Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кантрольная работа №1.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
138 Кб
Скачать

Крыніцы перамогі.

"На героях трымаецца жыццё народа", - пісаў Кузьма Чорны.*

Менавіта ў ваенныя гады, у найцяжэйшых умовах маральнай і тэхнічнай перавагі нямецкага вермахта, з’явіліся тысячы і тысячы першых герояў, якія здолелі не толькі спыніць яго пераможны паход, але і сарвалі маланкавы рух немцаў на Усход. Менавіта ўпартасць, мужнасць і самаадданасць савецкага салдата зрабілі тое, чаго не змаглі ажыццявіць хвалёныя войскі цывілізаваных краін Заходняй Еўропы.

Мужны беларускi народ даў такіх вядомых і выдатных герояў, як Цiхан Бумажкоў, Васiль Корж, Пётр Машэраў, Мiнай Шмыроў, і многіх, многіх іншых патрыётаў. З ўраджэнцаў Беларусі вызначылася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, генерал арміі, кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І.Якубоўскі, маршал авіяцыі С.А.Красоўскі, генералы арміі І.І Гусакоўскі, В.П.Маргелаў, І.Я.Шаўроў, генерал-палкоўнікі А.Р.Бацюня, У.Р.Вашкевіч, І.П.Камера, Ф.І.Кузняцоў, М.В.Паўлоўскі, А.В.Петрушэўскі, віцэ-адмірал В.П.Дрозд, контр-адміралы В.Е.Ананіч, А.І.Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў.

Крыніцамі перамогі над агрэсарам з’явіліся: дзейнасць Камуністычнай партыі, савецкага ўрада, Савецкіх Узброеных Сіл, крэпасць духа і дружба народаў СССР, сапраўдны патрыятызм. Перамаглi таму, што былi разам - у адзiнай сям'i савецкiх народаў і верылі ў справядлівасць сваёй справы.

* Прамова Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2001

Вынікі і ўрокі вайны

Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Толькі ў першы год вайны гітлераўцы ўчынілі сотні акцый па знішчэнні мірных жыхароў. У 143 вёсках было спалена і разбурана 8215 хат, у якіх пазбавілі жыцця 1841 чалавека. Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана. Велізарныя страты панесла гаспадарка рэспублікі, але найбольш пацярпела насельніцтва, знішчаны мільёны жыхароў. У межах рэспублікі было арганізавана вялікая колькасць лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.

На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

Людскія страты, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. З загінуўшых 60 млн чалавек амаль палова – 27 млн прыпадае на народы СССР. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённага насельнiцтва даваеннай БССР загінуў кожны трэці.

Акупанты разбурылi 209 з 270 гарадоў i пасёлкаў БССР, разрабавалі і знішчылі больш за 10 000 фабрык i заводаў, 96% энергетычных магутнасцей, усе калгасы, саўгасы і МТС.

Сельская гаспадарка таксама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову – пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўстановы. У руінах ляжалі ўстановы навукі і культуры, спалены або вывезены ў Германію творы літаратуры і мастацтва. Многія з іх нават праз дзесяцігоддзі не ўдалося аднавіць, знайсці і вярнуць народу, які іх стварыў. Толькі ў Мінску гітлераўцы па-варварску разбурылі ўніверсітэцкі гарадок, будынкі ўсіх вышэйшых навучальных устаноў, 78 школ і тэхнікумаў, Дзяржфілармоніі і кансерваторыі, 8 кінатэатраў, 25 клубаў. Акупанты разрабавалі бібліятэкі Акадэміі навук, іншых устаноў горада. Звыш паўтара мiльёна кніг бібліятэкі імя Леніна разам з экспанатамі Дзяржаўнай карціннай галерэі фашысты вывезлі ў Германію. Знішчылі ўсё абсталяванне Вялікага тэатра оперы і балета. Такі след пакінулі вандалы ХХ стагоддзя па ўсёй Беларусі.

У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш паловы сваiх нацыянальных багаццяў. У вялікіх гарадах – Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г. Тры гады гітлераўская ваенная машына спрабавала паставіць на калені рэспубліку. Старых, жанчын, дзяцей, грудных немаўлятаў мардавалі голадам, труцілі сабакамі, расстрэльвалі, вешалі, жыўцом спальвалі або закопвалі ў зямлю..

Уваходзячы ў вызваленыя беларускія гарады, салдаты Чырвонага Войска знаходзілі іх практычна пустымі. У Віцебску фашысты знішчылі больш за 50 тысяч яго жыхароў, 20 тысяч вывезлі ў рабства ў Нямеччыну. У Магілёве забілі больш за 70 тысяч ваеннапалонных, 10 тысяч мірных жыхароў, вывезлі на катаргу больш за 2 тысяч жанчын і дзяцей. З 112 тысяч жыхароў даваеннага Магілёва да моманту вызвалення горада ў ім засталося нешматлікім больш за 10 тысяч чалавек. За гады акупацыі фашысты расстралялі і замучылі 120 тысяч мінчан, звыш 40 тысяч вывезлі ў рабства. За час «функцыянавання» лагера Трасцянец у ім былі знішчаныя больш за 200 тысяч грамадзян СССР і шматлікіх еўрапейскіх краін.

Гітлераўцы ператварылі ў папялішча практычна ўсю Беларусь.

Больш за 50% нацыянальнага багацця было знішчана пры адступленні нацысцкага войска, якія выкарысталі тактыку «выпаленай зямлі». Мінск быў пераўтвораны ў руіны. Засталося толькі некалькі дзясяткаў жылых будынкаў і 19 з некалькіх сот прадпрыемстваў.

Да моманту вызвалення рэспублікі без страхі над галавой засталося 3 мільёны чалавек. Улетку 1946 года ў зямлянках тулілася больш 50 тысяч сем'яў. Гэта самая страшная спадчына, якую пакінула нам вуайна.

Але было і іншае. Кровапралітныя баі на фронце, рух супраціўлення і гераічная партызанская барацьба, ні з чым ні параўнальныя ахвяры і мужнасць простых людзей, выратаванне і адраджэнне дзяржавы сфарміравалі характэрныя рысы беларускай нацыі. Стойкасць у пераадоленні няўзгод, храбрасць і бясстрашнасць у абароне роднай зямлі, мудрасць і працавітасць. Вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такой самаахвярнасці і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.

У выніку разгрому фашысцкай Германіі была захавана і замацавана тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, завяршыўся працэс уз'яднання беларускага народа, які пачаўся ў верасні 1939.

Былі закладзены асновы незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны. Сталін, спасылаючыся на велізарныя страты Беларусі за гады ваеннай акупацыи і яе неацанімы ўклад ў перамогу над фашысцкаю Нямеччынай, дамагаўся ўключэння Беларусі ў новы сусветны орган, Арганізацыю Аб’яднаных Нацый. Прэм’ер-міністр Англіі Чэрчыль на Ялцінскай канферэнцыі згадзіўся з довадамі Сталіна. Ён сказаў: «Я спачуваю Беларусі, якая перамагае тыранаў, сплываючы крывёю». 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў, што з’явілася прызнаннем міжнароднай супольнасцю вялікага ўкладу народа Беларусі ў разгром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны.

Вялікая Айчынная вайна, якую распачала нацысцкая Германія супраць Савецкага Саюза, не была звычайнай вайной. Нават па самым жорсткім паняццям новага XX1 стагоддзя яна была накіравана на знішчэнне цэлых народаў, у тым ліку ўсходнеславянскіх, якія на той час будавалі сацыялістычнае грамадства. Метады гэтай вайны прынцыпова адрозніваліся ад метадаў, якія выкарыстоўваліся немцамі ў заходнееўрапейскіх ваенных кампаніях. Па сутнасці, гітлераўскае кіраўніцтва паставіла перад нашай краінай пытанне аб жыцці і смерці, і ў выніку, атрымала адказ усіх народаў былога Савецкага Саюза ў форме Вялікай Перамогі.

Чырвоная Армія разбіла галоўныя сілы ваеннай машыны агрэсараў. З 13,6 млн чалавек, якіх страціла гітлераўская Германія за час другой сусветнай вайны, 10 млн знайшлі сабе магілу на ўсходнім фронце. Страты нямецка-фашысцкіх войск на савецка-германскім фронце былі ў 4 разы большыя, чым на заходнееўрапейскім і міжземнаморскім тэатрах ваенных дзеянняў.

Нягледзячы на гэта, важнейшым фактарам дасягнення Вялікай Перамогі быў удзел многіх дзяржаў і народаў у агульнай барацьбе супраць фашысцкага блока. Значэнне і роля баявых дзеянняў узброеных сіл ЗША, Англіі, Францыі, Кітая, намаганні і стойкасць народаў іншых краін, якія змагаліся з гітлераўскай Германіяй і мілітарысцкай Японіяй, несумненны і відавочны.

Шмат перажыў беларускi народ у тыя гады. Таму ўсведамленне велічнасці народнага подзвігу, гераічная гісторыя Беларусі маюць першаснае значэнне ў станаўленні нашай незалежнай дзяржавы. Той вопыт даў найбольшы плён у вызначэннi нацыянальнай самасвядомасцi, важнейшых маральных i жыццёвых каштоўнасцей беларускага народа. Адсюль наша непрыманне мiжнароднага манапалiзму i палiтычнага дыктату. Адсюль iмкненне да саюзу з брацкiмi народамi, з якiмi разам прайшлi цяжкiя выпрабаваннi. Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна завяршылася вялікай Перамогай. Але і сёння яе боль адгукаецца ў сэрцах, адбіваецца на справах пакаленняў. Мільёны людзей ва ўсім свеце перагортваюць яе старонкі, насычаныя крывёю, імкнуцца ўлічыць урокі мінулага, каб даць адказы на выклік сучаснасці. Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі вайны, але значэнне нашай Перамогі не цьмянее ў вачах грамадства, наадварот, набывае большы сэнс, становіцца больш рэльефным на фоне сучасных палітычных рэалій.

Свята Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне беларускім народам разам з народамі іншых краін свету адзначаецца як самае вялікае агульнае свята. І гэта зразумела. Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры.

Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее.

Вялікая Перамога 1945 года, вытокі якой у гераічнасці і ахвярнасці абаронцаў 1941 года, у іхняй веры ў справядлівую справу, заклалі асновы таго светаладу, які, нягледзячы на ўсе яго заганы, дазволіў пазбегнуць новага глабальнага ваеннага канфлікту і ў цэлым спрыяў руху чалавецтва да больш стабільнага, бяспечнага і гуманнага свету. Узаемаразуменне, якое ўстанавілася паміж былымі староннікамі і праціўнікамі, доўгі час садзейнічала захаванню стабільнасці ў свеце Гэты светалад, насуперак усяму, працягвае існаваць і ўплываць не толькі на постсавецкую, але і на еўрапейскую і сусветную геапалітыку ўжо і ў новым, XXI стагоддзі.