Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
книга по истории беларуси.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.26 Mб
Скачать

Спіс літаратуры Крыніцы

  1. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн., 1998.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. – Мн., 1995.

  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. – Мн., 2002.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. – Мн., 2000.

  4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. – Мн., 1994–1995.

  5. Новейшая история отечества. XX век / Под ред. А.Ф. Киселева, Э.М. Щагина. – М., 1998.

  6. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 1997.

  7. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн., 1996.

  8. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. – Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. – Мн., 2003.

  2. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. – Мн., 1971–1975.

  3. Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. – М., 1991.

  4. Дебидур. Дипломатическая история Европы. – Р.-на-Д., 1995.

  5. История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. – М., 1994.

  6. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. – Мн., 1984–1987.

  7. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. – Мн., 1996.

  8. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. – Мн., 1994.

  9. Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. – Мн., 1990.

  10. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772–2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. – Мн., 2003.

  11. Тэйлар А.Д. Борьба за господство в Европе. – М., 1998.

  12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн., 1991–2003. Т. 1–6.

РАЗДЗЕЛ VІ. ШЛЯХ ДА СУВЕРЭНІТЭТУ І ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ (1991–2002 гг.)

Пытанне 57. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі)

Канец 80-х – пачатак 90-х гг. у гісторыі СССР адзначаўся нарас-таннем руху саюзных рэспублік за набыццё сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі Прыбалтыйскія рэспублікі: Літва, Латвія і Эстонія.

На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць прадугледжваў перш за ўсё, у адрозненне ад Прыбалтыйскіх рэспублік, карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраў-ных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларус-кай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве 1991 г., які атрымаў назву жнівеньскага путчу, узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Вярхоў-ны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР і закон аб на-данні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. У гісторыі Беларусі па-чаўся новы этап – незалежнай дзяржавы.

Адбылася змена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 19 ве-расня 1991 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў новую назву “Рэспубліка Бе-ларусь”, а дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь сталі бел-чыр-вона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Бела-русі, ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт, падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагаво-ра аб утварэнні СССР ад 1922 г.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. З аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах было-га СССР, а з другога, – садзейнічаў афармленню суверэнітэту рэспублік.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўнага кіравання. Былі створаны ўласныя Узброеныя Сілы, арганізавана мытная служба, новая банкаўская сіс-тэма, камітэты па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх экана-мічных сувязях. Удасканальваліся структура органаў дзяржаўнай ула-ды і кіравання ў цэнтры і на месцах.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Са-ветам 15 сакавіка 1994 г.

Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шля-ху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явілася прыарытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаў-ных органаў. У 1994 г. паводле новай Канстытуцыі прайшлі выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім стаў А.Р. Лукашэнка.

Неад’емным атрыбутам суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяр-жаўныя ўзнагароды. У 1995 г. у рэспубліцы былі зацверджаны пала-жэнні аб званні “Герой Беларусі”, ордэнах Айчыны, Воінскай славы, Ф. Скарыны і інш. Першым героем Беларусі стаў У.М. Карват, які ца-ной уласнага жыцця адвёў падаючы баявы самалёт ад населенага пункта.

14 мая 1995 г. па ініцыятыве прэзідэнта А.Р. Лукашэнка быў праведзены першы рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, аб эканамічнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй, аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Па гэтых пытаннях былі прыняты адпаведныя законы.

24 лістапада 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, аб перанясенні Дня незалежнасці (Дня рэспублікі з 27 ліпеня на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне). Народ прагаласаваў супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі і продажу зямлі, а таксама адмены смяротнай кары ў Беларусі. Вынікі рэферэндума былі неадна-значна ацэнены сусветнай грамадскасцю.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі быў створаны новы парламент – Нацыянальны сход – прадстаўнічы і заканадаўчы орган улады, які складаецца з двух палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Новыя паўнамоцтвы нададзены кіраўніку дзяржавы – прэзідэнту. Гэта права заканадаўчай ініцыятывы і выдання дэкрэтаў. Вышэйшым выканаўчым органам улады з’яўляецца ўрад – Савет Мі-ністраў, які фарміруе прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта павысіла яго ролю ў спра-ве забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выка-наўчай і судовай. Асаблівасцю размежавання ўлады з’явілася ўвядзен-не прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай.

18 мая 2001 г. адбыўся другі Усебеларускі народны сход, на якім дэлегаты прапанавалі А.Р. Лукашэнка балаціравацца на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін. На выбарах 9 верасня 2001 г. ён быў пераабраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. За А.Р. Лу-кашэнка было пададзена 75,65% галасоў ад прыняўшых удзел у галасаванні.

Такім чынам, 1991–2002 гг. – перыяд станаўлення і фарміра-вання Рэспублікі Беларусь як сувярэннай незалежнай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэферэндум – важнейшы інстытут дэмакратыі, які ўяўляе сабой усенароднае галасаванне па пытаннях грамадска-палітычнага жыцця.

Путч – дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай групы зага-воршчыкаў; тайная замова альбо спроба падобнага перавароту.

Прэзідэнцкая рэспубліка – разнавіднасць рэспубліканскай формы кіравання, якая характарызуецца тым, што выбраны прэзідэнт юрыдычна і фактычна з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.

Храналогія падзей

27 ліпеня 1990 г. – Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

25 жніўня 1991 г. – наданне канстытуцыйнага статуса Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

19 верасня 1991 г. – зацвярджэнне новай назвы – Рэспубліка Бе-ларусь і дзяржаўных сімвалаў (герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга).

8 снежня 1991 г. – Белавежскія пагадненні аб спыненні дзей-насці СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

15 сакавіка 1994 г. – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

10 ліпеня 1994 г. – першыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

14 мая 1995 г. – правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму. Замена дзяржаўнай сімволікі.

24 лістапада 1996 г. – прыняцце ў выніку рэспубліканскага рэ-ферэндума новай рэдакцыі Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі.

9 верасня 2001 г. – другія выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.