Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вариант -19.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
30.49 Кб
Скачать
  1. Уплыў паўстання 1863-1864 гадоў на правядзенне рэформ.

Паўстанне 1863-1864 гг. па сваіх мэтах было спробай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі, накіраванай на звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне нацыянальнай і сацыяльнай роўнасці. Аднак, абмежаваная праграма паўстання выключыла з удзелу ў ім шырокія масы сялянства.

Каб адцягнуцьсялян ад паўстання, царызм вымушаны быў пайсці на ўступкі і змяніць некаторыя ўмовы рэформы ў заходніх губернях:

  1. У Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губерняў і шнфляцянцкіх паветах Віцебскай губерні назначалася паверка павіннасцей, прызначаных сялянам па ўстаўных граматах.

  2. Былі заменены валасныя старшыні. У кожным павеце ствараліся паверачныя камісіі для праверкі грашовых павіннасцей і складання выкупных актаў. Яна складаліся з трох чалавек: прадстаўнікоў МУС, Міністэрства фінансаў і міравога пасрэдніка.

Не распаўсюджваўся ўказ 1 на Магілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай губерні таму, што ўрад баяўся выклікаць у сялян суседніх рускіх губерняў імкненне пазбавіцца часоваабавязанага стану. І таму, што землеўладанне памешчыкаў-католікаў было тут больш слабым.

  1. М. Мураўёў 14 жніўня 1863 г. выдаў цыркуляр, па якім паверачныя камісіі атрымалі магчымасць разглядаць скаргі сялян на няправільнае састаўленне ўстаўных грамат. Камісіям давалася права выпраўляць усе заўважаныя недакладнасці і выдзяляць сялянам землі ў адпаведнасці з ”мясцовым палажэннем”:

Паняцце сям’і ўдакладнялася: жанатыя дзеці складалі асобую сям’ю і адпаведна гэтаму атрымоўвалі асобны ўчастак. У выніку землеўладанне сялян павялічылася ў Віленскай губерні на 16%, Віцебскай – 17%, Гродзенскай – 12%, Мінскай – на 41%. За сялянамі замацоўвыалася права карыстацца сервітутамі, пашамі, сенажацямі, лясамі.

  1. Душавыя надзелы пасля1863 г. у пяці заходніх губернях былі большыя, а плацяжы - меншыя.

  2. Надзвычайнае значэнне для сялян Беларусі мелі сервітуты. У выніку рэформы сялянам было забаронена карыстацца лесам, сенакосам, выпасам. Але Мураўёў пад націскам паўстання выдаў цыркуляр, у якім памешчыцкім сялянам дазвалялася карыстацца выпасамі ў панскіх лясах. Сяляне маглі пасвіць сваю жывёлу там, дзе яны пасвілі яе пры прыгонным праве, калі за карыстанне гэтымі выпасамі яны не адбывалі асобнай павіннасці.

  3. Рэвалюцыйныя падзеі 1863 г. знайшлі водгук у арандатараў казённых фальваркаў і іх сялян. Гэта прымусіла ўрад пайсці на правядзенне аграрных пераўтварэнняў у дзяржаўнай вёсцы. У 1864 г. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей пачало новую праверачную люстрацыю казённых маёнткаў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. Люстрацыйныя камісіі павінны былі ўдакладніць памеры сялянскіх надзелаў і вызначыць за іх аброкі, За аснову былі ўзяты надзелы і выкупныя плацяжы прыватнаўласніцкіх сялян, якія знаходзіліся побач з маёнткамі. Меркавалася, што становішча дзяржаўных сялян пры пераводзе іх на выкуп будзе такім жа, як і памешчыцкіх.

  4. 25 ліпеня 1864 г. урад выдаў указ аб пазямельным уладкаванні вольных сялян. Тыя, хто быў паселены на панскіх землях заходніх губерняў, былі прылічаны да сялянскага саслоўя, а хто быў абеззямелены памешчыкамі пасля 20 лістапада 1857 г., надзяліліся зямлёй з правам выкупу. Але становішча іх заставалася складаным.

  5. Вызваленне прыватнаўласніцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці і перавод іх у разрад уласнікаў паставілі на чаргу пытанне аб пазямельным уладкаванні астатніх груп сельскага насельніцтва. Калі дзяржаўныя сяляне і вольныя людзі больш упарта і паслядоўна змагаліся за зямлю, то і ўрад вымушаны быў пайсці на задавальненне іх патрабаванняў.

Паўстанне 1863 г. , высокія, непасільныя для сялянства выкупу, боязь узмацнення на іх глебе сялянскіх хваляванняў прымусілі царскі ўрад на большай частцы тэрыторыі Беларусі пайсці на скарачэнне выкупных плацяжоў у больш шырокіх, чым першапачаткова планавалася, маштабах. Гадавая велічыня гэтых плацяжоў на дзесяціну надзельнай зямлі нпа выкупных актах у параўнанні з вызначанымі ва ўстаўных грамаіах была зменшана павятовымі праверачнымі камісіямі ў Мінскай губерні ў сярэднім на 1 руб. 50 кап. (75,4%), у Гродзенскай – на 1 руб. 48 кап. (68,8%), у Віленскай – на 1 руб. 37 кап. (64,9%), а таксама ў Магілёўскай – на 28 кап. (23,8%).

У выніку ажыцяўлення адзначаных мерапрыемстваў умовы правядзення рэформы ў Беларусі сталі больш спрыяльнымі для сялян. Аднак яна па-ранейшаму насіла грабежніцкі характар. Далёка не ўсе адрэзкі былі вернуты сялянству. У Гродзенскай губерні колькасць надзельнай зямлі па выкупных актах адносна абавязковых інвентароў панскіх маёнткаў скарацілася на 67,7 тыс. дзесяцін (8,8%). У Магілёўскай губерні землеўладанне сялян, паводле выкупу, у параўнанні з памерамі іх землекарыстання напярэдадні адмены прыгону зменшылася на 39,9 тыс. дзесяцін (4,9%). Пераважная большасць абеззямельных атрымала па 3 дзесяціны на двор. Такі надзел быў зусім недастатковы для вядзення гаспадаркі і забеспячэнння сялянскай сям’і. Мізэрныя надзелы толькі прымацоўвалі сялян да панскіх маёнткаў, забяспечваючы іх таннымі рабочымі рукамі. Многія памшчыкі адіаўляліся надзяляць абеззямеленых сялян зямлёй. Частку былых прыгонных пазбавілі надзелу. Землеўласнікі захавалі за сабой лепшыя ворныя ўгоддзі, сенажаці, амаль увесь лес. Праверачныя камісіі ў выкупных актах агаворвалі права сельскай грамады на карыстанне сервітутамі і агульнымі пашамі няпоўна, недакладна, што памешчыкі выкарыстоўвалі для розных злоўжыванняў.

Нягледзячы на значнае зніжэнне памераў выкупу, сялянства намнога пераплаціла за яго ў сувязі са спагнаннем высокіх працэнтаў па выкупной пазыцы.