Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа, ФЗО, по Бел. яз. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы..docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
34.47 Кб
Скачать

Заданне 1.Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:

  1. Паходжанне беларускай мовы.

  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.

  5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. У III тысячагоддзі да нашай эры склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Перыяд супольнага жыцця славян працягваўся да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне карысталіся адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай.

Самым працяглым у гісторыі беларускай мовы быў перыяд агульнаславянскі. Ад яго ў мовах сучасных славян захаваліся аднолькавая лексіка, аднолькавыя фанетычныя заканамернасці і рысы граматычнага ладу.

У VI -VII ст. завяршылася рассяленне славян на вялікай тэррыторыі Еўропы; у выніку ўтварыліся тры групы славянскіх плямен (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). На іх аснове ў наступным стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх пляменаў - крывічаўкрывічоў, дрыгавічаў дрыгавічоў і радзімічаў. На працягу Х - ХІІІ ст. ст. усходнеславянскія народнасці, у тым лмку ліку і беларуская, карысталіся адной пісьмовай мовай (літаратурнай) мовай, выдатным помнікам якой з'яўляецца “Слова пра паход Ігараў.” Гэта быў першапачатковы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы.

Наступны этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ - XVII ст. ст. Ён супадае з утварэннем і далейшым развіццем развіццём беларускай народнасці як вядучай этнічнай супольнасці ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у якім землі сучаснай Беларусі склалі асноўную частку яго тэрыторыі. Мову гэтага перыяда прынята называць старажытнай беларускай або старабеларускай. Яна сфарміравалася ў ХІV - XV ст. ст.на аснове ўсходне - славянскай літаратурнай мовы, якая пад уплывам вуснай народна - дыялектнай мовы ўсе больш набывала выразныя беларускія асаблівасці. У XV ст. старажытная беларуская мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова, выразна адрозніваючыся і ад агульнай усходнеславянскай.

Старажытная беларуская мова з XIV ст. з'яўлялася дзяржаўнай мовай у ВКЛ і выкарыстоўвалася ва ўсіх сферах гаспадарчага і грамадскага жыцця, ва ўрадавых установах, судзе, школе, дыпламтычнай перапісцы. На працягу XV - XVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася пісьмовая спадчына. Збераглася вялікая колькасць справавых дакументаў. Сярод іх найбольш каштоўная - Літоўская метрыка. Крыніцай вывучэння мовы з'яўляюцца кнігі судовых і іншых запісаў буйнейшых гарадоў Беларусі (Гродна, Мінска, Брэста. , Магілёва, Полацка). Развівалася мастацкая літаратура, пашырана было вершаскладанне (Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі). Прадалжала і развівала традыцыі Кіеўскай Русі беларускае летапісанне (Хроніка Быхаўца, Баркалабаўскі летапіс). Сведчаннем развіцця юрыдычнай думкі эпохі феадалізму з'яўляецца створаны на старажытнай беларускай мове Статут Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (1529, 1566, 1588), адзіны ў Еўропе XVI ст. збор законаў. Прыкладамі вучэбнай літаратуры служаць “ Грамматіка словенска” “ Лаўрэнція Зізанія (1596), слоўнікі Л. Зізанія, Памвы Бярынды.

Важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якой быў славянскі сын беларускага народа таленавіты вучоны і асветнік - Францішак Скарына. Яго выдавецкая дзейнасць, распачатая ў 1517, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ем ва ўсходніх ва ўсходніх славян. Вялікі ўклад і у развіццё беларускай мовы ўнеслі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

Пасля 1569 года ВКЛ паводле Люблінскай уУніі ВКЛ аказалася ў палітычным падпададкаванні падпарадкаванні Рэчы Паспалітай. Беларуская феадальная знаць выраклася роднай мовы i культуры. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для дальнейшага развіцця беларускай лiтаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усiх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прынят закон, паводле якога беларуская мова, як дзяржаўная, забаранялася і ўводзілася польская.

Канец XVII - XVIII ст. ст. пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. Гэта быў заключны перыяд у працяглай гісторыі старажытнай беларускай лiтаратурнай мовы. Ён бедны на пiсьмовыя помнiкi: толькi беларуская народна - дыялектная мова па - ранейшаму жыла ўнародзе, якi нязменна карыстаўся родным словам і стварыўнадзвычай багаты фальклор.

Перыяд новай беларускай лiтаратурнай мовы прыпадае на XIX і XX ст. ст. У канцы XVIII ст. Беларусь знаходзiцца ў складзе Расiйскай Iмперыi. Гэта не прынесла беларускаму народу спрыяльных умоў для нармальнага развіцця яго нацыянальнай культуры, мовы. На тэррыторыі беларусі на працягу ўсяго ХІХ ст. не існавала ні адной вышэйшай навучальнай установы, а на беларускай мове не было ні адной нават пачатковай школы. У 1840 г. Царызм царызм спыніў дзеянне на Беларусі Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588, ліквідаваў Грэка грэка - каталійкую каталіцкую (уніяцкую) царкву, якая вяла набажэнства на беларускай мове, забараніў ужываць у афіцыйных дакументах назву ”Беларусь”. За ўсё ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія друкаваліся звычайна за межамі Расійскай дзяржавы. А пасля паўстання 1863 г. на працягу трыццаці гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. Працяглы час заняпаду старажытнай беларускай мовы прывёў да таго, што яе традыцыі па сучаснсці былі страчаны і новая літаратурная мова пачала фарміравацца на базе вуснай народна - дыялектнай мовы незалежна ад старажытнай. У працэссе яе станаўлення галоўную ролю адыграла мастацкая літаратура. Найбольш значнымі творамі ХІХ ст. лічацца паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навываротнавыварат”. Вялікая заслуга ў стварэнні беларускай літаратурнай мовы належыць Вікенцію Дуніну - Марцінкевічу, Францішку Багушевічу, Янку Лучыне, Адаму Гурыновічу, Альгерду Абуховічу, Кастусю Каліноўскаму. У іх творах удасканальваліся і замацоўваліся ў якасці нормы больш агульныя моўныя рысы, характэрныя для ўсіх беларускіх гаворак. На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля”. ”, “Лучынка”, “Беларус” і інш. Узнікла выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы пепыяд перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння.

Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20 -ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў , мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай, развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы. З 30 -ых г.г. паступовая сфера выкарыстання звужаецца. На практыцы руская мова набыла статус дзяржаўнай. Палітычныя працэсы ў 80 - пач. 90 - ых г.г. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 - 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы.

У апошнія дзесяцігоддзі беларуская мова працягвае ўзбагачвацца новымі сродкамі выразнасці, новай лексікай як за кошт выкарыстання ўласных рэсурсаў, так і шляхам запазычання з іншых моў. Яна знаходзіцца ў няспынным удасканаленні і развіцці.

Тэзісны план:

1) Перыяд агульнаславянскай мовы (ІІІ тыс. да н.э. - І тыс. н.э.).

2) “Слова пра паход Ігараў” - выдатны помнік першапачатковага этапа ў гісторыі літаратурнай мовы (Х - ХІІІ ст.).

3) )ХІІІ - ХVII ст. - перыяд старабеларускай мовы:

a. дДзяржаўная ў ВКЛ.

b. “Литоўская метрыка” - пісьмовая спадчына.

c. кнігі судовых - крыніца вывучэння мовы.

d. Статуты ВКЛ - сведчанне развіцця юрыдычнай думкі.

4) 1517 г. - пачатак кнігадрукавання.

5) 1569 г. - выцясненне беларускай літаратурнай мовы з грамадскага жыцця.

6) канец XVII - XVIII ст. ст. - пісьмовая беларуская мова ў заняпадзе.

7) канец XVIII - ХІХ ст. ст. адсутнічаюць умовы для развіцця культуры, мовы:

a. ліквідацыя Статута 1588г.

b. ліквідацыя грэка - каталіцкай царквы.

c. забарона назвы “Беларусь”.

d. заняпад кнігадрукавання.

e. страчванне традыцый.

8) фарміраванне новай літаратурнай мовы на базе дыялектнай:

a. галоўная роля мастацкай культуры.

b. замацаванне моўных рыс.

9) пачатак ХХ ст. - самы плённы перыяд у станаўленні беларускай літаратурнай мовы:

a. узнікненне выдавецтв.

b. з'яўленне беларускіх газет, часопісаў, падручнікаў.

c. пісьменнікі магутнага таленту.

10) беларуская дзяржава стварыла ўмовы для выкарыстання і развіцця беларускай мовы.

11) руская мова - дзяржаўная на практыцы (30 - ыя гг.)

12) 80 - 90 гг. - цікавасць да гісторыі і культуры.

13) удасканаленне і развіццё беларускай мовы

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

. Марфалагічная інтэрферэнцыя:

Родны склон:

- отказаться от капитализма – адмовіцца ад капіталізму

- параметры настройки – параметры настройцы

- испугаться большой собаки – спужацца вялікага сабакі

- значение тока – значэнне току

- частота пульса – частата пульсу

Месны склон:

- ехать в поезде – ехаць у цягніку

- оценка в дневнике – адзнака ў дзенніку

- сидеть на песке – сядзець на пяску

- постоянно в движении – заўседы ў руху

- поехать на трамвае – паехаць на трамваі

Сінтаксічная інтэрферэнцыя.

- думать о результатах – думаць пра вынікі

- благодарить сына - дзякаваць сыну

- спорить о выводе – спрачацца пра вывад

- вернуться из отпуска – вярнуцца з адпачынку

- шутить над ребенком – жартаваць з дзіцяці.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Публіцыстычны стыль.

1. Акадэмія адукацыі

У 2011-2012 навучальным годзе Пецярбугская акадэмія постдыпломнай педагагічнай адукацыіі праводзіць Міжнародную пецярбургскую алімпіяду па рускай мове і культуры для вучняў краін СНД і Балтыі.

2.Метадычнае аб’яднанне

Увага! 20 лістапада 2011 года адбудзецца метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. Прысутнічаць абавязкова павінен кожны.

3.Спартыўнае спаборніцтва

Усяго гадзінай раней адбылося вялікае ў гісторыі беларускай каманды спартыўнае спаборніцтва, дзе яе удзельнікі атрымалі залаты медаль і паездку ў Парыж.

Навуковы стыль.

1.Сетка NGN

Сетка NGN дазваляе праз адну абаненцкую лінію прадастаўляць шэраг сучасных паслуг, напрыклад, інтэрактыўнае тэлебачанне, скарасны доступ у інтэрнэт, якасную тэлефонную сувязь і дадатковыя віды паслуг.

2.Праграмная мадэль мікрапрацэсара

Праграмная мадэль мікрапрацэсара мае некалькі груп рэгістраў, даступных для выкарыстання ў праграмах.

3.Памер стэка

Памер стэка залежыць ад рэжыму работы мікрапрацэсара і не можа быць больш за 64 Кбайт (бо 4Гбайт у забароненым рэжыме).

Афіцыйна-справавы стыль.

1.Бракеражная камісія

Загадваю арганізаваць бракеражную камісію і назначыць адказным за вядзенне дакументацыі па харчаванню намесніка дырэктара.

2.Навучальны год

Ушколе ў 2010-2011 навучальным годзе навучалася 325 вучняў у 16 класах: 4 пачатковых класы з колькасцю 94 вучні і 12 класаў базавай і сярэдняй школы з колькасцю 231 вучань.

3.Закупка капіравальнай тэхнікі

Усе сродкі, выдзеленыя з дзяржаўнага бюджэту, былі пераведзены на закупку капіравальнай тэхнікі.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

1)Модем – мадэм

электронная прылада для пераўтварэння лічбавай інфармацыі сігнала ў аналагавую (Мадуляцыя) для перадачы па аналагавым лініям сувязі і адваротнага пераўтварэння прынятага аналагавага сігнала зноў у лічбавы (Дэмадуляцыя).

2) Прокси-сервер - проксі-сервер

паслуга ў камп’ютарных сетках, якая дазваляе кліентам выконваць ўскосныя запыты да іншых сеткавых паслуг.

3) Стек - стэк

структура даных, што арганізавана згодна прынцыпу LIFO (last in – first out): апошні прыйшоў – першы выйшаў.

4) Виртуальная память - віртуальная памяць

схема арганізацыі памяці камп’ютара, пры якой праграмнае забеспячэнне ўяўляе адрасную прастору камп’ютара бесперапыннай і аднастайнай.

5) Межсетевой протокол IP — міжсеткавы пратакол

маршрутызуемы сеткавы пратакол, пратакол сеткавага ўзроўню сямейства TCP/IP.

6) Микроскоп - мікраскоп

прылада, прызначаная для атрымання павялічаных выяваў, а таксама вымярэння аб’ектаў або дэталяў структуры, нябачных няўзброеным вокам.

7) Интранет - Інтранэт

унутраная прыватная сетка арганізацыі, пабудаваная з выкарыстаннем пратакола TCP/IP.

8) Интэрфейс пользователя - інтэрфэйс карыстальніка

графічная, тэкставая і гукавая інфармацыя, якую праграма падае карыстальніку, а таксама такія кіруючыя паслядоўнасці, як націсканні клавішаў, перамяшчэнні мышы, якія карыстальнік ужывае для кіравання праграмай.

9) Компьютерный вирус – камп’ютарны вірус

праграма, якая можа ўсталёўвацца ў сыстэму, памнажацца і інфікаваць камп’ютар, тым самым замінаючы працу.

10) Список - спіс

структура даных, якая змяшчае лінейна ўпарадкаванае мноства элементаў, кожны з якіх мае спасылкі на даныя і на наступны і папярэдні элементы.

11) Алгоритм - алгарытм

паслядоўнасць пэўных каманд-інструкцый, паводле якіх выконваецца некаторая задача за канечны час.

12) Программа - праграма

пэўная паслядоўнасць каманд, якія выконвае мікрапрацэсар, каб рэалізаваць алгарытм і ад зыходных даных прыйсці да выніку.

13) Скаляр – скаляр

называецца зменная ці поле, якое можа ўмяшчаць у сябе толькі адно значэнне ў нейкі момант часу

14) Плагин – плагін

адносна невялікая праграмная частка, якая можа па патрэбе быць далучаная да асноўнай праграмы і дадаць ёй больш магчымасцяў.

15) Очередь - чарга

працэс, арганізаваны згодна прынцыпу FIFO (first in – first out): першы прыйшоў – першы выйшаў; стуктура даных, якая мадэлюе такія працэсы.

16) Амплитуда – амплітуда

максімальнае значэнне зрушэння або змянення пераменнай велічыні ад сярэдняга значэння пры вагальным або хвалевым руху.

17) Массив – масіў

Паслядоўнасць аднатыпных элементаў, колькасць якіх фіксавана і якім прысвоена адно імя.

18) Модуль – модуль

састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б мысленна вылучаемая з агульнага.

19) Моделирование – мадэляванне

даследаванне аб’ектаў пазнання на іх мадэлях; пабудова мадэлі рэальна існуючых прадметаў і з’яў.

20) световод – святлавод

ніць з аптычна празрыстага матэрыялу (шкло), выкарыстоўваемая для пераноса святла ўнутры пры дапамозе поўнага ўнутранага адлюстравання.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Русский текст.

В ходе анализа системы, рассмотренной в предыдущем разделе, можно придти к выводу, что выделенные сущности предметной области не отражают основных ее закономерностей.

Использующиеся связи «многие-ко-многим» не рекомендуются при проектировании реляционных баз данных. Поэтому самым лучшим решением было бы заменить отдельные отношения на их декомпозицию, нормализующую схему данных.

Правила нормальных форм, используемые в ходе проектирования баз данных, позволяют избежать возникающих аномалий вставки, обновления и удаления данных. Рекомендуется тщательно анализировать существующие в базе данных отношения, прежде чем выполнять декомпозицию или соединение отношений. Ошибка при определении сущностей в дальнейшем может привести к изменению всей структуры спроектированного программного обеспечения.

Пераклад на беларускую мову.

У ходзе аналізу сістэмы, разгледжанай у папярэднім раздзеле, можна прыйсці да выніку, што вылучаныя сутнасці прадметнай вобласці не алюстроўваюць асноўных яе заканамернасцяў.

Сувязі “многія-да многіх”, якія выкарыстоўваюцца, не рэкамендуюцца пры праектаванні рэляцыенных баз даных. Таму самым лепшым рашэннем было б замяніць асобныя адносіны на іх дэкампазіцыю, якая нармалізуе схему даных.

Правілы нармальных форм, якімі карыстаюцца ў ходзе праектавання баз даных, дазваляюць пазбегнуць узнікаючых анамалій устаўкі, абнаўлення і знішчэння даных. Рэкамендуецца пільна аналізаваць існуючыя ў базе даных адносіны, перш чым выконваць дэкампазіцыю альбо злучэнне адносін. Памылка пры вызначэнні сутнасцяў можа прывесці да змянення ўсей структуры спраектаванага праграмнага забеспячэння.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Анатацыя на дапаможнік па справаводству \Міхальчанка А.М., Давыдава Э.М. Дапаможнік па справаводству – Мн.: Полымя, 1993. – 333с.

У дапаможніку прыведзены патрабаванні і рэкамендацыі па падрыхтоўцы і афармленню службовых дакументаў, разгледзены пытанні распрацоўкі бланкаў, работы з прапановамі, заявамі грамадзян. Таксама ў дадзеным дапаможніку вызначаны прынцыпы дакументаабароту, прымальныя для любой установы.

Дапаможнік па справаводству адрасаваны кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама сакратарам, справаводам і іншым асобам, якія займаюцца справаводчай дзейнасцю.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Асабісты дакумент. Распіска

Я, Іваноў Іван Іванавіч, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыеэлектронікі, атрымаў з Мінскай базы спартыўнага інвентару 20 (дваццаць) пар лыжаў і 20 (дваццаць) рукзакоў для арганізацыі студэнцкага лыжнага турыстычнага паходу.

Абавязуюся атрыманы інвентар вярнуць да 1 лютага 2011 г.

4 студзеня 2011 г.подпіс