Заданне 4. Дайце тлумачэнне, што азначаюць наступныя тэрміны:
–
“дзіўная вайна”
Пасля
верасня 1939 г. баявыя дзеянні паміж
Германіяй, Англіяй і Францыяй былі
прыпынены да вясны 1940 г. Дзе-нідзе на
прасторах Атлантыкі адбываліся сутычкі
паміж ваеннымі караблямі. Дзеянні
авіяцыі бакоў не выходзілі за межы
разведвальных палётаў. 8 месяцаў «дзіўнай
вайны», бяздзеяння англа-французкіх і
германскіх войск, скончыліся 10 мая 1940
г. Пачалося шырокамаштабнае наступленне
вермахта на заходнім фронце.
–
“план Ост”
Генеральны план
«Ост» (ням. Generalplan
Ost)
- сакрэтны план нямецкага ўрадаТрэцяга рэйха па
правядзенні этнічных чыстак на
тэрыторыі Усходняй Еўропы
і яе нямецкай каланізацыі пасля перамогі над
СССР [1]
і абмежаваннянараджальнасці.
–
“акупацыйны рэжым”
Акупанты
ліквідавалі ўсе формы савецкага
палітычнага жыцця. Былі забаронены
Камуністычная партыя, грамадскія
арганізацыі, ліквідаваны дзяржаўныя
установы. Было
уведзена новае адміністрацыйнае
дзяленне, у выніку чаго Беларусь складала
чацвертую частку яе даваеннай тэрыторыі
якая атрымала назву «Генеральная акруга
- Беларусь». На яе тэрыторыі пражывалі
3 млн. 258 тыс. чалавек, менш за чвэрць,
насельніцтва рэспублікі.
–
“генацыд”
Генацыд (ад
слова генезіс «паходжанне»):
знішчэнне або пераследаванне людзей
паводле прыкметы пэўнай агульнасці іх
паходжання (згодна з прынцыпам калектыўнай
адказнасці).
Канцэпцыя генацыду не закладае
абавязковай біялагічнай агульнасці
пераследаванай супольнасці.
–
“Баграціён”
Канчатковае
выгнанне нямецка-фашысцкіх акупантаў
з беларускай зямлі пачалося напрыканцы
чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія
прыступіла да практычнага ажыццяўлення буйной
стратэгічнай наступальнай аперацыі
пад кодавай назвай "Баграціён".
Працягвалася
яна з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г.
–
“кацёл”