Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Правленный Полный Практикум по физ географии.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
02.05.2019
Размер:
2.04 Mб
Скачать

Тэст “ глебы I зямельныя рэсурсы”

Форма А

1. Якія тыпы глеб найбольш пашыраны ў Беларусі:

а) бурыя лясныя;

в) дзярнова-падзолістыя забалочаныя;

б) дзярнова-падзолістыя аўтаморфныя;

г) тарфяна-балотныя.

2. Самымі ўрадлівымі глебамі з’яўляюцца:

а) бурыя лясны;

в) поймавыя (алювіяльныя);

б) дзярнова-карбанатныя;

г) тарфяна-болотныя.

3. Няправільнай з’яўляецца характарыстыка ўласцівасцей дзярнова-падзолістых глеб:

а) у профілі выдзяляюцца гумусавы, пазолісты і ілювіяльны гарызонты;

в) мае кіслае асяроддзе глебавы раствор;

б) утрыманне гумусу ў гумусавым гарызонце 3-5%;

г) адрозніваюца нізкім плодароддзем.

4. Дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы:

а) найбольш шырока распаўсюджаны ў Паазер’і і ў Палессі;

в) адносяцца да аўтаморфных;

б) фарміруюцца ў западзінах, лагчынах;

г)характаразуюцца нізкай урадлівасцю.

5. Якая плошча асушаных зямель у Беларусі (у млн. га):

а) 4,0;

в) 3,4;

б) 2,5;

г) 1,2.

6. У структуры зямельнага фонду дамінуюць землі, якія заняты пад:

а) сельскагаспадарчымі ўгоддзямі;

в) балотамі;

б) лясамі;

г) дарогамі, трубаправодамі, населенымі пунктамі.

7. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі ў Беларусі займаюць:

а) 60%;

в) 44%;

б) 30%;

г) 35%.

Форма б

1. Бурыя лясныя глебы фарміруюцца пад ..., а падзолістыя – пад ... (шырокалісталістымі лясамі, пад хваёвымі)

2. Чалавекам створаны ў выніку гаспадарання ... тыпы глеб.

Тэст “раслінны I жывёльны свет”

Форма А

1. Да якіх геаграфічных элементаў флоры (арктычны, барэальны, сярэднееўрапейскі, стэпавы) адносяцца наступныя віды раслін:

а) бяроза карлікавая,

е) піхта белая,

б) бабок трохлісты

ж) воўчае лыка,

в) плюшч еўрапейскі,

з) дуброўка серабрыстая,

г) марошка,

і) клён татарскі

д) дуб скальны,

2. Якія з пералічаных відаў з’яўляюцца інтрадукаванымі:

а) акацыя белая,

е) клён цукровы,

б) акацыя жоўтая,

ж) клён ясенелістны,

в) сасна Ваймутава,

з) дуб чырвоны,

г) сасна чорная,

і) снежная ягада,

д) бяроза пушыстая,

к) воўчае лыка,

л) рэдадэндрон жоўты.

3. Якія з пералічаных відаў раслін занесены ў Чыроную кнігу Рэспублікі Беларусь:

а) піхта белая

з) вольха чорная,

б) гарлачых белы,

і) таполя белая,

в) кадзіла сармацкае,

к) цімафееўка лугавая,

г) духмяны каласок,

л) канюшына горная,

д) бружмель, крынічнік лекавы,

м) лілея кучаравая,

е) дуб скальны,

н) палушнік азёрны.

ж) сон лугавы,

4. Якую плошчу займаюць лясы ў Беларусі?

а) 45%;

в) 37,8%;

б) 51%;

г) 22,6%.

5. Назавіце тры фармацыі леса, якія займаюць найбольшыя плошчы:

а) дубовая;

д) пушыстабярозавая;

б) сасновая;

е) шэраальховая;

в) барадаўчатабярозавая;

ж) грабавая.

г) чорнаальховая;

6. Які тып лугоў дамінуе ў Беларусі?

а) сухадольныя;

б) нізінныя;

в) поймавыя.

7. Якое сцвярджэнне правільнае:

а) яловыя лясы распаўсюджаны на поўдні Беларусі;

в) на поўдні Беларусі расце бук лясны;

б) піхта белая расце ў Паазер’і;

г) граб расце на поўначы Беларусі.

8. Якая колькасць пазваночных жывёл распаўсюджана ў Беларусі:

а) 520;

в) 455;

б) 350;

г) 632.

9. Да якіх прыродных зон (тайгі, шырокалістых лесоў, лесастэпаў і стэпаў) адносяцца наступныя віды жывёл:

а) заяц-русак;

ж) казуля;

б) лось;

з) трохпалцы дзяцел;

в) глушэц;

і) тхор;

г) лясная соня;

к) дрозд-рабіннік;

д) касматаногі сыч;

л) хамяк;

е) пеўчы дрозд;

м) прасянка.