- •Тэма: Сістэма стыляў: Навуковы стыль. Афіцыйна-справавы стыль. Канфесіянальны стыль і. Тэарэтычная частка
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая,
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна-камунікатыў-
- •3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3) ‘У вылічальнай тэхніцы выкананне лічбавай вылічальнай машы-
- •55 См). Многія вузкаспецыяльныя тэрміны не фіксуюцца ў агульна-
- •4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •5. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Іі. Развіццёвая частка
- •Ііі. Практычная частка
- •IV. Творчая частка
Практычны модуль № 3.
Тэма: Сістэма стыляў: Навуковы стыль. Афіцыйна-справавы стыль. Канфесіянальны стыль і. Тэарэтычная частка
1. Навуковы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае галіну навукі, тэхнікі, вытворчасці. Асноўная функцыя навуковага стылю. Разнавіднасці навуковага стылю і яго жанры.
2. Асаблівасці стылю навуковага выкладу: дакладнасць і аб’ектыўнасць перадачы інфармацыі, лагічная паслядоўнасць і абагульненасць выкладу, адназначнасць, сцісласць выказвання пры захаванні насычанасці зместу і г.д.
3. Моўныя асаблівасці навуковага стылю. Шырокае выкарыстанне тэрміналагічнай, абстрактнай, агульнанавуковай лексікі. Тэрмін як стылеўтваральная прымета навуковага стылю. Выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўных і вобразных сродкаў мовы і іх спецыфіка ў навуковым стылі. Фразеалогія навуковага маўлення. Марфалагічныя асаблівасці стылю. Іменны характар навуковага стылю. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю. Складаныя сказы і ўскладнёныя сінтаксічныя канструкцыі з разгорнутай і ўпарадкаванай сувяззю паміж асобнымі часткамі выказвання.
Лекцыя 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.
АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці навукова-
га стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навукова-
га стылю сярод іншых стыляў мовы.
Задачы:
– ахарактарызаваць асаблівасці функцыянальных стыляў;
– прааналізаваць функцыянальна-камунікатыўныя характары-
стыкі навуковага стылю (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дак-
ладнасць, доказнасць);
– акрэсліць сістэму моўных сродкаў навуковага стылю;
– выявіць марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навукова-
га стылю.
79
Пытанні
1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутра-
на аб’яднаная сістэма моўных сродкаў.
2. Навуковы стыль, яго функцыянальна-камунікатыўныя ха-
рактарыстыкі.
3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.
4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.
5. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю.
Праблемныя пытанні
1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холад-
насцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія?
2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем
навуковага выкладу?
3. Ці заўсёды агульнаўжывальныя словы стылістычна ней-
тральныя ў навуковых тэкстах? Чаму?
4. Якія правілы маўленчага этыкету можна сфармуляваць ад-
носна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах?
5. Ці можна згадзіцца з думкай, што клічныя і пытальныя ска-
зы амаль не ўласцівы навуковаму выкладу? Якую спецыфічную
стылістычную функцыю выконваюць клічныя, пытальныя і пабу-
джальныя сказы ў навуковым тэксце?
6. Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў
пераважае складаназалежны сказ? У чым спецыфіка яго выкарыс-
тання?
7. Чым тлумачыцца функцыя «актывізатара ўвагі» абзаца ў
навуковых тэкстах?
Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста /
Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М. Лариохина. – М., 1988.
2. Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў /
Г.Ф. Вештарт // Беларуская лінгвістыка. – Мінск, 1989. – Вып. 36.
3. Виноградов, В.В. Итоги обсуждения вопросов стилистики /
В.В. Виноградов // Вопросы языкознания. – 1955. – № 1.
4. Галкина-Федорук, Е.М. Об экспрессивности и эмоциональ-
ности в языке / Е.М. Галкина-Федорук // Сборник статей по язы-
кознанию. Профессору Московского университета академику
В.В. Виноградову в день его 60-летия. – М., 1958.
5. Каўрус, А.А. Культура слова / А.А. Каўрус. – Мінск, 1963.
80
6. Каўрус, А.А. Навуковы стыль / А.А. Каўрус // Беларуская
мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.
7. Кожина, Н.М. О речевой системности научного стиля сра-
внительно с некоторыми другими / Н.М. Кожина. – Пермь, 1972.
8. Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лек-
сіка / В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.
9. Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка ў
сінтаксічным і стылістычным аспектах / В.В. Маршэўскаыя. – Грод-
на, 2002.
10. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. –
Мінск, 1995.