Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УВОДЗІНЫ.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
24.08.2019
Размер:
83.19 Кб
Скачать

1.1.5. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі вынікаў дзейнасці чалавека

У вялікай групе айконімаў апелятыўнага паходжання можна вылучыць айконімы, якія цудоўна могуць расказаць пра вынікі дзейнасці нашага народа.Так, вядома, што нашы продкі жылі ў розных тыпах і частках паселішчаў. Напрыклад, у вёсках, гарадах, на хутарах, пасёлках і г.д. Гэтыя назвы паселішчаў адлюстраваліся ў назвах населеных пунктаў. На Магілёўшчыне можна сустрэць такія назва айконімаў, як Гарадзец, Гарадзішча, Гарадок, Гарадзешня, Двор, Засценак, Дзярэўня, Пасёлак, Прылепаўка, Слабада, Хутары, Сяліба, Сядзібнае, Фальварак і шмат іншых.

Акрамя таго, што айконімы распавядаюць пра тыпы паселішчаў, у якіх жылі нашы продкі, яны могуць паведаміць і пра будынкі, транспартныя сродкі, шляхі і водныя переправы, якія беларускі народ ствараў на працягу свайго жыцця. У Беларусі такіх айконімаў шмат. Гэта можна прасачыць нават на прыкладзе Магілёўскай вобласці. Так, мы можам сустрэць такія назвы, як Брадок, Брады, Калодзецкая, Ляжанка, Аўчарнік, Замосце і іншыя. Але нельга не заўважыць, што назва Буда сустракаецца вельмі часта як асобна, так і ў спалучэнні з іншымі словамі. Напрыклад, Дворская Буда, Высокая Буда, Казельская Буда, Красная Буда, Буда Цялянская і шмат іншых. Напэўна, гэта невыпадкова. Многіх даследчыкаў тапаніміі цікавіла і цікавіць зараз пытанне: адкуль пайшла назва Буда.

Адносна паходжання назваў тыпу Буда, Будкі, Будча, як адзначае В. Шур, трэба абавязкова ўлічваць месца, дзе ўзнікла паселішча, час яго заснавання і іншае. Напрыклад, разнастайныя Буды ўзнікалі ў перыяд будаўніцтва чыгунак на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў другой палове19—пачатку 20 стагоддзяў, у часы масавых міграцый (перы­яд войнаў) насельніцтва.

Разглядаемыя назвы ўзыходзяць да старажытнага тэрміну буда — невялікая будыніна, часовае жыллё. Са словам буда роднаснымі будуць дзеяслоў будаваць; назоўнікі — будка— збітае з дошак жыллё для сабакі; будан — часовае жыллё з галля, саломы ці тонкага бярвення [15, c. 3].

Пра ўзнікненне тапоніма Буда падрабязна пісаў В. Вярэніч. Ён адзначаў, што рост прамысловасці ў 19 ст., будаўніцтва чыгунак, ажыўленне гандлёвых адносін патрабавалі шырокага выкарыстання прыродных багаццяў, у тым ліку і развіцця лясных промыслаў, якія забяспечвалі нарыхтоўку «ляснога тавару»: смалы, дзёгцю, драўлянага вугалю. Наладжваліся яны непасрэдна ў лясах на «майданах», для закладкі якіх выкарыстоўвалі высечаныя ўчасткі ле­су. «Майдан» уяўляў чатырохвугольную пляцоўку, вакол якой узводзіліся жылыя набудовы для рабочых, а таксама вытворчыя памяшканні, так званыя «буды». Паступова жыхары гэтых паселішчаў перасталі займацца ляснымі промысламі, але назва Буда захавалася[15, c. 3].

Даследчык М.Улашчык лічыў, што паходжанне назваў тыпу Буда, Буднікі не заўсёды трэба звязваць са значэннем «часовы прымітыўны будан, дзе жылі буднікі, якія нарыхтоўвалі поташ, дзёгаць, драўляны вугаль і інш.». На яго дум­ку, Буды як назвы пасяленняў маглі ўзнікаць параўнальна нядаўна. М.Улашчык спасылаецца на сваё дзяцінства; у 1915г. на дарогах Беларусі можна было бачыць тысячы будаў — павозак з высокім крытым вер­хам, у якіх ехалі, уцякаючы ад вайны, тысячы бежанцаў. Падобныя малюнкі для нашай шматпакутнай Радзімы былі не адзінкавымі. На месцы стаянак будаў маглі ўзнікаць пастаянныя паселішчы ў іх разнастайных варыянтах[15, c.3].

Такія Буды ўзнікалі і недалё­ка ад чыгункі ў 19 — пачатку 20 стагоддзя, калі па Беларусі пракладваліся ў розных напрамках чыгуначныя камунікацыі. У чыгуначных будах спачатку жылі рабочыя, якія займаліся адсыпкай чыгуначнага палатна, нарыхтоўвалі шпалы, паліва (дровы) для паравозаў. 3 цягам часу такія прымітыўныя буды сталі месцам пастаяннага пражывання людзей. Да таго ж словамі буда i будка называлі i называюць прадпрыемствы для смалакурэння, гонкі дзёгцю, выпальвання драўлянага вугалю, вытворчасці паташу, лясныя пасёлкі для будаўнікоў.