам назіраецца прамая тэмпературная стратыфікацыя (Крычаў, Руба, Гайдукоўка, Смаргонь). На мелкаводных водмелях назіраецца амаль поўнае перамешванне. Зімой – адваротная тэмпературная стратыфікацыя. Для самых мелкаводных вадаемаў характэрна поўнае перамешванне воднай масы (Ліозна Паўночны і Ліозна Паўднёвы).

Газавы рэжым. Даследванні паказваюць, што большасць кар'ераў маюць неспрыяльныя кіслародныя ўмовы. Прычына гэтага з'яўляюцца марфалагічныя асаблівасці катлавін ці іх выкарыстанне для размяшчэння арганічных рэчываў. Памяншэнне ўтрымання О2 ад паверхні да дна звязана з яго скарыстаннем на працэсы разлажэння ў гіпалімніёне (Вярхоўе, Гайдукоўка, , Смаргонь).

Для вадаемаў Вярхоўе, Мароські тыпічны выпадак, пры якім утрыманне О2 у прыдонных слаях блізкае да нуля. У самых высакапразрыстых вадаемах тыпа Крычаў, Блакітны на некаторай глыбіні назіраецца кіслародны максімум, які ўтвараецца з прычыны высокай празрыстасці вады і тонкага слоя эпілімніена.

Па велічыні мінералізацыі вады большасць вадаемаў адносіцца да гідракарбанатнага класа кальцыевай групы і па велічыні яна не перавышае сярэдніх фонавых паказчыкаў значэнняў на Беларусі. Утрыманне азота і фосфару рэзка павялічваецца ў выпадках паступлення прамысловых і камунальных сцекавых водаў, сцеку з сельскагаспадарчых зямель і рэкрэацыйных зон.

67. Донныя адклады. Па характару накаплення донных адкладаў кар’ерныя вадаёмы нагадваюць прыродныя водныя аб’екты – азёры. Крыніцай паступлення у вадаёмы матэрыялаў служаць прадукты размыву, хімічнай эрозіі і абразіі першасных грунтоў, якія засталіся на месцы распрацоўкі радовішча. Значнай крыніцай паступлення матэрыяла у вадаёмы з’яўляюцца пылападобныя часцінкі і паветраныя выкіды мясцовай вытворчасці (“Мароські”).

У фарміраванні другасных донных адкладаў назіраецца прамая сувязь паміж імі і тыпам здабываемых карысных выкапняў. У вадаёмах на месцы здабычы пясчаных і пясчана-гравелістых матэрыялаў назіраецца фарміраванне адкладаў з разназерністым памерам фракцый. У складзе донных адкладаў перавагаюць дробнапясчаныя часцінкі (0,25 – 0,10 мм). Шырока прадстаўлена зерне алеўрытавага памеру. Лёгкія мінеральныя фракцыі амаль на 90 % прадстаўлены з кварца.

У кар’ерных вадаёмах на месцы здабычы гліністай і карбанатнай сыравіны утрыманне пясчаных і буйных алеўрытавых часцінак нязначнае, фракцый памерам звыш 0,01 мм ад 2 да 10 %.

Фарміраванне другасных донных адкладах у кар’ерных вадаёмах аналагічнае азёрнай седіментацыі. Грубадысперсныя адклады фарміруюцца у выніку слабай абразіі берагоў і адкладаюцца даволі вузкай паласой уздоўж берега. Дрбнадісперсныя адклады наколіваюцца у глыбокаводнай частцы дна. Па грануламетрычнаму складу адклады кар’ерных вадаёмаў нагадваюць азёрныя пяскі, гліны, мергелістыя гліны і мергелі.

Па валаваму хімічнаму складу донныя адклады блізкія да мінеральных і аргана-мінеральных адкладў азёр сілікатнага і карбанатнага раду. У донных адкладах перавагаюць злучэнні крэмнія (SiO2) да 80,6 %), алюмінія ( Al2O3да 17,0 %), жалеза ( Fe2O3 да 8,75 %), кальцыя (СаО да 56,4 %), магнія ( МgО да 10,7 %). Утрыманне попелу знаходзіцца ў межах 59,1 – 94,9 %), а утрыманне арганічнага вугляроду – усяго ад 0,04 да 5,3 %.

Аўтахтонным матэрыялам, які удзельнічае у фарміраванні другасных донных адкладаў, з’яўляюцца прадукты жызнедзейнасці гідрабіонтаў. Аб інтенісіўнасці іх удзелу у фарміраванні новых адкладаў сведчыць нізкае утрыманне арганікі і перавага крэмнію. Аналіз відавога складу і колькасці астракод у адкладах вадаёмаў, якія знаходзяцца на розных узроўнях трофнасці за 35 – 40 перыяд існавання (ад ранняй стадыі алігатрафіі да выражанай дыстрафіі ) сведчыць аб яшчэ нязначнай ролі аўтахтонных працэсаў у працэсах седзіментагенэза.

68. Зарастанне кар’ерных вадаемаў. Асаблівасці зарастання кар’ерных вадаемаў вызначаюцца тыпам катлавіны, размеркаваннем мелкаводдзяў, грунтамі дна, хімічным саставам. У сувязі з гэтым і на аснове біялагічных прадукцыйных паказчыкаў выдзяляюцца макрафітны ці фітапланктонны напрамкі развіцця кар’ерных вадаемаў. Да ліку макрафітных вадаемаў адносяцца Руба, Блакітны, Крычаў, Ліозна, Зялены. Па фітапланктоннаму шляху развіваюцца кар'’рныя вадаемы лазурны, Смаргонь, Вярхоўе , .

Устаноўлена, што макрафітныя кар’ерныя вадаемы праходзяць тры стадыі: фітапланктонную (патэнцыяльна-макрафітную), макрафітную і заключную (астаткава-макрафітную). На першай стадыі пагружаныя макрафіты не адразу засяляюць вадаем. Першым з’яўляецца фітапланктон, які меньш патрабавальны да навакольнага асяроддзя. Затым наступае больш працяглы макрафітны перыяд. Дасягнуў сталага (зрэлага) стану, пры якім спажыўныя элементы ўжо выкарыстоўваюцца не макрафітамі, а зноў фітапланктонам, кар’ерны вадаем уступае ў заключную астаткава-макрафітную стадыю.

Фітапланктонныя вадаемы праходзяць толькі адну фітапланктонную стадыю.

Па запасах спажыўнага рэчыва кар’ерныя вадаемы, як і азеры, падзяляюцца на мезатрофныя з прызнакамі алігатрафіі (Блакітны, Крычаў); мезатрофныя (Гайдукоўка), слабаэвтрофныя (Смаргонь), эвтрофныя (Зялены, Ліозна), моцнаэвтрофныя (Вярхоўе), дыстрофныя (Мароські ).

Флору кар’ерных вадаемаў складаюць 23 віды водных раслін, харавыя і ніцяныя водарасці (15 родаў, 13 сямействаў). Найбольшую колькасць відаў складаюць 2 сямействы рдэставых.

Фларыстычны састаў кар’ерных вадаемаў бедны і знаходзіцца на стадыі фарміравання. Сярод відаў 52 % складаюць пагружаныя, 39% - паўпагружаныя, 9 % - плаваючыя раслины.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]