Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выцінанка. Творчая работа 2010V2.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
192.51 Кб
Скачать

Аддзел адукацыі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі „Вайнілаўская базавая агульнаадукацыйная школа”

Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва для малодшых школьнікаў. Выцінанка

Шамрук Таццяна

Аляксандраўна,

настаўніца пачатковых

класаў

2010

Змест

Уводзіны 3

І. Дэкаратыўна − прыкладное мастацтва для малодшых школьнікаў.

Выцінанка

    1. Гістарычны шлях выцінанкі 5

    2. Выкарыстанне выцінанкі ў побыце 6

    3. Разнавіднасць выцінанкі 6

    4. Неабходныя матэрыялы і інструменты 7

    5. Методыка выкладання 8

ІІ. Практычная работа з паперай у пачатковай школе

2.1.Выцінанка ў першым класе 11

2.2.Выцінанка ў другім класе 11

2.3.Выцінанка ў трэцім класе 12

2.4.Выцінанка ў чацвёртым класе 13

2.5.Міжпрадметныя сувязі 13

2.6. Стварэнне гуртка „Правільныя ўзоры” 14

Заключэнне 17

Спіс літаратуры 18

Дадатак

Уводзіны

Выцінанкі – натхненне душы.

Узмах нажніц над танюткай паперай—

Нашы пальчыкі рэжуць узор

І шчыруюць з любоўю і верай.

Крэпнуць ручкі ў працы хутчэй,

Лоўка тонкі ўзор выстрыгаюць

І расказваюць мне і табе,

Што цудоўную спадчыну маюць…

Наталля Гамаюнава

Кожны народ мае сваю самабытную культуру са шматвяковымі традыцыямі. Яна цесна звязана з умовамі пражывання і працоўнымі заняткамі чалавека, з прыродай, якая яго акружае. Зямля Беларусі – узгорыстая раўніна, край шматлікіх азёр, лясоў, паўнаводных спакойных рэчак, край паэтычных павер’яў, паданняў і песень. Здаўна сяліліся тут земляробы і жывёлаводы. Акрамя асноўных заняткаў, яны займаліся стварэннем прадметаў хатняга ўжытку. Свет вобразаў мастацка- прыкладной творчасці беларусаў, напоўнены асаблівай паэтычнасцю і напеўнасцю, выклікае лірычнае і светлае пачуцці. Свае ідэалы, веру ў дабрыню, высокае майстэрства пранесла народнае беларускае мастацтва праз увесь складаны гістарычны лёс.

Сучаснае нацыянальна − культурнае адраджэнне выклікала абуджэнне шырокай цікавасці да народнай мастацкай спадчыны. Асабліва плённым і перспектыўным з’яўляецца далучэнне да яе дзяцей, пры гэтым як мага раней, калі іх свядомасць яшчэ дазваляе засвоіць любімыя ідэі.

Шмат часу дзіця праводзіць ў школе. Там яно абавязкова сутыкаецца з неабходнасцю карыстацца разнастайнымі вучэбнымі матэрыяламі, дапаможнікамі, нагляднасцю, знаёміцца з мастацкімі творамі, удзельнічае ў святах,ранішніках, наведвае гурткі і г. д. Гэтыя віды дзейнасці садзейнічаюць развіццю дзіцячага ўяўлення і творчасці.

Такім чынам, нашы дзеці абавязаны стаць пераемнікамі традыцый. Толькі з’яўляючыся носьбітамі традыцыйнай культуры, яны здольны стаць актыўнымі стваральнікамі сучаснай культуры. Скіраваць магутную энергію пазнання ў творчасць павінны дарослыя.

У гісторыі Беларусі ёсць практычна забытыя віды народнай творчасці, якія ў свой час перажылі яркі, але кароткі росквіт, а потым па розных прычынах аказаліся забытымі.

Размова пойдзе аб чароўным, пяшчотным і загадкавым паняцці „выцінанка”. Гэта ажурны ўзор, выразаны з паперы.

Над тэмай „Дэкаратыўна – прыкладное мастацтва для малодшых

школьнікаў. Выцінанка” я працую не адзін год. У гэтай працы абагульняецца

3

вопыт маёй работы па распрацоўцы аднаго з магчымых шляхоў да адраджэння выцінанкі.

Чаму гэты мала вядомы від народнай творчасці? Выцінанка як дзейнасць утрымлівае шмат магчымасцей для рэалізацыі выхаваўчых і навучальных задач. Сёння, гэты амаль страчаны народны промысел, мае шанс адрадзіцца праз школу. Выцінанка, бадай, самае даступнае рамяство, якое не патрабуе ні дэфіцытных матэрыялаў, ні складанага абсталявання. Выцінанцы лёгка навучыць дзяцей у садку, пачатковай школе. „Папера, нажніцы, дзіцячая фантазія – вось і ўсё, што трэба, каб засвоіць сакрэты выразання,” – М.П.Жабінская. Упэўнена, што практычныя заняткі па выцінанцы спрыяюць выхаванню працалюбства, развіццю дробнай маторыкі пальцаў рук, рухальных навыкаў і асабліва развіццю псіхічных працэсаў.

У працэсе напісання працы „Дэкаратыўна – прыкладное мастацтва для малодшых школьнікаў. Выцінанка” я паставіла перад сабой наступныя задачы:

  1. Вывучыць і абагуліць метадычную літаратуру па дадзенай тэме.

  2. Прывесці ў сістэму назапашаны матэрыял.

  3. Падабраць цікавыя віды работ па адраджэнню выцінанкі.

Аб’ектам дадзенага вопыта з’яўляецца „Дэкаратыўна – прыкладное мастацтва малодшых школьнікаў. Выцінанка”

Пры гэтым прадметам даследвання з’яўляецца разглядванне асобных пытанняў, сфармуляваных ў задачах.

Каштоўнасць выцінанак для сучаснай педагогікі ў тым, што выразаць ўзор пэўнага характару зможа і тое дзіця, якое не ўмее ці не хоча маляваць. Ствараючы выраб, вучань непасрэдна працуе толькі з яго часткай. Ён вымушаны ўтрымліваць канчатковы вобраз у свядомасці і маніпуліраваць ім. Адсутнасць шаблоннасці ў працы садзейнічае ўзнікненню творчага натхнення, а значыць стварае ўмовы для самавыражэння асобы. Гэты від творчасці непрыкметна развівае і пачуццё эканоміі, калі навучыць дзяцей выкарыстоўваць выстрыжаныя кавалачкі паперы для складання аплікацыі. Паступовае авалоданне нажніцамі дапаможа дзіцяці навучыцца эксперыментаваць. Гэта і ў самастойнай творчай працы і ў галіне дызайна.

Я ўпэўнена,што мае метадычныя напрацоўкі можна выкарыстоўваць у пачатковай школе для падрыхтоўкі да ўрокаў па прадметах „Чалавек і свет”, „Літаратурнае чытанне”, „ Беларуская мова”, „Матэматыка”і інш., а таксама для пазакласнай работы (падрыхтоўка да традыцыйных свят „Багач”, „Каляды” і г. д.), у кіраўніцтве школьнымі гурткамі.

Я буду рада, калі мой сціплы вопыт будзе карысны ўсім, каго сапраўды хвалюе лёс народнай мастацкай спадчыны.

4