Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі, адставанне яе ад капіталістычнай Еўропы, масавая незадаволенасць сялянства сталі прычынамі правядзення шэрагу буржуазных рэформ, якія б садзейнічалі развіццю капіталістычных адносін у Расіі, першай і галоўнай з праведзеных рэформ была адмена прыгоннага права. 19 лютага 1891 г. Аляксандр ІІ падпісаў маніфест і зацвердзіў палажэнні аб сялянах, якія выходзяць з прыгоннай залежнасці, у маніфесце рэформа аб`яўлялася актам найвялікшай справядлівасці і дабраахвотным самаахвяраваннем дваранства. У палажэннях вызначаліся прынцыпы і план рэфармавання. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і некаторыя грамадзянскія правы. Памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю, але захоўвалі поўнае права ўласнасці на зямлю, пры гэтым частку зямлі яны павінны былі прыдаставіць для надзялення сялян, якія павінны былі яе выкупіць. У Беларусі, улічваючы традыцыйна склаўшыяся сістэмы сял. землекарыстання, былі ўжыты 2 палажэнні, адно для Віленскай і Магілёўскай губерняў, другое для Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Ва ўсходняй частцы па меры надзелы складвалі ад 2 да 6 дзесяцін, у зах. і цэнтр. частцы сялянам перадавалася тая зямля, якая ў іх была да 1861 г. паводле інвентароў. Калі ў сялян атрымлівалася, што надзел зямлі большы чым указана ў інвентары ці ў памешчыка заставалася меней 1/3 часткі прыгодных для земляробства зямель, то памешчык меў права адрэзаць 1/6 сялянскай зямлі. Зямля станавілася ўласнасцю селяніна ў выніку выкупа, а выкупная сума вызначалася такім чынам, каб памешчык мог атрымоўваць штогадовы даход, які раўняўся памеру былога гадавога аброка, такім чынам з`ящлящся выкупам не толькі зямлі, але і ўсяго селяніна. Зямельная рэформа не апраўдала падзеі сялян, яна не скасавала феад. інстытуты ў прыватсці памешчыцкае землеўладанне, разам з тым адмена прыгон. права садзейнічала хутчэйшаму развіццю капітал. адносін. Адмена прыгон. права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформ: 1. земская рэформа(1864 г.) – пачатак стварэння ва ўездах і губернях ўстаноў для кіравання мясцовай гаспадаркай, а таксама адукацыяй, аховай здароўя; 2. судовая рэформа(1864 г.) – ліквідацыя саслоўных судоў, судапрамысловасць і незалежнасць судзей, уводзілася новая пасада адвакат, уводзіўся суд прысяжных; 3. рэформа гарадскога самакіравання(1870 г.) – стварэнне выбарных устаноў, гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі ўладкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарта, аховы здароўя і народнай адукацыі; 4. ваенная рэформа(1862-1874 гг.) – увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектаванне войска, усеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне срока службы да 6-7 год; 5. школьная рэформа(1864 г.) – адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, г.зн. уваходзіўся прынцып усесаслоўнай адукацыі; 6. цэнзурная рэформа(1865 г.) – дэмакратызацыя перыядычнага друку, адмена цэнзуры на навуковыя выданні, на Беларусі першым і на доўгі час адзіным перыядычным недзяржаўным выданнем стала газета “Мінскі лісток”(1886-1902 гг.). Што тычыцца правядзення ўсіх гэтых рэформ на Беларусі, то ўсе яны былі ажыццёўлены значна пазней і са зменамі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружанага становішча ў связі з паўстаннем 1863 г. Так земская рэформа на Беларусі была ўведзена толькі ў 1911 г. і закранула толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні. Судовая рэформа не толькі спазнілася на 8 год, але і была пазбаўлена аднаго з важнейшых пунктаў – выбранасці судзей. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэр-рыі Беларусі ў 1875 г. Ад выбараў у гарадскія думы былі адсунуты гараджане, якмя не мелі адпаведнага маёмаснага цэнза(рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.).