Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
praktykum_3_afitsyyny_i_navukovy_kanfesiyanal.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
22.08.2019
Размер:
242.18 Кб
Скачать

Ііі. Практычная частка

  1. Вусна ахарактарызуйце стылістычныя адзнакі маўлення ў наступных сітуацыях: 1) тэкст інструкцыі (пыласос); 2) богаслужэнне ў праваслаўнай царкве; 3) прамова палітычнага дзеяча на мітынгу; 4) тэлеграма дзелавога зместу; 5) некралог у газеце; 6) абарона курсавой працы; 7) справаздача аб праходжанні практыкі.

  2. Канспекты лекцый – гэта адзін з традыцыйных вучэбных жанраў. Паспрабуйце прааналізаваць Ваш канспект (па любой дысцыпліне) і ацаніць структуру гэтага жанра і механізм работы над ім. Пры гэтым адкажыце на пытанні: 1) наколькі канспектаванне спазняецца за ходам лекцыі; 2) ці паспеваеце Вы выдзеліць для канспекта сапраўды найважнейшае ў змесце лекцыі? 3) ці паўтараеце Вы ў канспекце сінтаксічныя канструкцыі лектара? 4) якія сінтаксічныя асаблівасці канспекта, дамінуючыя тыпы сказаў; 5) наколькі Вы засвойваеце тэрміналагічную лексіку; 6) як Вам удаецца рабіць скарачэнні? 7) Ці ёсць у Вашых запісах асабістыя, індывідуальныя знакі, што дапамагаюць у скарачэнні?

  3. Прааналізуйце са стылістычнага гледжання наступныя багаслоўскія жанры: 1) пропаведзь; 2) малітва; 3) споведзь; 4) гутаркі святара з прыхаджанамі; 5) катэхізацыя; 6) Пасланні; 7) у складзе Бібліі: псалмы, прытчы, песні, кнігі. Якімі стылістычныя прыкметамі яны адрозніваюцца ад падобных небагаслоўскіх жанраў? Ці ёсць паміж імі адрозненні ў стылістычным аспекце? Абгрунтуйце адказ.

  4. Напішыце дзве заявы: адна – аб пераводзе на завочную форму навучання; другая – на атрыманне дазволу не прыстунічаць у суботу на занятках па нейкай (указаць) прычыне.

IV. Творчая частка

Падрыхтуйцеся да віртуальнага дыспуту на тэму: “Як будаваць сваё жыццё – па плане ці па парыве эмоцый?”. Найбольш цікавыя аргументы, на Вашу думку, рэкамендуем запісаць на карысць кожнай пазіцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]