Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная №1

.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
28.31 Кб
Скачать

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

1. Паходжанне беларускай мовы.

2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі

У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Царскi ўрад iгнараваў не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова.

У гэты час (перыяд нацыянальна-культурнага заняпаду) у асяроддзi навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай i рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасцi беларускага народа, прызнанне гiстарычнай iсцiны, што толькi на аснове нацыянальных традыцый можна стварыць каштоўнасцi агульначалавечага значэння, што пытаннi “быць цi не быць беларускай культуры? Быць цi не быць самiм беларусам?” вырашаюцца праз лёс роднай мовы. Такім чынам, у ХІХ стагоддзі пачынаецца фарміраванне новай мовы на аснове жывой народнай мовы беларусаў. Характэрныя рысы народных гаворак бачны ў ананімных творах “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, а таксама ў працах па беларускай мове і літаратуры, створаных Я. Баршчэўскім, В. Дуніным-Марцінкевічам, Ф.Багушэвічам і інш.. Значны ўклад у развіццё беларускай мовы ўнёс Я. Чачот. Ён стаў першым аўтарам слоўніка беларусаў, які быў надрукаваны ў Вільні (1846 г.) у зборніку народных песень.

Сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi. Складваецца на аснове жывой мовы народа. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых нацыянальных моў.

Тэзісны план:

  1. Новыя гiстарычныя абставiны для беларускага народа.

  2. Iгнараванне адметнасцей беларускага народа i ўвод рускай мовы ў якасцi афiцыйнай.

  3. Умацаванне самабытнасцi беларускага народа.

  4. Фармiраванне новай мовы на аснове жывой народнай мовы беларусаў.

  5. Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я. Чачот як выбiтныя i значныя дзеячы адраджэння беларускай мовы.

  6. Пачатак складання сучаснай беларускай мовы.

  7. Супаданне працэса фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы з перыядам славянскага Адраджэння.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі

  1. Марфалагiчная iнтэрферэнцыя:

У родным склоне:

не получить медали – не атрымать медаля

величина тока – велiчыня току

наличие записи – наяўнасць запiсу

куст полыни – куст палыну

гулпое выражение лица – дурны выраз твару

У месным склоне:

оценка в дневнике – адзнака ў дзённiку

стоять на насыпи – стаяць на насыпу

бежать по берегу – бегчы па беразе

находтся в движении – знаходзiцца ў руху

разрез на плаще – разрэз на плашчу

  1. Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

история о герое – гісторыя пра героя

вернуться из отпуска – вярнуцца з адпачынку

простить друга – дараваць сябру

сходить за сахаром – схадзіць па цукар

поблагодарить Алега – дзякаваць Алегу

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці

Краязнаўчы музей – публіцыстычны стыль

Заўтра у Віцебскім краязнаўчым музеі можна будзе ўбачыть выставу экзатычных матылькоў.

Спартыўнае спаборніцтва - публіцыстычны стыль

На гэтым спартыўным спаборніцтве беларуская каманда атрымала залаты медаль.

Новы фільм - публіцыстычны стыль

Прэм’ера новага фільма мела вялікі поспех.

Касмічныя апараты – навуковы стыль

Касмічныя апараты “Вікінг”, запушчаныя ў 70-х гадах, не знайшлі на Марсе слядоў жыцця.

Генетычная інфармацыя - навуковы стыль

ДНК – гэта біялагічная макрамалекула, якая нясе ўсю генетычную інфармацыю арганізма.

Тэорыя адноснасці - навуковы стыль

Спецыяльная тэорыя адноснасці разглядае, адносна чаго можна вымераць скорасць.

Асабістыя дакументы - афіцыйна- справавы стыль

Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і іншыя.

Савет Міністраў - афіцыйна- справавы стыль

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона: прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, якія падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам.

Лячэбны фаукльтэт – афіцыйна-справавы стыль

Я, Леўчанка Вадзім Раманавіч, студэнт 3 курса 4 групы лячэбнага факультэта, не з’явіўся на суботнік, таму што быў хворы.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

  1. Антивирус – антывірус: праграма для выяўлення кампутарных вірусаў, а таксама шкоднасных праграмаў і аднаўленьня зьмененых такімі праграмамі файлаў, а таксама для прадухіленьня зьмены файлаў або апэрацыйнай сыстэмы шкоднасным кодам.

  2. Алгоритм – алгарытм: паслядоўнасць пэўных каманд-інструкцый, паводле якіх выконваецца некаторая задача за канечны час.

  3. Жесткий диск - цвёрды дыск: энэрганезалежная, перазапісвальная кампутарная запамінальная прылада.

  4. Программа – праграма: пэўная паслядоўнасць каманд, якія выконвае мікрапрацэсар, каб рэалізаваць алгарытм і ад зыходных даных прыйсці да выніку.

  5. Интернет – інтэрнэт: глабальная інфармацыйная сыстэма, часткі якой лагічна ўзаемазвязаныя адно з адным пры дапамозе адзінай адраснай прасторы, заснаванай на выкарыстаньні пратаколу IP і маршрутызацыі пакетаў дадзеных.

  6. Моделирование – мадэляванне: даследаванне аб’ектаў пазнання на іх мадэлях; пабудова мадэлі рэальна існуючых прадметаў і з’яў.

  7. Принтер - прынтар: перыферыйная прылада камп'ютара, прызначаная для перааводу тэксту або графікі на фізічны носьбіт з электроннага выгляду.

  8. Информатика - інфарматыка: гэта навука пра метады атрымання, назапашвання, захоўвання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання інфармацыі.

  9. Компьютер - камп'ютар: машына, якая апрацоўвае дадзеныя згодна са спісам інструкцый.

  10. Микроскоп – мікраскоп: прылада, прызначаная для атрымання павялічаных выяваў, а таксама вымярэння аб’ектаў або дэталяў структуры, нябачных няўзброеным вокам.

  11. Модуль – модуль: састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б мысленна вылучаемая з агульнага.

  12. Амплитуда – амплітуда: максімальнае значэнне зрушэння або змянення пераменнай велічыні ад сярэдняга значэння пры вагальным або хвалевым руху.

  13. Проекция – праекцыя: адлюстраванне прасторавых фігур на плоскасці.

  14. Функция – функцыя: залежнасць адных пераменных велічынь ад другіх; пераменная велічыня, значэнне якой адпавядае другой велічыні або залежыць ад яе.

  15. Логорифм – лагарыфм: паказчык ступені, у якую неабхадна ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.

  16. Ось – вось: прамая, якая праходзіць праз цэнтр сіметрыі або праз цэнтр цяжару якога-небудзь цела.

  17. Координаты – каардынаты: велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжання пункта на плоскасці або ў прасторы.

  18. Вектор – вектар: адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак.

  19. Интеграл –інтэграл: паняцце аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак.

  20. Кривая – крывая: непрамая лінія.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Авторы надеются, что учебник будет полезен не только студентам педагогических вузов и «классических» университетов, избравших обучение информатике сферой своей будущей профессиональной деятельности, но и практикующим учителям информатики для самообразования и повышения квалификации.

Эта книга может быть полезна и многим другим, изучающим информатику. В первом приближении всех тех, кого информатика интересует, можно разбить на три категории. Представители первой, самой многочисленной, довольствуются несколькими широко распространенными информационными технологиями: обработки текстов и графической информации, работы в сетях и т.д., причем им не надо знать, как все это происходит. Таких можно назвать «принципиальными пользователями» (без малейших намерений обидеть, у большинства из них просто иная сфера профессиональных интересов). Для них наш учебник содержит слишком много теоретических сведений и недостаточно указаний о «кнопочной» стороне дела, за которой мы часто отсылаем читателей к специальной литературе.

Аўтары спадзяюцца, што падручнік будзе карысны не толькі студэнтам педагагічных ВНУ і «класічных» універсітэтаў, якія абралі навучанне інфарматыцы сферай сваёй будучай прафесійнай дзейнасці, але і практыкуючым настаўнікам інфарматыкі для самаадукацыі і павышэння кваліфікацыі.

Гэтая кніга можа быць карысная і многім іншым, якія вывучаюць інфарматыку. У першым набліжэнні ўсіх тых, каго інфарматыка цікавіць, можна разбіць на тры катэгорыі. Прадстаўнікі першай, самай шматлікай, здавольваюцца некалькімі шырока распаўсюджанымі інфармацыйнымі тэхналогіямі: апрацоўкі тэкстаў і графічнай інфармацыі, працы ў сетках і г.д., прычым ім не трэба ведаць, як усё гэта адбываецца. Такіх можна назваць «прынцыповымі карыстальнікамі» (без найменшых намераў пакрыўдзіць, у большасці з іх проста іншая сфера прафесійных інтарэсаў). Для іх наш падручнік змяшчае занадта шмат тэарэтычных звестак і недастаткова ўказанняў аб «кнопкавам» баку справы, за якім мы часта адсылаем чытачоў да спецыяльнай літаратуры.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Малыхіна Г.І. “Логіка”, §1 “Прадмет і значэнне логікі”

У дадзеным параграфе раскрываецца паняцце логікі як навукі. Таксама распавядаецца пра мову, мысленне, яго формы і законы. Прыводзіцца некалькі схем і табліц для лепшага засваення інфармацыі. У канцы параграфа знаходзяцца кантрольныя пытанні для самаправеркі.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Дырэктару ЗАТ “УПТК”

Скакуну А. М.

электраманцёра

Скурата У. Г.

Заява

Прашу звольніць мяне з пасады па ўласным жаданні 01.01.13г.

25.12.13г Скурат У. Г.

Ліст-запрашэнне

Глыбокапаважаны Сідараў Ігар Міхайлавіч!

Аргкамітэт міжнароднай матэматычнай канферэнцыі “Хуткія крокі 20012” паведамляе, што Ваш даклад уключаны ў праграму работы канферэнцыі, якая адбудзецца 25-26 снежня 2012 года ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Калі Вы паведаміце пра час прыбыцця, мы будзем рады сустрэць Вас на чыгуначным вакзале горада Мінска.

Парадак канферэнцыі:

25 снежня (аўторак) – прыезд і размеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі. Рэгістрацыя ў аўд. 307 галоўнага корпуса ўніверсітэта.

26 снежня (серада) – 10.00 – 13.00. Адкрыцце канферэнцыі, пленарнае пасяджэнне.

Аргкамітэт міжнароднай матэма-

10.12.12 тычнай канферэнцыі “Хуткія крокі 2012”

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

БДУІР

Факультэт завочнага навучання

Кафедра агульнаадукацыйных прадметаў

Кантрольная работа №1

Па дысцыпліне: “Беларуская мова

Выканаў студэнт гр. 203201

Спецыяльнасць ЭСБ

Скурат У. Г. (2032037)

Проверил: Л.А. Пятроўская

Адзнака: ________________

________________________

(подпіс)

________________________

(дата)

2012