Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б і л е т1 2 3(1).docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
17.04.2019
Размер:
30.5 Кб
Скачать

1.Асноўныя біялагічныя і экалагічныя законы, якія выкарыстоўваюцца ў аграметэаралогіі.

1.Закон раўназначнасці (ці незаменнасці) розных фактараў жыцця. Не адзін з неабходных для развіцця раслін фактараў не можа быць заменены іншым.

2.Закон нераўнацэннасці фактараў асяроддзя для раслін. Не ўсе фактары асяроддзя аказваюць аднолькавае ўздзеянне на расліны. Усіх іх можна падзяліць на асноўныя і дадатковыя. Асноўныя фактары - святло, цяпло, вільгаць - аднолькава неабходны раслінам; яны аказваюць непасрэдны і прамы ўплыў на іх. Далатковыя маюць дапаможную ролю, карэктуюць дзеянні асноўных фактараў (вецер, воблачнасць, туман і інш.). Яны ўзмацняюць ці слабляюць дзеянні асноўных фактараў. Асноўныя фактары ўплываюць на расліны ў перыяд ўсяго вегетацыйнага перыяду, дадатковыя - у асобныя перыяды на невялікіх тэрыторыях.

3.Закон мінімуму ці лімітуючага фактара. Пры аптымальных іншых умовах узровень ураджая вызначаецца тым фактарам, які знаходзіцца ў мінімуме. (Засушлівыя раёны – колькасць вільгаці).

4.Закон оптымуму ці сукупнага дзеяння фактараў. Найвышэйшая прадуктыўнасць раслін забяспечваецца толькі аптымальным спалучэннем усіх фактараў, якія ўплываюць на рост і развіццё раслін.

5.Закон пладазмена (севазварота) складаецца ў чаргаванні культур у прасторы і ў часе, што дазваляе пры іншых роўных умовах атрымаць больш высокі ўраджай, чым пры паўторных пасевах адной культуры на адным месцы.

6.Закон крытычных перыядаў. У жыцці кожнай расліны маюцца асобныя перыяды, калі яна найбольш адчувальна да якога-небудзь фактара асяроддзя.

7.Закон фотаперыядычнай рэакцыі ці фізіялагічных гадзін. Расліны рэагуюць на працягласць дня і ночы, паскараючы ці запавольваючы развіццё.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]