Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Тема1.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
43.19 Кб
Скачать

3. Савецка-германскія адносіны ў канцы 30-х гг. XX ст. Дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г.

У красавіку 1939 г. Гітлер даў дырэктыву камандаванню вермахта пачаць распрацоўку плана нападзення на Польшчу, пры гэтым ён быў занепакоены тым, што ў выпадку агрэсіі Савецкі Саюз можа выступіць на баку Польшчы. Па ініцыятыве германскага боку пачаліся савецка-германскія кантакты,

зандаж і перагаворы. 20 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі гандлёвы дагавор, па якому СССР атрымаў крэдыт у 200 млн марак для закупкі ў Германіі машын, абсталявання, аптычных прыбораў, бранявой

сталі. СССР згодна з дагаворам пастаўляў Германіі збожжа, лес,

нафту, каляровыя металы. Трэба адзначыць, што СССР

добрасумленна выконваў умовы дагавору. Нават 22 чэрвеня 1941 г.,

калі нямецкія самалёты бамбілі нашы гарады і сёлы, савецкія

эшалоны з нафтай, лесам і збожжам перасякалі граніцу Германіі.

У той жа час Германія ўжо ў пачатку 1941 г. спыніла свае пастаўкі па

дагавору, спасылаючыся на ўнутраныя цяжкасці.

20 жніўня 1939 г. Гітлер даслаў І.В. Сталіну тэлеграму, у якой

прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзенні. У ёй, у

прыватнасці, значылася: «Поэтому я еще раз предлагаю Вам принять

моего министра иностранных дел во вторник 22-го августа, самое

позднее, в среду 23 августа. Имперский министр иностранных дел

будет облечен всеми чрезвычайными полномочиями для составления

и подписания пакта о ненападении».

23 жніўня 1939 г. у Маскве быў падпісаны савецка-германскі

дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Яго падпісалі ў

прысутнасці І.В. Сталіна і іншых вышэйшых кіраўнікоў СССР з

савецкага боку старшыня Саўнаркома, нарком замежных спраў

В.М. Молатаў, з германскага боку – міністр замежных спраў

І. Рыбентроп. Таму ў публіцыстычнай літаратуры гэты дагавор іншы

раз называюць «пактам Молатава – Рыбентропа».

У тагачасных міжнародных абставінах падпісанне гэтага

дагавору было крокам у правільным накірунку. Дагавор, па-першае,

даваў СССР адтэрміноўку ад нападзення Германіі, а таксама час і

магчымасці для ўмацавання абароназдольнасці краіны. Іншая справа,

што гэтыя магчымасці савецкім кіраўніцтвам не былі рэалізаваныя

цалкам. Па-другое, у гэты час неспакойна было на ўсходніх граніцах

СССР. З мая па жнівень 1939 г. ішлі баі на р. Халхін-Гол у Манголіі,

куды ўварваліся японскія войскі. Перад СССР стаяла рэальная

перспектыва вайны на два фронты – супраць Германіі і Японіі,

саюзнікаў па «Антыкамінтэрнаўскім пакце» 1936 г. Савецка-

германскі дагавор 1939 г. не даваў магчымасці аб’яднацца Германіі і

Японіі супраць СССР. Па-трэцяе, пасля мюнхенскай змовы 1938 г.,

нежадання Англіі і Францыі ствараць сістэму еўрапейскай

калектыўнай бяспекі, іх намеру накіраваць агрэсію Германіі на Усход

Савецкі Саюз па сутнасці аказаўся ў міжнароднай ізаляцыі. Савецка-

германскі дагавор 1939 г. даваў магчымасць не дапусціць стварэння

адзінага антысавецкага фронту.

Германіі дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. даваў

свабоду дзеянняў у адносінах да Польшчы, а таксама краін Заходняй і

Цэнтральнай Еўропы.

Адначасова ад савецкай і сусветнай грамадскасці ўтойваўся той

факт, што разам з дагаворам быў падпісаны «сакрэтны дадатковы

пратакол».

Чаму «сакрэтны дадатковы пратакол» утойваўся ад савецкай і

сусветнай грамадскасці? Таму, што гэтым дакументам вызначаліся

сферы ўплыву паміж СССР і Германіяй. У сферу ўплыву СССР

траплялі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, што было палітычна

абгрунтаваным; значная тэрыторыя Польшчы паміж рэкамі Нараў,

Вісла і Сан (ад заходняй савецкай граніцы і аж да Варшавы); Латвія і

Эстонія. Апошняе з’яўлялася грубым парушэннем правоў польскага,

латвійскага і эстонскага народаў на самавызначэнне. Пратакол

прадугледжваў ліквідацыю Польскай дзяржавы і падзел яе тэрыторыі.

Абедзве краіны прызнавалі інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай

вобласці. Літва лічылася сферай інтарэсаў Германіі. Германскі бок

падтрымліваў інтарэс СССР да Бесарабіі.

Зараз існуе толькі копія гэтага пратакола. Першапачаткова

арыгінал дагавору і сакрэтнага пратакола захоўваўся ў сейфе

Міністэрства замежных спраў Германіі. Вясной 1945 г. германскія

архівы былі знішчаны нацыстамі, а мікракопіі дакументаў закопаны ў

зямлю ў парку замка Шэнберг (Цюрынгія). У маі 1945 г. англа-

амерыканцы адкапалі мікрафільмы і даставілі іх у Лондан. З іх

амерыканцы зрабілі дублікаты, фотакопіі якіх сёння вядомыя свету.

Безумоўна, першапачаткова арыгінал «сакрэтнага дадатковага

пратакола» захоўваўся савецкім бокам у Міністэрстве замежных

спраў СССР. Разгледзім некаторыя версіі наконт лёсу арыгінала

гэтага дакумента.

Версія першая. Магчыма, яшчэ у час вайны ці

пасля яе заканчэння, калі СССР пачаў будаваць новыя адносіны з

народнай Польшчай, тагачаснае савецкае кіраўніцтва, каб не

азмрочваць гэтыя адносіны сваімі «некарэктнымі» дзеяннямі у

адносінах да суверэннай Польшчы ў 1939 г., знішчыла арыгінал

«сакрэтнага дадатковага пратакола». Магчыма, гэта было зроблена

пасля смерці І.В. Сталіна па ўказанні В.М. Молатава, які ад савецкага

боку падпісваў пратакол і доўгі час знаходзіўся ў складзе вышэйшага

савецкага кіраўніцтва.

Версія другая. Магчыма, арыгінал «сакрэтнага дадатковага

пратакола» знаходзіўся ў Асобнай папцы Генеральнага сакратара

ЦК КПСС і быў знішчаны па ўказанні аднаго з генсекаў, можа быць і

М.С. Гарбачова. Наконт апошняга прывядзем словы В. Болдзіна,

кіраўніка апарата экс-прэзідэнта СССР: «У 1987 г. арыгіналы

сакрэтных пратаколаў і карта, – пісаў В. Болдзін, – былі пакладзены

на стол Міхаілу Сяргеевічу. А на Першым з’ездзе народных

дэпутатаў СССР М.С. Гарбачоў заявіў, што ўсе спробы знайсці

арыгінал сакрэтнага дагавора закончыліся безпаспяхова». Аднак

можа быць, В. Болдзін бачыў копіі гэтых дакументаў, а сёння лічыць

іх наўмысна арыгіналамі, каб абвінаваціць М.С. Гарбачова.

Версія трэцяя. Магчыма, арыгінал «сакрэтнага дадатковага

пратакола» да савецка-германскага дагавору аб ненападзенні ад

23 жніўня 1939 г. добра схаваны і яго не змаглі пакуль што знайсці не

толькі гісторыкі, але і «дэмакратычна настроеныя палітыкі», вельмі

зацікаўленыя ў тым, каб яшчэ раз моцна абвінаваціць І.В. Сталіна і

ўсё вышэйшае савецкае кіраўніцтва. Адным словам, гісторыя з

арыгіналам «сакрэтнага дадатковага пратакола», які захоўваўся

савецкім бокам, на сённяшні дзень – загадка.

Як вынікае з тэксту дакументаў, Савецкаму Саюзу даваліся

пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дагавор аб ненападзенні, ні

прыкладзены да яго «сакрэтны дадатковы пратакол» не ўтрымлівалі

артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі

весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу

ў выпадку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя

дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні

фармальна, ні фактычна, хаця некаторыя аўтары імкнуцца сёння

даказваць адваротнае.

Вынікі: Такім чынам, на працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. У выніку Савецкі Саюз прымае прапановы Германіі і падпісвае з ёй дагавор аб ненападзенні. Далейшая гісторыя пакажа памылковасць такой палітыкі – але і Захад у адносінах з Берлінам памыляўся не адзін раз.

Літаратура:

1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2. с. 217-279.

2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 : Энцыклапедыя. Мн., 1990.

3. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны: курс лекцый) Я.К. Новік, Н.Я. Новік. – Мн., 2006.

4. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования.- Мн., 2004.

5. Літвін А. Пакт Рыбентропа – Молатава і Беларусь // Матэрыялы па гісторыі Беларусі / Пад агул. рэд. М.П.Касцюка. – Мн.: Нац. інстытут адукацыі, 1997. – С. 177–183.

6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991-2001.