Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭДУАРД КОРЗУН - легенды_краю.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.08.2019
Размер:
23.64 Кб
Скачать

XI. Іншыя кароткія легенды пра гальшанскія мясціны

Недалёка ад Гальшан ёсць гара, якая называецца Татарскай. Калісьці тут, як гаворыцца ў легендзе, было пахавана багата загінуўшых воінаў татарскага полчышча. Аб гэтай гары захаваўся выраз: “Пагляджу я з гары, як б’юцца з Літвой татары”.

Ці ні гара гэта на Ашмянскай вуліцы мястэчка? Бо чуў ад старажылаў, што ў падножжы гэтай гары ручай называюць Татаркай. З гэтай гары бралі калісьці гравій і знаходзілі вельмі шмат чалавечых касцей.

З гэтай жа гарой на Ашмянскай вуліцы звязана і яшчэ адна легенда, што быццам у 1863 годзе тут былі расстраляны (ці павешаны) паўстанцы. Іх пахавалі, а казакі Мураўёва коньмі зраўнялі магілы, каб жыхары не пазналі месца захавання.

З замкам звязана легенда аб падземных ходах. Быццам бы ад гальшанскага замка былі пракапаны такія падземныя ходы, што можна было праехаць у карэце на чацьвярыку коней. І вялі гэтыя падземныя ходы ад замка да касцёла і кляштара. Сустракаліся знаўцы, якія сцвярджалі, што ходы вядуць да гарадзішча і нават далей – да бліжэйшага замка.

Існуе легенда, расказаная нашчадкам вядомага паўстанца З.Мінейкі, што ў гальшанскім замку калісьці быў знойдзены замураваны ў сцяне шкілет сярэдневяковага рыцара ў доспехах. З чым гэта было звязана – невядома.

XII. Легенды нараджаюцца сёння.

Славутасці Гальшанам дадаў раман Уладзіміра Караткевіча “Чорны Замак Альшанскі”. Прывіды, якія дзейнічаюць у рамане, Чорная дама – усё гэта ўспрымалася, як нешта рэальнае ў Гальшанах. Пры чым прывіды быццам пакінулі цяпер забыты ўсімі замак і перасяліліся ў будынак кляштара. Чорная дама звычайна, з’яўляецца ў ясную ноч у выглядзе тонкага сілуэта на фоне акна ці нішы. Яна ў доўгай спадніцы, з зачэсанымі назад доўгімі валасамі. І вось тады пачынаецца нешта незвычайнае: верціцца столь, сцены прыходзяць у рух, госці, якія там начавалі, як лунацікі, становяцца акрабатамі, на іх навальваецца невядомая цёмная маса, чуюцца крокі, скрыпы падлогі. Назаўтра турысты знаходзілі сябе далёка ад ложкаў. У гэтай вежы прыборы, быццам, паказвалі вялікую сілу электрамагнітных выпраменьванняў. Турыстам паказваюць скульптуру, ад якой ідзе невядомае цяпло. Чорная дама, як аказалася, асабліва не любіць мужчын.

Некалькі гадоў назад, пры работах па рэстаўрацыі кляштара, быў знойдзены ў сутарэннях невядомы шкілет. Яго паднялі на паверхню. І хутка здарылася непрыемнае. Праз увесь будынак прайшла трэшчына, быццам духі помсцяць людзям за парушэнне пакою.

Белую даму сустракаюць ноччу каля кляштара, яна, быццам, завісае ў паветры, кліча прахожых да сябе.

Акрамя замка і кляштара, як гавораць гальшанцы, прывіды жывуць і ў будынку млына, што на рэчцы Гальшанка. Нехта іх бачыў і там. Што патрэбна ўсім прывідам, што яны хочуць сказаць – невядома. А вось паслухаць пра іх сюды прыязджае шмат турыстаў.

ЛІТАРАТУРА, КРЫНІЦЫ.

Легенда аб заснаванні Гальшан. ПЗРЛ “Хроніка БЫХАЎЦА” Выд. “Навука” М, 1966 г.

ІІ. Пра Марылю і гарадзішча. Запісана ад Саўко Стэфаніі Антонаўны, 49 год, в.Драглёўцы. 1971 г.

ІІІ. Легенда аб гарадзішчы і скарбе. Запісана ад Е.Ф.Масцібродскай, 75 год, в.Гальшаны, 1964 г. Легенда ўпамінаецца археолагам Ф.В.Пакроўскім у кнізе “Археалагічная карта Віленскай губерніі”, 1898 г. Вільня.

IV. Легенда аб кляштары ў Гальшанах. Запісана ад Ч.Ф.Акулевіч, 50 год, 1992 год, в.Гальшаны.

V. Легенда аб Гальшанскім замку. Запісана ад Скаскевіч Марыі Андрэеўны, 86 год, в.Гальшаны, 1971 г.

VI. Легенда пра Марыліна гора. Запісана ад Н.Ф.Яскель 61 год, в.Карабы, 1971 г.

VII. Легенда аб гарадзішчы і дзяўчыне ў белым. Запісана ад Зубавіча Паўла Уладзіміравіча 42 гады, в.Гальшаны, 1997 г.

VIII. Легенда аб храме на гарадзішчы. Дакумент “Апісанне Гальшанскай воласці 1870-1880 гг.”, Віленскі ўніверсітэт, бібліятэка, рукапісны аддзел.

IX. Легенда пра Багародзіцу, старую і гарадзішча. Запісана ад Стрыеўскага Івана Іванавіча, 75 год, в.Гальшаны, вул.Барунская, 1965 г. Легенду ўспамінае археолаг Пакроўскі Ф.В. у канцы XIX ст.

X. Пра гарадзішча і салдат. Легенда ўспамінаецца ў прадмове Вінцука Адважнага да аповесці “Адам і Анелька”, Вільна, 1931 г.

XI. Іншыя кароткія легенды пра Гальшанскія мясціны. Пачуты і запісаны краязнаўцам Корзунам Э.С. у 1965-90-х гг., в.Гальшаны.

XII. Легенды нараджаюцца сёння. Паданні запісаны на аснове расказаў экскурсаводаў у

Гальшанскім кляштары-філіяле Нацыянальнага мастацкага музея РБ.

Куфэрак Віленшчыны №4