
- •33.Беларуская культура ў 19-пач 20 ст. Нацыянальнае адраджэнне
- •34.Буржуазныя рэформы 60-70 гг 19 ст, іх асаблівасці на Бел
- •35.Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-1864 гг на Бел: прычыны, ход, вынікі. Каліноўскі
- •36.Станаўленне палітычных партый у Расіі ў канцы 19-пач 20 ст.
- •37.Першая сустветная вайна і Беларусь
- •38.Расійскія рэвалюцыі пач 20 ст, іх гіст значэнне
- •40. Утварэнне бсср і яе уваход у склад ссср
- •41. Зах Белаусь у часы польскай акупацыі
- •43. Культура бсср у 20-30 гг 20 ст
- •44. Замацаванне таталітарнага грамадства ў ссср і бсср у 20-30 гг 20ст.
- •45.Другая сусветная вайна і Беларусь
- •46.Сістэма біпалярнага свету ў другой палове 20 ст
- •47. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Бел ў 40-80 гг 20 ст
- •48. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі ў 40-80 ггг 20 ст
- •49. Культура Беларусі ў 40-80 гг 20 ст
- •50. Утварэнне рб
34.Буржуазныя рэформы 60-70 гг 19 ст, іх асаблівасці на Бел
Буржуазныя рэформы былі распачаты Маніфестам Аляксандра ІІ ад 19 лютага 1861 г. Адмена крэпаснога права у Расіі і Беларусі цалкам была абумоўлена неабходнасцю развіцяя каіт-му, крызісам памешчацкай гаспадаркі і сацыяльным напружаннем у грамадстве. 1857-створаны сакрэтны камітэт(ажыццяуляу падрыхтоуку правядз рэф-ы).
У Беларусі гэтая рэформа(аграрная) адбывалася ў межах дзвух варыянтаў:
1) У дачыненні Магілёўскіх і Віцебскіх губерняў(памер надзела 4-5,5 дзесяцін, захоувалася кпугавая парука у дачыненні выканання абавязкау) 2)У дачаненні Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў(захоув-ся дарэф-я надзелы, за выкананне абавязкау дказвалі падваорныя).
Гэта было абумоўлена тым, што ў першым выпадку на гэтых тэрыторыях існавала абшчыннае землекарыстанне, у другім – падворнае землекарыстанне. Па абодвух варыянтах прадугледжвалася прадстаўленне сялянам асабістай гаспадарчай свабоды. Прадастаўленне сялянам зямлі адбывалася за выкуп: 80% гэтай сумы выкупа аплочвала дзяржава, якая даваля пазыку сялянам на 49 год. 20% ён плаціў самастойна.
Пасля паўстання 1863-64 выкупныя плацяжы для бел. сялян былі зменшаны, была прадстаўлена зямля беззямельным, і малазабяспечаным. Ліквідаваўся часоваабавязаны стан бел. сялян.
Земская рэформа прадугледжвала ўтварэнне органаў, якія абіраліся насельніцтвам у губернях і ўездах. Гэтыя органы - земствы - павінны былі займацца пытаннямі асветы, медычнай дапамогі і інш. Таксама пытанні мясцовага характару, якія не тычыліся палітычнай сферы. У Расіі гэта рэформа пачалася ў 1864 годзе. У Беларусі земствы не былі уведзены у сувязі з паўстаннем 1863-1864гг. Земствы пачалі утварацца толькі у 1911 годзе ва ўсходніх губернях(Віц і Маг).
Судовая рэформа ажыццяулялася зыходзячы з прынцыпаў безсаслоўнасці, адкрытасці і незалежнасці ад улады суда. Прадугледжвалася стварэнне ў губернях акруговых судоў, ва ўездах-міравых судоў. Пры разгляду крымінальных спраў уводзілася неабходнасць прысутнасці прысяжных-засядацеляў, якія і рашалі далейшы лёс чалавека. Фарміраваліся інстытуты адвакатуры (адвакаты, прасяжныя-павераныя). Вядомы адвакат таго часу- Уладзімір Спасовіч.
Гэтая рэформа ў Расіі пачалася у 1864 годзе. На Беларусі яна пачала праводзіцца з 1872 годза, калі былі ўведзены міравыя суды, але ў адрозненні ад Расійскіх губерняў суддзі не абіраліся, а вызначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды былі створаны толькі ў 1882 годзе. Аднак пры гэтым прысяжныя засядацелі таксама прызначаліся. Акрамя таго, у Беларусі працягваў дзейнасць воласны суд для сялян.
Гэтая рэформа ў Расіі пачалася у 1864 годзе. На Беларусі яна пачала праводзіцца з 1872 годза, калі былі ўведзены міравыя суды, але ў адрозненні ад Расійскіх губерняў суддзі не абіраліся, а вызначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды былі створаны толькі ў 1882 годзе. Аднак пры гэтым прысяжныя засядацелі таксама прызначаліся. Акрамя таго, у Беларусі працягваў дзейнасць воласны суд для сялян.
Гарадская рэформа. Увядзенне прынцыпау бессаслоуных выбарау гарадскога самакіравання. Праводзілася ў 70-я гады 19 ст(1875).
Вайсковая рэформа Прадугледжвала ліквідацыю саслоўнага прынцыпу фарміравання арміі. Усе асобы, якім было 20 г., мужч. полу, павінны былі адслужыць у войску. У сухапутных войсках-6 год, на флоце-7 год. Для асоб, якія мелі адукацыю, прадугледжваліся ільготы. Скончыўшы ВНУ служылі 6 месяцаў, гімназіі -1,5 гады, тарадскія вучылішчы - 3 гады, пачатковыя школы - 4 гады.
Школьная рэформа. 3 1864 г. адукацыя абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць паміж рознымі ступенямі адукацыі. Асноуная асаблівасць рэформы на Беларусі - адсутнасць земскіх школ, а таксама забарона ў навучанні беларускай мовы.
Вынікі: 1)Актывізацыя працэсаў развіцця капіталізму. 2)Паступовае фарміраванне грамадзянскай супольнасці.