Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа №1.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
137.73 Кб
Скачать

Заключэнне

Няма ў Рэспубліцы Беларусь таго месца, дзе б не ўшаноўвалі гераічны подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзячныя нашчадкі ўжо ў першыя пасляваенныя гады ўзводзілі мемарыяльныя комплексы, курганы Славы, абеліскі, помнікі. Пад імі супакоіліся вечным сном сыны Айчыны — воіны, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, расстраляныя і закатаваныя германскімі захопнікамі. Ля падножжа многіх з іх гарыць Вечны агонь, ускладаюцца кветкі. Мемарыяльныя комплексы, брацкія магілы, абеліскі і помнікі, адлітыя з бронзы і высечаныя з каменя, апранутыя ў граніт, з імёнамі тых, хто не вярнуўся з палёў вайны, і безыменныя, устаноўлены на гарадскіх плошчах, у парках, вёсках, на скрыжаваннях дарог, на лясных палянах. Яны не толькі сведчаць пра веліч подзвігу, але і з’яўляюцца важнай часткай духоўнага жыцця нашага грамадства, выконваюць вызначальную ролю ў фарміраванні патрыятычнай і нацыянальнай самасвядомасці. Да ліку найболей значных мемарыяльных комплексаў, што захоўваюць памяць гадоў ліхалецця, адносіцца Брэсцкая крэпасць-герой, якую справядліва называюць універсітэтам мужнасці. Велічны мемарыял быў адкрыты 25 верасня 1971 года і ўвекавечыў бяспрыкладны гераізм і мужнасць абаронцаў цытадэлі і мірных жыхароў. Стваральнікі мемарыяла, ведаючы адну з самых драматычных старонак абароны Брэсцкай крэпасці - востры недахоп вады, вырашылі распавядаць пра гэта, стварыўшы скульптурную кампазіцыю «Смага». Ля скрыжавання ракі Мухавец - постаць салдата, які, нягледзячы на тое што захопнікі днём і ўначы ахоўвалі подступы да ракі, асвятляючы пражэктарамі і абстрэльваючы прылеглую тэрыторыю, паўзе да вады з каскай у руцэ, не пакідае нікога абыякавым. Сёння ў працягнутай наперад касцы — жывыя кветкі ад наведвальнікаў. Дасягненнямі беларускіх архітэктараў і скульптараў гэтага перыяду сталі: ансамбль Плошчы Перамогі ў Мінску з абеліскам-помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у баях з фашызмам, мемарыяльны комплекс.”Хатынь”, Курган Славы, Лінія Сталіна і шмат іншых.

Многа часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Зыходзіць пакаленне, якое было сведкам жахаў гэтай страшэннай трагедыі нашага народа, якая прайшла амаль праз кожную хату ці кватэру. Таму не можа згінуць так проста памяць пра гора, якое прыйшло да нас многа год таму назад.

Не кожны народ мае такую гераічную гісторыю. Беларускаму народу ёсць чым ганарыцца! Гэта залатыя старонкi ў слаўным летапісе нашай Бацькаўшчыны. Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам беларускі народ.

Літаратура:

1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.

2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 : Энцыклапедыя. Мн., 1990.

3. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования.- Мн., 2004.

4. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ( у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукцыі. – Мн., 2004.

5. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): курс лекцый, Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мн., 2006.

6. Олехнович Г.И. трудящиеся Белоруссии – фронту: Трудовая деятельность белорусского населения, эвакуированного в годы Великой Отечественной войны в советский тыл. 1941-1943. – Мн., 1972.

7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991-2001.

8. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков: В трёх т. - Мн., 1983.

9.Каваленя А.А. Беларусь в выпрабаваннях вайны (1939-1945); Вучэб. – метад. дапам. – Мн., 2001.

10. Мінскае антыфашысцкае падполле / Бараноўскі Я.І., Кнацько Г.Дз., Антановіч Т.М. і інш.–Мн.: Беларусь, 1995.

11.Зялінскі П.І., Котаў А.І. Гераічная Беларусь. – Мн.: Універсітэцкае, 1994.

12. Лемешонок В.И. Идейно-политическая работа Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны.–Мн.: Беларусь, 1988.

13. Долготович Б.Д. Беларусь в годы Великой Отечественной войны. – Мн.: Полымя, 1994.

14. Літвін А. Пакт Рыбентропа – Молатава і Беларусь // Матэрыялы па гісторыі Беларусі / Пад агул. рэд. М.П.Касцюка. – Мн.: Нац. інстытут адукацыі, 1997. – С. 177–183.

15. Мацко А., Кобяк С. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – акт гістарычны і справядлівы.–Мн., 1989.

16. Каваленя А.А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941-1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць. - Мн., 1999.

17. Тимохович И.В. Битва за Белоруссию (1941–1944).–Мн.: Беларусь, 1994.

18. Шарапа А., Гардзейчык А. Да пытання аб людскіх стратах у другой сусветнай вайне // Беларускі гістарычны часопіс. – 1996.-№ 2.

19. Иоффе И. Ах, война, что наделала подлая: О потерях Беларуси в Великой Отечественной войне // Беларуская думка. – 2000. - № 8.

20. Новікаў С.Я. Эканамічная палітыка нацысцкай Германіі ў Беларусі 1941-1944гг. (Агляд крыніц і германскай гістарыяграфіі 1990-х гадоў). – Мн., 2002.