
- •33.Беларуская культура ў 19-пач 20 ст. Нацыянальнае адраджэнне
- •34.Буржуазныя рэформы 60-70 гг 19 ст, іх асаблівасці на Бел
- •35.Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-1864 гг на Бел: прычыны, ход, вынікі. Каліноўскі
- •36.Станаўленне палітычных партый у Расіі ў канцы 19-пач 20 ст.
- •37.Першая сустветная вайна і Беларусь
- •38.Расійскія рэвалюцыі пач 20 ст, іх гіст значэнне
- •40. Утварэнне бсср і яе уваход у склад ссср
- •41. Зах Белаусь у часы польскай акупацыі
- •43. Культура бсср у 20-30 гг 20 ст
- •44. Замацаванне таталітарнага грамадства ў ссср і бсср у 20-30 гг 20ст.
- •45.Другая сусветная вайна і Беларусь
- •46.Сістэма біпалярнага свету ў другой палове 20 ст
- •47. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Бел ў 40-80 гг 20 ст
- •48. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 40-80 ггг 20 ст
- •49. Культура Беларусі ў 40-80 гг 20 ст
- •50. Утварэнне рб
38.Расійскія рэвалюцыі пач 20 ст, іх гіст значэнне
На пачатку ХХст. Расія апынулася перад непазбежнасцю рэвалюцыі бо нарасталі супярэчнасці паміж хуткім ростам капіталізму і перажыткамі прыгонніцтва Асаблівасці паліт. і эк. развіцця краіны патрабавалі глыбокіх рэформ.
На выражэнне інтэрэсаў рабочага класа і працоўнага сялянства прэтэндавалі РСДРП (бальшавікоў і меньшакоў), Бунд, эсэры, БСГ і іншыя сацыял-дэмакратычныя і леванародніцкія партыі і арганізацыі.
Пачаткам першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пуцярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя.
У студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні,
Пад націскам рэвалюцыі 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы. Гэта была спроба аслабіць рэвалюц. рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная паліт. стачка. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.
9-18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброенае паўстанне. Яно было падаўлена. Рэвалюцыя пачала адступаць. Улады ўзялі палітычную сітуацію пад кантроль. Апошняй сумеснай акцыяй "левага блоку" стаў байкот выбараў у І Дзяржауную думу вясной 1906г. Аднак іх дзеянні былі непаслядоўнымі. Сарваць выбары ў I Дзяржаўную думу не ўдалося. Большасць месц у Думе заваявалі кадэты. Але склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. => паражэнне рэвалюцыі.
З рэвалюц 1905-1907гг. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага ўжо не магло быць.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратычнаму развіццю Расіі, у тым ліку і Беларусі. Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя выступы працоўных 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 27 лютага на бок паўсталых працоўных перайшлі салдаты.
Гэта шмат у чым і прадвызначыла перамогу рэв-і ў Петраградзе. 2 сак цар Мік II адрокся ад пасаду. Працоўныя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградская Рада. Дзярж дума ўтварыла Часавы ўрад. Так у краіне паўстала двоеўладдзе. Пра перамогу рэв-і ў Бел-і стала вядома 1 сак 1917 г. Адразу ж пачалася праца па ліквідацыі царскай адмін-і і стварэнню Рад. Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя скончыла з самауладдзем, паклала пачатак эмакратычнаму развіццю краіны. Аднак Часавы ўрад не змог радыкальна дазволіць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу грамадства, перад усімі народамі Расіі паўстала праблема выбару альтэрнатыў далейшага развіцця. Не было адзінства поглядаў і дзеянняў і ў беларускім нацыянальным руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі ўтварылася разгалінаваная сетка партый і арганізацый, найболей буйнымі і ўплывовымі з якіх былі: "Беларуская партыя народных сацыялістаў" (БПНС), "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" (БХД), а таксама якая аднавіла сваю дзейнасць "Беларуская сацыялістычная грамада" (БСГ). 25 - 27 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. З'езд сабраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з буйным абшарнікам Р. Скірмунтам. Была прынята дэкларацыя пра падтрымку Часавага ўрада. У верасні 1917 г. на базе левых сіл БСГ у Петраградзе па ініцыятыве А. Г. Червякова была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная працоўная партыя (БСДРГ), якая прыняла бальшавіцкі кірунак (пасля - у красавіку 1918 г. БСДРГ была рэарганізавана ў беларускую секцыю РКП(б)). Бел. нац. рух апынууся расколатым на правую і левую плыні. Правыя падтрымлівалі Часавы ўрад. Левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў. З 24 на 25 кастрычніка 1917г. у Петраградзе пачалося пад кіраўніцтвам бальшавікоў узброенае паўстанне працоўных і салдат. У штурме Зімовага палаца ўдзельнічала сфармаваная бальшавікамі лютва(дружына) на чале з П. Ф. Голубам. 25 кастрычніка Часавы ўрад быў зрынута(свергнут). Адбылося адкрыццё II Усерасійскага з'езду Рад працоўных і салдацкіх дэпутатаў. Новы ўрад Рада Народных Камісараў (СНК) (Ленінам). Усебеларускі з'езд адбыўся 5 - 17 снежня ў Мінску. Створана Ўсебеларуская Рада сялянскіх, салдацкіх і працоўных дэпутатаў. Уначы 18 снежня з'езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг яго дэпутатаў арыштаваны. Рада старэйшын абвясціла сябе Радай з'езду, прыняла рашэнне стварыць Выканаўчы камітэт Рады.
39.БНР – першы этап станаўлення новай бел дзяржаунасці
У жнiўнi 1914 г. з пачаткам першай сусветная вайны Заходняя Беларусь была захоплена Германiяй. Нi царскi ўрад да лютага 1917 г., нi часовы буржуазны ўрад пасля лютаўскай рэв-i не зрабiлi нiчога, каб вывесцi краiну з вайны, вызвалiць Беларусь ад захопнiкаў. Пасля Кастрычнiцкай рэв-i савецкi ўрад звярнуўся да ваюючых краiн з прапановай спынiць вайну. Але зрабiць гэта яны адмовiлiся. Не прынеслi поспеху i сепаратныя перагаворы з Германiяй. У лютым 1918 г. Германiя аднавiла ваенныя дзеяннi. Больш за 2/3 тэрыторыi Беларусi апынулiся пад уладай германскiх акупантаў. Савецкi ўрад вымушаны быў пайсцi на падпiсанне самага несправядлiвага мiрнага дагавора з Германiяй. Такi дагавор быў падпiсаны 3-га сакавiка 1918 (Брэсцки мирны догавар). Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася. Iнтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нi адным з бакоў.
На захопленай тэр-i акупанты лiквiдавалi савецкую ўладу, устанавiлi акупацыйны рэжым, што выклiкала моцнае супрацiўленне беларускага народа. Пачалася барацьба рабочых, сялян Беларусi супраць акупантаў. Кiравалi гэтай барацьбой камунiсты. Ва ўмовах наступлення германскiх войск кiраўнiкi нацыянальна-дэмакратычных партый Беларусi зрабiлi спробу захапiць уладу, стварыць беларускую дзяржаўнасць. Першы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты(1167 з правам рашучага голасу), якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Беларусi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры паунамоцны з'езд якi меу права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады. На з'ездзе была абрана Рада i фактычна аб'яулены па-за законам Аблвыканкомзап. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня). Трэцi Усерасiйскi з'езд Саветау адобрыу дзеяннi Беларускiх бальшавiкоу. 18 снежня 1917 года тайна у дэпо Лiбава - Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыума Усебеларускага з'езда. Быу абраны выканаучы камiтэт (17 чалавек) начале з Тамашом Грыбам. Ва умовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абарону Беларусi. У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкi уцяклi з Мiнска. Уладу у свае рукi узяу Выканкам Усебеларускага з'езду. 21 лютага 1918 года Выканкам звярнууся да народа Беларусi з першай Устауной граматай у якой абвясцiу сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязауся склiкаць Усебеларускi Устаноучы з'езд. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага
Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Бел-і. У гэтым дакуменце Бел абвяшчалася Народнай Рэсп-й. Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сац—паліт задачы. Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нац-м пытанні. 25 сак 1918 г. на сесіі Рады была прынята 3-я Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне бел-й нац-й дзярж-ці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незал-ці Беларусі. Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі. Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнар-й палітыкі. Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Бел-і ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны крызіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Пасля вайны на вызваленай тэр-і Бел-і была адноўлена сав-я ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвал-я камітэты, выканкомы Саветаў. Такім чынам, абвяшч БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы бел-й ідэі, што ўзнікла яшчэ на пач ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нац свядомасці, нац-культ-га адраджэння і нац дзярж-і. Аднак гэта быў першы крок барацьбы за бел дзярж-ць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сак 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй. Рада БНР даволi паспяхова займалася культа-асветнiцкай дзейнасцю. Быу атрыманы дазвол на выданне 14 беларуса-моуных газет i часопiсау. Быу адкрыты педiнстытут, створана бюро па напiсанню падручнiкау, а для iх выдання - таварыства "Асвета". У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяулення фiнансава-грашовай сiстэмы. Пасля лiстападаускай 1918 года рэв-i у Германii Савецкi урад дэнансавау Брэсцкi мiрны дагавор(13 лiстапада 1918 г) i рушыу Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы уласных войск, Рада БНР не змагла аказаць супрацiуленне. Многiя члены Рады БНР вумушаны былi пакiнуць Мiнск. Такiм чынам, у вынiку неспрыяльных знешне-палiтычных i унутраных умоу няудала завяршылася першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаунасцi. Але дзейнасць Рады БНР зрабiла значны уплыу на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусау. Гэта прымусiла бальшавiцкi урад пайсцi на стварэнне Бел Сав Рэспублiкi.