Кантрольная работа па беларускай мове / Беларуская мова
.doc-
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на тэму “Беларуская мова ў ХХ ст.” і складзіце да яго тэзісны план.
Пачатак ХХ ст. (1900–1917 гг.) - непрацяглы па часе, але надзвычай змястоўны перыяд, які характарызуецца зрухамі ў самім падыходзе грамадскасці да беларускай мовы. Узмацненне нацыянальна-вызваленчых настрояў прымусіла царскі ўрад пайсці на ўступкі і дазволіць друкаванне на нацыянальных мовах. Так з’явіліся першыя беларускія легальныя газеты “Наша доля” і “Наша ніва”, ствараюцца беларускія выдавецтвы – “Загляне сонца і ў наша аконца”, “Наша ніва”, “Наша хата” ў Вільні, “Мінчук” у Мінску. Усё гэта спрыяла таму, што за невялікі перыяд на беларускай мове выйшла каля 245 розных кніг. Пачалося адраджэнне беларускай літаратуры, пра што прыхільна і наадварот, рэзка адмоўна, пачала пісаць прэса: рускі царызм па-ранейшаму адмаўляў існаванне беларускага народа і яго мовы, нягледзячы на тое, што многія суседзі прызналі іх самастойнасць.
20-я гады ХХ стагоддзя – цікавы і ў многім вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Менавіта ў гэты час яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферы жыцця народа. Моўная палітыка папярэдніх стагоддзяў, якая праяўлялася ў забароне афіцыйнага функцыянавання беларускай мовы, прывяла да таго, што ў пачатку ХХ стагоддзя наша мова заставалася недастаткова распрацаванай. Таму ў 20-я гады частка беларускай інтэлігенцыі актыўна ўключылася ў працэс удасканальвання літаратурнай мовы.
У 20-я гады на старонках часопiсаў "Полымя", "Узвышша", "Маладняк" і іншых неаднаразова абмяркоўваліся праблемы ўпарадкавання лексікі літаратурнай мовы. Адной з асноўных крынiц яе папаўнення павiнна была быць народная мова. Таму невыпадкова распачалася спецыяльная работа па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод тых, хто займаўся вывучэннем беларускіх гаворак і распрацоўкай беларускай дыялекталогіі неабходна адзначыць М.І.Каспяровіча і М.В.Шатэрніка, якія выдалі "Віцебскі краявы слоўнік" і "Краявы слоўнік Чэрвеньшчыны". У гэты ж час І.К.Бялькевічам быў сабраны вялікі каштоўны матэрыял для "Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны", выдадзенага толькі ў 1970 годзе, які даследчыкі называлі "сапраўдным скарбам, у якім адлюстравана жывая моўная стыхія беларусаў".
Але, безумоўна, рэсурсаў народнай мовы не магло хапiць для слоўнiка беларускай лiтаратурнай мовы, каб функцыянаваць у розных стылях і абслугоўваць усе сферы жыцця. У.Дубоўка сфармуляваў асноўныя тэарэтычныя прынцыпы развiцця беларускай мовы. У прыватнасцi, ён адзначаў, што ў лiтаратурнай мове павiнны функцыянаваць словы жывой народнай мовы, якiя сустракаюцца на значнай тэрыторыi Беларусi, трапныя мясцовыя словы, калi ў лiтаратурнай мове яны не маюць дасканалага адпаведнiка, прафесiйныя назвы, калi яны не маюць вузкаспецыяльнага значэння, а таксама старыя словы, якiя маюць каранёвыя сувязi з жывой мовай i здольныя ўзбагацiць лiтаратурную мову новым адценнем значэння. Пажаданым У.Дубоўка лiчыў уводзiць у мову наватворы, але пры гэтым адзначаў, што новае слова павiнна быць створана "на падставе законаў беларускай народнай мовы i на падставе iснуючых у мове слоў".
У 1921 годзе ўрадам рэспублікі была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, галоўнай задачай якой была выпрацоўка тэрмінаў па ўсіх галінах навукі. У рабоце ўдзельнічалі аўтарытэтныя вучоныя, пісьменнікі і грамадскія дзеячы (Я.Купала, Я.Колас, С.Некрашэвіч, М.Байкоў, географы М.Азбукін, А.Смоліч, фізік А.Міцкевіч і іншыя).
К канцу 20-х гадоў ХХ стагоддзя працэсы беларусізацыі пачалі затухаць, паступова замяніўшыся наогул на барацьбу з так званым буржуазным нацыяналістычным дэмакратызмам, пад якім разумелася любое праяўленне нацыянальнай самасвядомасці. У нацыянальнай палітыцы быў зроблены паварот у бок узмацнення інтэрнацыяналізацыі грамадства, а на самай справе русіфікацыі нацыянальных меншасцей. У 30-я гады гэты працэс суправаджаўся нечуванымі рэпрэсіямі: пацярпелі ўсе, хто актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве беларускай нацыянальнай культуры, пераважная большасць з іх была фізічна знішчана. Да пачатку другой сусветнай вайны з беларускіх лінгвістаў засталіся лічаныя адзінкі.
Заканамерна, што і створаная ў 20-я гады навуковая і мастацкая літаратура перасталі выкарыстоўвацца і нават былі забаронены. Новыя моўна-палітычныя ўмовы вымагалі выпрацоўку новых прынцыпаў лексічнага ўнармавання беларускай мовы і лексікаграфічнай апрацоўкі слова. Для абгрунтавання новай моўнай палітыкі была падведзена лінгвістычная тэорыя акадэміка Н.Я.Мара, згодна з якой мова – класавая з’ява, і на працягу гісторыі адбываецца рэвалюцыйны працэс скрыжоўвання моў, які вядзе да поўнага іх зліцця ў адну агульную мову. Пры гэтым Н.Я.Мар не прызнаваў паходжання ад супольнай мовы-асновы сваяцкіх моў, якія ствараюць сям’ю, і сцвярджаў, што спачатку ў розных месцах незалежна ад сябе паўстала шмат моў. Выдадзены ў 1937 годзе “Руска-беларускі слоўнік” пад рэдакцыяй А.Александровіча прадэманстраваў увасабленне новых антынацыянальных прынцыпаў беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі ў жыццё. Не заўважыць хібы і заганы слоўніка, якія выявіліся ў насычэнні беларускай лексікі русізмамі, неўласцівымі і ненатуральнымі канструкцыямі, не маглі нават сучаснікі. З-за сваёй штучнасці слоўнік не набыў практычнага значэння.
У 1950 годзе Сталіным была адкінута тэорыя Н.Я.Мара як ненавуковая і вульгарызатарская і прапанавана новая, згодна з якой, са шматлікіх нацыянальных моў спачатку вылучацца найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, якія потым аб’яднаюцца ў адну супольную міжнародную мову, якая ўбярэ ў сябе найлепшыя элементы нацыянальных і занальных моў. У Савецкім Саюзе адной з занальных моў павінна была стаць руская мова. У 1962 годзе ўбачыў свет “Беларуска-рускі слоўнік”. У параўнанні з “Русско-белорусским словарём” 1937 года, тут назіраецца невялікі ўхіл у бок выяўлення і адлюстравання колькаснага і семантычнага багацця беларускай лексікі. Такія перамены выклікаў рух супраць моўнай русіфікацыі, які пачаўся ў сувязі з паслясталінскай “адлегай”.
Такім чынам, развіццё беларускай лексікі і лексікаграфіі ХХ ст. характарызуецца, па-першае, рэалізацыяй моўнай палітыкі, накіраванай на пашырэнне сферы выкарыстання рускай мовы і замацаванне ў слоўніках шматлікіх русізмаў і, адпаведна, звужэннем сферы функцыянавання беларускай мовы і, адпаведна, ігнараваннем складальнікамі слоўнікаў беларускіх слоў, якія падкрэсліваюць адметнасць і самабыснаць беларускай мовы; па-другое, нятворчым і тэндэнцыйным падыходам да лексікаграфічнай справы (у самым шырокім сэнсе). Але паколькі існуе першая праблема, кардынальнае вырашэнне другой наўрад ці магчымае.
-
Становішча беларускай мовы ў пачатку ХХ ст.:
-
Развіццё беларускай мовы і мовазнаўства ў 20-я гг. ХХ ст.:
-
агульная характарыстыка перыяда;
-
распрацоўка літаратурнай беларускай мовы;
-
прынцыпы развіцця беларускай мовы Дубоўкі;
-
выпрацоўка тэрміналогіі;
-
Агульныя тэндэнцыі развіцця беларускай мовы пачынаючы з 30-х гадоў:
-
затуханне працэса беларусізацыі;
-
лінгвістычная тэорыя Н.Я.Мара;
-
новая лінгвістычная тэорыя Сталіна;
-
Заключэнне
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрференцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення) і пяць прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі
Марфалагiчная інтэрференцыя:
а) родны склон:
у памяшканні нібы не хапала кіслароду – в помещении словно не хватало кислорода; артыст не мае таленту - артист не имеет таланта;
раскаты грому - раскаты грома;
у магазiнах шмат цукру - в магазинах много сахара;-)
гурбы снегу - сугробы снега.
б) месны склон:
журба на сэрцы - тоска на сердце;
у гэтым выпадку - в этом случае;
пазнака ў календары - пометка в календаре;
прымаць уздел у сходзе - принимать участие в собрании;
ісці па шляху – идти по пути.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
здеквацца з малодшага брата - издеваться над младшим братом;
поехать к деду – паехаць да дзеда;
заведующий отделением – загадчык аддзялення;
смеяться над глупой шутки – смяяцца з дурнога жарта;
приложение к параграфу - дадатак да параграфа.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Навуковы стыль: сіла тока, пауправаднікі, лічба-аналагавы пераўтваральнік
1. У фізіцы сілай тока называюць велічыню зарада, які праходзіць праз папярэчнае сячэнне правадніка за адзінку часу.
2. Рэчывы, якія па сваёй электраправоднасці займаюць прамежкавае значэнне паміж праваднікамі і дыэлектрыкамі, называюць паўправаднікамі.
3. Лічба-аналагавы пераўтваральнік у відэасістэмах служыць для пераўтварэння бесперапыннага патоку дадзеных, які фарміруецца відэакантролерам, у ўзроўні інтэнсіўнасці колеру, што падаюцца на манітор.
Публіцыстычны стыль: медыкі раяць, тандэм Пуцін-Мядзведзеў, “Арабская вясна”.
1. Медыкі раяць прайсці вакцынацыю ад грыпа, бьо яна дапамагае калі не пазбегчы хваробы, то лягчэй яе перанесці, перадае БЕЛТА.
2. Палітолагі лічаць, што кіруючы тандэм Пуцін-Мядзведзеў можа захавацца, як мінімум, на пяць гадоў, аж да прэзідэнцкіх выбараў 2018 года.
3. Масавыя народныя пратэсты, якія ахапілі ў гэтым годзе Паўночную Афрыку і Блізкі Усход і якія атрымалі назву "Арабскай вясны", абышліся рэгіёну ў 55
мільярдаў даляраў, гаворыцца дакладзе, падрыхтаваным кансалтынгавай
кампаніяй Geopolicity.
Афіцыйна-справавы стыль: журнал выкарыстання сродкаў кантролю, камісія па працы з маёмасцю, спіс выкарыстоўваемых касавых апаратаў
1. Цэнтр тэхнічнага абслугоўвання нагадвае, што нумары ўсіх выкарыстаных галаграм неабходна запісваць у журнал выкарыстання сродкаў кантролю.
2. Ігравыя аўтаматы пастанаўленнем суда канфіскаваны ў даход дзяржавы, і адпаведна з рашэннем камісіі па працы з маёмасцю пры Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце перададзены для рэалізацыі ў ТД “Усходні”.
3. Міністэрства па падаткам і зборам Савецкага района папярэджвае, што няпоўные або няправільныя звесткі ў спісе выкарыстоўваемых касавых апаратаў, пададзеныя інспектару, могуць стаць прычынай для распачатку судовай працы.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць) 20 словазлучэнняў ці слоў і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце значэнні гэтых слоў.
1) Роза ветров – ружа вятроў:
- графічны метад адлюстравання рэжыму вятроў у азначанай мясцовасці для месяца, сезона, года і г.д.
2) Скаляр – скаляр:
- велічыня (магчыма пераменная, інакш кажучы – функцыя), кожнае значэнне якой можа быць выражана адным лікам (часцей за ўсё маецца на ўвазе натуральныя лікі).
3) Модуль – модуль:
- велічыня, якая характарызуе якую-небудзь ўласцівасць цвёрдага цела (модуль пругкасці); - сапраўдны лік, абсалютная велічыня адмоўнага або дадатнага ліку; - велічыня, якая ўмоўна прымаецца за адзінку, якая цэлую колькасць разоў паўтараецца ва ўсіх вымярэннях якой-небудзь мастацкай формы (вышыня калон - модуль будынка); - частка прыбора, механізму, прылады, якая выконвае пэўныя функцыі. 4) Класс – клас:
- сукупнасць, група прадметаў або з'яў з агульнымі прыметамі; разрад, катэгорыя;
- вялікая група людзей, якая мае аднолькавае становішча ў сістэме грамадскай вытворчасці і арганізацыі працы, аб'яднаная агульнасцю інтарэсаў на аснове аднолькавага стаўлення да размеркавання грамадскага багацця;
- падраздзяленне навучэнцаў пачатковай і сярэдняй школы, якое адпавядае году навучання;
- ступень, узровень, у залежнасці ад якіх вызначаецца месца прадмета ў шэрагу іншых падобных.
5) Субъект - суб’ект
- істота, якая валодае свядомасцю і воляй, здольнасцю да мэтазгоднай дзейнасці, накіраванай на той ці іншы аб’ект.
- чалавек, або група людзей, калектыў, якія выступаюць актыўнымі дзеячамі ў якім-небудзь працэсе;
- асоба або арганізацыя, якія валодаюць пэўнымі правамі і абавязкамі;
- чалавек як носьбіт якіх-небудзь уласцівасцей;
- чалавек, асоба; чалавек з адмоўнымі рысамі характару;
- прадмет меркавання, вызначаемы прэдыкатам;
- дзейнік, а таксама наогул граматычная форма, якая абазначае дзеяча.
6) Периферия – перыферыя:
- агульнае абазначэнне сукупнасці знешніх прылад персанальнага камп’ютара;
- знешняя частка чаго-небудзь, якая супрацьпастаўляецца цэнтру.
7) Диск – дыск:
- агульная назва носьбітаў інфармацыі, вырабленых з полікарбаната з нанесеным спецыяльным пластам, які служыць для захоўвання інфармацы;
- спартыўны снарад;
- частка кола, на якую манціруецца шына.
8) Радикал – радыкал:
- знак, якім абазначаюць дзеянне здабывання кораня;
- устойлівая група атамаў у малекуле, якая захоўвае свой састаў пры пераходзе з аднаго хімічнага злучэння ў другое;
- прыхільнік крайніх і рашучых дзеянняў, поглядаў.
9) Градус – градус:
- адзінка вымярэння вуглоў або дуг, 1/360 акружнасці;
- адзінка вымярэння тэмпературы якога-небудзь цела.
10) Робот – робат:
- аўтамат, які выконвае дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека (напрыклад, аўтаматычны маніпулятар)
11) Давление – ціск:
- сіла дзеяння аднаго цела на паверхню іншага;
- прымус, гвалт над чыёй-небудзь воляй.
12) Опыт – вопыт:
- адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і грамадскай практыкі, атрыманае ў выніку іх актыўнага практычнага пазнання;
- сукупнасць ведаў і практычна засвоеных навыкаў, уменняў;
- узнаўленне якой-небудзь з’явы эксперыментальным шляхам, стварэнне чаго-небудзь новага ў пэўных умовах з мэтай даследавання; выпрабаванні;
13) Радиоактивность – радыёактыўнасць:
Здольнасць атамных ядзер некаторых элементаў самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часціцы.
14) Фокус – фокус:
- кропка перасячэння прамянёў праламлення або адлюстравання, якія падацюць на аптычную сістэму паралельным пучком;
- выдатнае штукарства, заснаванае на падмане зроку, увагі пры дапамозе спрытнага і хуткага прыёму.
15) Фотоэлектрический эффект – фотаэлектрычны эфект:
- паяўленне электрычнага току пад уздзеяннем святла.
16) Электрон – электрон:
- элементарная часціца з адмоўным электрычным зарадам.
17) Эмиссия – эмісія:
- выпусканне электронаў паверхняй цвёрдага цела пры яе бамбардзіроўцы электронамі;
- выпуск каштоўных папер.
18) Грань – грань:
- лінія, граніца, якая падзяляе што-небудзь;
- адна плоскасць ломанай паверхні цела, старана геаметрычнай фігуры;
- адрэзак або лінія, якія ўтвараюцца на месцы перасячэння дзвух плоскасцей.
19) Указатель – указальнік:
- спасылка на пачатак масіва дадзеных у праграмаванні;
- надпіс, стрэлка; прыбор або іншае прыстасаванне, якія паказваюць што-небудзь;
- даведачная кніга або даведачны спіс у кнізе.
20) Оператор – аператар:
- у праграмаванні – набор інструкцый у праграме, якія выконваюцца кампілятарам;
- урач-хірург, якрі праводзіць аперацыі;
- спецыяліст, які кіруе працай якой-небудзь складанай прылады, механізма.
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100-120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі –ущ-, -ющ, -ем-, -им-, -ащ-, -ящ-, і перакладзіце яго на беларускую мову.
Полупроводники – вещества, занимающие промежуточное значение между проводниками и диэлектриками по своей электропроводимости. Особенностью полупроводников является сильная зависимость их электропроводимости от температуры, количества примесей, светового и ионизирующего излучения. Используемые в настоящее время полупроводники имеют кристаллическую структуру. Наибольшее распространение получили германий и кремний, размещенные в N-группе таблицы Менделеева. Все вещества состоят из атомов, образованных положительно заряженными ядром и отрицательно заряженными электронами, вращающимися вокруг него. Радиус орбиты электронов характеризует уровень их энергии: чем больше этот уровень, тем больше его энергия. Электроны, движущиеся на внешних оболочках, называются валентными. В сравнении с электронами, движущимися на других орбитах с меньшими радиусами, они обладают наибольшей энергией. Поскольку в веществе содержится большое количество атомов, а одинаковые значения энергии могут иметь не более двух электронов, то энергетические уровни валентных электронов расщепляются на множество энергетических подуровней, образующих валентную зону. С ростом температуры валентные электроны, получившие достаточное количество энергии, отрываются от атомов и становятся свободными.
Паўправаднікі – рэчывы, якія займаюць прамежкавае значэнне паміж праваднікамі і дыэлектрыкмі па сваёй электраправоднасці. Асаблівасцю паўправаднікоў з’яўляецца моцная залежнасць іх электраправоднасці ад тэмпературы, колькасці прымешак, светлавога і іанізуючага выпраменьвання. Паўправаднікі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, маюць крышталічную структуру. Найбольшае праспаўсюджванне атрымалі германій і крэмній, размешчаныя ў N-групе табліцы Мендзялеева. Усе рэчывы складаюцца з атамаў, якія ўтвораны станоўча зараджаным ядром і адмоўна зараджанымі электронамі, якія рухаюцца вакол яго. Радыус арбіты электронаў характарызуе ўзровень іх энергіі: чым больш гэты ўзровень, ты больш яго энергія. Электроны, якія рухаюцца на знешніх абалонках, называюць валентнымі. У параўнанні з электронамі, якія рухаюцца на іншых арбітах з меншымі радыусамі, яны валодаюць найбольшая энергіяй. Паколькі ў рэчыве ўтрывліваецца вялікая колькасць атамаў, а аднолькавыя значэнні энергіі могуць мець не больш за два электроны, то энергетычныя ўзроўні валентных электронаў расшчапляюцца на мноства энергетычных падузроўняў, якія утвараюць валентную зону. З ростам тэмпературы валентныя электроны, якія атрымалі дастатковую энергію, адрываюцца ад атамаў і становяцца свабоднымі.
Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф с падручніка па вашай спецыяльнасці.
С/С++ у прыкладах и задачах / Е.Л. Шымановіч. – Мн.: Новыя веды, 2004. – 528 с.
Падрабязна і паслядоўна разгледжана мова праграмавання С/С++. Аснову кнігі складаюць прыклады праграм, якія дазваляюць на практыцы вывучыць сінтаксіс мовы, прыёмы будавання эфектыўных алгарытмаў, знаходзіць і выпраўляць памылкі. Вялікая колькасць самастойных задач і лабаторных работ дае магчымасць выкарыстоўваць кнігу ў якасці падручніка. Кніга можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможніка для самастойнага авалодання мовай. Матэрыял выкладзены з улікам асаблівасцей рэалізацыі мовы С/С++ у інтэграваных асяроддзях Microsoft Visual 6 і 7.
Прызначана студэнтам і выкладчыкам навуковых устаноў, а таксама тым, хто пачынае вывучаць С/С++.
Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аутабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст ( ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-напамін, ліст-запрашэнне).
Аўтабіяграфія.
Я, Русін Антон Мікалаевіч, нарадзіўся 18 чэрвеня 1993 г. у горадзе Мінску. У 1999 годзе паступіў у сярэднюю школу № 172 горада Мінска з беларускамоўным навучаннем. У 2004 годзе перайшоу ў сярэднюю школу №3 таксама ў беларускамоўны клас. Скончыўшы дзевяць класаў школы ў 2008 годзе, паступіў у Мінскі Дзяржаўны Вышэйшы Радыётэхнічны каледж на спецыяльнасць Электронныя вылічальныя прылады. У 2015 годзе пасля пяці курсаў каледжа абараніў на выдатна дыплом. У гэтым жа годзе паступіў на завочнае аддзяленне Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Інфарматыкі і Радыёэлектронікі. Паралельна з навучаннем працую на ААТ “Беллічтэхніка” электрамеханікам.
17 верасня 2011 года __________________ А.М. Русін
Ліст-напамін.
17 верасня 2011 года
Дырэктару ААТ “Гандль-сэрвіс”
Сіпламу Ф.А.
Паважаны Фёдар Аляксандравіч, вымушаны Вас папярэдзіць, што на падставе невыканання ўмоў заключанага дагавора №12349 ад 10.07.2011г. з боку ААТ “Гандль-сэрвіс” мы маем права падаць у Гаспадарчы суд г. Мінска. Калі ласка, пагасіце пазыку.
17.10.2011г. __________ Генеральны дырэктар ААТ “Постторг-16” Беленькі Ю.В.