- •1.Прадмет і задачы аграметэаралогіі. Сувязь аграметэаралогіі з іншымі навукамі. Структура аграметэаралогіі: агракліматалогія, аграгідралогія, зааметэаралогія.
- •2.Засухі, сухавеі і засушлівыя перыяды. Атмасферная і глебавая засуха, метады ацэнкі засух. Паўтаральнасць засух на Беларусі. Уплыў засух на ураджайнасць.
- •1.Метады аграметэаралагічных даследаванняў.
- •2.Вецер, пыльныя буры і ветравая эрозія, іх уздзеянне на расліны.
- •1.Асноўныя біялагічныя і экалагічныя законы, якія выкарыстоўваюцца ў аграметэаралогіі.
1.Метады аграметэаралагічных даследаванняў.
1. М-д паралельных (спалучаных) палявых назіранняў за метэаралагічнымі ўмовамі ў сувязі з ростам і развіццём культурных раслін. Гэта галоўны метад даследаванняў. Ён дазваляе ўстанавіць сувязь паміж умовамі надвор’я і ростам, развіццём і ўраджайнасцю с/г культур, а таксама прадугледжвае вымярэнні метэаралагічных велічынь паралельна з назіраннямі за с/г раслінамі ў палявых умовах. Дазваляе колькасна ацэньваць патрэбу раслін да асноўных фактараў жыцця, вызначаць крытычныя тэмпературы розных сартоў і культур, выявіць пашкоджанні іх прымаразкамі, засухамі і інш. Вынікі з’яўляюцца асновай для с/г ацэнкі клімату.
2. М-д пачашчаных тэрмінаў сяўбы. Сезонныя змяненні аграметэаралагічных умоў патрабуюць вызначэння аптымальных тэрмінаў сяўбы. Для гэтага культуры высеваюць праз кожныя 5, ці 10 дзён ад вясны і да канца вегетацыйнага перыяду. Дазваляе устанавіць найлепшыя тэрміны севу, што забяспечваюць атрыманне максімальнага ўраджая.
3. М-д геаграфічнай сяўбы. Прадугледжвае выпрабаванне новых сартоў (гібрыдаў) расліны ў розных глабава-кліматычных умовах краіны пры аднолькавых агратэхнічных прыёмах і методыцы назірання. Такім чынам даследуюцца патрабаванні да агракліматычных і агратэхнічных умоў і вызначаюцца межы глебава-кліматычнага раёна, для якога мэтазгодна вырошчванне новых сартоў (гібрыдаў) культурных раслін.
4. Эксперыментальна-палявы м-д прадугледжвае выкарыстанне камер штучнага клімату (фітатронаў), цяпліц, газаметрычных камер, пры дапамозе якіх вывучаецца рэакцыя раслін на заданыя велічыні святла, цяпла, вільгаці, газавага складу і спажыўных элементаў.
5. М-д дыстанцыйнага (некантактнага) назірання за тэмпературай і вільготнасцю глебы, станам расліннага покрыва, яго феналогіяй, біямасай і прадукцыйнасцю пры дапамозе лятальных апаратаў: самалётаў, верталётаў і штучных спадарожнікаў Зямлі.
6. Картаграфічны м-д выкарыстоўваецца для складання агракліматычных і мікракліматычных карт, якія адлюстроўваюць агракліматычныя рэсурсы, дазваляе больш рацыянальна размяркоўваць с/г культуры.
7. Матэматычныя метады. Дазваляюць апрацоўваць вялікія масівы даных назіранняў. Пры гэтым ужываюцца розныя метады матэматычнай статыстыкі, матэматычны і вектарны аналіз, тэорыя інфармацыі і тэорыя мноства, тэорыя верагоднасцей і інш.
8. М-д матэматычнага (дынамічнага) мадэліравання, які дазваляе пры дапамозе матэматычнага апарата апісваюць уплыў аграметэаралагічных умоў на рост, развіццё і фармаванне прадукцыйнасці раслін, а таксама працэсы цепла-, вільгаце- і энергаабмену ў сістэме глеба-расліна-атмасфера. Пры гэтым мадэліруюцца ўздзеянне шматлікіх пагодна-глебавых чыннікаў на важнейшыя жыццёвыя працэсы раслін і жывёл, на велічыню і якасць ўраджая с/г культур. Эфектыўным сродкам аналіза і прагноза аграметэаралагічных умоў.
2.Вецер, пыльныя буры і ветравая эрозія, іх уздзеянне на расліны.
Пылавая бура – перанос вялікай колькасці густога пылу, пяску або торфу моцным ветрам (10–20 м/с і больш) на глебах без расліннага покрыва. Бывае звычайна ў цёплы час года. Таму прыносіць вялікія страты с/г, засыпае пасевы, знішчае паверхневы слой глебы.
На Беларусі зрэдку адзначаецца занос пылу з паўднёвых раёнаў Усходняй Еўропы, Міжземнамор’я, Сахары. Умовы для ўзнікнення пылавой буры складваюцца на поўдні рэспублікі, пры сухім надвор’і, адсутнасці або слабым развіцці на палях расліннасці. Часцей яна бывае ў красавіку–чэрвені. Пры гэтым рэзка змяншаецца бачнасць, пылам засыпаюцца меліярацыйныя каналы і агароды. Барацьба з пылавой бурай праводзіцца з дапамогай лясных полеахоўных палос, снега- і водазатрымання і інш.
Ураган, ці бура – вецер разбуральнай сілы і значнай працягласці, скорасць якога перавышае 33 м/с, ахоплівае вялікія прасторы. Ураганныя вятры звычайна бываюць пры праходжанні глыбокіх цыклонаў, зрэдку на перыферыі антыцыклонаў у зоне значных барычных градыентаў.
На Беларусі ўраган можа назірацца ва ўсе месяцы года, але часцей вясною (сакавік–красавік) і восенню (кастрычнік–лістапад). Такія вятры бываюць заходніх і паўднёва-заходніх напрамкаў (больбш за 50% выпадкаў).
Смерч уяўляе моцны вертыкальны віхор у атмаферы, які ўтвараецца пад навальнічнымі кучава-дажджавымі воблакамі. Ён апускаецца да зямлі ў выглядзе воблачнай лейкі. Смерч развівае скорасць ветру, якая дасягае 50–100 м/с і больш, таму з’яўляецца адной з асабліва небяспечных метэаралагічных з’яў і прычын стыхійных бедстваў.
Узнікненне смерча абумоўлена моцна няўстойлівай стратыфікацыяй атмасферы ў ніжніх слаях. Верагоднасць смерча павялічваецца пры набліжэнні халоднага атмасфернага фронту. На Беларусі штогод адзначаюць 1–2 выпадкі са смерчам. Пераважна здараюцца з сакавіка па верасень у светлую палову сутак.
Б і л е т № 3
