- •26. Культура беларусі у XIV - XV стст.
- •34. Падзелырэчы паспалітай IIX вынікі.
- •35. Культура беларусі у сярэдзіне XVII - XVIII ст.
- •43. Паўстанне 1863 г. На беларусі. Погляды I дзейнасць к. КаЛіноўСкага.
- •1.Прадмет гісторыі Беларусі
- •3.Каменны век
- •4.Бронзавы век на Беларусі
- •5.Жалезны век (7-6 ст. Да н.Э. – 6-7 ст. Н.Э.)
- •6. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў
- •8. Полацкае, Тураўскае княствы ў іххііі ст. І іх узаемаадносіны з Кіевам
- •7. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь
- •9.Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
- •11.Феадальная раздробленасць на ўсходнеславянскіх тэрыторыях
- •12.Барацьба з крыжацкай агрэсіяй.
- •13.Нашэсце мангола-татараў на Ўсходнюю і Цэнтральную Еўропу.
- •14. Перадумовы і пачатковы этап фарміравання вкл.
- •Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх ў канцы хііі - XIV ст.
- •17.Унутрыпалітычнае становішча вкл у апошняй чвэрці XIV – першай палове XV ст.
- •16. Знешняя палітыка вкл гэтага часу.
- •18.Дзяржаўны лад і органы кіравання ў вкл
- •28.Лівонская вайна на тэрыторыі Беларусі і наступствы.
- •62. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •61.Пачатак Другой сусветнай вайны
- •49.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •52.Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі.
- •53.Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
34. Падзелырэчы паспалітай IIX вынікі.
Больш чым 200 гадоў праіснавала дзяржава Рэч Паспалітая. Чаму яна не змагла абараніць свой суве-рэнітэт? Тэта тлумачыцца наступнымі абставінамі. Адсутнічала адзіная цэнтралізаваная дзяржава і моцная центральная ўлада. Існавала выбарнасць польскіх каралеў, іх залежнасць ад магнатаў і шлях ты. Польскія каралі фактычна не кіравалі дзяржавай, іх ўлада у многім была фармальнай, абмежаванай. Мясцовыя феадалы не хацелі падпарадкавацца цэнт- ральнай у ладе, мелі свае замкі і войскі. Наяўнасць «залатых шляхецкіх вольнасцей» - права «свабоднага вета», якое дазваляла аднаму дэпу- тату сейма заблакіраваць прыняцце таго ці іншага ра- шэння. Былі ўтвораны канфедэрацыі — саюзы ўзброе- най шляхты для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў. Уся ўлада у ваяводствах і паветах належала мясцовым шляхецкім сеймікам. Таму сейм Рэчы Паспалітай быў бяспраўным, недзеяздольным. У краіне гаспадарыла фе- адальная анархія. У караля не было моцнага войска. Рэч Паспалі тая мела толькі 16 тыс. салдат, Расія — 350 тыс., Аўст- рыя -- 280 тыс., Прусія -- 200 тыс. Шляхта баялася прытоку у армію сялян і лічыла моцную армію пераш- кодай для «залатых шляхецкіх вольнасцей». Суседзі Рэчы Паспалітай - Расія, Аўстрыя, Прусія - : моцныя цэнтралізаваныя абсалютысцкія манархіі, зацікаўленыя у пашырэнні межаў сваіх дзяржаў. У 1763 г. паме'р кароль Аўгуст III, пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу актыўна ўключыліся магнаты. Рашаючую ролю у гэтай бараць-бе адыгралі Чартарыйскія. Яны выставілі прэтэн-дэнтам на прастол літоўскага стольніка Станіслава Аўгуста ПанятоЎскага. За трон змагаліся: віленскі ваявода Караль Радзівіл, вялікі літоўскі гетман Масальскі, генерал літоўскіх войскаў Міхал Агінскі. У Польшчы сярод прэтэндэнтаў была групоўка Патоцкіх, саксонскую групоўку прадстаўляў граф Браніцкі. Усе яны шукалі падтрымку у суседніх дзяржаў: Чартарыйскія і Масальскія у Расіі, Патоцкія і Радзівілы — у Францыі і Прусіі, Браніцкі - у Францыі і Аўстрыі. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Ка-роль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэ-формы, накіраваныя на ўзмацненне ўлады. Тэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед. У жніўні 1772 г. у Пецярбургу была падпісана кан-венцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Другі падзел адбыўся у 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй. У адказ у 1794 г. пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Т. Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшчыне. У 1776 г. выехаў у Амерыку. дзе унес вялікі уклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва. У 1784 г. вярнуўся на Радзіму, уключыўся у нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Т. Касцюшка з'яўляецца на-цыянальным героем Полынчы і ЗША. Паўстанне ахапіла тэрыторыю не толькі Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго было характерна ўжыванне парты-занска-дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні у тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі—загінуў пры абароне Варшавы. Паўстанне 1794 г., якое як бы працягвала Вялікую французскую рэвалюцыю ва Усходняй Еўропе, выклікала йезадаволенасць не толькі Расіі, але і Аўстрыі і Прусіі. Мэтай паўстання было нацыянальнае выз-валенне і захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай. 10 кастрычніка 1794 г. войскі Суворава па загаду Кацярыны II рушылі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай у сувязі з неабходнасцю зрабіць пераш-коду для уплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі. Яны нанеслі паражэнне паўстанцам і ІІахапілі у палон Касцюшку. Паўстанне скончылася. У кастрычніку 1795 г. было падпісана пагадненне аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. У выніку трох падзелаў Расія атрымала каля 482 тыс. км2 і 5,5 млн насельніцтва, Аўстрыя -- 129 тыс. км2 і 4 млн чалавек, Прусія -І.'ІІ тыс. км2 і 2,6 млн чалавек. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі была ўключана у склад Расійскай імперыі. Пасля першага падзелу да Расіі была далучана ўсход-няя частка Беларусі да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр; пасля другога Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі Браслаў — Паставы—Мір -ІІінск, пасля трэцяга у яе склад былі ўключаны тэрыторыі Заходняй Беларусі і літоўскія землі на Ііоўнач і на ўсход ад Немана. Федэратыўная дзяржа-м;І Рэч Паспалітая і абедзве краіны у яе складзе -1'ялікае княства Літоўскае і Полынча — спынілі свае Іяржаўнае існаванне. Расія, пры усей сваей адсталасці у параўнанні з .звітымі дзяржавамі, у эканамічных і палітычных носінах ішла наперадзі Рэчы Паспалітай і Вялікага яства Літоўскага як яе часткі. Далучэнне да Расіі Іло імпульс паскарэнню працэсу капіталістычнага развіцця Беларусі, далучыла яе да агульнарасійскага рынку. Уключэнне Беларусі у склад Расійскай імпе-рыі садзейнічала нацыянальнай кансалідацыі беларус-кага народа, былі прыпынены паланізацыя і акаталіч-ванне. Роднасныя па паходжанні, мове і культуры народы цяпер маглі развівацца разам.