Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1 курс 1 семестр 21 вариант.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
144.9 Кб
Скачать

Заключэнне

Буржуазныя рэформы, і ў першую чаргу адмена прыгоннага права, прывялі да паступовай перабудовы эканомікі Беларусі на новых, капіталістычных пачатках, значна паскорылі яе гаспадарчае развіццё. Сацыяльная структура насельніцтва набыла рысы, уласцівыя буржуазнаму грамадству.

Развіццё капіталізму ў Беларусі выклікала змены ў сацыяльным складзе насельніцтва. Адбываўся паступовы пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі. Сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя асаблівасці Беларусі накладвалі на гэты працэс свой адбітак.

Гандлёвапрамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных рандляроў. Развіццё прамысловасці і транспарту садзейнічала далейшаму росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Найбуйнейшымі фабрычна-завадскімі цэнтрамі да 1913г. сталі Мінск, Віцебск, Гродна, Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца, Орша. Аднак у цэлым па Беларусі і ў гэты час было характэрна пераважнае размяшчэнне прамысловасці ў сельскай мясцовасці – бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі абазначанага перыяду характарызуецца развіццём капіталізму ў эканоміцы, фарміраваннем элементаў імперыялізму ў прамысловасці, паступовымі змяненнямі ў сацыяльнай структуры грамадства. Аднак беларускія губерні ў цэлым заставаліся сельскагаспадарчым рэгіёнам, а ў галіновай структуры прамысловасці паранейшаму вядучымі былі апрацоўка мясцовай сыравіны, харчовая і лёгкая прамысловасць.

Спісак літаратуры

1. Гісторыя Беларусі з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам. -Мн., 2001.

  1. Гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік 2006.

  2. Кіштымаў А. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства пад уплывам развіцця прамысловасці, транспарту, гандлю // Гісторыя Беларусі. Т.IV: Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Мн., 2005, с. 211.

  3. Эканамічная гісторыя Беларусі. -Мн., 1999.

  4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т., Мн., 1991-2001

24

Соседние файлы в предмете История Беларуси