
- •Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва для малодшых школьнікаў. Выцінанка
- •Уводзіны
- •І. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва для малодшых школьнікаў. Выцінанка
- •Гістарычны шлях выцінанкі
- •1.2 Выкарыстанне выцінанкі ў побыце
- •1.3. Разнавіднасць выцінанкі
- •1.4. Неабходныя матэрыялы і інструменты
- •1.5. Методыка выкладання
- •І і. Практычная работа з паперай у пачатковай школе
- •2.1. Выцінанка ў першым класе
- •2.2. Выцінанка ў другім класе
- •2.3. Выцінанка ў трэцім класе
- •2.4. Выцінанка ў чацвёртым класе
- •2.5. Міжпрадметныя сувязі
- •2.6. Стварэнне гуртка „ Правільныя узоры”
- •Заключэнне
1.3. Разнавіднасць выцінанкі
Наяўныя ўзоры выцінанак паводле кампазіцыі можна раздзяліць на тры асноўныя групы. Першую складаюць вырабы, якія ўмоўна можна назваць разеткавымі (цэнтрычнымі, замкнёнымі). Квадратны аркуш паперы складваюць у 4, 8, 16 разоў такім чынам, што восі сіметрыі скрыжоўваюцца ў яго цэнтры. Складзены аркуш утварае выцягнуты трохвугольнік, па баках якога нажніцамі наразаюць нескладаныя адвольныя фігуры: паўкругі, зубцы і інш. Разгорнуты выраб утварае закампанаваную ў квадрат, шматвугольнік ці круг ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра ( мал.1).
Такім спосабам выразалі кветкі на сцены, сурвэткі на мэблю, а сёння—сняжынкі, якімі ўпрыгожваюць вокны пад Новы год.
Другую групу выцінанак вызначае кампазіцыя, якую можна назваць сіметрычнай (люстэркавай). Аркуш паперы складваецца папалам, утвараючы вертыкальную вось сіметрыі. Выразаны малюнак люстэркава паўтараецца ўправа і ўлева ( мал. 2). Такая кампазіцыя дыктуе і характар узору, які мае ярка выяўленую вертыкальнасць. На яе аснове будаваліся пашыраныя калісьці, глыбока традыцыйныя матывы ў выглядзе дрэва жыцця, букетаў кветак і інш., вядомыя ў ткацтве, вышыўцы, роспісе.
6
Трэцюю кампазіцыйную разнавіднасць складаюць выцінанкі рапортнага тыпу. Стужку паперы складвалі гармонікам, выразаны ўзор з многімі вертыкальнымі восямі сіметрыі шматразова паўтараўся па гарызанталі. Так выразаліся фіранкі, падзоры на паліцы, аздобы на рамкі і інш. ( мал. 3). Аконныя фіранкі, якія часам дасягалі метровай даўжыні і паўметровай шырыні, пры вырэзванні дадаткова складваліся ў самых розных напрамках, у адпаведнасці з задуманым узорам. Яго асноўная кампазіцыя—зубцы па ніжнім краі, буйныя матывы па гарызанталі—стваралася складваннем аркуша ў гармонік. Затым яго разгортвалі і кожны атрыманы ўчастак зноў складвалі ў розных напрамках ( да 20 разоў) для выразання дадатковых дробных матываў—ланцужкоў з ромбікаў, трохкутнікаў, стрэлак і інш.
Матывы дэкору выцінанак надзвычай разнастайныя. Ёсць тут яўныя запазычанкі і перапрацоўка тых, што даўно вядомыя ў іншых відах народнага мастацтва, нямала перанятага з гарадскога побыту і прамысловых вырабаў, а яшчэ больш—уласная адвольная творчасць. У асноўным перавага аддаецца геаметрычным матывам. Справа тут не толькі ў прастаце выканання, але і ў яўнай еднасці іх з традыцыйнымі геаметрычнымі матывамі ткацтва, вышыўкі, разбярства. Зубчыкі, радкі ромбаў, крыжыкі, шматпраменныя разеткі—подых іх старажытнай сімвалічнай ролі, звязанай з даўнімі веснавымі звычаямі.
1.4. Неабходныя матэрыялы і інструменты
Даступнасць матэрыялу, лёгкасць яго апрацоўкі, прастата інструментарыя робяць выціканкі вельмі прывабным відам мастацкай творчасці для школьнікаў, гурткоўцаў, нават дзяцей дашкольнага ўзросту. Тут не трэба ні значных фізічных сіл, як у разьбе па дрэве, ні складанага абсталявання, як у ганчарстве ці ткацтве. Толькі папера, нажніцы і – фантазія.
Папера для выцінанак павіна быць як мага бальш тонкая. Чым яна танчэйшая, тым больш складаны і адмысловы ўзор можна выразаць і тым менш фізічных намаганняў запатрабуюць нажніцы. Адыходы вельмі тонкай папяроснай паперы не трэба выкідаць – з яе, прыклаўшы расчосачку ці грабеньчык, можна зрабіць цудоўны музычны інструмент.
Лёгка выразаць на кальцы. Можна карыстацца і газетнай паперай. Каб выцінанка мела эстэтычны выгляд, трэба пасля заканчэння работы разгладзіць гарачым прасам усе перагібы. Найцяжэй дзецям будзе выстрыгаць на паперы чарцёжнай, для малявання альбо мелаванай, а вось мастакі любяць такую паперу і выразаць на ёй лязом ці скальпелем. Для масавых заняткаў па авалоданні майстэрствам падыдзе стандартная папера для машынапісу. Нескладаныя выцінанкі можна выразаць з каляровай паперы з набораў для ручной працы, а таксама чорных канвертаў для ўпакоўкі фотапаперы.
На першы погляд уся папера белая. Але калі прыгледзецца да яе, то кожны гатунак мае сваё адценне. Калі навучыць дзяцей прыглядацца да адценняў
7
белага колеру, то неўзабаве, яны прывучацца ўспрымаць каляровыя адценні ў навакольным асяроддзі.
Галоўны інструмент—звычайныя нажніцы. Яны павінны быць вострымі і працаваць лягчэй, і ўзор атрымаецца тонкі і дакладны.