Заданне 10
Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):
-
Мяжа шара называецца шаравай паверхняй або сферай. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)
-
Мікрааб’ектам уласціва своеасаблівая дваістасць.У залежнасці ад умоў, яны могуць паводзіць сябе як часціцы, ці як хвалі. (Беларуская энцыклапедыя)
-
Любыя дзве таўталогіі, як і любыя дзве супярэчнасці,заўсёды раўназначныя. (І.Р. Кожух)
-
Цвёрдыя целы захоўваюць форму, але пад удзеяннем сіл, прыкладзеных да іх,форма цел змяняецца.Гэта значцыць, адбываецца дэфармацыя. (Фізіка, падручнік для 10 кл.)
-
Як сведчаць гэтыя тэксты, аб’ём матэматычных ведаў у Старажытным Вавілоне быў значна большы, чым у Старажытным Егіпце. (А.А. Гусак, Гісторыя матэматыкі)
-
Сярод імёнаў выдатных жанчын з асаблівай прывабнасцю паўстае імя Соф’і Кавалеўскай, нашай суайчынніцы, славутага матэматыка і таленавітай пісьменніцы, першай у свеце жанчыны-прафесара універсітэта і першай жанчыны, якая за дасягненні ў навуцы была абрана членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук. Гэта ёй належаць фундаментальныя працы па матэматыцы і механіцы, гэта ёй Парыжская Акадэмія навук за работу па тэорыі вярчэння вакол нерухомай кропкі прысудзіла сваю вышэйшую ўзнагароду прэмію імя Бардэна.
-
Рэальная крыніца стацыянарнага магнітнага поля - стацыянарны электрнычны ток або пастаянны магніт. (Беларуская энцыклапедыя)
-
Якім жа было здзіўленне вучоных, калі пастаўленыя эксперыменты даказалі, што так і ёсць на самой справе. (Фізіка, падручнік для 10 кл.)
-
У матэматыцы, ды і наогул у практыцы, часта даводзіцца выбіраць з дадзенага канечнага мноства некаторыя яго падмноствы, размяшчаць яго элементы ў пэўным парадку і г.д. . Адным словам, камбінаваць. (І.Р. Кожух)
-
Прамыя вуглы мы бачым у наваколлі; прамы вугал утвараюць лініі перасячэння сцен і столі ў пакоі, два краі стала прамавугольнай формы і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
-
Можна сабе, напрыклад, уявіць, што над морам ляціць чайка так, што ўвесь час знаходзіцца над адным і тым жа грэбнем хвалі. (Г.Я. Макішаў)
-
Пры вывучэнні ліній метадам каардынат узнікаюць дзве задачы: 1) па геаметрычных уласцівасцях дадзенай лініі знайсці яе ўраўненне; 2) адваротная задача па зададзенаму ўраўненню лініі даследаваць яе геаметрычныя ўласцівасці. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)
-
Любое лічыльнае мноства бясконцае, таму што бясконцым з’яўляецца мностава натуральных лікаў на інтуітыўным узроўні. (І.Р. Кожух)