Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

контрольная работа № 1

.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
44.94 Кб
Скачать

Министерство образования Республики Беларусь

БГУИР

Факультет заочного обучения

Кафедра: гуманитарных дисциплин

Контрольная работа №1

по дисциплине: «История Беларуси»

Выполнил студент гр. №

Специальности ЭиОП

Проверил: _______________

(должность, ФИО проверяющего)

Оценка: ________________

________________________

(подпись)

________________________ (дата)

Почтовый адрес:

2011

ТЭМА: «КУЛЬТУРА БЕЛАРУСI ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 40-х – ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ 80-х ГАДОУ ХХ ст»

ПЛАН:

1 Дасягненнi ў сферы адукацыi i навукi 3

2 Беларуская літаратура i яе ўплыў на духоўнае жыццё грамадства 6

3 Тэатр, музыка, мастацтва 8

Дасягненнi ў сферы адукацыi i навукi

Другая сусветная вайна прынесла велiзарныя бедствы ўсiм краiнам, якiя ў ёй удзельнiчалi. Беларускi народ панёс асаблiва людскiя i матэрыяльныя страты. У тым лiку ўстановы навукi, адукацыi i культуры. Пераход да мiрнага жыцця i аднаўленчыя работы пачалicя толькi з восенi 1943 г., калi былi вызвалены ўсходнiя раёны Беларусi, i працягвалicя да пачатку 1950-х гг. Дзяржаўнай уладай былi прыняты меры па аднаўленню шматлiкiх напрамкаў, якiя адлюстроўвалiся ў пяцiгадовых планах. Па выканчаннi задач чацвёртай пяцiгодкi прыходзiлася пераадольваць цяжкасцi, звязаныя з адсутнасцю квалiфiкаванай рабочай сiлы i iнжэнерна-тэхнiчнага персаналу.

Умовы развіцця беларускай культуры ў навучальны перыяд змянялася ў залежнасці ад змен у грамадска-палітычнага жыцця беларускага народа. Культура знаходзілася пад даволі жорсткім экалагічным кантролем. Ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі надукацыя набыла вельмі важнае значэнне. Павысіўся прэстыж вышэйшай адукацыі і разумовай дзейнасці. У СССР  і  БССР праводзіліся шматлікія рэформы і рэарганізацыі сістэмы школьнай адукацы. Рамантаваліся і будаваліся новыя школы, наладжваўся выпуск вучэбнай літаратуры, вырашалася праблема настаўніцкіх кадраў. Развіццё адукацыі ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг. у Беларускай ССР была завершана работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. БССР стала рэспублікай суцэльнай пісьменнасці. Гэта было адно з агульнацывілізацыйных дасягненняў беларускага народа ў галіне культурнага будаўніцтва.

У 1958-1964 гг. ажыццяўлялася школьная рэформа з мэтай наблiжэння школы да патрэб вытворчасцi. Меркавалася ператварыць школу ў рэзерв папаўнення кадраў массавых прафесiй для прамысловасцi i сельскай гаспадаркi. З гэтай мэтай уводзiлася абавязковае 8-гадовае навучанне. Сярэдняя адукацыя працягвалася 11 гадоў i суправаджалася вытворчым навучаннем, якое насiла, аднак, фармальны характар. Пашыралася сетка вячэрнiх школ. Хутка стала вiдавочным, што рэформа не дасягнула сваёй мэты: прафесiйная падрыхтоўка школнiкаў была недастатковай, выпускнiкi школ не iшлi працаваць у сферу вытворчасцi, а iмкнулiся працягваць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах. З 1964 г. адбыўся пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыi, прафесiйная падрыхтоўка стала неабавязковай.

У пачатку 1960-х гг. у БССР было ўведзена ўсеагульнае абавязковае васьмігадовае навучанне. Наступнай задачай стаў пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Гэты пераход адбываўся паступова і быў завершаны ў канцы 1970-х гг., што стала яшчэ адным важным дасягненнем беларускага народа. Аднак, разам з тым вызначалася тэнденцыя да знiжэння выдаткаў на патрэбы агульнаадукацыйнай школы. Так, калi ў сярэдзiне 1960-ч гг. яны складалi 6-7% валавога нацыянальнага даходу, то ў пачатку 1980-х – толькi 4,2 %.

Звужалася сфера выкарыстання беларускай мовы ў сiстэме адукацыi. У сярэдзiне 1980-х гг. толькi 21,3 % школ i 19,3 % дашкольных устаноў працавалi на буларускай мове. Падобнае становiшча тлумачыцца некалькiмi рпычынамi. Па-першае, гiстарычнай i марфалагiчнай блiзкасцю беларускай мовы да рускай; па-другое, статусам рускай мовы як мовы мiжнацыянальных зносiн; i нарэшце, наяўнасцю для бацькоў права вырашаць пытанне аб мове навучання сваiх дзяцей i вызваляць iх ад вывучання беларускай мовы.

У БССР існавала разгалінаваная сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Былі адчынены новыя ВНУ, якія давалі падрыхтоўку пераважна па тэхнічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У спiс вышэйпералiчаных ВНУ таксама уходзiць наш унiверсiтэт, але тады ён называўся Мінскі радыётэхнічны інстытут. Існавалі таксама ВНУ педагагічнага, медыцынскага і іншых профіляў. Колькасць ВНУ ў Беларусі павялічылася з 24 у 1946 г. да 33 у 1985 г., а студэнтаў — адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.

Павышэнне узроўня адукацыi не магло не спрыяць дасягненням у вобласцi навукi, якая пасля аднаулення народнай гаспадаркi зрабiла значныя крокі ў сваім развіцці. Вядучая роля тут належала Акадэміі навук БССР. Шэраг інстытутаў акадэміі распрацоўвалі самыя новыя перспектыўныя накірункі навукі ў асобных галінах фізікі, хіміі, матэматыкі. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзяленні былі створаны ў абласных гарадах Беларусі, пабудаваны спецыяльныя навуковыя гарадкі для інстытутаў ядзернай энергетыкі, анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, інстытута земляробства. Адначасова ўмацоўвалася галіновая навука і навуковая база ВНУ, вучоныя якіх актыўна распрацоўвалі важныя тэарэтычныя і прыкладныя праблемы. З мэтай інтэграцыі навукі з вытворчасцю ў рэспубліцы былі створаны навукова-вытворчыя аб'яднанні. Увага да навукі прыносіла свае вынікі. Дасягненні беларускіх навукоўцаў на шэрагу напрамкаў атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжою. Дасягненнi беларускай навукi выкарыстоўвалiся пры асваеннi касмiчнай прасторы. Шэраг беларускіх навукоўцаў былі ўшанаваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы.

Вынiкi: Уладай Беларусі ў перыяд 40-80 гг быў зроблены вялікі ўклад у развіццё адукацыі і ліквідацыю неадукаванасці сярод насельніцтва. Аднак перыяд дадзенага развіцця ішоў не так гладка, як гэта меркавала сама ўлада. За першыя пяць пасляваенных гадоў уладай БССР былi прыняты меры па паляпшэнню і павышэнню ўзроўня адукацыі ў краіне, а менавiта: адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнай школы, а ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль падвоілася, палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, што ў далейшым прывяло практычна да завяршэння пераходу на ўсеагульнае навучанне, пашырэнне сярэдняй адукацыi. Далейшае развіццё агульнаадукацыйнай школы разглядалася як неабходная перадумова паслядоўнага ўздыму ўсёй навукі і культуры.

Аднак, мэта школьных рэформаў 1958-1964 гг.,сэнс якой быў у наблiжэннi школы да патрэб вытворчасцi, не апраўдала сябе. Выпускнiкi школ не iшлi працаваць у вытворчасць, а iмкнулiся працягваць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах. Такiм чынам, жаданне павысіць узровень кваліфікаваных работнікаў у вытворчасцi наадварот прывяло да недахопу працоўнай сілы.

Можна адзначыць шэраг асаблівасцей, аказаўшых уплыў на далейшае развіццё рэспублікі i даказаўшых ўзаемасувязь паміж навукай і адукацыяй. Гэта перш за ўсё павышэнне ўзроўня адукацыі, што дало велізарны шанец ступіць наперад у галіне навукі, яе дасягненнях і адкрыццях сярод паспяховых краін свету. Менавiта гэтыя адкрыццi у будучым вызначылi асноўныя рысы эканомікі нашай краiны. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага комплексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця прамысловасці ў заходніх абласцях Беларусі, паскорылі працэс фарміравання рабочага класу, прыток кадраў спецыялістаў з іншых рэгіёнаў краіны і адток насельніцтва з беларускай вёскі.

Беларуская літаратура i яе ўплыў на духоўнае жыццё грамадства.

У пасляваенныя годы аўтарытэт кiраўнiка савецкай дзяржавы Сталина дасягнуў свайго апагея. З аднаго боку, назiралiся выразныя прыкметы культу асобы Сталiна, з другога – iмкненне часткi грамадства да перамен, якія знайшлі сваю падтрымку ў асобах пісьменнікаў і пісьмовых выданнях. У рамках барацьбы з касмапалiтызмам i «беларускiм нацыяналiзмам» была праведзена кампанiя супраць часопiсаў «Беларусь», «Полымя». Нездавальняючым быў прызнаны рэпертуар драматычных тэатраў Беларусi. Пачалося разгортванне рэпрэсiй, якое часта выкарыстоўвалася ў адносінах да пісьменнікам.

Для кантролю над культурным жыццём Беларусі на пачатку 1947 г. у ЦК КП(б)Б быў утвораны аддзел культуры. Літаратура вытрымлiвала ідэалагічны націск, маглі выходзіць толькі творы, якія не пярэчылі камандна-бюракратычнай таталітарнай сістэме, якая склалася ў гэты час. У 1946 г. першым з беларускіх пісьменнікаў Сталінскай прэміі быў удастоены А. Куляшоў за паэму «Сцяг брыгады». Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады грамадска-палітычнае і культурнае жыццё праходзіла ў надта складаных, супярэчлівых умовах. Пад партыйным кантролем знаходзілася жыццё народа, яго думкі і погляды. Таму, гiсторыя развiцця літаратуры і мастацтва мела складаны лёс.

Абнаўленчыя працэсы ў савецкім грамадстве сярэдзіны 50-х гг. садзейнічалі ажыўленню беларускай літаратуры. Вярнуліся да творчасці былыя вязні сталінскіх лагераў С. Грахоўскі, А. Звонак, Я. Пушча, Я. Скрыган і інш. Працягвалі плённую працу пісьменнікі і паэты, імёны якіх асабліва загучалі ў пасляваенныя гады. У асяроддзі літаратараў пачало фарміравацца новае бачанне праблем савецкага грамадства і месца пісьменніка ў ім. Лаўрэатамі саюзных (Ленінскіх) сталі П. Броўка (зборнік паэзіі "А дні ідуць..."), I. Мележ (трылогія "Палеская хроніка"), М. Танк (зборнік вершаў "Нарачанскія сосны").

Шырока вядомай у СССР і за яго межамі стала творчасць В. Быкава. Яго аповесць "Трэцяя ракета" (1962) была ўшанавана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываецца ў творах пісьменніка праз трагічны лёс асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцыйным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.

Адметнай з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звярнуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гістарычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 40-х гг. На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй.

На працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў беларускай прозы і паэзіі годна далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў, Я. Янішчыц і іншыя. Многія з іх заявілі аб сабе не толькі як літаратары, але як і грамадскія дзеячы, людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі ў змаганні за нацыянальную культуру і дэмакратычныя перамены ў грамадстве. Іх уплыў на нацыянальна-культурнае развіццё краіны мог быць большы, калі б не русіфікатарская палітыка. У сярэдзіне 80-х гг. наклад беларускамоўных кніжных выданняў быў амаль у 10 разоў меншы, чым рускамоўных. Штучна стваралася незапатрабаванасць беларускамоўнай творчасці, што ператварылася ў адну з пагроз нацыянальнага развiцця.

Вынiкi: Развіццё беларускай літаратуры у перыяд 40-80 гг мела вельмі складаны шлях. Але яна заусёды ўплывала на духоўнае жыццё грамадства. Незалежна ад многiх абствiнаў, пiсьменнiкi заўсёды імкнуўся паказаць i данесцi да людзей тое, што людзi самi шукалi ў сваiм жыцці: праўду. Беларуская лiтаратура заўсёды змагалася за сваю самастойнасць, за просты народ i адлюстроўвала ў творах лёс беларускага народа, якi амаль не страцiў сваю самастойнасць за конд русіфікатарскай палітыкi.

Многія з пісьменнiкаў заявілі аб сабе не толькі як літаратары, але як і грамадскія дзеячы, людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі ў змаганні за нацыянальную культуру і дэмакратычныя перамены ў грамадстве.

Такiм чынам, развiццё лiтаратуры ў гэты перыяд не стаяла на месцы. Нават рэпрэсii са стараны улады не змаглi знiшчыць уплыў лiтаратуры на духоўнае жыццё насельнiцтва. Гэты жанр заўсёды будзе запатрабаваным, калi ён адпаведуе маральным патрабаванням грамадства. Таму творы на ваенную тэматыку менавіта так ўспрымаліся чытачамі. Грамадства яшчэ жыло ўспамінамі аб вайне, горыччу страт і пачуццём спагады да сваёй нацыі.

Тэатр, музыка, мастацтва.

Як i ў лiтаратуры, вядучай тэмай тэатральнага і кінамастацтва стала Вялікая Айчынная вайна. Творчымі дасягненнямі беларускіх тэатраў былі пастаноўкі п’ес «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, «Трыбунал» А. Макаёнка, «Апошні шанц» В. Быкава, «Радавыя» А. Дударава. На тэатральных сцэнах быў створаны маштабны і унікальны сцэнічны летапіс подзвігу беларускага народа ў час вайны.

Не меншую вядомасць набылі беларускія мастацкія кінастужкі на ваенную тэму: «Альпійская балада» (рэж. Б. Сцяпанаў), «Вазьму твой боль» (рэж. М. Пташук), «Вясельная ноч» (рэж. А. Карпаў), «Я родам з дзяцінства» (рэж. В. Тураў) і інш.

На тэатральных падмостках ажыццяўлялася паспяховае сцэнічнае ўвасабленне нацыянальнай і замежнай класікі. Важнай падзеяй стала экранізацыя В. Туравым рамана-эпапеі І. Мележа «Людзі на балоце». Значны ўклад зрабіла кінастудыя «Беларусьфільм» у экранізацыю рускай літаратурнай класікі і стварэнне дзіцячых фільмаў-казак. Штогод кінастудыя выпускала на экраны да 70 мастацкіх, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.

Музычнае мастацтва. Тэма вайны займала важнае месца і ў музычным мастацтве. Яна аб’ядноўвала творы беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Г. Вагнера, У. Алоўнікава. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР, музыку да якога напісаў Н. Сакалоўскі, а словы — М. Клімковіч.

У 1960—1980-я гг. пашырылася тэматыка беларускай музыкі. Разам з нацыянальнымі матывамі з’явіліся тэмы і сюжэты з гісторыі іншых народаў, напрыклад, опера «Джардана Бруна» С. Картэса, балеты «Тыль Уленшпігель», «Маленькі прынц» Я. Глебава і інш. У беларускай музыцы раскрыліся творчыя здольнасці кампазітараў А. Багатырова, Дз. Смольскага, А. Мдывані.

Пэўнае развіццё атрымала і эстрадная музыка. За межамі рэспублікі набылі вядомасць песні кампазітараў І. Лучанка і Э. Ханка. Папулярызацыі беларускай музыкі ў іншых рэгіёнах Саюза садзейнічала творчасць вакальна-інструментальных ансамбляў «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна, «Верасы» пад кіраўніцтвам В. Раінчыка, «Сябры» пад кіраўніцтвам А. Ярмоленкі.

Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У архітэктуры Беларусі канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. наглядалася выразнае імкненне ўвекавечыць перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму невыпадковым стала звяртанне да спадчыны эпохі класіцызму з яе веліччу і трыумфальнасцю, з пабудовамі, аздобленымі багатым дэкорам і скульптурай. У адзіным стылі вытрымана кампазіцыя Ленінскага праспекта ў Мінску (цяпер праспект Незалежнасці). Бясспрэчным дасягненнем беларускіх архітэктараў стаў ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску. Найбольш велічныя пабудовы стварылі архітэктары А. Воінаў, У. Кароль, М. Паруснікаў.

Нечуванага росквіту ў 1960—1970-я гг. дасягнула манументальнае мастацтва Беларусі. Стварэнне мемарыялаў, прысвечаных подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, падтрымлівалася на дзяржаўным узроўні. Менавіта ў гэты перыяд былі ўзведзены велічныя і маштабныя мемарыяльныя комплексы, якія і цяпер карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Найбольш значныя з іх — «Хатынь», «Курган Славы Савецкай Арміі», «Брэсцкая крэпасць-герой». У стварэнні манументаў удзельнічалі лепшыя скульптары Беларусі: З. Азгур, А. Бембель, С. Селіханаў, А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі і інш.

З сярэдзіны 1950-х гг. адбылася стылёвая пераарыентацыя беларускага жывапісу. Мастакі паступова адмовіліся ад пафасу і апісальнасці, для іх твораў сталі характэрнымі лаканічнасць і прастата. Беларускія мастакі распрацавалі своеасаблівы стыль, які нагадваў манументальны жывапіс. У рэчышчы такога стылю выкананы работы М. Савіцкага. Некаторыя аўтары звярталіся да падзей больш далёкага гістарычнага мінулага, іншых цікавілі тэмы і матывы сучаснага ім жыцця. Найвышэйшыя дасягненні беларускага мастацтва 1950-х — сярэдзіны 1980-х гг. звязаны з творамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне.

Вынiкi: як i лiтаратура, тэатр, музыка, мастацтва атрымалі сваё прызнанне. Пры чым развіццё ў дадзеных галінах ішло нашмат прагрэсіўней, чым у літаратуры. Да адной з прычын можна аднесці ўзровень неадукаванасці на пачатак дадзенага перыяду. Да другой з прычын можна зноў жа аднесці тое, што народ яшчэ перажываў страты i боль.

Агульны вынiк: У перыяд 40-80 гг Беларусь зведала значныя змены. За гады вайны была амаль цалкам знішчана матэрыяльна-тэхнічная база навукі і культуры рэспублікі.

Дзякуючы незламляемай волі нашага народа, патрыятызму, былі зроблены аднаўленчыя працы ў розных сферах, што з'явілася абставiнай заявіць аб дасягненнях нашай краіны на сусветным узроўні.

Гэтаму спрыялi непарыўныя паміж сабой факты:

літаратура - грамадства (уплыў літаратуры на грамадства),

павышэнне ўзроўню адукацыі - дасягненні ў галіне навукі,

дасягненні ў галіне навукі -

грамадства - тэатр, музыка, искуство.

Менавіта таму развіццё ва ўсіх пералічаных галінах адбывалася досыць інтэнсіўнымі тэмпамі. Гэта можа паслужыць прыкладам нават на сённяшні дзень для станаўлення маларазвітых дзяржаў. Так як БССР прыйшлося "будаваць" краіну з нуля.

11