Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебник по истории беларуси.doc
Скачиваний:
71
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
713.37 Кб
Скачать

§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які пра-цаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспа-даркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваенна-служылых людзей.

3 канца XIV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадар-скую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых

землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

Поўнай уласнасцю феадалаў была чэлядзь нявольная.Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. 3 чэлядзі скла-далася першапачатковая сіла феадальнай гаспадаркі. Крыніцы набо-ру гэтага саслоўя былі тыя ж, што і ў Рускай дзяржаве: купля-про-даж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі чэлядзь выконвала і іншыя функцыі ў гаспадарцы: апрацоўвала агароды, сады, пасвіла статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён. Жыла чэлядзь і пры гаспадарскім двары, і на сяле. У некаторых былі свае дамы, рухомасць, нават невялікія на-дзелы-"прыробкі" на пустых землях. Іншыя не мелі нічога. Утрымлівалася чэлядзь нявольная месячынай, якая была формай аплаты яе працы. Месячыну плацілі ў асноўным хлебам, які адпус-каўся з запасаў гаспадарскага двара. Чэлядзь, у якой былі свае "прыробкі", мела меншую месячыну, чым тая, што не мела нічога. Гэта група насельніцтва была невялікая. Яна цалкам далучалася да гаспадара, пазбаўлялася волі нераездаў і права ўладкавання свайго лёсу. Чэлядзь нявольная не мела маёмасці і правоў абароны.

Асноўную частку сялянскага насельніцтва складалі цяглыя сяля-не ўсіх найменняў. У параўнанні з нявольнай чэляддзю яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад уладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспа-дарчым прызначэнні. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных угоддзяў.

Для сялянскага землекарыстання была характэрна надзвычайная цераспалосіца ў размеркаванні надзелаў і сядзіб. Сялянскія надзелы перапляталіся не толькі адзін з адным, але і з землямі іншых уласнікаў. Такі зямельны лад складваўся гістарычна, на працягу доўгіх часоў і з'явіўся вынікам свабоднага займання і распрацоўкі пустэч і палеткаў цэлым шэрагам сялянскіх пакаленняў. Схематычна гэта можна паказаць так. Сялянскія сем'і сяліліся ў пэўным месцы, будавалі сяло, а потым займаліся распрацоўкай навакольных зямель. Зямля, узараная сям'ёй, а таксама расчышчаная ёю сенажаць становяцца яе набыткам. 3 рос-там сям'і і ўзнікненнем новых патрэб распрацоўваліся палеткі ў болып аддаленых месцах, паколькі бліжэйшыя ўжо былі заняты суседзямі. Так з павелічэннем насельніцтва сяла пашыраўся і раён яго гаспадар-чай дзейнасці, пакуль не даходзіў да межаў, дзе пачыналіся надзелы іншага сяла ці непрыдатныя для алрацоўкі землі.

Велікакняжацкая ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім да другой паловы XVI ст., за малым выключэннем, не прымала планамернага

землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем'ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваёй асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз'язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі. Іншыя павіннасці, якія лічыліся дадатковымі да асноўнай службы, служкі неслі разам з цяглымі сялянамі. Першапачаткова ядро гэтай катэгорыі насельніцтва складалі маладыя дружыннікі. Ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы прымушалі князёў і феадалаў папаўняць кантынгент служак рознымі элементамі цяглага сялянства, як правіла бяднейшага. Папаўнялася гэта ядро і за кошт землеўладальнікаў.

Такімі былі асноўныя катэгорыі сялянскага насельніцтва на Беларусі ў XIV - XVI стст.

У сувязі з ростам гарадоў у канцы XV — першай палове XVI ст. значна вырас попыт на збожжа і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты як у самой краіне, так і ў Заходняй Еўропе, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць прыбыткі і таму пашыралі пашні, павялічвалі пасевы ў фальварках (гаспадарскіх за-пашках) з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнут-раны і знешні рынак.

Велікакняжацкі двор таксама стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі, каб захаваць у іх асобе сацыяльную апору. Гэта прывяло да моцнага скарачэння велікакняжацкага дамена. Таму, каб павысіць прыбыт-ковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні ў дзяржаўных землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай "валочная памера".Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы, валокі, памерам 21,3 га кожны. Лепшыя ўрадлівыя землі забіраліся пад княжацкія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі панш-чыну. Кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі. Селянін губляў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся пры-гонным. 3 валокі вызначалася і кола розных павіннасцей. Яны былі розныя для цяглых і асадных сялян. Так, цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальвар-ку, а таксама плаціць натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птуш-кай, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля дзяржаўных маёнткаў валочная памера была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу XVI ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней — ва ўсходніх і паўднёвых.

Рэформа была першым буйным умяшаннем дзяржаўнай улады ў працэс землеўладкавання ў Вялікім княстве Літоўскім. Яна азначала новую ступень у развіцці феадальных адносін, паколькі спрыяла ма-саваму запрыгоньванню сялян. Валочная памера уніфікавала павіннасны прыгнёі. Цяпер па ўсёй краіне, ва ўсіх відах маёнткаў у

сялян адной катэгорыі павіннасці былі аднолькавыя і вызначаліся колькасцю валок, якія знаходзіліся ў іх карыстанні. Уніфікацыя павіннаснага прыгнёту падарвала эканамічную аснову ўцёкаў сялян ад сваіх гаспадароў у пошуках лепшага жыцця. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Сялян стала можна прадаваць, мяняць, аддаваць у якасці закладу як усю сям'ю, так і асобных яе членаў. Гэта была найболып жорсткая форма прыгоннага права, якая праіснавала амаль трыста гадоў.

У выніку валочнай памеры прыбыткі феадалаў ад маёнткаў значна выраслі. Шчодрыя княжацкія дараванні; а таксама захоп феадаламі часткі сялянскай зямлі паскорылі яе канцэнтрацыю ў адных руках, прывялі да стварэння буйнейшых магнацкіх уладанняў — латыфун-дый, што мелі па тысячы і больш сялянскіх двароў. Звыш 40 % усяго зямельнага фонду аказалася ў выніку рэформы ў руках феада-лаў. Сярод іх болыпасць склалі католікі літоўскага паходжання.

У заходняй і цэнтральнай Беларусі ажыццяўленне рэформы пры-вяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным. ,

У XIV - XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, болыпая частка з іх былі невялікія. Гэта -паселішчы з некалькіх вуліц з 200 - 300 дварамі. Найболып буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час з'яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Новагародак. Раслі і паселішчы гарадскога тыпу — мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяр-жаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40 % усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласнымі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрацыйнымі, гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.

Разам з прыватнаўласнымі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія, гарады. Іх насельніцтва лічылася вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах з'явіліся ўладанні вяльможных і духоўных феадалаў разам з залежным ад іх людам. Прыватныя ўладанні ў велікакняжацкіх гарадах атрымалі назву "юрыдык". Яны складалі адасобленую частку горада і не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання.

3 ростам гарадоў гараджане імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці 1 атрымаць свабоду, а таксама права на самакіраванне. Феадальная залежнасць перашкаджала развіваць гарадскія промыслы і гандаль. Таму з канца XIV ст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, названае магдэбургскімна прыкладзе таго

права, якім валодаў г. Магдэбург. Паводле магдэбургскага права, насельніцтва вызвалялася ад выканання адработачных (паншчынных) павіннасцей на карысць феадала. Яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі. Мінску яно было даравана ў 1499 г. . Што ж сабой уяўляла гарадское самакіраванне? Галрўным орга-нам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). На чале рады стаяў войт, як правіла прызначаны літоўскімі князямі . Сябры рады (райцы) выбіраліся з гарадскіх багацеяў. Радзе належалі функцыі кіравання не толькі жыццём горада, але і суда. Аднак судовыя функцыі яна выконвала толькі па маёмасных і грамадзянскіх справах. Крымінальныя справы разбіраліся лавай. Лаўнікі (сябры лавы) выбіраліся гараджанамі. Месцам знаходжання рады ў гарадах былі спецыяльна пабудаваныя для гэтай мэты будынкі-ратушы.

Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а так-сама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80 % былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Болыпую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Акрамя іх у гарадах мелася вялікая колькасць гарадскіх нізоў (плебса). Былі і жабракі-найміты.Насельніцтва ў гарадах і мястэчках займалася і сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.

^ Да другой паловы XVI ст. у буйных гарадах рамяством займалася болыпасць жыхароў. На Беларусі было вядома болыд за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей. Высокага ўзроўню дасягнула ювелірная справа. Знач-ную ролю адыгрывала апрацоўка металу. Беларускія рамеснікі займаліся таксама апрацоўкай дрэва, касцей, каменя. Асабліва славіліся беларускія майстры-гарбары. Юхт, замша, саф'ян і іншыя вырабы карысталіся вялікім попытам у Полыпчы і гарадах Прыбалтыкі, куды вывозіліся гэтыя вырабы цэлымі партыямі. Высокім узроўнем развіцця вызнача-лася і шклаварнае рамяство. Майстры-шклавары ў Шыдлоўцы (каля Слоніма) умела выраблялі келіхі, кубкі і іншы посуд. Значную частку насельніцтва гарадоў складалі гандляры, пераважна дробныя. Але былі і буйныя купцы, што займаліся аптовым гандлем. У некаторых гарадах (Магілёў, Слуцк і інш.) купцы мелі свае саюзы (брацтвы), падобныя да цэхаў рамеснікаў.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб'яднаны ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных пра-воў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабаў іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Цэх уяўляў сабой не толькі вытворчую кааперацыю, але і вайсковую адзінку. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады, якія абаранялі горад і крэпасць, займаючы раней акрэсленае для кожнага цэха месца дыслакацыі. Цэхавыя статуты,

баронячы рамеснікаў ад канкурэнцыі, як і любыя манапалізаваныя структуры, прыпынялі развіццё гарадскога рамяства, абмяжоўвалі вытворчую дзейнасць, утрымлівалі тэндэнцыі да застою. Некаторыя цэхі, асабліва ў буйных гарадах, аб'ядноўвалі вялікую колькасць рамеснікаў. Так, напрыклад, цэх мяснікоў у Слуцку налічваў у сваім складзе болып за 100 чалавек, у тым ліку 38 майстроу. Узначальвалі цэхі самыя заможныя майстры. Для дапамогі майстры наймалі чаляднікаў і вучняў, якія не столькі вучыліся, колькі выконвалі функцыі слуг. Становішча вучняў было не лепшае, чым у дваровых слуг у феадальным маёнтку. Майстры мелі права караць і біць вуч-няў. Таму ўцёкі сярод вучняў былі частай з'явай, меры па спыненню ўцёкаў прадугледжваліся статутам кожнага цэха.

У XIV - XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі. Таргі і кірмашы становяцца атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1 -2 разы на тыдзень. Кірмашы існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз на год. У іх удзельнічалі не толькі мясцовыя, але і замежныя гандляры і купцы. Гарады Беларусі гандлявалі з рускімі, украінскімі, польскімі гарадамі, а таксама з некаторымі гарадамі Усходу. На знешні рынак Беларусь пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартаваліся жалеза, медзь, волава, свінец, Металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядзец, прадметы раскошы.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV - XVI стст. Мацнела эканамічная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання. Цэнтрамі куль-турнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастала. Гарады пашыраліся за^кршт прытоку сельскага насельніцтва. Выявіліся сацыяльная і кіраўнічая структуры. Гарады змагаліся за права на самакіраванне (магдэбург-скае права), што пашырыла магчымасці развіцця рамяства і гандлю.