Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПОИТ История белорусии тема 4.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
134.66 Кб
Скачать

2. Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага

Часцей за ўсё тэндэнцыйна скажаецца пачатковая гiсτорыя той цi iншай дзяржавы. Так здарылася і з гісторыяй ВКЛ, першыя старонкi якой да непазнавальнасцi зацемнены мiфам аб лiтоўскiм заваяваннi Беларусi. Ён мае даунюю гiсторыю. Яго ўзнiкненне адносiцца да XVI ст., калi iшла абвостраная барацьба Маскоускай дзяржавы за беларускiя i ўкраiнскiя землi, якiя знаходзiлiся у той час у складзе ВКЛ. Тады была выкарыстана не толькі вайсковая сіла, але і iдэалагiчныя сродкi барацьбы. Пaтpэбнa былo абгрунтаваць законныя правы Рускай дзяржавы на Беларусь i Украiну. Гэта i было адной з мэт лiтаратурна-публiцыстычнага твора «Сказание о князьях владимир­ских», якi з'явiўся ў першай трэцi XVI ст. Дзеля гэтага ў яго i быў уключаны раздзел «Родословие литовских князей», змест якога коратка зводзiцца да наступнага.

Ратуючыся ад татарскага пагрому Батыя, нейкi Вiцянец, якi нiбыта быў родам са смаленскiх князёў, уцёк у Жамойць (так тут называецца Лiтва), пасялiўся там i ажанiўся з дачкой бортнiка. Праз трыццаць гадоў ён быў забiты перуном. Пасля гэ­тага жонку Вiцянца забраў ягоны раб конюх Гегiменiк. I вось у хуткiм часе маскоўскi князь Юрый Данiлавiч паслаў гэтага Гегiменiка «на Волоскую землю и на Киевьскую (г.зн. на Украiну) и на обь сю страну Меньска (г.зн. Беларусь)» браць з iх царскiя данiны. Гегiменiк, «мужь храбр зело и велика разума», беручы данiну, назбiраў шмат багацця, пачаў валодаць многiмi землямi i дзякуючы нязгодам i мiжусобiцам памiжрускiмi князямi стаў першым вялiкiм лiтоўскiм князем. Палiтычная мэта гэтай выдуманай гiсторыi пра лiтоўскiх князёў Вiценя i Гедзiмiна была ясная: лiтоўскiя князi, вьiкарыстаушы цяжкi для Русi час, самаўпраўна прысвоiлi сабе беларускiя i ўкраiнскiя землi i павiнны вярнуць iх законным гаспадарам — маскоўскiм князям.[3, c. 9]

Зразумела, што ў ВКЛ усе гэта не магло застацца без адказу. Тым больш што у 1561 г. гэта дзяржава ўступiла у Лiвонскую вайну, i пагроза страты беларускiх земляў стала рэальнасцю: у пачатку 1563 г. войскi Iвана Грознага занялi Полацк. У гэты крытычны момант i з'явiлiся летапiсы, якiя ў сучаснай навуцы прынята называць беларуска-лiтоўскiмi, бо у iх, як лiчыў М.М. Улашчьiк, выкладаецца гiсторыя ВКJI i напiсаны яны на беларускай мове. Менавiта яны i пазней створаная у значнай меры на iх аснове “Хронiка” польскага гісторыка М. Cтpыйкоўcкaгa побaч з iншым павiнны былi даказаць гiстарычныя правы ВКЛ на беларускія землі, у тым лiку i на По­лацк, заняты ў той час рускiмi войскамi. Захоп лiтоўскімі князямi беларускiх земляў гэтыя летапісы і «Хронiка» Стрыйкоўскага, як i «Сказание о князьях владимирских», таксама адносяць да часу нашэсця Батыя, толькi прыпiсваюць гэта iншым асобам, а менавiта жамойцкiм князям. Чаму гэта так, стане зразумелым, калi прыгадаць, што апошнiя ў той час апынулiся ў больш выгадным становiшчы. У вынiку Грунвальдскай перамогi (1410) спынiлiся напады нямецкiх крыжакоў на Жамойць (заходняя частка сучаснай Лiтвы). У той жа час шматлiкiя войны, якія вялiся ў XV — XVI стст. памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай адбывалiся на беларускiх землях, што аслаб-ляла ў дзяржаве пазіцыі іх феадалаў. Жамойцкiя магнаты, адчуўшы сваю сілу, сталi прэтэндаваць на першынство ў дзяржаве i таму імкнулiся.прыпiсаць сабе i заслугу ў яе стварэннi. Вялiкую ролю ў падрыхтоўцы «Хронiкi» Стрыйкоўскага адыграў бiскуп Гедройц — iдэолаг жамойцкай нацыянальнай партыi ў другой палове XVI ст. Ён забяспечыў Стрыйкоўска­га шматлiкiмi i, вiдаць, тэндэнцыйна адрэдагаванымi iм лета-пiсамi. Гедройц i фiнансаваў выданне «Хронiкi» ў Кёнiгсбергу ў 1582 г.

Таму не дзiўна, што, паводле некаторых летапiсаў i «Хронiкi» Стрыйкоўскага, менавiта вялiкi князь жамойцкi Мантвіл, убачьiўшы, што у вынiку нашэсця Батыя рускiя землi спустошаны i князi рускiя разагнаны, даў войска свайму сыну Ердзвілу, і той, перайшоушы Вяллю, а пасля i Неман, знайшоў тару прыгожую і заснаваў на ей горад, назваўшы яго Новагародкам і

зрабiўшы яго сваей cтaлiцaю (ужo aдно тoe, што жамойцкi князь даў створанаму iм гораду славянскую назву, сведчыць aб выдyмaнacцi гэтай падзеi). Пасля гэтак жа сама ўзнавiў і іншыя гapaды, разбураныя Батыем.

Аўтары летапiсаў i Стрыйкоўскi да непазнавальнасцi заблыталi гiсторыю, паперастаўлялi падзеi, перайменавалi гiстарычных асоб, а то i проста рабiлi падлог. У гэтых адносiнах характэрная перадача падзей, якiя нiбыта прывялi да заваявання Лiтвой Полацка. Тут засталiся некаторыя дэталi, якiя даюць магчымасць аднавiць гiстарычную праўду. У Iпацьеўскiм летапiсе пад 1162 i 1167 гг. апавядаецца пра мiжусобную барацьбу полацкiх i менскiх князёў. У 1162 г. полацкi князь Рагвалод пайшоў на аднаго з менскiх князёў Валадара Глебавiча. Апошнi, ухiлiўшыся ад бою днём, ноччу наступiў са сваiм войскам, набраным з «лiтвы», на палачан i разбiў iх пад Гарадком. Паражэнне было страшэнным, i Рагвалод пабаяўся варочацца назад у Полацк. Палачане ўзялi сабе новога князя Усяслава Васiлькавiча. У 1167 г. ужо сам Валадар Глебавiч пайшоў на Полацк i перамог палачан. Усяслаў Васiлькавiч уцёк з Полацка ў Вiцебск, а Валадар Глебавiч стаў на кароткi час полацкiм князем, пакуль не быў разбiты на Дзвiне.

Для аўтараў летапiсаў гэтыя падзеi i з'явiлiся вельмi зручнымi для апрацоўкi iх у патрэбным кiрунку. У iх падзеi 1162 i 1167 гг. аб'яднаны ў адно, Валадар Глебавiч, названы Мiнгайлам — сынам жамойцкага князя Ердзвiла, якi быццам бы княжыў у Новагародку. Дык вось нiбыта пасля смерцi бацькi Мiнгайла, разбiўшы палачан пад Гарадком, захапiў Полацк i стаў адначасова вялiкiм князем полацкiм i новагародскiм. Пас­ля яго смерцi засталiся два сыны, адзiн з якiх, Гiнгвiл, стаў быццам бы княжыць у Полацку. Ён, ажанiўшыся з цвярской князёўнай Марыяй, прыняў хрысцiянства. Пасля яго смерцi ў Полацку княжыў яго сын Барыс, якi заснаваў горад Барысаў i пабудаваў у Полацку царкву святой Сафii. Каб зрабiць гэтыя звесткi яшчэ больш пераканаўчымi, Стрыйкоўскi ў сваей «Хронiцы» сцвярджаў, што на свае вочы бачыў недалёка ад Полац­ка Барысаў камень, на якiм было напiсана: «Помоги Господи рабу твоему Борису, сыну Гингвилову». Няма чаго казаць, што ўсё гэта выдумка. Барысавага каменя з такiм надпiсам нiколi не iснавала i не магло iснаваць, бо полацкi князь Барыс быў сынам славутага Усяслава Чарадзея. I наогул, полацкiя князi не маглi паходзiць ад жамойцкiх, бо княжылi задоўга да апошнiх. Гаворка тут можа iсцi пра адваротнае — пра паход-жанне князёў Лiтвы ад полацкiх, што мае пад сабой, як мы ўбачым далей, рэальныя падставы.

Пра тое, як фальсiфiкаваў Стрыйкоўскi гiсторыю ў кiрунку перабольшання лiтоўскай сiлы i небяспекi, яскрава сведчыць такi факт, прыведзены ў свой час М. Дашкевiчам. Рускi летапiс пад 1089 i 1103 гг. паведамляў, што на рускую зямлю напалi «прузи», г.зн. саранча. Пад пяром польскага хранiста XV ст. Я. Длугаша «прузи» ператварылiся ў прусаў, адно з балцкiх плямёнаў. Стрыйкоўскi ж, беручы гэта месца ў Длугаша, да прусаў дадаў яшчэ лiтоўцаў i яцвягаў. Так былi унесены ў «Хронiку» прыдуманыя напады прусаў, лiтоўцаў i яцвягаў на рус­кую зямлю.

Такiм чынам, у XVI ст. у Маскоўскай дзяpжaвe і ў ВКЛ узнiкла версiя пра заваяванне Беларусi Лiтвой. Толькi ў “Сказа­нии о князьях владимирских” даводзiлася, што дiтоўскi князь Гегiменiк прысвоiў беларускiя i ўкраiнскiя землi пасля даручэння яму маскоўскiм князем сабраць з iх данiну для сябе, а беларуска-лiтоўскiя летапiсы i «Хронiка» Стрыйкоўскага сцвярджалi, што жамойцкiя князi па сваей iнiцыятыве ўзялi пад апеку беларускiя землi, спустошаныя татарамi. Кожны з гэтых варыянтаў адпавядаў палiтычным мэтам варагуючых дзяржаў. У далейшым гiстарьiчная навука высветлiла, што не iснавала нiякiх нi Мантвiла, нi Ердзвiла, нi Мiнгайлы, ні Гінгвiла. Аднак мiф пра заваяванне Беларусi Лiiвой застаўся. На месца іx былі знойдзены іншыя кандыдаты на ролю заваёўнiкаў, у прыватнасцi Мiндоўг, які па сённяшнi дзень фігуруе ў гэтай ролі.[3, c. 10]

Жывучасць версii пра лiтоўскае заваяванне Беларусi тлумачыцца тым, што яна была выкарыстана рускай дакастрычнiцкай гiстарыяграфiяй з мэтай пацвярджэння рэакцыйнага тэзiса пра выратавальнае значэнне для Расiйскай iмперыi самадзяржаўя. Афiцыйныя гiсторыкi i сканструявалi схему, паводле якой Расiя ў вынiку заняпаду самадзяржаўя слабела, а Лiтва нiбыта ў вынiку зараджэння ў ей моцнай манархiчнай улады Мiндоўга мацнела i таму яна стала для Рускай дзяржавы такiм жа страшным ворагам з захаду, як татары з усходу.

Не дзiўна таму, што ў дакастрычнiцкай гiстарыяграфii тэзiс пра лiтоўскае заваяванне стаў догмай.

I ў савецкай гiстарыяграфii пытанне ўтварэння ВКЛ таксама не атрымала дэталёвага асвятлення. Таму ў падручнiках i працах па гiсторыi лiтоўскае заваяванне Беларусi прымалася безагаворачна як нешта добра вядомае. Пра гэта сведчыць i кнiга У. Пашуты «Образование Литовского государ­ства» (1959), а таксама адпаведныя артыкулы «Советской ис­торической энциклопедии» i iншыя выданнi. Вось характэрнае для гістрычнай навукi тлумачэнне прычын лiтоускага заваявання Беларусi i ўтварэння Лiтоўскай дзяржавы: “Лiтоўскiя князi са сваiмi дружынамi, карыстаючыся феадальнай раздробленасцю заходнiх земляў Русi i Польшчы, часта ўрывалiся ў iх прасторы. Уварванне лiтоўцаў у заходнiя землi Русi ста­ла асаблiва частым з другой паловы XII ст. У 20-х гадах XIII ст. дружыны лiтоўскiх князёў гаспадарылi ў Полацкай зямлi, нападаючы адсюль на паўднёвыя ўскраiны Смаленскага княства i Чарнiгаўшчыну. Лiтоўскiя князi, скарыстаўшы цяжкую барацьбу рускага народа з татара-манголамi на ўсходзе i нямецкiмi агрэсарамi на захадзе, сталi падначальваць сваей уладзе землi заходняй Русi. Адзiн з лiтоўскiх князёў, Мiндоўг, падначалiў сабе другiх князёў Лiтвы i захапiў землi па верхнiм цячэннi Немана. Гэтым быў пакладзены пачатак стварэнню Лiтоўскай дзяржавы. Утварэнне яе вызначалася iнтарэсамi лiтоўскiх феадалаў, якiя хацелi ўмацаваць свае панаванне над лiτоўскiм сялянствам i ўсталяваць сваю ўладу ў суседнiх зем­лях Русi.

Taкiм чынам, тут вызначаны наступныя моманты захопу лiтоўскiмi феадаламi беларускiх земляў: раздробленасць беларускiх земляў i, як вынiк гэтага, iх слабасць; частыя лiтоўскiя набегi на беларускiя i суседнiя рускiя землi; барацьба рускiх земляў з татара-манголамi i нямецкiмi агрэсарамi як фактар, якi аблегчыў заваяванне беларускiх земляў лiтоўскiмi феадаламi; захоп Мiндоўгам беларускiх земляў па верхнiм Немане як пачатак утварэння Лiтоўскай дзяржавы; утварэнне яе вызначалася iнтарэсамi лiтоўскiх феадалаў.[3, c. 12]

Раздробленымi, загразлымi у мiжусобiцах i слабымi паказаны у даследаваннях i падручнiках па гiсторыi беларускiя землi XІІ-ХШ стст. Яны быццам бы спынiлiся у сваiм развiццi i толькi чакалi, калi хто-небудзь iх заваюе i збярэ у адзiнае цэлае, што нiбыта i зрабiла Лiтва, дзе у вынiку развiцця феадалiзму ўтварылася дзяржаўная ўлада, абапiраючыся на якую лiтоўскiя феадалы прыгняталi сваiх сялян i заваёўвалi чужыя землi. Чаму не магла ўтварыцца дзяржава на беларускiх зем­лях, дзе феадалiзм узнiк на некалькi стагоддзяў раней, чым у Лiтве, i як абыходзiлiся беларускiя феадалы без дзяржаўнай улады, на гэтыя, як i на iншыя падобныя, пытаннi гiсторыкi чамусьцi адказу не давалi.

Такi погляд на беларускiя землi таго часу вынiкае з пашыранай у гiстарычнай навуцы догмы, паводле якой аб'яднанне Беларусi i ўτварэнне беларускай народнасцi i культуры адбы-валася ў XIV—XVI стст. пасля так званага лiтоўскага заваявання Беларусi. У сапраўднасцi ж усё было iнакш. Працэс збiрання паасобных гістарычjных абласцей Беларусi у адзiнае цэлае i ўтварэнне бeлapycкaй нapoднacцi i культуры пачаўся раней. Як адзначыў акадэмiк Б.Д. Гpэкaў, pacпaд Kieўскай дзяржавы — перш за ўсё вынiк росту асобных яе састаўных частак, кожная з якiх стала праводзiць сваю ўласную палiтыку, маючы на ўвазе ўласныя мэты.

Як сведчаць навуковыя даследаваннi, Полацкае княства, якое жыло «сваiм асобным жыццём з першаrа свайго з'яўлення на гiстарычнай сцэне», было «найбольш самастойнай палiтычнай адзiнкай Старажытнай Русi». Размешчаная на скрыжаваннi важнейшых гандлёвых шляхоў i аб'яднаная iмi, Полаччына эканамiчна ўмацавалася i абагнала у сваiм развiццi некаторыя iншыя землi Кiеўскай Русi. У адрозненне ад усiх iх яна мела сваю княскую дынастыю Iзяславiчаў. У ей склалася багатая арыгiнальная культура.

Як адзначыў Л. Аляксееў, феадалъны клас Полаччыны «раней за феадалаў iншых земляў пачаў пашыраць сваю абласную тэрыторыю»21. Менскi князь Глеб Усяславiч выкарыстоўваў зручнае геаграфiчнае становiшча свайго княства, якое, знаходзячыся на мяжы Нёманскага i Дняпроўскага водападзелаў, займала ключавыя пазiцыi на важнейшых гандлё­вых шляхах. Ён iмкнуўся далучыць да сваiх уладанняў паўднёвыя (прыпяцкiя), заходнiя (нёманскiя) i ўсходнiя (дняпроўскiя) землi. Дзеля дасягнення гэтых мэт ён ажыццявiў паходы на Слуцк (1116) i разам з палачанамi — на Новагародскую i Смаленскую вобласцi (1119). Такiм чынам, ужо ў намерах Глеба Менскага акрэслiваюцца ў асноўным контуры будучай Беларусi i цэнтральнае становiшча ў ей Менска.