- •16. Літаратурны вобраз. Вобраз-персанаж: сродкі стварэння
- •17. Мастацкая дэталь
- •18. Персанаж і пісьменнік: герой і аўтар
- •19. Псіхалагізм у літаратуры. Формы і прыёмы псіхалагізму
- •20. Персанаж і яго каштоўнасная арыентацыя
- •21. Час і прастора ў літаратурным творы. Паняцце пра хранатоп
- •22. Мова мастацкага твора. Паэзія і проза
- •23. Мова як матэрыял літаратуры. Літаратурная мова і мова мастацкага твора
- •24. Метафара і яе разнавіднасці. Метафарычнае мысленне ў літаратуры
- •25. Тропіка
21. Час і прастора ў літаратурным творы. Паняцце пра хранатоп
Вобразы часу: біяграфічны час (дзяцінства, юнацтва і г.д.), гістарычны час,касмічны час,каляндарны час,сутачны час,уяўленне аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага.
Час у літаратурным творы можа быць:1) Лінейна-храналагічны 2) Цыклічны
Вобразы прасторы: замкнёная і адкрытая; зямная і касмічная; прастора рэальная (побытавая) і фантастычная.
Хранатоп – спалучэнне мастацкага часу і мастацкай прасторы. Асаблівасці літаратурных хранатопаў:1) здольнасць паказваць дзеянне адначасова ў розных месцах 2) свабодны пераход з адной часавай плыні ў другую 3) дыскрэтнасць як сродак дынамізацыі сюжэта твора 4) умоўнасць як рыса цесна звязаная з родавай прыналежнасцю твора (макс. умоўнасць хранатопа назіраецца у лірыцы, мінім. – у эпасе, прамежк. – у драме). Змест літаратурнага твора заўсёды ўключаецца ў рамкі прасторы і часу. Тэрмін належыць М.Бахціну. У творы падзеі могуць разгортвацца ў храналагічнай паслядоўнасці (лінейны час). Магчыма перабіўка падзейнага часу рознымі адступленнямі, рэмінісцэнцыямі (“Знак бяды”, “Аблава” В.Быкава). У такім выпадку адрозніваюць фабульна-сюжэтны час і аповедны час.
22. Мова мастацкага твора. Паэзія і проза
Мова мастацкага твора - сукупнасць моўных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзеным літаратурным творы.
Мова існуе ў жыцці незалежна ад літаратуры, але ў залежнасці ад яе спецыфікі набывае асаблівыя ўласцівасці, якія дазваляюць гаварыць пра існаванне "мовы мастацкай літаратуры". Любы літаратурны твор карыстаецца асаблівай мовай, якая залежыць ад жанру, эпохі, асобы пісьменніка і мэтаў, якія ён перад сабой ставіць.
У пошуках новых сродкаў выяўленчасці пісьменнік нават можа парушаць моўныя нормы. Прыклад: словамі мясцовых і сацыяльных дыялектаў пісьменнікі 20-х, 30-х гг. апісывалі герояў-рэвалюцыянераў. Яны карысталіся так званай савецкай мовай.
Спецыфічныя асаблівасці: вобразнасць, іншасказальнасць, эмацыйнасць, аўтарская арыгінальнасць.
Мастацкая гаворка ажыццяўляе сябе ў двух формах: вершаванай (паэзія) і невершаванай (проза). Паэзія– адзін з асноўных тыпаў (побач з прозай) мастацтва слова, эмацыянальна–вобразная вершаваная творчасць. Ёй характэрны перш за ўсё павышаная эмацыянальнасць, ужыванне самых смелых тропаў, стылістычных фігур, музычны пачатак. І.Гердэр назваў паэзію “музыкай душы”. Паэзія карыстаецца звычайна не празаічным спосабам арганізацыі моўнага матэрыялу, а вершаваным. Гісторыя беларускай паэзіі бярэ пачатак з фальклору (песні, балады, замовы). Пісьмовая паэзія пачынаецца вершамі Ф.Скарыны (пачатак XVI cт.). Пачынальнікі сучаснай беларускай паэзіі – Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, А.Гарун, З.Бядуля. Асаблівага развіцця беларуская паэзія, як і ўся літаратура, дасягнула ў ХХ ст.
Проза /лац. prosa, ад prosa oratio – прамая, прама звернутая мова/ – адзін з двух асноўных тыпаў (побач з паэзіяй) слоўна-мастацкай творчасці, заснаваны на празаічнай мове, што, у адрозненне ад вершаванай, не мае закончанай сістэмы рытмічных паўтораў. У прозе некаторыя даследчыкі таксама вылучаюць своеасаблівы рытм, так званы рытм прозы (або тэмпарытм). Але засноўваецца ён не на нейкіх рытмічных адзінках мовы (націсках, колькасці складоў і г.д.), а на асаблівасцях сінтаксічнай пабудовы фразы, законах дыхання і інш.
Матэрыялам і інструментам як празаіка, так і паэта з’яўляецца слова. Але ў прозе, якая імкнецца да аб’ектыўнасці адлюстравання рэчаіснасці, падрабязнай абмалёўцы прадметаў і з’яў, выказванню ў першую чаргу думак, на першы план выступае паняційная, змястоўная сутнасць слова (абазначэнне прадмета), у той жа час у паэзіі – вобразная і гукапісная. Сам гукапіс становіцца выяўленчым сродкам, бо музычнасць, побач з вобразнасцю і выразнай эмацыянальнасцю, складае душу паэзіі. У паэзіі слова, у адрозненне ад прозы, не абазначае якое–небудзь паняцце, а перш–наперш выяўляе пачуццё, думку.
Розніца паміж паэзіяй і прозай назіраецца менавіта ў метры, а не рытме. Проза не мае дакладнага метра. Проза разважае, паэзія малюе. Проза сухая, паэзія ўсхваляваная. Проза аналізуе, паэзія сінтэзуе, г.з. первая разбірае з'яву на яе складовыя элементы, між тым, як другая бярэ з'яву ў яе цэласнасці і адзінстве. У сувязі з гэтым паэзія ўвасабляе, адухаўляе, творыць жыццё, проза ж, цвярозая проза, роднасная светапогляду механістычнаму.
