Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

На лекцыях і семінарскіх занятках студэнты знаёмяцца з асноўнымі

тэндэнцыямі развіцця беларускай прозы, тэматыкай і жанрамі, з творчасцю

асобных пісьменнікаў.

У працэсе засваення тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць тэрміны і паняцці:

– «крылаты рэалізм»;

– «тэорыя безканфліктнасці»;

– тэтралогія;

– эпас;

– хроніка;

– біяграфічная проза;

– «вясковая проза»;

– раман-дылогія;

– лірычная проза;

– мастацкая дакументальная літаратура;

– раман-эсэ;

– параўнальна-гістарычны метад;

– «звышлітаратура»;

– хранатоп;

– «экалогія» душы і «экалогія» культуры;

– «звычайны фашызм»;

– «карнавальная літаратура»;

– жанравая неакрэсленасць;

– пенталогіія;

2. Характарызаваць з’явы:

– фальклорна-міфалагічныя і кніжныя традыцыі беларускай

літаратуры;

– аўтабіяграфізм і дакументалізм творчасці беларускіх празаікаў;

– канцэпцыя ваеннай рэчаіснасці ў беларускай прозе;

– адметнасць канцэпцыі беларускай гісторыі ў беларускай прозе;

– экзістэнцыянальнасць ваеннай прозы;

– творчасць Васіля Быкава;

– творчасць Алеся Адамовіча;

18

– творчасць Івана Навуменкі;

– творчасць Вячаслава Адамчыка;

– творчасць Івана Пташнікава;

– творчасць ІванаШамякіна;

– творчасць Уладзіміра Караткевіча.

3. Аналізаваць і інтэрпрэтаваць працэсы:

– інтэлектуалізацыя прозы;

– засваенне партызанскай тэмы ў беларускай прозе;

– раскрыццё ваеннай рэчаіснасці ў беларускай прозе;

– стварэнне адметнай канцэпцыі беларускай гісторыі ў беларускай

прозе;

– адлюстраванне сучасных праблем у беларускай прозе;

– пашырэнне жанравай і стылёвай разнастайнасці беларускай

прозы.

4. Фарміраваць уменне (мінімальна неабходныя)

– характарызаваць творчасць асобных празаікаў;

– аналізаваць беларускі літаратурны працэс 1970–1985 гг. у

кантэксце сусветнай літаратуры і культуры.

2. СХЕМА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛА

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў

Від

заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Тэндэнцыі развіцця

беларускай прозы

Засваенне новых ведаў Лекцыя 1

2. Творчасць Васіля Быкава Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

пісьменніка

Лекцыя

Семінарскі

занятак

1

1

3. Творчасць Алеся

Адамовіча

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

пісьменніка

Лекцыя

Семінарскі

занятак

1

0,5

4. Творчасць Івана

Навуменкі

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

пісьменніка

Лекцыя 1

0,5

5. Творчасць Уладзіміра

Караткевіча

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

пісьменніка

Лекцыя

Семінарскі

занятак

2

2

19

6. Творчасць ІванаШамякіна Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

пісьменніка

Лекцыя

Семінарскі

занятак

2

1

7. Творчасць Вячаслава

Адамчыка

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

пісьменніка

Лекцыя

Семінарскі

занятак

1

0,5

8. Творчасць Івана

Пташнікава

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў

пісьменніка

Лекцыя

Семінарскі

занятак

1

0,5

Усяго: 16

3. Асновынавукова-тэарэтычных ведаў.

«БЕЛАРУСКАЯ ПРОЗА ПЕРЫЯДУ 1970–1985 ГГ.

АГУЛЬНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ»

3.1. Тэндэнцыі развіцця беларускай прозы

Перыяд 1970-х – першай паловы 1980-х гадоў прынята ў айчыннай

гісторыяграфіі называць перыядам застою: перыядам узмацнення цэнзуры,

распаўсюджвання адміністратыўна-каманднай сістэмы кіравання творчымі

працэсамі, увядзення «астатняга» прынцыпу фінансавання культурнага

будаўніцтва, стрымлівання творчай ініцыятывы. Аднак крытык С. Андраюк

заўважае, што «сувязь літаратуры з сучасным жыццём (на ўзроўні

сацыяльным і бытавым) становіцца менш адчувальнай у фактах,

канфліктах. Яна іншага характару, адбываецца на іншым, больш высокім

узроўні. Гэта сувязь – духоўная» (Андраюк, С. А. Проза / С. А. Андраюк //

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. – Т. 4, кн. 1. – С. 8). Такім

чынам, беларускі крытык аддзяляе літаратуру ад тагачаснай рэчаіснасці,

сцвярджае яе традыцыйны класічны характар, пад якім уяўляецца штучная

духоўная прастора. Мастацтва існуе ў асобных часе і прасторы, літаратура і

жыццё – не адно і тое. Сацыяльна-ідэалагічны застой не можа супыніць

творчасць. У лепшых сваіх узорах беларуская ліратаратура і ў гэты перыяд

гаворыць аб універсальных каштоўнасцях чалавецтва.

У гэты час дзейнічае Саюз пісьменнікаў БССР, старшынёй якога

афіцыйна быў Максім Танк. Многае ў дзейнасці Саюза было штучным, не

супадала з думкамі большасці пісьменнікаў, не надавала гонару ім:

афіцыёз саюзных сходаў, з’ездаў, дакладаў, барацьба за пасады,

удакладненне выдавецкіх планаў ў адпаведных ідэалагічных аддзелах. Але

з Саюзам пісьменнікаў звязана і сацыяльная падтрымка літаратараў:

20

набыццё жылля, медыцынская дапамога, культурна-асветніцкая дзейнасць

Дома літаратара, матэрыяльная падтрымка, афіцыйнае прызнанне. Так,

І. Мележ, В. Быкаў атрымалі Ленінскія прэміі. Званні Народнага

пісьменніка Беларусі былі прысуджаны І. Мележу, Я. Брылю, В. Быкаву.

Дзяржаўныя прэміі СССР і БССР атрымалі В. Быкаў, К. Крапіва, А. Макаё-

нак. Афіцыйнае літаратурнае жыццё ўяўляе сабою дэкады савецкіх

нацыянальных літаратур, юбілейныя вечары, сустрэчы з замежнымі

калегамі, «круглыя сталы», семінары маладых літаратараў і іншыя

мерапрыемсты. Савецкая ўлада падтрымлівала выдавецкую дзейнасць. У

1972 г. было створана выдавецтва «Мастацкая літаратура». Выходзілі

штогадовікі «Дзень паэзіі» (першыя кнігі выдавецтвам «Беларусь» з

1964 г.), «Далягляды» (перакладная замежная літаратура, з 1975 г.),

«Сучаснік» (з 1977 г., нарысы і пубіцыстыка), «Братэрства» (перакладная

літаратура народаў СССР, з 1982 г.). З 1981 г. пачынае працаваць

выдавецтва «Юнацтва».

Але стан роднай мовы ў краіне становіцца горшым. Дзейнічае

ідэалагічны тэзіс зліцця моў, гэта азначае шырокае ўжыванне адной –

рускай мовы. Па сутнасці беларуская мова, а разам з ёй і літаратура на

гэтай мове зыходзяць патроху ў абмежаванае кола распаўсюджанасці.

Некаторыя спробы літаратараў гаварыць аб праблемах беларускага

пісьменства сустракаюць непаразуменне ў кіруючых краінай органах

партыі. Так у 1972 г. была разгорнута дыскусія на старонках штотыднёвіка

«Літаратура і мастацтва» па пытаннях крытыкі. У дыскусіі прынялі ўдзел

каля 20 чалавек. Многія з іх выступалі супраць дагматыкі, у абарону

твораў В. Быкава, Я. Брыля, У. Караткевіча. Аднак 21 студзеня 1972 г.

вышла пастанова ЦК КПСС «Аб літаратурна-мастацкай крытыцы», згодна

якой былі ўведзены прынцыпы рэгламентацыі і партыйнага кантролю над

літаратурным працэсам.

Беларуская літаратура гэтага перыяду прадстаўлена разнастайнымі

жанравымі формамі: ад лірыкі да эпічных твораў. Менавіта 1970–1980-я

гады назавуць «часам эпікі», якая патрабуе і гістарычнага мастацкага

мыслення, і вострага адчування сучаснасці, і псіхалагічна дакладнага

спасціжэння чалавека. Беларуская літаратура захоўвае ў большасці сваіх

твораў паэтыку рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці з пэўнымі

спробамі апеляцыі да народнай мудрасці і паэтыкі, да патрыятычнага

гучання (аповесць А. Жука «Халодная птушка», раман І. Пташнікава

«Мсціжы» і інш.).

21

Аднак час абумовіў пошукі і новых тэм, і новых форм

адлюстраввання рэчаіснасці. Так з’явілася мажлівасць эпічна-хранікаль-

нага панарамнага апавядання пра гістарычную мінуўшчыну Айчыны.

Акрэслілася тэндэнцыя інтэлектуалізацыі прозы, перш за ўсё за кошт

паглыблення псіхалагізму літаратурных герояў. Цяга да рэалізму

абумовіла аўтабіяграфізм большасці твораў. У сувязі з цікавасцю да

гістарычнага мінулага ўзнікла літаратура, якая па-мастацку пераа-

сэнсоўвала біяграфію беларускай нацыі. У 1976 г. І. Мележ завяршае эпічны

аповед пра палескіх жыхароў пачатку ХХ ст. раманам «Завеі, снежань».

Пісьменнік шукае вытокі сацыяльных з’яў. Сам ён гаворыць аб гэтым так:

«У цяжкія трыццатыя гады брала пачатак не толькі добрае, але і злое»

(Мележ І.П. Збор твораў у 10 т. – Мн., 1983. – Т. 8. – С. 213.). Да эпічна-

хранікальнай панарамнай формы апавядання звярталіся А. Адамовіч,

В. Адамчык, І. Навуменка, Б. Сачанка, І. Чыгрынаў.

У 1975 г. адбылася Усесаюзная нарада пісьменнікаў па тэме

«Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і яго адлю-

страванне ў савецкай літаратуры». Невыпадкова нарада адбылася ў

Мінску, таму што тэма Вялікай Айчыннай вайны стала асноўнай у

беларускай літаратуры. Да яе звяртаюцца і тыя, хто прайшоў вайну і

пасляваеннае абнаўленне жыцця, і тыя, для каго вайна стала дзіцячым

вопытам. Ваенная тэма ў беларускай літаратуры, па трапнаму выразу

крытыка, адлюстроўвалася як «выпрабаванне ваенным і мірным жыццём,

страхам, голадам, вялікім горам і малой радасцю» (Андраюк, С.А. Проза /

С.А. Андраюк // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. – Т. 4,

кн. 1. – С. 18). Паказ вайны на старонках беларускай літаратуры мае такую

характарыстыку вымярэння, як нацыянальная, што звязана з паказам

жыцця на акупаванай беларускай зямлі, партызанскай вайны. Гэтым

падзеям прысвечаны, напрыклад, раманы І. Шамякіна «Гандлярка і паэт»

(1976), «Шлюбная ноч» (1975).

Па-сучаснаму загучала ў гэты перыяд літаратура аб другой сусветнай

вайне. Таму што беларускія пісьменнікі закранулі праблемы памяці,

маральнай ацэнкі сацыяльных паводзін чалавека ў экстрымальных і мірных

умовах. Ваенныя творы адрозніваліся сваёй публіцыстычнасцю, неадна-

значнасцю ацэнак ваенных дзеянняў, псіхалагічнай глыбінёй паказу

чалавека на вайне. Беларускія пісьменнікі ўзялі на сябе справу раскрыцця

«звычайнага фашызму», пераасэнсавання паняцця гераізму, паказу

супрацьстаяння дабра і зла на вайне. Яны стварылі сваю, да іх – не

бачаную, літаратурную канцэпцыю ваеннай рэчаіснасці. Яе вызначаюць

22

наступныя рысы: паказ народнага подзвігу (не толькі ваеннага), апа-

вяданне пра вайну праз прызму дзіцячага вопыту-памяці, аналіз на

матэрыяле вайны філасофска-маральнай праблематыкі лёсу, маральнага

выбару, антываенны пафас стылістыкі (творы В. Быкава, А. Адамовіча,

І. Пташнікава, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, В. Казько і інш.).

Асобную старонку беларускай ваеннай літаратуры складаюць

дакументальныя кнігі аб вайне (творы А. Адамовіча, Я. Брыля і

У. Калесніка «Я з вогненнай вёскі», А. Адамовіча і Д. Граніна «Блакадная

кніга», С. Алексеевіч «У вайны не жаночае аблічча», «Апошнія сведкі»).

Айчынныя пісьменнікі стварылі новы сімфанічны, шматгалосны жанр, які

паўплываў на развіццё сучаснай стылістыкі літаратурных твораў.

Па сутнасці, беларуская гістарычная літаратура ў гэты час перажывае

свой адраджэнскі перыяд. Перш за ўсё, дзякуючы творчасці Уладзіміра

Караткевіча, які стварае рамантызаваную і паэтызаваную гісторыю

Беларусі. Сярод гістарычных твораў гэтага часу: «Чорны замак

Альшанскі» (1979) У. Караткевіча, «Прадслава» (1971) В. Іпатавай, «Память

о легендах» (1984) К. Тарасава, «Петраград – Брэст» (1971) І. Шамякіна,

«Дыяруш Мацея Белановіча» (1973) Б. Сачанкі, «Пры апазнанні –

затрымаць» (1983) В. Хомчанкі і інш.

Асвятляюцца новыя старонкі нацыянальнай гісторыі. Аднак, аснова

большасці гістарычных твораў гэтага перыяду фальклорна-рамантычная.

Беларускія пісьменнікі звяртаюцца і да асэнсавання нядаўняга мінулага,

савецкай гісторыі (раманы І. Шамякіна, І. Чыгрынава, М. Лобана,

В. Адамчыка і інш.). У многіх творах гістарычны матэрыял рабіўся фонам

для даследавання прынцыпаў сацыяльных паводзін чалавека ў розных

умовах яго існавання (раманы І. Мележа, І. Чыгрынава, В. Адамчыка і

інш.). На першы план выходзіла не тэма гістарычнай дакладнасці падзей, а

тэма чалавечага характару і ўзаемаадносінаў. Адсюль і яе жанравыя

асаблівасці: яна канцэнтруецца вакол эпічнага і біяграфічнага кірунку. Ёй

характэрна лірыка-рамантычная стылістыка, арыгінальнасць сюжэта-

будавання, своеасаблівасць мовы.

Паяднанай стала сучасная тэма на старонках беларускай літаратуры з

гісторыяй краіны, ваеннымі падзеямі. Іх аб’ядноўвала маральная

праблематыка, даследаванне прычын сацыяльных паводзін чалавека.

Дзеянне, напрыклад, твораў І. Шамякіна («Снежныя зімы», «Атланты і

карыятыды», «Вазьму твой боль»), В. Быкава («Кар’ер»), В. Казько («Суд у

Слабадзе») разгортваецца як у сучаснасці, так і ў мінулым. Гэтыя творы

аналітычнага характару. Іх ідэйны прынцып грунтуецца на захаванні

23

народных, усечалавечых маральных асноў. Аўтары твораў ратуюць за

ўстойлівасць высокіх жыццёвых ідэй, супраць бездухоўнасці.

Сучасныя творы тычацца гарадской вытворчай праблематыкі,

праблем экалогіі, узаемаадносінаў паміж людзьмі. Але трэба сказаць, што

яны ў большасці сваёй апісальныя, публіцыстычнасць пераважае тут над

мастацкасцю (Т. Хадкевіч «Песня Дзвіны», Л. Гаўрылкін «Не магу без

цябе», В. Карамазаў «Спіраль» і інш.).

Сучасная тэматыка беларускай літаратуры па-ранейшаму будуецца

на так званай «вясковай прозе». Трэба заўважыць, што наогул у гэты

перыяд развіцця савецкай літаратуры пашыраецца «вясковая проза»,

аўтарамі якой з’яўляюцца такія пісьменнікі, як С. Абрамаў, В. Распуцін,

В. Бялоў, П. Праскурын, В. Шукшын і інш. Менавіта творам гэтай

вясковай тэматыкі давялося стаць у авангардзе барацьбы за захаванне

самакаштоўнай чалавечай асобы, не сапсаванай практыцызмам новай

тэхнічнай культуры. Гэта – літаратура клопату пра Чалавека, якая сцвярджае

яго асабістую непаўторнасць (творы пра «странных» людзей, «чудиков»),

грамадскую значнасць.

Для беларускай літаратуры было характэрна захаванне

нацыянальнай сацыяльна-бытавой традыцыі (творы Я. Коласа, К. Чорнага,

М. Гарэцкага, І. Мележа і інш.), якая абапіралася на даследаванне

духоўнай сутнасці беларуса. Такім чынам, проза 1970-х гадоў

узаемадзейнічала з класікай. Аднак вясковая проза становіцца менш

сюжетнай, больш аналітычнай, нават – філасафічнай. У цэнтры многіх

твораў разглядаецца нацыянальны характар, лёс героя становіцца

сімвалічным адлюстраваннем лёса беларуса. Напрыклад, Лёкса з «Радані-

цы», Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэтка з «Сачыненне на вольную тэму» – героі

твораў А. Кудраўца.

Праблематыка сучасных твораў (А. Жука, В. Казько, Г. Далідовіча,

В. Гігевіча, В. Карамазава і інш.) ляжыць вакол неабходнасці захавання

чалавечай годнасці, гарманічнага існавання чалавека і прыроды. Тэма

«экалогіі» душы гучыць разам з праблемамі экалогіі. Абмеркаванне

наступстваў меліарацыі, лёсу неперспектыўных вёсак, маральнай

дэградацыі сучаснікаў знайшло сваё мастацкае адлюстраванне на

старонках сучаснай прозы. Некаторым творам характэрны ілюстрацыйна-

апісальны падыход да праблематыкі, але некаторыя аўтары стварылі

аналітычнае апавяданне пра сучасныя праблемы, неадназначных герояў у

сітуацыі маральнага выбару (Алесь Жук – аповесць «Паляванне на

24

апошняга жураўля», Анатоль Кудравец – аповесць «Раданіца», раман

«Сачыненне на вольную тэму» і інш.).

Найбольшых поспехаў беларуская літаратура аб сучаснасці

дасягнула ў так званай лірычнай прозе (нарысах, эсэістыцы, мініяцюрах).

Тут спалучыліся народныя маральныя высновы і асабістае паэтычнае

бачанне рэчаіснасці (кнігі Янкі Брыля: «Жменя сонечных промняў»,

«Золак, убачаны здалёк», «Ніжнія Байдуны»). У пашырэнні лірычнай

прозы выявілася тэндэнцыя да аналітычнасці сучаснай прозы, увагі да

ўнутранага свету чалавека, да суб’ектыўнага і паэтычнага аповяду.

Некаторыя крытыкі лічаць, што беларуская літаратура таго часу

пазбаўлена суб’ектывізму, нават лірычны герой прозы «нясе ў сябе значны

цяжар лёсу агульнанароднага» (Андраюк, С.А. Проза / С.А. Андраюк //

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. – Т. 4, кн.1. – С. 28). Аднак

час даказвае зваротнае, і творы, напрыклад М. Стральцова (аповесць «Адзін

лапаць, адзін чунь», зборнікі прозы «Сена на асфальце», эсэ «Загадка

Багдановіча») хутчэй гавораць аб індывідуальным, асабістым бачанні

гісторыі і сучаснасці Радзімы, чым аб яе афіцыйна прынятым і ідэалагічна

распаўсюджаным вобразе. Лірычны, паэтычны і суб’ектывізаваны пачатак

характэрны і для прозы Я. Сіпакова («Крыло цішыні», «Усе мы з хат»

(1982), «Жанчына сярод мужчын» (1980), нездарма ўжо ў новы перыяд,

постсавецкі, пісьменнік звернецца да жанру філасофскіх прыпавесцяў.

Трэба зазначыць, што падставай для стварэння такога напрамку прозы

з’яўляецца, напэўна, біяграфія беларускіх празаікаў, якія ў большасці сваёй

(пасляваенны час) былі з вёскі, якія свае дзіцячыя і юнацкія гады (калі

фарміруецца эмацыянальна-псіхалагічны вопыт чалавека) правялі ў адзін-

стве з сялянскімі краявідамі. Лірычная проза па-свойму біяграфічна.

3.2. Творчасць Васіля Быкава (1924–2003)

Творчасць Васіля Быкава аўтабіяграфічна ў шырокім сэнсе слова.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ён прысвяціў свае творы тэме вайны.

Яны напісаны пад уздзеяннем яго памяці. Вялікі ўплыў на стылістыку

Быкава мелі творы яго суайчыннікаў, літаратараў ваеннага пакалення

В. Някрасава, Р. Бакланава, Ю. Бондарава, А. Вараб’ёва і інш. (так званая

«лейтэнанцкая літаратура»). Творы Васіля Быкава параўноўвалі і з творамі

Рэмарка, таму што для іх характэрны праўдзівы паказ вайны і маральны

максімалізм, рамантызм у адносінах да чалавечых паводзін.

Прыход у літаратуру Быкава адбываецца напрыканцы 1950-х гадоў, у

гады палітычнай «адлігі», у гады прыхода ў савецкую культуру новай

25

савецкай інтэлегенцыі. Асабіста творчасці пісьменніка спрыялі літаратары

асяроддзя часопіса «Новага міра» на чале з А. Твардоўскім. Як пісьменнік,

Васіль Быкаў, стылістычна развіваецца пад уплывам экзістэнцыяльнай

літаратуры Заходняй Еўропы, якая востра паставіла пытанні сэнса жыцця,

маральнага выбара, асабістай адказнасці і г.д.

Быкаўскае раскрыццё ўнутранага стану герояў, фіксацыя пачуццяў на

вайне былі адкрыццём для чытача. Пісьменнік адлюстроўваў падра-

бязнасці чалавечага спасціжэння вайны, яе прыватныя эпізоды. Героі

Быкава – шараговыя вайны. Ваенным творам Быкава характэрны «пякучы

роздум над лёсам простага чалавека ў час вайны, мэтанакіраванае

сцвярджэнне яго самакаштоўнасці ў В. Быкава» (Андраюк, С.А. Проза /

С.А. Андраюк // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. – Т. 4,

кн. 1. – С. 15). Сам пісьменнік гаварыў аб тым, што яго «цікавіць у першую

чаргу не сама вайна, нават не яе побыт і не тэхналогія бою, хоць усё гэта

для мастацтва таксама важна і цікава, але галоўным чынам маральны свет

чалавека, магчымасці яго духу» (Василь Быков. Интервью // Вопросы

литературы. – 1975. – № 1. – С. 127). Штодзённую жорсткую праўду аб

вайне, акопную праўду, як яе назавуць пазней, апісвае Васіль Быкаў у сваіх

творах.

Але такі прынцып бачання вайны на той час быў не папулярны і

нават не прымальны. Быкаўскія творы не раз асуджаліся савецкай

крытыкай за камернасць, рэмаркаўшчыну, не адлюстраванне «свяшчэннай

народнай вайны», пацыфізм. Васіль Быкаў апынуўся ў стане новага

«страчанага пакалення»: ідэі «адлігі» адыходзілі, на іх месца ішла

камуністычная ілюзорная грамадская ідэалогія, якая не хацела заўважаць

шараговага чалавека.

Паступова ў творах Быкава адчуваецца ўзмацненне драматычнага і

трагічнага ўспрыняцця вайны, пашырэнне рэтраспектыўнага паглыблення

ў савецкую гісторыю. Ваенныя аповесці В. Быкава сюжэтна выходзяць за

межы ваеннай тэматыкі. Яны маюць шырокі падтэкст, таму што пісьменнік

апісваў роздумы герояў аб жыцці, аб міры, аб вайне, што надавала творам

Быкава універсальны, філасафічны характар. Многія крытыкі параўноўвалі

быкаўскую прозу з экзістэнцыяльнай прозай Сартра і Камю. Канешне, не

магла быць не заўважана і гуманістычная (і нават пацыфісцкая) ідэя

ваеннай прозы В. Быкава. Творы Быкава насілі ярка акрэслены трагедыйны

характар, таму што яны распавядалі не толькі пра смерць чалавека на

вайне, але і пра забойства чалавекам чалавека. Васіль Быкаў, удзельнік

Вялікай Айчыннай вайны, асудзіў вайну судом чалавечнасці.

26

У ваенных творах Быкава «Жураўліны крык» (1959), «Здрада» (1960),

«Альпійская балада» (1963), «Мёртвым не баліць» (1965), «Сцюжа» (1969),

«Праклятая вышыня» (1970) і інш. даследуецца чалавечы характар у

памежнай сітуацыі, на мяжы жыцця і смерці. Перад ваеннымі героямі

быкаўскіх твораў паўстае праблема маральнага выбару. Пісьменнік

паказвае абсурдны характар вайны, якая выпрабоўвае яго чалавечую

годнасць, вобразна адлюстроўвае маральнае ўзыходжанне і падзенне

чалавека на вайне. Асноўнай тэмай творчасці Быкава стала даследаванне

чалавека ў ваенных абставінах. Сваёй праблематыкай яны сталі сугучнымі

часу. Пісьменнік асэнсоўвае вайну з пазіцый сучаснага гуманізму.

Васіль Быкаў даследуе ў сваіх творах і партызанскую вайну

(«Круглянскі мост», «Знак бяды», «Сотнікаў» і інш.). Цэнтральнае месца ў

гэтых творах займае вобраз беларуса, «шараговага вялікай бітвы».

Праз рэтраспекцыю лёсаў сваіх герояў пісьменнік адлюстроўвае і

старонкі даваеннай савецкай гісторыі. Пры гэтым Быкаў канцэнтруе ўвагу

на ачмурэнне людзей ідэямі класавай барацьбы, на звыродлівы фантом

сацыялістычнага спаборніцтва, на адмоўны ўплыў на лёсы і

светаўспрыманне людзей партыйных догмаў.

Творы Васіля Быкава вызначае прадметна-рэчыўная вобразнасць у

паказе абставін (пейзаж, падзейны антураж). Быкаўскі стыль мае

эканомны, сухавата-стрыманы, лаканічны характар. Пісьменніку

характэрны аскетычная мастацкая форма, пачуццё меры. Нярэдка ён

выкарыстоўвае фінал як мастацкі прыём, вялікая сюжэтастваральная роля

ў творах належыць эпізоду. Сістэма быкаўскіх вобразаў, з іх рознымі

падыходамі да рэчаіснасці, маралі, мае канцэптуальную шматзначнасць.

Васіль Быкаў валодаў жанравым майстэрствам. Звяртаючыся да

такога жанру, як аповесць, ён стварыў аповесці-лёсы, аповесці-сітуацыі,

аповесці-канцэпцыі. Нарэшце, напрыканцы сваёй творчасці звярнуўся да

прыпавесці. Некаторыя апавяданні Быкава называюць «маленькімі

аповесцямі» («Пастка», «Праклятая вышыня», «Абеліск»).

Асаблівым сімвалічным стылем валодаў пісьменнік. Ён вельмі ўдала,

ненавязліва ўпісваў у рэалістычнае, нават натуралістычнае, апавяданне

універсальныя літаратурныя сімвалы. Сімвалічнае майстэрства аўтара

можна заўважыць ужо ў назвах твораў: «Знак бяды», «Вялікоднае яйка»,

«Пайсці і не вярнуцца», «Пастка», «Праклятая вышыня», «Ружовы туман»

і інш.

Творы Васіля Быкава атрымалі экранныя і сцэнічныя варыянты, што

безумоўна, пашырала геаграфію яго чытачоў («Трэцяя ракета»,

27

«Альпійская балада», «Фруза», «Круглянскі мост», «Знак бяды»,

«Узыходжанне» («Сотнікаў») і інш.). Пісьменнік сам далучаўся да працы

драматурга («Трэцяя ракета», «Альпійская балада» і інш.), перажываў не

супадзенне экранных або сцэнічных варыянтаў з прынцыпамі сваёй

творчасці. Фільмы па творах Быкава сталі ў адзін рад з такімі ваеннымі

стужкамі, як «Мир входящему», «Баллада о солдате», «Иваново детство»,

«У твоего порога» і інш., у якіх вайна адлюстравана натуралістычна, як

цяжкая праца мільёнаў шараговых.

У апошні перыяд сваёй творчасці (пасляперабудоўчы) В. Быкаў

звяртаўся як да новых тэм, так і да новых форм адлюстравання рэчаіснасці.

Яго апавяданні і аповесці («На чорных лядах» (1994), «Бедныя людзі»

(1994), «Жоўты пясочак» (1995), «Зенітчыца» (1995), «Палітрук Каламіец»

(1995), «Падаронае жыццё» (1995), «Палкаводзец» (1995), «Ружовы туман»

(1996), «Вялікоднае яйка» (2001), «Кароткая песня» (2002), «Пакахай мяне,

салдацік» (1996), «У тумане» (1988), «Аблава» (1989), «Ваўчыная яма»

(1999), «Афганец» (2004) закранулі і гістарычную, і сучасную

праблематыку, старонкі беларускага вызваленчага руху, Слуцкага

паўстання, тэмы рэпрэсій, смершаўцаў, камандна-валюнтарысцкага

кіраўніцтва, псіхалогіі сучаснага масавага чалавека і інш. Творы В. Быкава

друкаваліся і пасля яго смерці. Так, у 2006 г. надрукавана незавершаная

аповесць «Бліндаж» разам з рукапіснымі матэрыяламі аўтара. Чытачы

змаглі ўбачыць творчую майстэрню пісьменніка: разам з тэкстам, у якім –

праўкі аўтара, былі надрукаваны план-схема развіцця сюжэта, характараў,

намаляваны карты дзеяння герояў.

Асобнай старонкай творчасці апошніх гадоў сталі быкаўскія «байкі

жыцця» («Пахаджане. Прыпавесці» (1999–2000). У гэтай прозе пісьменніка

выразна бачны стылістычныя змены: творы маюць філасофска-алегарычны

змест, фармальна яны нагадваюць казкі, прытчы, прыпавесці. Быкаў

быццам вядзе дыялог з класічнай літаратурнай традыцыяй, сюжэтамі,

матывамі, героямі. Трансфармацыя пісьменніцкай стылістыкі выглядае ў

творчасці Быкава заканамернай. Паступова яго творы станавіліся больш

жорсткімі па кампазіцыі, ідэалогіі. У жанры прыпавесці Быкаў звярнуўся

ўжо да тыповых герояў, сітуацый, канфліктаў, да простага ўзнаўлення

драматычных і трагічных падзей, да стрымана-аналітычнай і алегарычна-

сімвалічнай манеры апавядання.

Аб’ядноўвае «байкі жыцця» даследаванне патэнцыяльных

магчымасцей асобы, жыццёвыя праверкі на чалавечнасць, крытыка

таталітарнай ідэалогіі, якая адбіваецца ў свядомасці чалавека комплексамі

28

непаўнавартасці, сацыяльнай абыякавасці і г.д. Несуцяшальныя прагнозы

будучыні чалавецтва ў палоне масавых культурных ідэалагем пакідае

чытачу вядомы пісьменнік у сваіх апошніх творах.

Адной з галоўных тэм прыпавесцяў стала тэма Радзімы, патрыятызму,

гістарычнай памяці і ідэалаў. У творчасці Быкава заўсёды прысутнічаў герой

нацыянальны, з беларускім характарам, а ў апошніх творах пісьменнік

звяртаецца да патрыятычнай тэмы, як запавет гучыць думка пісьменніка ў

прыпавесці «Пахаджане», што дала назву зборніку: «Без радзімы жыць не

было як» (Пахаджане. Прыпавесці. – Мн., 1999–2000. – С. 78).

Аб прыналежнасці да Беларусі, аб заклапочанасці яе лёсам гавораць і

ўспаміны Васіля Быкава («Доўгая дарога дамоў»), гэты «вялікі і... надзіва

завершаны твор», у якім «Васіль Быкаў… урэшце ўласнае жыццё

трансфармаваў» (Міхась Тычына. Эра каментароў // Аrche. – 2005. – № 1. –

С. 13), дапамагае зразумець сюжэты, герояў быкаўскіх твораў.

Творчасць Васіля Быкава мае вызначальнае месца ў гісторыі

беларускай літаратуры. Сведчанні таму высокія ацэнкі Быкава яго

калегамі, суайчыннікамі і замежнікамі: апостал, волат, гонар і сумленне

нацыі, магутны талент, вялікі чалавек, баец, «легенда», «гарант, што

Беларусь жыве», прарок, «сумны прарок», «чалавек-крэмень, чалавек-

маналіт, чалавек цвёрдага сэрца і халоднага розуму», «чорнарабочы

літаратуры», «прыклад сапраўднага беларуса», «надзвычайны чалавек»,

«настаўнік і сябра», «у ім адразу і гуру, каб навучыў, і суддзя, каб

рассудзіў, і прарок, які б наперад сказаў, і правадыр, які б павёў наперад…

і дарадца…» (Міхась Тычына. Эра каментароў // Аrche. – 2005. – № 1. –

С. 14). Творчасць пісьменніка была адзначана і дзяржаваю: у 1974 г. Быкаву

была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР, у 1978 г. – Дзяржаўная прэмія

БССР, у 1980 г. – званне Народнага пісьменніка, у 1984 г. – званне Героя

Сацыялістычнай працы.

Рэтраспектыўныя па сваёй пабудове творы Быкава звернуты да

сучаснасці неабходнасцю рабіць выбар свайго лёсу. Пра гэта і словы

пісьменніка: «Гаварыць няпраўду пра яе (мінулую вайну) не толькі

амаральна, але і злачынна – як у адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў

адносінах да будучыні» (Стенографический отчет 7 съезда писателей

СССР. – М., 1983. С. 474).

3.3. Творчасць Алеся Адамовіча (1926–1994)

Алесь Адамовіч – прадстаўнік ваеннага, філалагічнага пакалення,

пакалення шасцідзесятнікаў. Яго творчасці таксама характэрны

аўтабіяграфізм, як адлюстраванне асабістага жыццёвага вопыту, і

29

дакументалізм, як імкненне захаваць гістарычную праўду падзей і лёсаў.

Творы Адамовіча канцэптуальны ў тым сэнсе, што яны сталі

адлюстраваннем аўтарскіх роздумаў аб існаванні чалавека і чалавецтва ў

мілітарызаваным, глабалістычным свеце. Творы Адамовіча напоўнены

рэфлексіяй аб сённяшнім стане чалавечай прыроды, у якой ён абірае і

ўмоўную абстрактную форму выказвання, яны – філасафічны.

У беларускім літаратуразнаўстве прынята падзяляць творчасць

Адамовіча на два ўмоўныя этапы засваення ваеннай тэмы: «гераічны» і

«трагедыйны» (ідэя М. Тычыны), па прынцыпу стылістычнай змены

адлюстравання падзей. Да першага этапа творчасці адносяць раман-

дылогію «Партызаны» («Вайна пад стрэхамі» (1960) і «Сыны ідуць у бой»

(1962). У цэнтры дылогіі апавяданне пра ваенны лёс падлетка Толі Карзуна.

Вобраз героя, яго маці, падзей партызанскага жыцця ў многім былі

біяграфіяй самога пісьменніка. Асабісты вопыт стварыў адметнасць яго

творчасці. Яго проза мае лірычны характар, таму што ў цэнтры яе малады

герой, рамантычны, летуценны. Ён, як Адамовіч, – прадстаўнік пакалення,

выхаванага на кнігах, дзякуючы духоўнаму багажу яны непрымальна ад-

носяцца да прыніжэння асобы, іх сумленнасць у ліхія гадзіны

абарочваецца спачуваннем да лёсу чалавецтва. У раманах багата спрэчак,

дыялогаў, роздуму аб свеце.

Пісьменнік распавядае ў творах пра народную партызанскую вайну і

яе герояў, пры гэтым акцэнтуе ўвагу на захаванні на вайне сямейных

адносінаў, чалавечнасці, прагі жыцця. Асабліва гэта выявілася ў вобразе

маці, жанчын. У кампазіцыйным цэнтры дылогіі – праблема ўзаема-

адносінаў маці і дзяцей. Эпіграфам да рамана «Вайна пад стрэхамі»

з’яўляюцца словы аўтара: «…нішто на гэтай вайне не запомнілася больш

рэзка, страшней і прыгажэй, чым твары нашых маці». Потым ва ўспамінах

Адамовіч будзе прызнавацца ў тым, што гэтую кнігу яго маці напісала

ўласным жыццём. Асноўныя характарыстыкі Ганны Міхайлаўны Корзун

(Карзуніхі) – гэта дабрыня, спачуванне, літасць, жаночая інтуіцыя, што

дазваляе выжыць у жудасных абставінах вайны, змагацца з ворагам. У

барацьбе з фашызмам яна не адна. Адамовіч называе народ, які падняўся

супраць ворага невычарпальнай «патаемнай арміяй» («паспрабуй

вычэрпаць возера, у якое цякуць падземныя рэкі»).

Раманы пісаліся доўгі час, перапрацоўваліся, на іх стылістыцы

адбілася жаданне аўтара пазбегнуць пафасу, перадаць новае мастацкае

бачанне, кінематаграфічнае, тых падзей.

30

Пераломнымі для творчасці пісьменніка з’явіліся падзеі адлігі, удзел

у дэсідэнцкім руху. У 1970-я гады пачынаецца другі перыяд творчасці

Адамовіча – «трагедыйны». Ён піша аповесць «Апошні адпачынак»,

«Хатынскую аповесць» (1970), раман «Карнікі» (1980), «Апошняя

пастараль» (1987).

Творам гэтага часу характэрны зварот да сучаснасці, больш актыўнае

ўключэнне ў сюжэтную канву ўспамінаў сённяшніх праблем, роздуму пра

духоўныя і фізічныя магчымасці чалавека. Адамовіч імкнецца па-мастацку

асэнсаваць падзеі ХХ ст., дзе вайна займае адметнае месца, прагназаваць

будучыню чалавецтва. Мова яго твораў становіцца сімвалічнай,

метафарычнай. Напрыклад, як і міфалагічны герой Цярэсій, герой

«Хатынскай аповесці» Флёра Гайшун страціў зрок у гады вайны,

аслеплены відовішчам спаленых беларускіх вёсак, гэта зрабіла яго

«правідцам», ён валодае асобымі ведамі, унутраным зрокам. Стылістыка

твораў папаўняецца прыёмам дакументальнай літаратуры, публіцыстыкі,

філасофскай рэфлексіі.

Асобая старонка творчай біяграфіі Адамовіча звязана з раманам

«Карнікі» (пісаўся ў 1980–1981 гг. і 1987–1988 гг.). Раман пабудаваны на

дакументальным матэрыяле, у тэкст часта ўводзяцца дакументы. Але ён

мае стылістыку літаратуры «плыні свядосмасці». У кожным раздзеле

рамана свой персанаж, які перажывае (ва «унутраных маналогах») сваю

патаемную гісторыю. Адсюль адны і тыя ж падзеі асэнсоўваюцца па-

рознаму, вачамі паліцаяў, забітых, Гітлера і Сталіна. Натуральна

спалучаецца дакументалізм з псіхалагізмам і філасафічнасцю. Раман

«Карнікі» мае падзагаловак «Радасць нажа, або Жыццяпіс гіпербарэяў». Ён

можа быць патлумачаны, як спроба адказаць на пытанне аб вытоках ча-

лавечай дэградыцыі, прыроды фашызму і таталітарызму. Пісьменнік спрабуе

раскрыць натуру і псіхалогію правадырства. Раман «Карнікі» – апавяданне

пра трагедыю чалавека, які парушыў Боскую запаведзь «Не забі».

У сваім мастацкім аналізе Адамовіч карыстаецца метафарай, іроніяй,

цытатаваннем. Так, падзагаловак раздзела пра Гітлера – «Чым вышэй

малпа ўзбіраецца па дрэву, тым лепш бачны яе голы зад» – адсылае чытача

да думкі, выказанай Ф. Бэканам («Человек и впрямь похож на обезьяну:

чем выше он залезает, тем больше он демонстрирует свою задницу»).

Асобнай старонкай творчасці Алеся Адамовіча з’яўляюцца

дакументальныя кнігі аб вайне: «Я з вогненнай вёскі...» (сааўтары Янка

Брыль і Уладзімір Калеснік (1970–1973), «Блакадная кніга» (сааўтар –

Данііл Гранін (1982). Пры напісанні гэтых твораў выкарыстаны спосаб

31

здабываць праўду народнага жыцця праз запісы гутарак з непасрэднымі

ўдзельнікамі падзей так званым «адкрытым спосабам» (Адамовіч).

Пісьменнікі распрацоўвалі новы жанр літаратуры аб вайне, які атрымаў

пазней назву мастацкага дакумента, кнігі-сімфоніі, якой характэрны

поліфанічная структура і стылістыка.

У пасляперабудоўчы перыяд Алесь Адамовіч па-ранейшаму прысвя-

чае свае творы ваеннай тэме (аповесць «Венера, або Як я быў прыгон-

нікам»), ён звяртаецца і да апавядання пра пасляваенны побыт (аповесць

«Нямко»), і аўтабіяграфічнай прозы (аповесць «Vixi» (Пражыта). У гэтых

творах пісьменнік верны стылістыцы споведзі, фрэскі, у якой паяднаны

філасофскія і гумарыстычныя, лірычныя і навелістычныя сцэны, прытчы і

адхіленні.

Алесь Адамовіч скончыў вышэйшыя курсы па кінадраматургіі

(Масква), многа працаваў у галіне кінематаграфіі. Ім напісаны сцэнарыі да

двухсерыйнага фільма «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой»

(рэжысёр В. Тураў, «Беларусьфільм»), дакументальнага фільма «Хатынь,

5 км» (рэжысёр І. Калоўскі), мастацкага кінафільма «Ідзі і глядзі» (сааўтар

і рэжысёр Э. Клімаў, першая прэмія на Сусветным кінафестывалі ў

Маскве, 1985).

А. Адамовіч – крытык і літаратуразнаўца, ён выкладаў літаратуру ў

МДУ (Масква), працаваў у Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР.

Асноўнымі даследаваннямі Адамовіча з’яўляюцца працы: «Шлях да

майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю Кузьмы Чорнага» (1958),

«Культура творчасці» (зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў) (1959),

«Беларускі раман» (1961), «Маштабнасць прозы: урокі творчасці Кузьмы

Чорнага» (1972), раман-эсэ «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (пра

творчасць Максіма Гарэцкага, 1975), «Пра сучасную ваенную прозу»

(1981), «Вайна і вёска ў сучаснай літаратуры» (1982), «Нічога важнейшага»

(1985) і інш. Тэмамі яго крытычных даследаванняў былі праблемы

раманнага жанру, творчага стылю, мастацкай індывідуальнасці, культуры

творчасці.

Даследаванне творчасці Кузьмы Чорнага займае значную старонку ў

дзейнасці А. Адамовіча. Менавіта тады ім быў распрацаваны параўнальна-

гістарычны метад даследавання, распачаты аналіз вызначэння гістарычнага

станаўлення жанру беларускага рамана, створаны новы жанр

літаратуразнаўчага даследавання (раман-даследаванне). Ён змяніў

напрамак беларускай крытыкі (па прызнанню І. Навуменкі), выхаваў не

аднаго навукоўца. У сваіх апошніх крытычных творах Адамовіч выказаў

32

ідэю «звышлітаратуры», якая павінна быць заснавана на найноўшай

вобразнай тэхналогіі і забяспечваць публіцыстычнае ўздзеянне на чытачоў.

Ён адчуваў неабходнасць перамен літаратурнага працэсу ў зменлівым са-

цыяльна-культурным асяроддзі.

Алесь Адамовіч быў публічным чалавекам, многа ездзіў і выступаў па

ўсім Савецкім Саюзе. Ён адгукаўся на палітычныя падзеі свайго часу

дзеяннямі і словам. Публіцыстыка А. Адамовіча складаецца з кніг «Выберы

жыццё» (1986), «Літаратура і праблемы веку» (1986), «Дадумваць да канца»

(1988), «Адваяваліся!» (1990), «Мы – шасцідзесятнікі» (1991), «Бывай,

хунта!» (1991), «Апакаліпсіс па графіку» (1992).

3.4. Літаратурная творчасць Івана Навуменкі (нар. у 1925 г.)

Творчая дзейнасць Івана Навуменкі, складаецца са зборнікаў

апавяданняў і аповесцяў («Таполі юнацтва», «Вераніка», «Пераломны

ўзрост» (1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989) і інш.), раманаў «Сасна

пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974),

«Смутак белых начэй» (1979). Крытыкі гавораць аб вернасці Навуменкі

малой прозе і тэме адлюстравання ўзроставага ўспрыняцця свету, людзей,

падзей (дзіцячай, падлеткавай, юнацкай псіхалогіі).

Са старонак яго твораў паўстае хранатоп даваеннага юнацтва, дзе

пануе культ кнігі і ведаў, рамантызаваны адносіны да агульнай справы і

людзей працы. Грамадзянская пазіцыя герояў яго твораў мае карані ў

афіцыйнай савецкай сістэме ідэалогіі і выхавання. Пісьменнік распавядае

пра пасялковае даваеннае і ваеннае жыццё («Семнаццатай вясной»,

«Вераніка», «Хлопцы самай вялікай вайны…», «Снежань»), пра студэнцтва

і жыццё інтэлігенцыі (аповесць «Бульба», раман «Летуценнік»). Яго творы

біяграфічныя і аб’ектыўныя, таму крытыка гаворыць пра наяўнасць у іх

матываў «выхавання» (П. Васючэнка). У іх чуецца аўтарскае разуменне

юнацкага максімалізму, сябе самога ў мінулым. Ён распавядае пра сваіх

герояў з асаблівай цеплынёй і лёгкай іроніяй.

Апавяданні, аповесці з’явіліся падрыхтоўкай для напісання ў

адпаведнай стылістыцы раманаў пра ваенныя падзеі, пра тое, як

семнаццацігадовыя героі-летуценнікі ўцягваюцца ў так званую «хатнюю

вайну» ці партызанскую. Творы пісьменніка «Сасна пры дарозе» (1962),

«Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974) складаюць раманную

трылогію. Творы яго аб’яднаны гістарычнай хадой, паказам вайны

савецкага народа. Пісьменнік апісвае народнае жыццё ў часы акупацыі.

33

Навуменка стварае раманную серыю, кампазіцыйным цэнтрам якой

з’яўляецца тыповы для яго герой – юнак Міця Птах. Пісьменнік

адлюстроўвае не толькі знешнія падзеі вайны, але і ўнутраны свет героя

(агучвае яго роздум аб каханні, смерці), стварае вобразы яго сяброў (Івана

Лобіка, Нупрэя Гіля, Міколы Цябута). Іх спрэчкі і размовы перадаюць

паступовыя змены ў настроі, поглядах, характарах. «Хатняя» вайна па-

асобаму загортвае іх, ставіць перад імі задачу жыць і змагацца.

У рэалістычнай манеры аповяду Навуменкі выразна заўважаны

сімвалічныя акцэнты – у назвах, лірычных адхіленнях. Так у рамане

«Сасна пры дарозе» сасна робіцца цэнтрам прасторы дзеяння. Яна –

развілка і скрыжаванне, яна вышэй усіх дрэў, яе відаць здалёк. Сасна

паўстае са старонак рамана як сімвал самотнага дрэва, сімвал трывушчасці,

маўклівага супраціву, адданасці зямлі, роднаму краю. Такімі жа

сімвалічнымі значэннямі надзелена чыгунка.

Навуменка ў рэалістычна-псіхалагічнай манеры апавядання дэталёва

апісвае розныя паводзіны, адносіны да вайны. Пісьменнік стрыманы ў

маральных ацэнках. Вобразы фашыстаў і калабарантаў падаюцца без

спрошчанасці, карыкатурнасці. Гераічныя ўчынкі апісваюцца без

паказнога пафасу. Таму ў літаратуразнаўстве гэтыя раманы І. Навуменкі

параўновалі і з «Маладой гвардыяй» А. Фадзеева, і з «На прасторах

жыцця» і «Дрыгвой» Я. Коласа. Трылогія Навуменкі была папулярным

творам сярод маладых чытачоў 1960–1970-х гадоў.

Адметным настроем напоўнены творы пісьменніка, прысвечаныя

франтавым падзеям. Крытыка адзначала «рэмаркізм» творчай манеры

апісваць ваенныя падзеі (навелы «Дом над морам», «Сны»). Пры наяўнасці

майстэрства сюжэтабудавання, Навуменка яшчэ дадае сваім героям

асаблівы рамантычны, летуценны характар. Яго героі, нават калі творы

заканчваюцца трагічна, супрацьстаяць смерці светлымі шчырымі думкамі,

марамі.

Тэма вайны і маладосці яшчэ раз загучала ў рамане «Смутак белых

начэй» (1979). Пісьменнік карыстаецца ў рамане жорсткім рэалістычным

стылем. Крытыка ў гэтай сувязі, узгадвала ўплыў дзённікавага дакумен-

талізму «На імперыялістычнай вайне» М. Гарэцкага. Галоўны герой

рамана Сяргей Каліноўскі пасталеў, ім авалодала пачуццё злому,

спустошанасці, комплекс неўсвядомленай віны за смерць таварышаў і

неабходнасці выкуплення гэтай віны.

Творам Івана Навуменкі характэрны аўтабіяграфізм, апасродкаваны

вернасцю душэўнаму вопыту, вынесенаму з юнацкіх гадоў. Ён усё больш

34

схіляецца да індывідуалізацыі вобразаў, аб’ектыўна аналітычнай пазіцыі.

Так, у аповесці «Асеннія мелодыі» (1987) дзейнічаюць навукоўцы

асяроддзя сучаснай інтэлегенцыі. Тут, канешне, вонкава прысутнічаюць

рысы біяграфіі пісьменніка, але тыпы герояў, іх унутраны настрой ужо не

маюць дачынення да пазіцыі аўтара. Галоўны герой аповесці рэфлексуе,

камплексуе. Менавіта ён уносіць у аповяд сумны «восеньскі настрой».

Навуменка – пісьменнік, які адчувае духоўны разлад у грамадстве

ХХ ст., страту маральных канстантаў, рамантычных надзей на вечнае і

добрае. Ён шукае гармоніі ў адносінах паміж чалавекам і гісторыяй,

чалавекам і жыццём. Гэтыя рысы даюць права з упэўненасцю адносіць

Навуменку да кагорты тых, хто падтрымлівае класічную літаратурную

традыцыю. Нават сваю аўтабіяграфічную трылогію ён назваў па-талстоўску

класічна – «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1997).

Іван Навуменка доўгі час працаваў у Інстытуце літаратуры імя

Я. Купалы АН БССР (пэўны час узначальваў інстытут). Яму належаць

літаратурназнаўчыя працы аб творчасці класікаў беларускай літаратуры:

«З глыбінь жыцця» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Праблемы

развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу»

(1978), «Кніга адкрывае свет» (1978). За даследаванне творчасці Я. Коласа

і Я. Купалы (манаграфія «Духоўны свет героя») доктару філалагічных

навук Івану Навуменку была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР .

3.5. Творчасць Уладзіміра Караткевіча (1930–1984)

Караткевіч – пісьменнік, які распачаў станаўленне сучаснай

беларускай гістарычнай літаратуры. У час сваёй прафесійнай настаўніцкай

дзейнасці Караткевіч пачаў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 г. ва

ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах, паралельна ўзнікла думка аб

рамане на тую самую тэму. Менавіта тады ў 1950-я гады пісьменнік

задумвае стварыць цыкл гістарычных твораў, які мог бы скласці 78 тамоў.

Многае з занатаванага ў плане Караткевіч здзейсніў. Потым у артыкуле «У

дарозе і дома. З запісных кніжак» ён напіша: «Без гістарычнага рамана,

гістарычнай літаратуры ўвогуле не можа абудзіцца нацыя, бо няма нацыі

без пачуцця гістарызму, без спакойнага гонару за сябе і проста самапавагі,

без веры ў тое, што яна ёсць, непераходзячая, сталая вечная каштоўнасць

чалавецтва і па ўсіх гэтых прычынах павінны жыць, жыць дзейсна і велічна,

ведаючы сабе цану і ў дрэнным і ў вялікім» (Караткевіч, У. У дарозе і дома.

З запісных кніжак / У. Караткевіч // Полымя – 1989. – № 1. – С. 183).

35

Яго цікавіла сувязь часоў ад XVI ст. да ХХ ст., станаўленне ў гэтыя

гады нацыянальнай ідэі, стварэнне вакол яе знакавых айчынных імёнаў і

падзей. Тое, што напісаў Караткевіч, было настолькі дасканала, таленавіта,

ярка, што яго творчасць успрымаецца сёння як найпершая ў напрамку

засваення літаратурным словам гістарычнага вопыту нашай Айчыны.

Асабліва плённым перыядам творчасці Караткевіча называюць час

канца 1950 – сярэдзіны 1960-х гадоў, так званы «рагачоўскі» перыяд.

Пісьменнік знаходзіўся ў Рагачове ў дзедавай хаце, жыў з сям’ёй дзядзькі

Ігара Васільевіча Грынкевіча. Тут былі напісаны раманы «Каласы пад

сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», легенда «Ладдзя

Роспачы», аповесць «Чазенія».

У апавяданні «Лятучы Галандзец» Караткевіч дэкларуе некаторыя

прынцыпы сваёй творчасці: каб не зачарствець душой, пісьменніку трэба

верыць у легенды, не страчваць светлага і чыстага ўспрымання рэчаіснасці.

Спалучэнне рэальнага і фантастычнага, казачнага асабліва характэрна

аповесцям пісьменніка. Так, гумарыстычна-сатырычная аповесць

«Цыганскі кароль», з аднаго боку, апісвае гістарычны факт існавання ў

канцы ХVІІІ ст. на Гродзеншчыне цыганскага «каралеўства» (матэрыялы

былі ўзяты з нарыса А. Кіркора «Народнасці Літоўскага Палесся і іхняе

жыццё», што былі змешчаны ў «Живописной России» (1882). З другога

боку, пісьменнік у стылі барочнага жывапісу намаляваў стравы, гулянкі ў

палацы Якуба Знамяроўскага, гумарыстычна-гратэскава перадаў сцэны

адной з «самых славутых войнаў, якія вёў кароль Якуб Першы». У другой

аповесці «Сівая легенда» распавядаецца пра сялянскае паўстанне на Ма-

гілёўшчыне на пачатку 30-х гадоў ХVІІ ст. пад началам двараніна Рамана

Ракутовіча, згадваюцца рэальныя гістарычныя асобы, але падзеі, галоўныя

героі народжаны фантазіяй аўтара.

Са старонак гістарычных твораў У. Караткевіча паўсталі адметныя

героі – рыцары Беларусі, яе патрыёты, змагары за ідэалы справядлівасці і

вольнасці: Маеўскі з «Алівы і меч», Пятрок Ясюкевіч з апавядання «Сіняя-

сіняя», Андрэй Беларэцкі з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»,

Алесь Загорскі з рамана «Каласы пад сярпом тваім», Юрась Братчык з

рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», Антон Косміч з рамана «Чорны

замак Альшанскі» і інш.

У рамане «Каласы пад сярпом тваім» пісьменнік праз аповяд жыцця

родаў Загорскіх і Кагутоў асэнсоўвае лёс Беларусі ў кантэксце гісторыі

ХІХ ст. Караткевіч планаваў адлюстраваць падзеі перад паўстаннем

1863 г., само паўстанне, яго разгром і вынікі (тры часткі). Ён напісаў толькі

36

адну частку (першую), дзе паказаў падзеі на Магілёўшчыне, у мястэчку

Свіслач на Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве. Раман

шматлюдны, шматпланавы, рэальныя гістарычныя асобы існуюць побач з

літаратурнымі. У рамане пісьменнік закрануў дыскусійныя праблемы

гісторыі (асімілятарская канцэпцыя падыходу да беларускай міфалогіі,

напрыклад), выкарыстоўваў легенды і паданні (гісторыя-прытча пра

таленавіты і прыгожы, працавіты беларускі народ, пра яго зямлю –

сапраўдны рай і найгоршае ва ўсім свеце «начальства»), шматлікія песні і

вершы. «Каласы пад сярпом тваім» зрабіўся эпічным і філасафічным

творам, дзякуючы сваёй панарамнасці ў абмалёўцы грамадства, дакладнас-

ці ў раскрыцці характараў і адносінаў паміж людзьмі, звароце мастака да

значных падзей народнага жыцця, паказе сувязі часоў і людзей, роздуму

пра пераемнасць пакаленняў і нацыянальнае, патрыятычнае пачуццё.

Менавіта традыцыйныя, народныя сімвалы падкрэслены аўтарам у тэксце:

каласы і серп, жарабяткі святога Міколы і белыя коні, грушы і сосны на

строме Дняпра і мора, і г.д.

У рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Караткевіч адлюстроўвае

другую старонку айчыннай гісторыі – беларускае Сярэднявечча. Для

стварэння твора пісьменнік выкарыстаў матэрыялы хронік і летапісаў

(штуршком для напісання рамана стаў запіс з «Хронікі польскай,

літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага аб тым, што на

пачатку панавання Жыгімонта Першага быў нейкі чалавек, які ўзяў сабе

імя Хрыста), біблейскія тэксты і вытрымкі з мастацкіх тэкстаў, народныя

выслоўі. Раман распавядае гісторыю прыгодаў і вандраванняў шкаляра,

які, узяўшы імя боскае, спачатку робіць «цуды», а потым вымушаны

ўзначаліць паўстанне супраць царквы і караля. Караткевіч стварае раман у

духе літаратуры барока, прыгодніцкай, фантастычнай, пукерэснай.

Творы Караткевіча выхоўвалі ў чытача нацыянальнае пачуццё,

уважлівыя адносіны да гісторыі, мовы, традыцый свайго краю. Аднак яны

адрозніваліся ад ідэалогіі таго часу. Таму пісьменніка абвінавачвалі ў

абстрактным гуманізме, нацыяналізме. Так, не быў надрукаваны ў свой час

раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі» напрыканцы 1960-х гадоў (асобна

выдадзены толькі ў 1982 г.), на пашыраным пасяджэнні сакратарыята

Саюза пісьменнікаў Беларусі спецыяльна абмяркоўваўся раман «Каласы

пад сярпом тваім».

Уладзімір Караткевіч быў наватарам у галіне стылістыкі. Ён уводзіць

у прозу вершаваныя тэксты, легенды (у фінале рамана «Леаніды ніколі не

вернуцца на Зямлю» расказваецца легенда пра Рагнарадзі, у якой гучыць

37

мара пісьменніка пра дасканалае айчыннае грамадства). Мова яго твораў

публіцыстычна: ёй характэрны экспрэсія, пафаснасць, сатырычна-

іранічная з’едлівасць. Караткевіч – майстра зладжанага сюжэта,

займальнага апавядання.

Пісьменнік распрацоўвае на нацыянальна гістарычным матэрыяле

традыцыі «карнавальнай літаратуры». Выкарыстоўвае гратэск, спосабы

адлюстравання рэчаіснасці праз формы народнай смехавой культуры.

Раман У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» параўноўваюць з

такімі творамі сусветнай літаратуры, як «Гарганцюа і Пантагруэль»

Ф. Рабле, «Легенда пра Ціля Уленшпігеля» Ш. Дэ Кастэра, «Кала Бруньён»

Р. Ралана, «Майстар і Маргарыта» М. Булгакава з-за поліфанічнасці рамана,

спалучэння «высокай» і «нізкай» стылістыкі, маштабнасці адлюстравання

народнага жыцця.

Творчасць пісьменніка шматжанравая ці жанрава разамкнутая. Ён –

аўтар казак і легенд («Лебядзіны скіт», «Вужыная каралева», «Чортаў

скарб», «Верабей, сава і птушыны суд», «Нямоглы бацька», «Аб бедным

д’ябле і аб адвакатах Сатаны», «Ладдзя Роспачы»), апавяданняў («Блакіт і

золата дня», «Кніганошы», «Сіняя-сіняя», «Дрэва вечнасці», «Лятучы

Галандзец»), аповесцей («У снягах драмае вясна», «Лісце каштанаў»,

«Дзікае паляванне караля Стаха», «Цыганскі кароль», «Чазенія», «Сівая

легенда»), раманаў («Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»)

(1960–1962), «Каласы пад сярпом тваім» (1962–1964), «Хрыстос прызямліўся

ў Гародні» (1965–1966), «Чорны замак Альшанскі» (1979). Творы

Караткевіча розняцца як структурна, так і стылістычна. Так «Дзікае паля-

ванне караля Стаха» вызначаецца як гістарычны дэтэктыў (не толькі

дэтэктыўная фабула, але і прастора і вобразы літаратурнага аповяда

асацыіруюцца з творам Дж. Конан-Дойля «Сабака Баскэрвіляў»),

«Цыганскі кароль» – сатырычна-гумарыстычная аповесць, а «Чазенія» –

«паэма ў прозе».

У творчасці пісьменніка адчуваюцца фальклорна-міфалагічныя і

кніжныя традыцыі. У такіх творах пункт гледжання пісьменніка на сусвет

уздымаецца да касмічных вяршыняў, яны па-філасофску рэфлексуюць на

тое, што адбываецца з чалавекам у розныя гістарычныя часы. Напрыклад,

маленькая аповесць У. Караткевіча «Легенда аб бедным д’ябле і аб

адвакатах Сатаны», раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», па задуме

аўтара, павінны былі стаць часткамі «трылогіі пра цемрашальства і пра

тое, як яно мяняецца ў залежнасці ад эпохі» (Верабей, А.Л. Уладзімір

Караткеівч / А.Л. Верабей // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У

38

4 т. – Мн., 2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985. – С. 376). Аб рамане «Хрыстос

прызямліўся ў Гародні» Караткевіч гаварыў, што гэта – «не камедыя і не

трагедыя, а трагікамедыя, смех праз слёзы, народная драма, калі хочаце»

(Караткевіч, У. Збор твораў: У 8 т. / У. Караткевіч. – Мн., 1991. – Т. 8,

кн. 2. – С. 10), аб легендзе «Ладдзя Роспачы»: «дзікая, але своеасаблівая

мешаніна з «Дэкамерона», Рабле, французскіх фаблё і беларускіх не вельмі

прыстойных казак», «найбольш удалая спроба даць абагульнены характар

беларуса, якому і чорт не брат, якога і смерць не палохае, які больш за ўсё

любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у

барацьбе за іх» (Караткевіч, У. Збор твораў: У 8 т. / У. Караткевіч. – Мн.,

1991. – Т. 8, кн. 2. – С. 420). Літаратуразнаўцы сёння вызначаюць стылі-

стыку твораў Уладзіміра Караткевіча і як рамантычную, і як барочную, і

нават як постмадэрнісцкую, ці сінтэтычную па форме.

Тагачасная крытыка падкрэслівала таксама жанравую неакрэсленасць

твораў Караткевіча, у якой цесна спалучаюцца эпічны, лірычны і

драматычны пачаткі. Савецкая крытыка і наракала пісьменніку за такую

стылістыку, яго творы крытыкавалі за кніжнасць, ускладнёнасць,

недастатковую ўвагу да сучаснасці, абстрактны гуманізм.

Для паэзіі У. Караткевіча характэрны эмацыянальнасць і лірызм,

філасофскі роздум. З першага свайго зборніка вершаў «Мая Іліада» (1969)

пісьменнік звяртаецца да сінтэзу нацыянальнай вобразна-выяўленчай

сістэмы з паэтыкай, матывамі і прыёмамі сусветнай літаратуры. У яго

вершах прысутнічае жартоўнасць і дакладнасць, яскравасць малюнкаў

навакольнага свету і казачнасць, умоўна-фантастычная вобразнасць. Ужо з

паэтычных радкоў паўстаюць вобразы знакавых нацыянальных

гістарычных асоб Скарыны, Каліноўскага, Багдановіча і інш. Караткевіч

смела (на савецкі час!) выкарыстоўвае біблейскія матывы. У цэнтры ўвагі

паэта, напрыклад, не гераічныя подзвігі легендарнага біблейскага Самсона,

а трагедыя веры і кахання, трагедыя сутыкнення любві да Радзімы і Маці з

балючым каханнем да жанчыны «з вачыма божай маці на іконах і з ротам

сучкі прагнай». Героем Самсон становіцца менавіта тады, калі адхіляе

«смех прыгожай сучкі ў раскошнай зале» дзеля бацькоўскага парога. А ў

«Баладзе аб трыццаць першым сярэбраніку» Караткевіч інтэпрыціруе

класічны міф. Паэт пераўтварае Юду ў здраднікаў усіх часоў. Біблейскі

герой пачынае чалавечую гісторыю двурушніцтва і подласці. Іудава здрада

пусціла карані, нарадзіла фашызм і іншыя антычалавечыя «філасофіі». У

яго паэтычных творах адчуваецца сувязь з сусветнай культурнай традыцый.

39

Літаратуразнаўца Т. Чабан заўважае, што Караткевіч, шукае ў гарманічным

незвычайнае, у класічным – выключнае, у міфе – адступленне ад міфа.

Увогуле, для таго часу паэтычнае слова Караткевіча валодала

незвычайнай навізной, у тэкстах спалучалася высокая кніжная лексіка і

гутарковасць (зборнікі паэзіі: «Матчына душа» (1958); «Вячэрнія ветразі»

(1960), «Мая Іліада» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986). Вершам характэрны

сувязь з кніжнай літаратурнай традыцыяй, рэмінісцэнцыі з твораў

Багдановіча, Катула, Гейнэ, Купалы, Шаўчэнкі, Паўстоўскага, Ясеніна,

зварот да сусветна вядомых твораў мастацтва («Дзіва на Нерлі», «Прарок

Геронім Босх», «Самсон», «Трызненне мужыцкага Брэйгеля»).

Асобнай старонкай паэтычнай творчасці пісьменніка становіцца

інтымная лірыка. Творы з апошняга пасмяротнага зборніка Караткевіча

«Быў. Ёсць. Буду» маюць роздумны, філасофскі характар. Яго паэзія

зрабілася элегічнай, драматычнай і нават трагічнай.

Караткевіч выкарыстоўвае розныя паэтычныя формы. Гэта – і

танічная, і сілаба-танічная паэзія, і вольныя вершаваныя памеры твораў.

Для яго паэзіі характэрна тэматычная і жанрава-стылёвая разнастайнасць –

патрыятычнасць, міфалагічнасць, кніжнасць, лірызм, драматызм, баладнасць

(балады «Самсон», «Балада аб трыццаць першым сярэбраніку», «Машэка»,

«Паўлюк Багрым», вершы «Заяц варыць піва», «Матчына мова», «Васілю

Быкаву»).

Уладзімір Караткевіч займаўся і драматургіяй. Ён вучыўся на

Літаратурных курсах і Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, пісаў

кінасцэнарыі. Ён напісаў «Млын на Сініх Вірах» (1957) – гераічную драму,

«Кастусь Каліноўскі» (1963) – гераічна-трагедыйную п’есу, «Званы

Віцебска» (1973) – хроніку, «Маці ўрагану» (1982) – трагедыю, «Калыску

чатырох чараўніц» (1982) – фантазію. Караткевіч і ў драме спалучае

гістарычна дакладнае і мастацка-ўмоўнае. Так, у драме «Кастусь

Каліноўскі» дзейнічаюць рэальныя і літаратурныя героі, выкарыстаны

славутыя «Лісты з-пад шыбеніцы» і многа агульна-патэтычных, любоўных,

меладраматычных сцэн. А сцэна сутычкі сялян з урадам вырашана як

карнавал, з яго шматгалоссем, рэалістычнымі і фантастычнымі дзеючымі

асобамі.

У п’есах Караткевіча вобраз народу падаецца ў яго «мностве», на чале

якога выступаюць сапраўдныя героі нацыі. Крытэрыямі асобы героя драмы

Караткевіча з’яўляюцца яго адносіны да народа, адчуванне агульных

40

жаданняў з простым людам. Яго героі маюць свабодалюбівы характар і

кіруюцца агульначалавечымі каштоўнасцямі. Гэта – вольныя, смелыя,

рамантычныя партызаны Андрэй і Марыся ў гераічнай драме «Млын на

Сініх вірах», Вастравух, пан Заруба, Каліноўскі ў трагедыі «Кастусь

Каліноўскі», Ропат, Вольха, Багуся – удзельнікі ўзброенага выступлення

супраць Кунцэвіча ў хроніцы «Званы Віцебска», Васіль Вецер, яго маці Агна,

жонка Надзея ў трагедыі «Маці ўрагану» пра падзеі сялянскага паўстання пад

кіраўніцтвам Вашчылы. П’есы Караткевіча ахоплены гераічным і патрыя-

тычным пафасам. Яны насычаны сімвалічнымі вобразмі Радзімы (пракажоны,

маці, аслепленая і абязручаная каханая, жанчына ў Чорным і г.д.).

У літатурнай спадчыне У. Караткевіча паэтычныя зборнікі, драмы,

раманы, аповесці, апавяданні, легенды і казкі, нарысы, артыкулы, эсэ. Да

публіцыстычных твораў пісьменніка належаць кнігі: «Званы ў прадоннях

азёр» (1969), «Зямля пад белымі крыламі» (1971, 1977), «Дыяментавы

горад» (1982). Нарыс «Зямля пад белымі крыламі» называюць

своеасаблівай энцыклапедыяй Беларусі, настолькі ярка і па-мастацку

трапна распавядае ў ёй Караткевіч пра этнаграфічныя, гістарычныя,

краязнаўчыя асаблівасці роднага краю. Кніга насычана грамадзянскім і

рамантычным пафасам, лёгкай іроніяй, цікавымі навуковымі звесткамі.

Уладзімір Караткевіч так запісаў тыповыя рысы беларуса (раздзел «Людзі

зямлі беларускай»): рахманасць, цярплівасць, дабразычлівасць, «гасцін-

насць добрага да добрых», пачуццё ўласнай годнасці, глыбокае адчуванне

справядлівасці ці несправядлівасці, свабодалюбства, упартасць.

Караткевіч займаўся таксама перакладамі паэтычных твораў,

экранізацыямі ўласных твораў. Разгляд экранных версій творчасці

Ўладзіміра Караткевіча актуальны тым, што тычыцца масавай культурнай

адаптацыі ў экранны, тэхнагенны час творчасці майстра: «…дзякуючы

гэтым новым творам, героі Уладзіміра Караткевіча, іх гуманізм, урэшце

сама асоба пісьменніка выйшлі на такую шырокую чытацкую і глядацкую

аўдыторыю, аб якой сучасны мастак можа толькі марыць» (Русецкі, А.

Уладзімір Караткевіч і сучасная беларуская мастацкая культу-

ра / А. Русецкі // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім

культурным аспекце: навук. збор. / рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. –

Мн., 2000. – С. 43). Трэба заўважыць, што сам пісьменнік не выказваў

карпаратыўнай аскезы і актыўна ўдзельнічаў у засвойванні другога

мастацтва: ад навучання на сцэнарных курсах і прафесійнай працы ў якасці

сцэнарыста да ўдзелу ў кіназдымках (у мастацкай стужцы «Жыццё і

ўзнясенне Юрася Братчыка» ён не толькі з захапленнем гуляе ў масоўцы,

41

але і спявае за кадрам старадаўнія гімны). Аргументам на карысць

актуальнасці дадзенай тэмы з’яўляецца колькасны і якасны фенамен

экраннага матэрыялу, што склаўся пры пераасэнсаванні твораў майстра

кінематаграфістамі. Даследуемая тэма – гэта чатырнаццаць экранных

твораў (тэлеспектаклі «Млын на Сініх Вірах», «Сіняе-сіняе», «Ладдзя рос-

пачы», «Лісце каштанаў», мастацкія фільмы «Жыццё і ўзнясенне Юрася

Братчыка» («Летопись Белой Руси», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»),

«Дзікае паляванне караля Стаха», «Маці ўрагану», тэлевізійныя фільмы

«Паром» (па апавяданню «Паром на бурнай рацэ» – пралог да рамана

«Нельга забыць»), «Чорны замак Альшанскі»; анімацыйны фільм «Каму

чорт дзяцей калыхае» і інш.), да якіх трэба дадаць шматлікія тэлевізійныя

перадачы, кампазіцыі. Кінафільм «Дзікае паляванне караля Стаха», што

быў створаны па аднайменнай аповесці У. Караткевіча, атрымаў шэсць

міжнародных узнагарод, сярод якіх Гран-пры на кінафестывалях у

Парыжы і Бруселі. Кінаэкранізацыі твораў Караткевіча былі матэрыялам

творчых дыскусій, крытычных артыкулаў. Яны ўяўляюць сабою асобны

мастацкі матэрыял, вакол якога будуюцца ўяўленні аб беларускай

мастацкай культуры.

«Дэвальвацыя жанра» – так было вызначана адно з галоўных

разыходжанняў літаратурнай высновы і экраннага варыянта фільма

«Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» (пазней назва фільма і рамана

«Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Гэта стала ўмовай афіцыйнага

непрыняцця фільма, і кінатвор выйшаў на экраны толькі праз 22 гады.

Афіцыйная крытыка жадала ўбачыць на экране драматычную народную

гісторыю і не жадала прымаць фарсава-сатырычныя моманты

кінавідовішча. Невыпадкова на экране панавала тэатральная стылістыка,

блізкая да фарсавага, балаганнага відовішча. Асобныя акцёрскія працы пры

гэтым дасягалі трагічных нот гучання, ды сюжетная канва фільма вядзе да

смерці героя. І фільм, які выйшаў на экраны толькі ў 1989 г., абвясцілі

трагікамедыяй. Раман жа, што быў напісаны Караткевічам па матывах

кінааповесці, можна вызначыць, як гістарычную ўтопію (з улікам таго, што

апошняя мае філасафічныя характарыстыкі).

Прыклад такога шматжанравага вызначэння экранных твораў

У. Караткевіча невыпадковы. Можна прыгадаць крытычныя дыскусіі, што

разгарнуліся вакол экранізацыі аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»,

дзе зноў абмяркоўвалася тэма жанравых асаблівасцяў стужкі. Калі савецкі

друк сыходзіўся да абвяшчэння фільма, як авантурнага, прыгодніцкага,

дэтэктыўнага, то замежны – як фантастычнага, гатычнага і нават як фільма

42

жахаў. У той жа час літаратурная крытыка падкрэслівала сацыяльна-

гістарычную скіраванасць літаратурнай першакрыніцы і яе знікненне пры

экраннай адаптацыі.

Несупадзенне жанравых вызначэнняў было і наконт такой вялікай

экраннай версіі, як двухсерыйная тэлевізійная стужка «Чорны замак

Альшанскі», створанай па аднайменнаму раману. Аўтары кінаверсіі

накіроўваліся да вострафабульнага дэтэктыва с дакладнымі сацыяльна-

гістарычнымі арыенцірамі. Крытыка ж настойвала на лірыка-рамантычным

вызначэнні літаратурнай першакрыніцы.

Шматлікія размовы вакол жанравых адрозненняў твораў Караткевіча

і іх экранных версій патрабуюць аналізу. Так, розныя сістэмы выяўленчых

сродкаў з’яўляюцца падмуркам абавязковага разыходжання літаратурнай

першакрыніцы і экраннай версіі. Але жанравая характарыстыка твора

ўяўляе сабою структурную выснову, скелет, вакол якіх будуецца гмах з

героямі, канфліктамі, разважаннямі. Таму падобныя пастаянныя адроз-

ненні гавораць аб ідэалагічным несупадзенні: напэўна, можна казаць аб

ізаляванасці ці элітарнасці беларускай літаратурнай творчасці наогул,

адсюль і яе неідэалагічнасць. Можна казаць і аб несупадзенні свету

пісьменніка і новай экраннай культурнай камунікацыі. А мажліва за

шматразовым акцэнтаваннем такога разыходжання хаваюцца тэндэнцыі

хуткай культурнай трансфармацыі свету.

Высокая ступень умоўнасці выяўленчай мовы літаратурнага твора

робіць пісьменніка здольным засвоіць усякія прасторы і час. Нездарма ў

межах літаратуры народжаны такі абагульняючы род мастацтва, як раман,

што канцэнтруе і лірычнае, і драматычнае, і эпічнае апавяданне.

Літаратурная крытыка не аднойчы звяртала ўвагу на схільнасць

Караткевіча да раманнай, эпапейнай творчасці: «На нашу думку, як у

ранніх, так і пазнейшых творах пісьменніка ў рознай ступені спалучылася

рамантычнае, рэалістычнае і эпічнае» (Верабей, А. Герой прозы Уладзіміра

Караткевіча /А. Верабей // Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўра-

пейскім культурным аспекце: навук. збор. / рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.)

і інш. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. – С. 44); «…разнастайнасць

жанраў, гэтаксама як і шматзначнасць тэм унутры гэтых жанраў

з’яўляюцца адметнымі прыкметамі творчасці Караткевіча; … Характэрная

для яго таксама змешванне рамантычных і рэалістычных элементаў,

чуйнае разуменне гісторыі, культуры і маральнага стану краіны». (Мак-

Мілік, Арнольд «Быў. Ёсць. Буду…» Гісторыя і культура як тэмы паэзіі

Уладзіміра Караткевіча / Арнольд Мак-Мілік // Уладзімір Караткевіч і яго

43

творчасць у еўрапейскім культурным аспекце: навук. збор. / рэдкал.:

А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. – С. 218).

Творам Уладзіміра Караткевіча ўласціва варыятыўная пластычнасць, што

словамі аднаго з крытыкаў вызначаецца, як здольнасць да «ўсіх жанраў,

усіх часоў і ўсіх краін» (Кісялёў, Г. Героі і музы: гісторыка-літаратурныя

нарысы / Г. Кісялёў. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. – С. 238).

Так, у адным з першых яго раманаў «Леаніды не вернуцца да Зямлі»

(«Нельга забыць») дзеянне адбываецца ў мінулым, у ХIХ ст., і ў аўтарскім

сучасным, у ХХ ст.; на пераправе праз Днепр або ў пакоі інтэрната,

набывае гістарычныя і нацыянальныя памеры. Такі гарызонт

пісьменніцкага бачання перанесці на экранную, відавочна канкрэтную,

мову складана. Можа таму аўтары тэлевізійнага фільма «Паром»

абмежаваліся экранізацыяй пралога рамана «Леаніды не вернуцца да

Зямлі» – «Паром на бурнай рацэ». Сюжэтная завершанасць, фармальная

акрэсленасць гісторыі пралога спрасцілі задачу экранізатараў. Літаратурны

пралог да рамана пераўтварыўся ў тэленавелу.

Творам Уладзіміра Караткевіча адпавядае «рамантычны тып

мыслення» (Кісялёў, Г. Героі і музы: гісторыка-літаратурныя нарысы /

Г. Кісялёў. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1982. – С. 238). Ён не аднойчы

выкарыстоўвае форму балады (літаратурнага аналага рамансу) для

гістарычнага апавядання. Але гэта толькі адна з рысаў творчасці літаратара.

На прыкладах інтэрпрытацый твораў Караткевіча можна заўважыць, як

выбарачна падыходзяць кінематаграфісты да стылістыкі літаратурнай

першакрыніцы, абіраючы то лірычны пласт, то дэтэктыўны, то сацыяльны.

Творы Караткевіча характарызуе і «жывы дынамічны сюжэт, дзе

рэалістычнае апавяданне мяжуе з лірыка-драматычнымі і прыгодніцкімі

элементамі» (Івашын, В. Да вышынь рэалізму: асноўныя тэнденцыі

развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры / В. Івашін. –

Мн., 1983. – С. 197), у іх, аднак, ёсць месца «паэзіі і філасофіі гісторыі»

(Гісторыя беларускай сучаснай літаратуры. – Ч. 2. – Мн., 1982. – С. 62),

яны, нарэшце, адбітак асабістай гісторыі. Кнігам Караткевіча ўласціва

розная стылістыка, што можа быць растлумачана рознымі аўтарскімі

іпастасямі: паэт і празаік, лірык і этнограф, мастак і гісторык. Заўважым,

што аўтар быццам бы гуляе сваімі здольнасцямі, ператвараючыся то ў

мастака, то ў вучонага. Энцыклапедычныя веды Караткевіча набываюць у

яго творчасці гіпатэтычныя эстэтычныя памеры: факты, гісторыі, героі

існуюць у межах фантазійнай, інтуітыўна мажлівай рэальнасці. Сюды

падыходзіць і распаўсюджаны сёння эпітэт – у віртуальнай рэальнасці, бо

44

аўтар валодае моваю «дакладнага» апісання гістарычных пластоў,

анімацыяй мінулага. Што безумоўна прываблівае і, адначасова, падманвае

дзеячоў экрана, з яго канкрэтнасцю мовы. Адсюль і вытокі папулярнасці

твораў Караткевіча ў кінематаграфістаў – у сугучнасці яго творчасці новай

экрана-кампутарнай мове камунікацыі. Падкрэслім, не кінамове, а

кампутарнай мове. Гэта сугучнасць надышоўшаму светамысленню канца

ХХ ст., калі ў стане маральна-чалавечага крызісу чалавеку патрэбны

звышабагульняючы, але падуладны асабіста яму, погляд на гісторыю,

прыроду, чалавецтва, сябе. Гаворачы словамі Бахціна, «жанр уясняет

действительность, действительность проясняет жанр». Радавая вызна-

чанасць мастацтва тычыцца, менавіта, напрамку мыслення аб рэчаіснасці

чалавека (лірычнага, эпічнага…), таму тут, у ХХ ст., і было зафіксавана

нараджэнне новага, чацвёртага роду мастацтва – кінарамана (Каган, М.

Морфология искусства. Историко-теоретическое исследование внутрен-

него / М. Каган. – Ленинград, 1972. – С. 400–401).

Заўважым, што беларускаму рэжысёру Валерыю Рубінчыку, аўтару

«Дзікага палявання караля Стаха» і належыць імкненне спалучыць жанры

ў экранізацыі аповесці Караткевіча. Ці ні пошукі вобразу нацыянальнай

гісторыі на ўсе часы садзейнічалі папулярнасці кінаэпізоду з бегам

вершнікаў-прывідаў? Эпізод гэты сёння вельмі часта цытуецца

публіцыстамі экрана (як некалі літаратурныя тэксты былі глебай

цытавання сродкамі масавай камунікацыі, так сёння гэтую ролю

выконваюць кінастужкі). Выкажам думку аб тым, што менавіта лі-

таратурны тэкст Караткевіча спрыяў пошукам новай жанравай структуры

рэжысёрам Рубінчыкам.

Сённяшні масавы глядач і экранная творчасць звыкліся са складаным

будаваннем жанравай структуры. Праз паступовае, бытавое, засвойванне

мовы экраннай камунікацыі, а значыць і спосабу мыслення, мы прыйшлі да

масавых спроб сінтэзаванага метада мастацкага апавядання. Не ўсе яны

патрабуемага філасофскага, гістарычнага, мастацкага ўзроўню. Але такі

прынцып развіцця культуры – ад элітарнага да масавага, засвойванне

сацыяльна масавай большасцю праз папулярнасць, моду, набыткаў

лепшых мастакоў, дзеячоў культуры. Сярод якіх і Уладзімір Караткевіч,

беларускі пісьменнік, які з’яўляецца не столькі папулярызатарам культуры,

сколькі яе будаўніком, стваральнікам мастацкай мовы ХХІ стагоддзя.

Вандроўнік, ён марыў падрыхтаваць «Кнігу падарожжаў».

Караткевіча называюць прадвеснікам, апосталам беларускага Адраджэння.

У 1982 г. ён быў узнагароджаны за сваю творчасць ордэнам Дружбы

45

народаў, у 1982 г. – Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа, у 1984 г. –

Дзяржаўнай прэміяй імя Я. Коласа (пасмяротна).

3.6. Творчасць ІванаШамякіна (1921–2004)

Творчасць Івана Шамякіна пачыналася з нарысаў і вершаў ў газеце

«Часовой Севера» (ВАВ). Першыя творы (апавяданне «У снежнай

пустыні» (1944), аповесць «Помста» (1945), раманы «Глыбокая плынь»

(1946–1949), «У добры час» (1949–1952), зборнікі апавяданняў «На

знаёмых шляхах» (1949), «Дзве сілы» (1951) былі напісаны ў перыяд вайны

і пасляваеннага савецкага жыцця. На іх адбілася ідэалогія будаўнікоў

камунізма, тэндэнцыйнае бачанне свету. Пісьменнік гераізуе сваіх

станоўчых герояў, прадстаўляе схематычна-ідэалізаванымі вобразы,

паказвае масавы гераізм простых людзей, яго аповед збіваецца іншы раз на

патэтыку. Літаратурны напрамак, у якім пачынае працаваць Шамякін

набывае пазней назву «крылаты рэалізм».

Але ўжо тады пісьменніцкая манера Івана Шамякіна набывае свой

белетрызаваны асабісты стыль. Аб’ектывізаванае апавяданне перабіваецца

суб’ектывіраваным аповедам, драма суседнічае з лірыкай (сацыяльнае з

інтымным). Іван Шамякін распачынае ў беларускай літаратуры

партызанскую тэму. Яго творы закранаюць праблемы жыцця тагачаснай

вёскі, аднаўлення мірнага жыцця пасля вайны.

У перыяд «адлігі» пісьменнік засяроджвае сваю ўвагу на сацыяльных

пераменах у краіне. З’яўляецца цыкл нарысаў «Партрэты» (1953–1954),

раман «Крыніцы» (1953–1956), пенталогія «Трывожнае шчасце» (1956–

1963) (аповесці «Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег»,

«Пошукі сустрэчы» і «Мост»), зборнікі апавяданняў «Першае спатканне»

(1956), «Матчыны рукі» (1961) і інш. Час аднаўлення жыцця адбіўся ў

публіцыстычнасці твораў пісьменніка. Ён закранае сацыяльныя канфлікты,

ён крытыкуе такія сацыяльныя з’явы як «бародкаўшчына», «гуканаў-

шчына» (імёны герояў твораў Шамякіна), бюракратызму кіравання. Творы

Шамякіна прысвечаны асэнсаванню вострых маральна-этычных праблем і

агульнафіласофскіх пытанняў быцця.

Аўтабіяграфізм характэрны для пенталогіі пісьменніка. У вобразе

галоўнай гераіні ўвасоблена асоба жонкі Шамякіна – Марыі Філатаўны.

Маладыя героі пенталогіі вераць у светлую будучыню і таму перамагаюць

лёс і ваенны час. У пенталогіі заяўлена праблема бацькоў і дзяцей, пануе

лірычная плынь праз стварэнне жаночых вобразаў, у першую чаргу.

Перыяд «адлігі» стаўся для літаратурнай творчасці і перыядам рэабілітацыі

46

пачуццяў у літаратуры. Шамякін па-ранейшаму схільны даваць

супрацьлеглыя (на кантрасце) характарыстыкі герояў, але ён імкнецца

індывідуалізаваць характары, стварыць псіхалагічны аналіз літаратурных

герояў. Адметным становіцца і дынамізм сюжэта, які будуецца на

канфліктнай аснове са стварэннем інтрыгі, уключэннем прыгодніцкіх і

дэтэктыўных элементаў, рэтраспектыўных аглядаў падзей.

Іван Шамякін – пісьменнік, які востра рэагуе на сацыяльныя пытанні

часу. Яго творчасць мажліва разглядаць па перыядах савецкай гісторыі.

Так, у перыяд «застою» творы пісьменніка набываюць рэалістычна-эпічны

характар, лірыка саступае месца традыцыйнасці і класічнасці (аповесці

«Ах, Міхаліна, Міхаліна» (1966), «Шлюбная ноч» (1974), «Гандлярка і

паэт» (1975), раманы «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль»

(1979), п’есы «Выгнанне блудніцы», «Экзамен на восень», «Баталія на

лузе», «І змоўклі птушкі», «Залаты медаль» і інш.). У творах пісьменніка

дзейнічаюць станоўчыя і адмоўныя героі, грамадзянская пазіцыя

супрацьстаўлена прыватніцкім, эгаістычным паводзінам.

Шамякін абараняў вечныя каштоўнасці: захаванне духоўнасці,

грамадскай актыўнасці чалавека на вайне, у мірны час, на працы, у

крызісны перыяд старасці, адзіноты, неўладкаванасці. Ён быў

першаадкрывальнікам многіх тэм у беларускай літаратуры (валюнтарызм у

кіраўніцтве, праблемы сучаснага горадабудаўніцтва, чарнобыльская

аварыя, сацыяльныя праблемы пераходнага часу). Творы Івана Шамякіна

адрозніваюцца асаблівай прафесійнасцю. Ён быў майстрам сюжэта-

складання, белетрызаванага апавядання. Шматлікія творы Шамякіна

карысталіся надзвычайнай папулярнасцю ў чытачоў розных узростаў. Яны

былі не аднойчы экранізаваны («Атланты і карыятыды», «Экзамен на во-

сень», «Гандлярка і паэт» і інш.).

Шамякін да апошніх дзён свайго жыцця многа працаваў. Яго

творчасць апошніх гадоў мела сатырычны і публіцыстычны пафас

«антыперабудоўчых» выказванняў. Ён з боллю ўспрыняў чарнобыльскую

катастрофу, якая закранула яго роднае Палессе. Пасля паездкі ў зону

нарадзіліся і нарысы, і раман «Злая зорка». У апошніх творах Шамякіна

гучыць шчыры матыў унутранай нязгоды з палітыкай партыі ў адносінах

да простага чалавека.

У гэты час пісьменнік звярнуўся і да гістарычнай тэмы (раманы

«Петраград–Брэст», «Вялікая княгіня»). Ён шукаў у гісторыі эстэтычныя

мадэлі духоўнасці, за якую змагаўся мастацкім словам. Яго раманы

негістарычныя ў сэнсе дакладнасці, фактычнасці, гэта – праблемныя

47

гістарычныя раманы. Так, зварот у «Вялікай княгіні» да рэлігійнай ідэі

жыцця спатрэбіўся пісьменніку, каб паказаць вернасць гераіні ідэі Бога,

каб закрануць тыя гістарычныя асновы (праваслаўе), якія аб’ядноўвалі

славянскія народы.

У аповесцях апошняга перыяду («Крывінка», «Вернісаж», «Адна на

падмостках», «Выкармак», «Падзенне», «Драма», «Сатанінскі тур»,

«Палеская мадонна», «Без пакаяння», «Няскончаны раман», «Пошукі

прытулку», «Завіхрэнне», «Стары рамантык», «Начныя ўспаміны»)

Шамякін звяртаецца і да традыцыйнай для сябе тэматыкі грамадзянскай

пазіцыі, духоўнасці, і паказвае новыя характары, сацыяльныя ўмовы

жыцця. Асаблівай тэмай гэтага перыяду гучыць жаночая тэма. Пісьменнік

падымае і тэму рэпрэсій і асобых атрадаў. Але галоўнай тэмай гэтых

твораў з’яўляецца паказ трагедыі герояў-інтэлігентаў у часы перабудовы,

знішчэнне класічнай савецкай культуры. Шамякін паўстае ў аповесцях як

майстра псіхалагічнага рэалізму і крытык, ён выразна малюе маральнае

падзенне чалавека і падзенне дзяржавы. Творы гэтага часу сцвярджаюць

гуманізм згубленай сацыялістычнай ідэі.

Іван Шамякін пакінуў нашчадкам аўтабіяграфічныя творы «Дзе

сцежкі тыя», «Карэнні і галіны», «Роздум на апошнім перагоне»,

публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы (зб. «Размова з

чытачом»).

3.7. Творчасць Вячаслава Адамчыка (1933–2001)

Асаблівасцямі творчасці Вячаслава Адамчыка лічаць аўтабіяграфізм,

уплыў класічнай рэалістычнай літаратуры, паглыбленне ў гісторыю роднай

беларускай зямлі, сінтэз эпічнага і лірычнага апавядання, майстэрства

дэталі. Галоўным творам Адамчыка з’яўляецца тэтралогія, эпічны твор пра

жыхароў Заходняй Беларусі («Чужая бацькаўшчына» (1977), «Год нулявы»

(1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985), «Голас крыві брата твайго»

(1990). Тетралогіі характэрны трагедызм апавядання пра чалавечыя лёсы ў

пераломныя гады нацыянальнай гісторыіі канца ХІХ – першай паловы

ХХ ст.ст. Самі назвы раманаў з’яўляюцца сімвалічным вызначэннем сэнсу

твору (жыццё ў «чужой бацькаўшчыне», біблейскія матывы грахоўнасці

чалавека, апакаліптычнасць гісторыі).

Вячаславу Адамчыку характэрна адметная канцэпцыя беларускай

гісторыі: сцвярджэнне існавання вытокаў, глыбокіх нацыянальных

культурных каранёў у дасавецкай беларускай гісторыі, якія ў часы

савецкай гісторыі знішчаюцца (тэтралогія, апавяданне «Пагарэльцы»

48

(1967), аповесць «Падарожжа на Буцафале» (1991), «Развітальная

аповесць» (1999).

Асаблівай бескампраміснасцю адрозніваецца эсэістычная творчасць

В. Адамчыка ў апошнія гады яго жыцця (эсе «Нязрушаны камень» (2002),

дзённік).

3.8. Творчасць Івана Пташнікава (1932 г.н.)

Творы Івана Пташнікава разглядаемага перыяду (апавяданні

«Алені», «Алёшка», «Бежанка» (1962), «Львы» (1987), аповесці «Іллюк

Чачык» (1957), «Не па дарозе» (1960), «Лонва» (1964), «Тартак» (1967),

«Найдорф» (1976), раманы «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы»

(1970), «Алімпіяда» (1984) вызначаюцца сацыяльным характарам

канфліктаў: чалавек і зямля, дэградацыя чалавечага, Чарнобыльская

трагедыя. Пісьменніка цікавіла праблема ўзаемаадносінаў чалавека і

прыроды. Знешняя малападзейнасць твораў спалучаецца з унутраным

канфліктам, у сувязі сутыкнення розных характараў, розных поглядаў на

жыццё, суіснаванне з прыродай. Тып героя твораў Пташнікава – вясковы

працаўнік, без асаблівых прэтэнзій да дабрабыту, сумленны і шчыры, з

багатым духоўным светам. Проза Пташнікава багатая на маляўнічыя

апісанні беларускіх краявідаў, што робіць мову твораў паэтычнай.

Пісьменнік востра адрэагаваў на падзеі перабудовы. З’явіліся творы

новай тэматыкі: «Ірга каласістая», «Францужанкі», «Тры пуды жыта»,

«Пагоня». У іх загучалі аўтабіяграфічныя матывы, асэнсаванне

драматычных старонак нацыянальнай гісторыі і крытыка сучасных праяў

масавай культуры.

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

«Крылаты рэалізм» азначэнне сацыялістычнага рэалізму, як напрамка

літаратурнай творчасці, дзе галоўныя вобразы рэалізуюцца

як станоўчыя, сацыяльна ідэальныя, пафасна

сцвярджальныя.

«Тэорыя

безканфліктнасці»

ідэя пабудовы новай савецкай літаратуры, якая ствараецца

ў часы складзенага ў асноўным сацыялістычнага ладу

жыцця ў краіне, а значыць літаратурныя вобразы бяруцца з

рэальнасці, дзе асноўныя сацыяльныя канфлікты

знішчаны.

Тэтралогія эпічны твор, што складаецца з чатырох самастойных

частак, якія аб’яднаны паміж сабой ідэйным зместам,

галоўнымі персанажамі, стылістычна.

49

Эпас род літаратуры, для якога характэрна аб’ектывізаванае

апавяданне (знешнее ў адносінах да аўтара), расцягнутае ў

часе і прасторы.

Хроніка гістарычнае, дэталізаванае па гадах (гадзінах) апавяданне.

Біяграфічная проза літаратурнае апавяданне, заснаваннае на гісторыі жыцця

асобных людзей.

Раман-дылогія празаічны твор, які складаецца з двух асобных частак са

сваімі назвамі. Часткі аб’яднаны ідэйным зместам і

галоўнымі персанажамі.

Лірычная проза

(нарысы, эсэістыка,

мініяцюры)

апавяданні, у якіх выяўляюцца пачуцці аўтара ў сувязі з

уражаннямі ад падзей, герояў, з’яў.

Мастацкая дакумен-

тальная літаратура

(кніга-араторыя, сім-

фонія, хор)

літаратурна адабраныя і ідэйна-стылёва пабудаваныя

ўспаміны, даведкі, гістарычныя матэрыялы і г.д.

Раман-эсэ спалучэнне эпічнага апавядання з адлюстраваннем

аўтарскіх уражанняў, роздуму.

Параўнальна-гіста-

рычны метад

прынцып вывучэння літаратуры, заснаваны на

даследаванні твораў аднаго гістарычнага перыяду, адных

сацыяльных кантэкстаў.

«Звышлітаратура» ідэя стварэння новай літаратуры, якая актуальна

праблемам часу і таму эмацыянальна ўздзейнічае на

чытача. Ідэя «звышлітаратуры» была выказана Алесем

Адамовічам у яго крытычных і публіцыстычных

артыкулах.

Хранатоп прасторавая і часавая мадэль свету ў літаратуры. Тэрмін

уведзены ў тэорыю літаратуры Міхаілам Бахціным.

«Экалогія» душы і

«экалогія» культуры

разуменне экалогіі ў шырокім сэнсе слова, як вынікі

ўзаемаадносінаў людзей з навакольным светам, страта

традыцыйных духоўных каштоўнасцей.

«Вясковая проза» вызначэнні шэрагу твораў савецкай літаратуры (творы пра

«странных» людзей, «чудиков»), аўтарамі якой з’яўляюцца

такія пісьменнікі, як Абрамаў, Распуцін, Бялоў, Праскурын,

Шукшын і інш. Менавіта творам вясковай тэматыкі

давялося стаць у авангардзе барацьбы за захаванне

самакаштоўнай чалавечай асобы, не сапсаванай

практыцызмам новай тэхнічнай культуры. Гэта –

літаратура клопату пра Чалавека, сцвярджэння яго

асабістай непаўторнасці, грамадскай значнасці.

«Звычайны фашызм» рысы нацыяналістычнасці, садызму, бездухоўнасці ў

грамадстве, што ствараюць мажлівасць існавання

фашысцкіх арганізацый. Тэрмін узяты з назвы

дакументальнага фільма рэжысёраМіхаіла Ромма.

50

«Карнавалізацыя

літаратуры»

фенамен распрацоўкі літаратурнага твора па прынцыпах

фальклорнага сінкрэтычнага асэнсавання рэчаіснасці, з

вылучэннем камічнай функцыі на першы план. Тэрмін

уведзены Міхаілам Бахціным.

Жанравая

неакрэсленасць

спалучэнне ў літаратурным творы некалькіх тэматычных,

структурных, стылістычных прыкмет, што спрыяе

няпэўнаму вызначэнню твора.

5. МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ ДА ЛЕКЦЫЙ

1. Майстрам якога жанра называюць Васіля Быкава?

2. Як мяняецца тэматыка і стылістыка твораў Івана Шамякіна ў

1970–2000-я гады?

3. Які перыяд нацыянальнай гісторыі адлюстраваны ў творчасці

Уладзіміра Караткевіча?

4. Чым адрозніваецца канцэпцыя нацынальнай гісторыі, закладзеная ў

эпасе Вячаслава Адамчыка?

5. Які сусветны філасофска-літаратурны кірунак паўплываў на

адлюстраванне ваенных падзей Васілём Быкавым?

6. Хто з беларускіх празаікаў у сваёй творчасці распрацоўвае

партызанскую тэму?

7. Якія тэматычныя аспекты акцэнтуюць аўтары беларускай

«вясковай прозы»?

6.МАЖЛІВЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

ДА САМАСТОЙНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ

6.1. Тэматыка курсавых прац

1. Гісторыя сусветнай культуры праз паэтычную спадчыну

У. Караткевіча.

2. Дакументалізм і публіцыстычнасць твораў А. Адамовіча.

3. Сюжэты твораў І. Шамякіна як аснова белетрызацыі літаратурнага

твора.

4. Асаблівасці стылістыкі ваенных аповесцей В. Быкава.

5. Суадносіны чалавека і прыроды ў творах І. Пташнікава.

6. Адметнасць гістарычнай канцэпцыі ў тэтралогіі В. Адамчыка.

6.2. Заданні

1. Складзіце слоўнік гістарычных назваў і паняццяў па творах

Уладзіміра Караткевіча.

51

2. Прачытайце аўтабіяграфію Васіля Быкава «Доўгая дарога дамоў» і

знайдзіце эпізоды біяграфіі, сугучныя эпізодам прозы пісьменніка.

3. Напішыце рэцэнзію на экранізацыю «Хатынскай аповесці»

А. Адамовіча (ці другога твора, на выбар) з мэтай параўнання

літаратурнага і экраннага тэкстаў.

7.МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

ПЛАНЫ СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

7.1. Творчасць Васіля Быкава

Пытанні:

1. Асноўныя біяграфічныя звесткі пра В. Быкава.

2. Увасабленне экзістэнцыяльнай філасофіі ў прозе В. Быкава

(«Мёртвым не баліць», «Трэцяя ракета», «Пастка», «Кар’ер» – два творы

на выбар).

3. Аповесці В. Быкава «Знак бяды» і «Аблава»: канцэпцыя часу,

гуманізм аўтара.

4. Герой, ідэя, жанр у творчасці В. Быкава 1990-х гадоў (аповесць

«Пакахай мяне, салдацік», «Сцюжа», «Ваўчына яма», апавяданні – на

выбар).

Мастацкія тэксты для прачытання:

Тры творы на выбар: аповесці «Трэцяя ракета», «Пастка», «Мёртвым

не баліць», «Воўчая зграя», «Сотнікаў».

Аповесці для абавязковага тэкстуальнага вывучэння: «Знак бяды»,

«Аблава».

Аповесці 90-х гадоў на выбар: «Жоўты пясочак», «Труба», «Палітрук

Каламіец», «Зенітчыца», «Сцяна» і інш.

Тры прыпавесці на выбар са зб. «Пахаджане»: «Кошка і мышка»,

«Насарогі ідуць», «Вуціны статак» і інш.

Літаратура:

1. Тычына, М.А. Васіль Быкаў / М.А. Тычына // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2002. – Т. 3:

1941–1965. – С. 640–688.

7.2. Творчасць Уладзіміра Караткевіча

Пытанні:

1. Гістарычная проза У. Караткевіча: асноўныя падзеі беларускай

гісторыі, героі, стылістыка апавядання.

52

2. Паэзія У. Караткевіча: тэматычныя і жанравыя асаблівасці.

3. У. Караткевіч як драматург, сцэнарыст, эсэсіст.

Мастацкія тэксты для прачытання:

Адзін зборнік паэзіі (на выбар): «Матчына душа», «Вячэрнія ветразі»,

«Мая Іліада», «Быў. Ёсць. Буду».

Адна п’еса (на выбар): «Званы Віцебска», «Маці ўрагану», «Калыска

чатырох чараўніц».

Адзін раман (на выбар): «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос

прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі».

Адна аповесць (на выбар): «Лісце каштанаў», «Цыганскі кароль»,

«Дзікае паляванне караля Стаха», «Чазенія», «Сівая легенда».

Легенды і казкі (на выбар): «Чортаў скарб», «Ладдзя роспачы»,

«Легенда аб бедным д’ябле і аб адвакатах Сатаны».

Кніга «Зямля пад белымі крыламі».

Літаратура:

1. Верабей, А.Л. Уладзімір Караткевіч / А.Л. Верабей // Гісторыя

беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука,

2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985. – С. 361–390.

2. Уладзімір Караткевіч і сучаснасць. – Наваполацк: ПДУ, 2001.

7.3. Творчасць Алеся Адамовіча

Пытанні:

1. Аўтабіяграфізм рамана-дылогіі «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны

ідуць у бой» А. Адамовіча.

2. Дакументалізм як прынцып творчасці А. Адамовіча («Хатынская

аповесць», «Я з вогненнай вёскі», «Блакадная кніга»).

3. Новая стылістыка апошніх твораў А. Адамовіча («Карнікі»,

«Нямко» і інш.).

4. Патрабаванне «звышлітаратуры». Адамовіч – даследчык і крытык

беларускай літаратуры.

Мастацкія тэксты для прачытання:

Два творы (на выбар): «Хатынская аповесць», «Венера, або Як я быў

прыгоннікам», «Карнікі», «Апошняя пастараль», «Нямко».

Літаратура:

1. Тычына, М.А. Алесь Адамовіч / М.А. Тычына // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – Т. 4, кн. 1:

1966–1985. – С. 319–343.

53

7.4. Творчасць ІванаШамякіна

Пытанні:

1. Адлюстраванне ваеннага мінулага ў прозе ІванаШамякіна.

2. Проза Івана Шамякіна 1990-х гадоў: аўтарскі погляд на

сучаснасць, маральна-этычная праблематыка, асноўныя вобразна-

выяўленчыя і стылёвыя адметнасці.

Мастацкія тэксты для прачытання:

Аповесці «Гандлярка і паэт», «Ахвяры».

Два-тры творы на выбар: «Сатанінскі тур», «Палесская мадонна»,

«Пошукі прытулку» і інш.

Дзённік «Роздум на апошнім перагоне» (па жаданні).

Літаратура:

1. Локун, В.І. Іван Шамякін / В.І. Локун // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2002. – Т. 3:

1941–1965. – С. 597–639.

7.5. Творчасць Вячаслава Адамчыка

Пытанні:

1. Аўтабіяграфізм апавяданняў пісьменніка.

2. Тэтралогія В. Адамчыка: сімволіка назваў, мастацкая канцэпцыя

беларускай гісторыі, калектыўны партрэт народа.

3. Фантастычнае і рэальнае, сучаснае і мінулае ў творах пісьменніка

ў 1990-ыя гады.

Мастацкія тэксты для прачытання:

Адзін з раманаў тэтралогіі (на выбар): «Чужая бацькаўшчына», «Год

нулявы», «І скажа той, хто народзіцца», «Голас крыві брата твайго».

Два-тры творы (на выбар): «Вяртанне да віны», «Развітальная

аповесць», «Салодкія яблыкі», «Урок арыфметыкі», «Раяль з адламаным

вечкам», «Дзікі голуб», «Дзень ранняе восені» або інш.

Літаратура:

1. Каваленка, В.А. Вячаслаў Адамчык / В.А. Каваленка // Гісторыя

беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука,

2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985. – С. 521–548.

8. ЛІТАРАТУРА

1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.:

Беларуская навука, 2004. – Т. 4, кн. 1: 1966–1985.

54

2. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: у 2 ч. / пад рэд.

І.Я. Навуменкі, П.К. Дзюбайлы, Д.Я. Бугаёва. – Мн., 1981–1982.

3. Адамовіч, А. Здалёк і зблізку / А. Адамовіч. – Мн., 1976.

4. Андраюк, С. А жыццё – вышэй за ўсё / С. Андраюк. – Мн., 1992.

5. Бугаёў, Д. Васіль Быкаў: нарыс жыцця і творчасці / Д. Бугаёў. –

Мн., 1987.

6. Верабей, А. Абуджаная памяць: нарыс жыцця і творчасці

У. Караткевіча / А. Верабей. – Мн., 1997.

7. Грамадчанка, Т.К. Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская

проза сёння / Т.К. Грамадчанка. – Мн., 1991.

8. Дзюбайла, П. Панарама сучаснай беларускай прозы / П. Дзю-

байла. – Мн., 1986.

9. Каваленка, В. Веліч праўды: выбранае / В. Каваленка. – Мн., 1989.

10. Шамякіна, Т. На лініі перасячэння: літаратурна-крытычныя арты-

кулы / Т. Шамякіна. – Мн., 1981.

9. ТЭСТЫ І ЗАДАННІ ДЛЯ КАНТРОЛЮ

9.1. Кантрольная работа

Варыянт 1

1. Якія праблемы жыцця ўздымаюцца ў беларускай ваеннай прозе 1970–

1985-х гадоў?

2. Хто з беларускіх кампазітараў стварыў музыку да балету па аповесці

Васіля Быкава «Альпійская балада»?

1) Я. Глебаў;

2) Г. Вагнер;

3) І. Лучанок.

3. Хто з гэтых герояў з’яўляецца персанажам ваеннай дылогіі А. Адамовіча?

1) Міця Птах;

2) Міця Корсак;

3) Толя Корзун.

4. Хто з беларускіх празаікаў пачынаў сваю дзейнасць з экспедыцый па

Беларусі?

Варыянт 2

1. Растлумачце паняцце «філалагічнае пакаленне» пісьменнікаў Беларусі.

Прывядзіце прыклад празаікаў, што належаць да «філалагічнага пакалення».

55

2. Суаднясіце творы У. Караткевіча з гістарычным часам, які ў іх

адлюстраваны (зрабіце правільныя пары):

1) Раман «Каласы пад сярпом тваім»;

2) Аповесць «Лісце каштанаў»;

3) Драма «Званы Віцебска».

а) Перад паўстаннем пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (ХІХ ст.);

б) Перыяд усталявання рэлігійнай уніі на Беларусі (ХVIII ст.);

в) Часы Вялікай Айчыннай вайны.

3. Хто з гэтых герояў з’яўляецца персанажам тэтралогіі В. Адамчыка?

1) Міця Птах;

2) Міця Корсак;

3) Толя Корзун.

4. Хто з беларускіх пісьменнікаў заклікаў літаратараў «рабіць звыш-

літаратуру»?

Варыянт 3

1. Як называлася сусветна вядомая кінастужка па аповесці Васіля Быкава

«Сотнікаў», што атрымала галоўны прыз Берлінскага кінафестывалю – «Залаты

мядзведзь»?

2. Які з гэтах раманаў увайшоў у пенталогію Івана Чыгрынава?

1) «Свае і чужыя»;

2) «Нельга забыць»;

3) «Год нулявы».

3. Які раман Алеся Адамовіча быў задуманы як «сны двух тыранаў»?

4. Як называецца аўтабіяграфічная трылогія Івана Навуменкі?

1) «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва»; 3) «Крыло цішыні»;

2) «Птушкі і гнёзды»; 4) «Трывожнае шчасце».

Варыянт 4

1. Хто з беларускіх празаікаў вывеў беларускую крытыку на новы

напрамак даследавання нацыянальнай літаратуры – на параўнальна-гістарычны

і тыпалагічны метад даследавання?

2. Куды плыве «Ладдзя роспачы» з твора У. Караткевіча?

1) У казачную краіну.

2) У былы час.

3) У краіну памерлых.

3. У адкрыцці якой старонкі (тэмы) Вялікай Айчыннай вайны беларуская

проза з’явілася першаадкрывальніцай? Прывядзіце прыклады.

56

4. Суаднясіце гэтых лірычных герояў беларускай прозы (па парах):

1) ПятроШапятовіч; а) Ірына;

2) Іван Цярэшка; б) Джулія;

3) Раман Ракутовіч; в) Саша Траянава;

4) Андрэй Беларэцкі. г) Надзея Яноўская.

5. Растлумачце назву рамана В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына».

Варыянт 5

1. Растлумачце паняцце «пісьменнікі-шасцідзесятнікі». Прывядзіце

прыклады.

2. Які з гэтых раманаў уваходзіць у тэтралогію В. Адамчыка?

1) «Свае і чужыя»;

2) «Нельга забыць»;

3) «Год нулявы».

3. Які з гэтых твораў прысвечаны Рагнедзе і хто яго аўтар?

1) «Вялікая княгіня»;

2) «Памяць пра легенды»;

3) «Сівая легенда».

4. Суаднясіце назвы твораў і іх падзагалоўкі (або другую назву):

1) Радасць нажа, або Жыццяпіс гіпербарэяў;

2) Леаніды не вернуцца да Зямлі;

3) Жыццё і ўзнясеннеЮрася Братчыка.

а) «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»;

б) «Карнікі»;

г) «Нельга забыць».

Варыянт 6

1. Растлумачце назву рамана В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына».

2. Хто з гэтых герояў з’яўляецца персанажам ваеннай трылогіі

І. Навуменкі?

1) Міця Птах;

2) Міця Корсак;

3) Толя Корзун.

3. Якой тэме прысвечаны раман ІванаШамякіна «Атланты і карыятыды»?

4. У якім творы Васіля Быкава ідзе аповед пра раскулачванне,

калектывізацыю?

57

Варыянт 7

1. Каго з беларускіх празаікаў адносяць да аўтараў «лірычнай прозы»? Што

гэта за проза?

2. Выберыце з названых твораў ваенныя раманы Івана Навуменкі:

1) «Мёртвым не баліць»; 4) «Вецер у соснах»;

2) «Сасна пры дарозе»; 5) «Агонь і снег».

3) «Вайна пад стрэхамі»;

3. Што з’яўляецца «знакам бяды» для галоўных герояў аднайменнай

аповесці Васіля Быкава?

4. Які з гэтых твораў Івана Шамякіна прысвечаны падзеям мірнага

савецкага жыцця?

1) «Атланты і карыятыды»;

2) «Гандлярка і паэт»;

3) «Сатанінскі тур».

9.2. Мастацкая проза для абавязковага чытання:

Васіль Быкаў

1. Аўтабіяграфічная кніга «Доўгая дарога дамой».

2. Прыпавесці: «Пахаджане», «Герой», «Кошка і мышка» і інш.

3. Апавяданні: «На чорных лядах», «Бедныя людзі», «Жоўты пясочак»,

«Ружовы туман», «Палітрук Каламіец».

4. Аповесці: «Пакахай мяне, салдацік», «Сотнікаў», «Абеліск», «Пай-

сці і не вярнуцца», «Круглянскі мост», «Бліндаж».

5. Раманы: «Кар’ер», «Знак бяды».

Алесь Адамовіч

1. Аповесці: «Апошні адпачынак», «Хатынская аповесць», «Венера,

або як я быў прыгоннікам», «Нямко».

2. Раман «Карнікі».

3. Дакументальныя кнігі: «Я з вогненнай вёскі», «Блакадная кніга».

ІванШамякін

1. Аповесці: «Гандлярка і паэт», «Ахвяры», «Сатанінскі тур»,

«Палесская мадона», «Пошукі прытулку».

2. Дзённік «Роздум на перагоне».

Іван Навуменка

1. Раманы: «Сорак трэці», «Смутак белых начэй».

58

Уладзімір Караткевіч

1. Зборнікі паэзіі: «Матчына душа», «Вячэрнія ветразі», «Мая

Іліада», «Быў. Ёсць. Буду».

2. Драматургія: «Званы Віцебска», «Маці ўрагану», «Калыска чатырох

чараўніц».

3. Раманы: «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў

Гародні», «Чорны замак Альшанскі».

4. Легенды і казкі: «Чортаў скарб», «Ладдзя роспачы», «Легенда аб

бедным д’ябле і аб адвакатах Сатаны».

5. Аповесці: «Лісце каштанаў», «Дзікае паляванне караля Стаха»,

«Цыганскі кароль», «Чазенія», «Сівая легенда».

6. Кніга «Зямля пад белымі крыламі».

Вячаслаў Адамчык

1. Раманы: «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто

народзіцца», «Голас крыві брата твайго».

2. «Развітальная аповесць».

3. Апавяданні: «Урок арыфметыкі», «Салодкія яблыкі», «Раяль з

адламаным вечкам», «Дзікі голуб», «Дзень ранняе восені».

59

Модуль 3

«БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ 1970–1985 ГГ.»

1. УВОДЗІНЫ

На лекцыях і семінарскіх занятках студэнты знаёмяцца з асноўнымі

тэндэнцыямі развіцця беларускай паэзіі ў перыяд 1970–1985 гг., тэматыкай

і жанрамі, з творчасцю асобных пісьменнікаў.

У працэсе засваення тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць тэрміны і паняцці:

– рэтра; – юмарыстычныя алегорыі;

– рэфлексійная паэзія; – квантэмы;

– «ціхая лірыка», «другасная паэзія»; – версэты;

– афарыстычнае выслоўе; – пункціры;

– метафарычнае выслоўе; – вершаказы;

– танкаўскі верлібр; – зномы;

– прытча; – архетып.

– акрасанет;

2. Характарызаваць з’явы:

– творчасць Ніла Гілевіча;

– творчасць Рыгора Барадуліна;

– творчасць Анатоля Вярцінскага;

– творчасць Яўгенні Янішчыц;

- творчасць Раісы Баравіковай;

– творчасць Дануты Бічэль-Загнетавай;

– творчасць Уладзіміра Някляева;

– творчасць Алеся Разанава.

3. Аналізаваць і інтэрпрэтаваць працэсы:

– ускладненне эстэтычных сувязяў паміж паэтычным словам і

рэальнасцю;

– павялічэнне «ціхай лірыкі», «другаснай» (сузіральнай) паэзіі;

– фармальныя пошукі новай паэтычнай мовы.

4. Фарміраваць уменні (мінімальна неабходныя)

– класіфікаваць паэтычныя творы;

– аналізаваць беларускі літаратурны паэтычны працэс у кантэксце

сусветнай літаратуры і культуры.

60

2. СХЕМА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛУ

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў Від заняткаў

Колькасць

гадзін

1. Развіццё беларускай паэзіі

ў перыяд 1970–1985-х гадоў.

Засваенне новых ведаў Лекцыя 2

2. Творчасць Ніла Гілевіча. Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,25

3. Творчасць Рыгора

Барадуліна.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,25

4. Творчасць Анатоля

Вярцінскага.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,25

5. Творчасць Яўгенні

Янішчыц.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,25

6. Творчасць Раісы

Баравіковай.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,25

7. Творчасць Дануты Бічэль-

Загнетавай.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,25

8. Творчасць Уладзіміра

Някляева.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,20

9. Творчасць Алеся

Разанава.

Засваенне новых ведаў

Аналіз твораў паэта

Лекцыя

Семінар

1

0,20

Выніковы кантроль 0,10

Усяго: 12