Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Першабытнае грамадства .docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.04.2019
Размер:
90.68 Кб
Скачать

Старажытнае грамадства ў каменным веку

Праабшчына (чалавечы статак)

- самая прымітыўная і архаічная форма арганізацыі жыцця першабытных людзей. Гэта была група людзей, якая аб’ядноўвала 20-30 чалаве і была падобна на статак жывёл, яна займалася сумесным пошукам ежы і калектыўна змагалася з драпежнымі звярамі

«Чалавек разумны»

жыў ужо родавымі абшчынамі

Род

усе члены абшчыны (20-40 чалавек) былі сваякамі і складалі адзін род

Абшчына

- калектыў (невялікая група) старажытных людзей, якія вялі агульную гаспадарку і сумесна валодалі прыладамі працы

Родавая абшчына

- гэта калектыў (невялікая група) старажытных людзей 50-70 чалаве, якія былі звязаны адзін з адным сваёй роднасцю, сваяцтвам, былі блізкімі родзічамі і вялі агульную гаспадарку. Яна стала пануючай формай арганізацыі жыцця першабытных людзей у познім палеаліце, мезаліце і неаліце

Мацярынскі род

- роднасць у абшчыне лічылася па жаночай лініі

Эпоха родавай абшчыны

лічыцца перыядам матрыярхату

Адметная рыса роду

- раўнапраўнасць усіх кроўных сваякоў

Экзагамія

забарона на шлюб паміж родзічамі, што прадухіляла кровазмяшэнне існавала ў родавай абшчыне

Эндагамія

Забарона на шлюб з прадстаўнікамі іншага племені

Агульны сход дарослых членаў роду

вырашаў найбольш важныя пытанні іх жыцця

Старэйшына роду

- кіраўнік роду або племені, самы вопытны і звычайна сталы чалавек

Асаблівасць абшчыны

- сумеснае валоданне прыладамі працы, людзі мелі агульную маёмасць

Родавы лад

- такі спосаб жыцця, калі ўсё, што мелася ў абшчыне, за выключэннем толькі некаторых прадметаў асабістага карыстання, было агульнай уласнасцю

12 – 7 тыс. гадоў назад

на тэрыторыі Беларусі ўтварыліся плямёны

Племя

- трывалае аб’яднанне некалькіх родаў, звязаные агульнасцю паходжання, якое ўзнікае на аснове кроўных сувязей

Рысы племені, які складаюць яго культуру

сапляменнікі:

1) гаварылі на адной мове

2) вялі падобны спосаб жыцця

3) карысталіся падобнымі прыладамі працы і прадметамі хатняга ўжытку

4) мелі аднолькавыя пабудовы, аднолькавае адзенне, падобныя ўпрыгажэнні

5) вялі паходжанне ад аднаго продка

6) мелі агульнае племянное імя

7) мелі агульныя святы, павер’і і абрады

Археалагічная культура

- гэта сукупнасць археалагічных помнікаў, якія належаць да адной тэрыторыі і эпохі, маюць агульныя асаблівасці ў прыладах працы, выглядзе жытлаў, пахавальным абрадзе

Пкрыкладна 6 тыс. гадоў назад

на тэрыторыі Беларусі адбываўся значны прырост насельніцтва, што садзейнічала ўзнікненню новых супольнасцей людзей – груп плямён

Археалагічныя культуры, якія з’явіліся на тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння ледавіковага перыяду:

  1. Панёманская

  2. Заходнепалеская

  3. Усходнепалеская

  4. Верхнедняпроўская

Устанаўленне груп плямён археолагам дапамагло

выяўленне пры раскопках стаянак таго часу падабенства

1) прылад працы з каменю, косці;

2) арнамент на гліняных гаршках

3) формах пасудзін

Арнаментацыя глінянага посуду

- адна з галоўных прыкмет археалагічных культур

Археалагічныя культуры новага каменнага веку (неаліту):

1) Нёманская (Паўночна-Заходняя Беларусь. Панямонне)

2) Нарвенская (Паўночная Беларусь.Падзвінне)

3) Днепра-Данецкая (Сярэдняя і Паўднёвая Беларусь)

4) Верхнедняпроўская (Усходняя Беларусь. Падняпроўе)

4 асноўныя археалагічныя культуры перыяду неаліту

1) верхнедняпроўская (Верхняе Падняпроўе) з грабеньчата-ямачнай керамікай

2) днепра-данецкая (сярэдняя Беларусь і басейн ракі Прыпяць) з грабеньчата-накольчатай керамікай

3) нёманская (басейн ракі Нёман) з керамікай, арнаментаванай наколкамі і насечкамі

4) нарвенская (крайняя поўнач Беларусі) з порыстай керамікай

Супольнасці людзей каменнага веку:

1) першабытны статак

2) родавая абшчына

3) племя- саюз родаў

4) група плямён