
- •Тэма: Сістэма стыляў: Навуковы стыль. Афіцыйна-справавы стыль. Канфесіянальны стыль і. Тэарэтычная частка
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая,
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна-камунікатыў-
- •3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3) ‘У вылічальнай тэхніцы выкананне лічбавай вылічальнай машы-
- •55 См). Многія вузкаспецыяльныя тэрміны не фіксуюцца ў агульна-
- •4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •5. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Іі. Развіццёвая частка
- •Ііі. Практычная частка
- •IV. Творчая частка
4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі
абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным
значэннем з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн), -анн-: абнародаванне,
дазнанне, адкліканне, адчужэнне, акрэдытаванне, апазнанне,
звальванне, накрыванне, забяганне, разгінанне і інш., а таксама
з суфіксам -цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад. У лек-
сіцы спорту даволі часта сустракаюцца назоўнікі аддзеяслоўнага
паходжання тыпу сед, дажым, разварот, высед, зачэп, абвіў,
адхоп, адхват, падсад, нахілы, павароты, падвароты, прагі-
ны, рыўкі, ныркі, пераходы, накаты, перакаты і пад.
Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагуль-
няючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага зна-
чэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант, рэспандэнт; навуко-
выя прыборы начнога бачання, аб’екты знешняга асяроддзя,
крыніцы лакальнага забруджвання; тэхнічныя прыёмы, боле-
выя прыёмы, спецыяльныя практыкаванні і інш.
Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «на-
нізванне» роднага склону назоўнікаў. Напрыклад: Асновай педага-
гічнага метаду аднаўлення з’яўляецца рацыянальная структу-
ра трэніровачных нагрузак; Прымяненне болевых прыёмаў,
захопаў за адзенне, падсечак у самба і дзюдо патрабуе нада-
ваць больш увагі масажу звязачнага апарату верхніх і ніжніх
канечнасцяў, кісцей і ступняў (В.І.); Дэвальвацыя адбываецца
шляхам афіцыйнага паніжэння курса нацыянальнай валюты ў
адносінах да золата, серабра, якой-небудзь замежнай валю-
ты ў адпаведнасці з абясцэньваннем грашовых знакаў, якое
адбылося, пры гэтым ранейшыя грашовыя знакі застаюцца ў
абароце (скрытая дэвальвацыя); Расследаванне – заснаваная
на законе дзейнасць следчага ці органаў дазнання па зборы і
замацаванні доказаў, усебаковым даследаванні ўсіх акалічнас-
цей справы з мэтай выяўлення і раскрыцця злачынства, вык-
рыцця вінаватых і прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці,
прыняцця мер да пакрыцця нанесенай злачынствам матэры-
яльнай шкоды, папярэджання і выкаранення злачынстваў (С.К.).
86
Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнага кам-
панента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый і пад.
(напрыклад: люблінская унія, магдэбургскае права, полацкае
права, кейнсіянская тэорыя, ластаўка аўэрбах і інш.). Уласныя
назоўнікі ці прыметнікі страчваюць сваё значэнне прыналежнасці
пэўнай асобе і пачынаюць перадаваць якасную характарыстыку
паняцця, у склад якога яны ўваходзяць. Напрыклад: Магдэбург-
скае права – сукупнасць юрыдычных норм, што вызначалі сас-
лоўна-прававое становішча гараджан ва ўмовах феадальнага
грамадства (М.С.).
Тэхнічныя тэксты маюць сваю спецыфіку выкарыстання на-
зоўнікаў: рэчыўныя назоўнікі ўжываюцца ў формах множнага ліку:
мылы, смолы, гліны, солі, металы, маслы, бензіны, духі, зубы,
чыгуны, пары, спірты, газы і інш.
Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным у склад
тэрміналагічных словазлучэнняў і выконваюць інфармацыйную ці
класіфікацыйную функцыю. Напрыклад: Кадастр – сістэматыза-
ваны збор звестак; цана – грашовае выяўленне кошту адзінкі
тавару (прадукцыі вырабаў, паслуг і інш.). Асноўныя віды цэн:
адпускныя, закупачныя, рознічныя цэны. Цана можа быць сва-
бодная, фіксаваная, дагаворная. Адрозніваюць таксама цэны:
прэйскурантныя, намінальныя, пакупніка або прадаўца, змен-
ныя, даўгачасныя, эластычныя і інш. (БелЭн); Удасканаленне вы-
буховай сілы ажыццяўляецца метадамі: паўторным, спа-
борніцкім, ударным, кароткачасовых максімальных намаганняў,
варыятыўным і кругавым (В.І.). Параўнаем: Я чула пяшчотнае,
шчырасці поўнае, маё беларускае, роднае, кроўнае, такое рап-
тоўнае, такое чароўнае, такое ласкавае, цёплае, чыстае, як сон-
ца, агністае, як Нёман, празрыстае, як казка, быліна, як песня,
жаданае, дагэтуль яшчэ ў жыцці неспазнанае, гарачае слова
ад шчырага сэрца – кахаю (Данута Бічэль-Загнетава).
Класіфікацыйная роля прыметніка абумоўлівае той факт, што
ў тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта не
маюць ступеней параўнання і форм суб’ектыўнай ацэнкі (параўн.:
малы, маленькі, найменшы (кавалачак хлеба); вялікі, найболь-
шы, самы вялікі (кавалак хлеба) – але нельга сказаць аналагічна
ў выпадку малады спецыяліст, малое прадпрыемства, вялікія
дзяржавы, Вялікі Літоўскі трыбунал (трыбунал ВКЛ)). Адзін-
кавыя выпадкі ўжывання прыметнікаў у форме найвышэйшай сту-
пені параўнання знаходзім у тэрмінах найбольшае спрыянне, Вы-
шэйшая атэстацыйная камісія, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэс-
87
публікі Беларусь, рэжым найбольшай спрыяльнасці, вышэйшая
ліга, атлет найвышэйшага класа.
Для навуковай мовы характэрны субстантываваныя прыметнікі
і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку тыпу непаў-
налетнія, непрацаздольныя, абвінавачаны, падсудны, падаба-
ронны, атакуючы, атакаваны і пад.
Дзеепрыметнікі сустракаюцца пераважна ў складзе тэрміна-
лагічных словазлучэнняў, напрыклад: крэдыт адтэрмінаваны,
акрэдытыў ____________непацверджаны, валюта неканверсуемая, попыт
нерэгулюемы, колючая зброя, лятаючы лыжнік, колькасць за-
бітых мячоў, колькасць страчаных ачкоў, колькасць выйграных
партый і г.д.
Паколькі навуковы выклад грунтуецца на ісцінах, аксіёмах
аб’ектыўнага асяроддзя, ён абстрагаваны ад канкрэтнага, актыўна-
га дзеяння ці руху. Гэтым і абумоўліваецца шырокае ўжыванне дзе-
ясловаў у 3-й асобе цяперашняга часу. Напрыклад: Адзыўная гра-
мата падпісваецца кіраўніком і замацоўваецца подпісам міністра
замежных спраў дзяржавы, якая прызначыла дыпламатычнага
прадстаўніка, і накіроўваецца кіраўніку той дзяржавы, пры якой
ён акрэдытаваны (С.К.); У цэнтры ўвагі мікраэканомікі знахо-
дзяцца вытворцы і спажыўцы, рыначныя паводзіны суб’ектаў,
аналіз попыту і прапанавання на асобных рынках тавараў і па-
слуг, рабочай сілы і капіталу. На мікраўзроўні ажыццяўляецца
непасрэднае выкарыстанне працоўных рэзерваў краіны, іх ук-
лад у эканоміку ў якасці рэсурсу і фактару вытворчасці (БелЭн);
Атакуючыя дзеянні выконваюцца для своечасовага контрпрыё-
му альбо актыўнай абароны. Тактыка звычайна будуецца ў за-
лежнасці ад добра вывучанага прыёму, аднак болей эфектыў-
ным спосабам будзе такі, калі з улікам выбранай тактыкі ўдас-
канальваюцца адпаведныя прыёмы (В.І.).
Дыялагічнасць навуковай мовы праяўляецца ў шырокім выка-
рыстанні дзеясловаў у форме будучага часу абвеснага ладу (са
значэннем цяперашняга часу) тыпу адзначым некалькі пунктаў,
параўнаем версіі, параўнаем вынікі і інш.
У навуковым маўленні пашырана выкарыстанне таксама не-
азначальнай формы дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі
словамі, якая мае значэнне неабходнасці і выступае як сродак вы-
ражэння прадпісання, рэкамендацыі, указанняў тыпу трэба адроз-
ніваць, трэба мець на ўвазе, трэба ўспомніць, варта звярнуць
увагу, неабходна запісаць, трэба ўзяць за аснову, можна (не-
абходна) выкарыстоўваць, належыць выконваць, трэба ўваж-
88
ліва сачыць за, трэба больш увагі надаваць, неабходна пры-
трымлівацца і інш. Напрыклад: Пры навучанні прыёмам трэба
ўлічваць прасторавыя і часавыя характарыстыкі; Трэба мець
на ўвазе, што пры вядзенні схваткі ўвесь час адбываюцца
згінальныя і разгінальныя рухі (В.І.).