Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История беларуси(1).docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
32.89 Кб
Скачать

Змест

Уводзіны 3

  1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 5

  2. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г 7

  3. Беларускі нацыянальны рух 10

Вывады 13

Спіс літаратуры 14

Уводзіны

"Гісторыя – гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцным," – такімі злабадзённымі і сёння словамі пачынае сваю "Кароткую гісторыю Беларусі" дзеяч беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі. І сапраўды, без ведання сваёй гісторыі, сваіх каранёў народ не мае будучыні.

Гісторыя дапамагае даведацца пра мінулае сваёй радзімы, больш дакладна вызначыць яе месца сярод іншых краін і народаў. Нездарма старажытныя рымляне казалі: "Гісторыя - настаўніца жыцця". Веданне гісторыі ва ўсе часы лічылася рысай добрага густу. Напрыклад, французскі кароль Генрых ІV аднойчы заявіў: "Пра што можна размаўляць з чалавекам, калі той не ведае гісторыі?" Вядомы нямецкі рэфарматар М. Лютэр быў нават больш прамалінейны: "Цкаванне гісторыі ёсць адметная рыса татарскага і цыклапічнага варварства, д'ябальскае глупства!" Словы дзвюх згаданых асоб не згубілі сваю актуальнасць і сёння. Вывучэнне гісторыі Беларусі садзейнічае фарміраванню больш глыбокага разумення сучаснай сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі ў краіне. Да таго ж атрыманыя веды спатрэбяцца студэнтам пры вывучэнні спецыяльных, у тым ліку эканамічных і правазнаўчых дысцыплін.

Тэма гэтай кантрольная работы – «Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.» Такім чынам у кантрольнай рабоце будуць адзначаны наступныя пытанні: альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі, дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г., беларускі нацыянальны рух.

Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Пачатак ёй паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

  1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя была складанай і супярэчлівай з'явай. «У сілу надзвычайнай арыгінальнай гістарычнай сітуацыі» ў ёй «зліліся разам... зусім розныя патокі, зусім разнародныя класавыя інтарэсы, зусім процілеглыя палітычныя і сацыяльныя імкненні». Яна змяла царскую манархію, перадала ўсю ўладу буржуазіі.

Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі развіццё Расійскай дзяржавы магло пайсці па адным з трох шляхоў:

1). контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі;

2). буржуазнарэфармісцкі шлях да капіталізму;

3). пралетарскарэвалюцыйны шлях да сацыялізму.

Якія палітычныя сілы Расіі былі зацікаўлены ў ажыццяўленні контррэвалюцыйнага перавароту і аднаўленні манархіі? Гэта першнаперш манархічныя партыі і арганізацыі Союз русского народа", "Совет обьеднненного дворянства", Союз земельных собственннков", "Союз Михаила Архангела" і іншыя, найбліжэйшае акружэнне цара, генералітэт і вышэйшае афіцэрства царскай арміі, памешчыкі, вышэйшае духавенства і інтэлігенцыя. Аднак пасля Лютаўскай рэвалюцыі гэтыя палітычныя партыі і групы насельніцтва былі дэмаралізаваны і не мелі палітычнай і ваеннай сілы для здзяйснення контррэвалюцыйнага перавароту. Гэты шлях грамадска Палітычнага развіцця застаўся нерэалізаваным.

У буржуазнарэфармісцкім шляху развіцця Расіі да капіталізму былі зацікаўлены буржуазныя партыі і арганізацыі (кадэты, акцябрысты і інш.), фабрыканты, заводчыкі, «банкіры, прадстаўнікі гандлёва-фінансавага капіталу, буржуазія горада і вёскі. Гэта былі даволі ўнушальныя палітычньія сілы, але перамагчы на шляху буржуазна-рэфармісцкага развіцця Расіі ім не ўдалося. Галоўная прычына гэтага нежаданне і няздольнасць вярхоў расійскай буржуазіі і першнаперш Часовага буржуазнага ўрада вырашыць сацыяльнаэканамічныя і палітычныя праблемы.

Працягвалася Першая сусветная вайна, якая давяла краіну да разрухі, а народ да галечы, стала ненавіснай для салдат і афіцэраў. Тым не менш Часовы буржуазны ўрад дзеля атрымання вялікай кантрыбуцыі з пераможаных краін, а таксама ў мэтах нажывы і ўзбагачэння кіруючай вярхушкі вырашыў працягваць вайну "да пераможнага канца". Такая палітыка буржуазіі пазбавіла Часовы буржуазны ўрад падтрымкі з боку арміі. Бальшавікі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да Часовага ўрада, у сваёй агітацыйнапрапагандысцкай рабоце сярод салдат заяўлялі аб тым, што ў выпадку пераходу ўлады да Саветаў вайна будзе скончана на другі дзень. Сваё слова бальшавікі стрымалі. 26 кастрычніка 1917 г. II Усерасійскі з'езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры.

Не вырашалася таксама і аграрнае, сялянскае пытанне. Працягвала існаваць памешчыцкае, латыфундыяльнае землеўладанне. Сяляне пакутавалі ад малазямелля і беззямелля. Часовы ўрад нічога не зрабіў для таго, каб вырашыць тую аграрную праграму, якая была састаўной часткай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі. Зразумела, што сяляне (а гэта была большасць насельніцтва Расійскай дзяржавы) адказалі ў даверы Часоваму ўраду і падтрымалі бальшавікоў, якія абяцалі вырашыць сялянскае пытанне і надзяліць сялян зямлёй. У ліку першых дэкрэтаў савецкай улады быў Дэкрэт аб зямлі.

Часовы ўрад нічога не зрабіў для вырашэння нацыянальнага пытання, а таму пазбавіўся падтрымкі з боку большасці насельніцтва ўскраін Расійскай дзяржавы. Нічога не было зроблена таксама для паляпшэння ўмоў працы і жыцця рабочага класа.

Такім чынам, антынародная палітыка Часовага буржуазнага ўрада пазбавіла яго падтрымкі з боку большасці расійскага народа. Самымі папулярнымі і аўтарытэтнымі сталі партыі сацыялістычнай арыентацыі, і першнаперш бальшавіцкая партыя.

Восенню 1917 г. быў выбраны пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму.