
- •Тэма: Сістэма стыляў: Навуковы стыль. Афіцыйна-справавы стыль. Канфесіянальны стыль і. Тэарэтычная частка
- •1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая,
- •2. Навуковы стыль, яго функцыянальна-камунікатыў-
- •3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
- •3) ‘У вылічальнай тэхніцы выкананне лічбавай вылічальнай машы-
- •55 См). Многія вузкаспецыяльныя тэрміны не фіксуюцца ў агульна-
- •4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •5. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •Іі. Развіццёвая частка
- •Ііі. Практычная частка
- •IV. Творчая частка
3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага,
так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульна-
літаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць,
дождж, вялікі, малы і інш.
Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агульна-
навуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне,
мадэль, праблема, праграма, працэс, элемент, апрацоўка, апе-
рацыя і інш.). Выяўленне значэння такіх слоў залежыць ад зместу
і метадалогіі той навукі, у якой яны прымяняюцца. Параўн., напрык-
лад, значэнні слова аперацыя. Аперацыя (ад лац. operatio – дзеян-
не) – 1) ‘закончанае дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на
дасягненне пэўнай мэты (напр., аперацыя ваенная)’; ‘асобная за-
кончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на
адным рабочым месцы (напр., аперацыя вытворчая)’; 2) ‘асоб-
нае дзеянне сярод многіх іншых; выкананне якой-небудзь фінанса-
вай, крэдытнай, прамысловай, гандлёвай, страхавой або іншых за-
дач, напрыклад, банкаўская аперацыя, паштовая аперацыя’;
3) ‘У вылічальнай тэхніцы выкананне лічбавай вылічальнай машы-
най якога-небудзь дзеяння з зыходнымі велічынямі, напрыклад,
арыфметычная аперацыя’ (БелЭн).
Імкненне дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага
выкладу абумоўлівае выкарыстанне ўласна тэрмінаў і номенаў, якія
складаюць самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў.
Тэрмін – гэта слова або тэрміналагічнае словазлучэнне, якое
ўваходзіць у тэрміналагічную лексіку пэўнай галіны навукі, культу-
ры, вытворчасці, абазначае спецыяльнае паняцце і мае дакладнае
лагічнае азначэнне.
Гэта цікава! Паводле падання, лац. Termin – імя рымскага бога, ахоў-
ніка межаў, памежных слупоў, межавых знакаў; рымскі цар Нума Пампілій
пабудаваў у Рыме храм Тэрміна і ў гонар бога ўвёў свята – тэрміналіі. Да
межавага знака прыходзілі жыхары бліжэйшых вёсак, упрыгожвалі яго, пры-
носілі ахвяры і весяліліся. Вось адкуль слова тэрмін абазначала «памежны
знак, пагранічны камень», пазней – «канец, мяжа», яшчэ пазней – «тэрмін,
перыяд», і, нарэшце, яго сталі выкарыстоўваць у сучасным значэнні.
84
У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклату-
ра – гэта сукупнасць уласных назваў канкрэтных аб’ектаў нава-
кольнай рэчаіснасці, прадметаў серыйнай вытворчасці. Параўна-
ем: апазнанне, ЛТП-147, ходка; брокер, «Атлант», кліка; фор-
вард, «Целяханы-190», фізрук.
Вузкаспецыяльныя тэрміны ўласцівы ўласна навуковаму пад-
стылю; у тэкстах навукова-папулярнага характару (якія разлічаны на
шырокае кола чытачоў) яны звычайна не выкарыстоўваюцца, а калі
і ўжываюцца, то з абавязковым тлумачэннем. Напрыклад: юсціра-
ваць, варант, падсед і інш. (Сярэдняя велічыня падседа (пера-
мяшчэнне вагі тазасцёгнавага сустава ад азначанага станові-
шча да пачатку разгінання) складае 18 см, вывядзенне з раўна-
вагі – 13 см, вышыня развароту ад дывана (найменшая адлег-
ласць восі плечавага сустава ад дывана перад разваротам) –
55 См). Многія вузкаспецыяльныя тэрміны не фіксуюцца ў агульна-
моўных слоўніках. Менавіта наяўнасць вузкаспецыяльных тэрмінаў
выводзіць мову навукі за межы літаратурнай мовы.
Тэндэнцыя да міжнароднай стандартызацыі навукі абумоўлі-
вае той факт, што значны працэнт агульнанавуковай і тэрмінaлагічнай
лексікі складаюць інтэрнацыянальныя тэрміны (пераважна лацін-
скага ці грэчаскага паходжання) або тэрміны са звязанымі кампа-
нентамі лацінскага ці грэчаскага паходжання (напрыклад: апеля-
цыя, дэвальвацыя, дэпартацыя, камерцыя, камбінацыя, акліма-
тызацыя і інш.).
Выдзяляюць у навуковых тэкстах такі адметны пласт, як тэр-
міны-сімвалы, формульныя абазначэнні, скарачэнні, абрэвіятуры,
графікі, схемы, малюнкі і пад. Напрыклад: КПК – Крымінальна-
працэсуальны кодэкс, Х-неэфектыўнасць, К (так абазначаецца ў
эканоміцы мультыплікатар, першай літарай прозвішча Рычарда
Кана), НАК – Нацыянальны Алімпійскі Камітэт і інш.
Часам у навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца фразеалагіз-
мы. У такіх выпадках яны выконваюць намінатыўную функцыю (у
мастацкіх і нават публіцыстычных тэкстах фразеалагізмы выка-
рыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць, выразнасць). Параўн.:
рукі – хоць рэпу сей ‘вельмі брудныя’ і краевугольны камень ‘ас-
нова, сутнасць, найважнейшая частка чаго-н.; залаты дождж ‘вя-
лікія грашовыя сумы, прыбыткі’; залаты фонд (чаго, чый) ‘самае
лепшае, самае каштоўнае, самае значнае’, майстар дывана ‘ба-
рэц, які дасягнуў найвышэйшага выніку’, другое дыханне ‘новыя
сілы, прыліў энергіі, бадзёрасці (пасля стомы, апатыі, няўдачы і
пад.)’ і інш.
85
Як адзначаюць мовазнаўцы, «строгай мяжы паміж тэрмінала-
гічным, навуковым і агульнаўжывальным пластамі лексікі няма. Яна
можа мяняцца не толькі з рухам лексікі ў часе, але і залежаць ад
галіны навукі, метадалагічнага падыходу» [2].