- •Стылі мовы паняцце стылю
- •Афщыіна-дзелавы стыль
- •Партійная рэкамендацыя
- •Пастанова Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- •Публіцыстычны стыль
- •Гутарковы стыль
- •Стыль мастацкай літаратуры
- •I ў мёртва-белых тых кілімах,
- •I лягуць пад ранне спачыць.
- •Стылістыка слова стылістычная афарбоўка слова
- •Словы 3 пераносным значэннем
- •Лекс1чныя сінонімы
- •Паронімы
- •Перыфраза
- •Фразеалагізмы
- •Дыялектызмы
- •Устарэлыя словы
- •Моўныя штампы
- •Дакладнасць словаўжывання
- •I ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою.
- •Стылістычныя рэсурсы марфалогіі
- •3 Табою я ў шчасці, з табою і ў жалі,
- •3 Такімі сябрамі, знай, будзе не штука
- •I мне здасца ў хаце,
- •Стылістычныя рэсурсы сінтаксісу
- •Літаратура
I ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою.
Камізм сітуацыі перадаецца тут спалучэннем лексікі роэныя стылёвых пластоў: сэрцайка — сакоча; каханка — верашчака, карбасы; зэгар — рэпа; высах (ад кахання) — як лапаць у печы і інш.
12 Федин К. О мастерстве: Писатель, искусство, время.— М, 1980, с. 368.
13 Юрэвіч У. Слова і вобраз.— Мінск; 1961, с. 28.
Стылістычныя рэсурсы марфалогіі
Стылістычныя магчымасці марфалагічных сродкаў мовы значна бяднейшыя, чым лексічных. Граматычныя формы слоў пераважна агульнаўжывальныя, яны выкарыстоўваюцца ва ўсіх моўных стылях. Аднак марфалагічныя
Сродкі мовы адрозніваюцца частотнасцю ўжывання і функцыянаваннем асобных граматычных форм з пэўным стылістычным значэннем розных стылях мовы
Сінанімічныя з’явы ў аралогіі. Стылістычныя магчымасці марфалогіі найбольш выразна выяўляюцца ўформах ацэнкі, суфіксы якіх надаюць дадат-ковае адценне. памяншальнасці, ласкальнасці, павелічальнасці, зневажальнасці _і г. д.Напрыклад: Лявон Зяблік. "3 дзедам садок садзілі... Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... Сам умеў прышчапляць. Садок вырас. 3 бацькам ужо кожнага спаса мелі што свянціць... 3 зямелькай зжыўся, як з роднай маткай... Кожны каменьчык ужо знаў, як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціў скаціну... араў, сеяў, касіў. (Я. Купала «Раскіданае гняздо») Памяншальна-ласкальныя формы назоўнікаў (садок, дрэўцы, зямелька, каменьчык, гонейкі) у маналогу Лявона Зябліка выражаюць замілаванасць, любоў селяніна да роднай зямелькі.
Эмацыянальна-экспрэсіўныя формы слоў у вершы Я. Коласа «Жытні колас» перадаюць спагаду, спачуванне аўтара да адзінокага каласка, які адарваўся ад роднай нівы і не мае дзе «смутную галоўку ціха прытуліць»:
На саломцы тонкай
У траве густой
Спее адзінокі
Колас сіратой...
Сушыць яго сонца,
Хіліць вецярок.
Ные сірацінка,
Плача каласок...
У апавяданні Я. Брыля «Марыля» чытаем: Яна ў мяне не сястра, а сястрычка была... Спалучэнне ў адным сказе нейтральнай і стылістычна афарбаванай формы падкрэслівае горкую пяшчоту Мікіты да Марылі, боль яе утраты.
Эмацыянальна-экспрэсіўныя формы слоў — сррдак вобразнасці іовы , таму яны шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы і не ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях. Наадварот, у афіцыйна-дзелавым, навуковым і публіцыстычным стылях вылучаюцца суфіксальныя ўтварэнні кніжнага, тэрміналагічнага характару (з суфіксамі -ізм-, -енн(е), -ацы(я), -асць, -ств- і інш.).
Прыклад навуковага тэксту:
МАДЭРНІЗМ (у мастацтве), агульная назва розных плыняў у сусветным мастацтве і літаратуры 20 ст. (абстракцыянізм, кубізм, сюррэалізм, футурызм, экспрэсіянізм, поп-арт і інш.), якім уласціва рэзкае адмежавашіе ад традыцый рэалізму. Дэідэалагізацыя мастацтва — адна і праграмных установак мадэрнізму. Адмаўляе гнасеалагічныя карані мастацтва. Аспоўныя рысы мадэрнізму: суб'ектывізм, скажэнне рэчаіснасці, адмаўленне ад паказу тыповага, антынароднасць. (БелСЭ)
Прыклад публіцыстычнага тэксту:
Рэканструкцыя вытворчасці — рэканструкцыя метадаў кіравання і гаспадарання рэканструкцыя сацыяльнай і вытворчай псіхалогіі калектыву — такі трыадзіны працэс рэканструкцыі наогул, у якім цэласнасць і наогул, у якім цэласнасць і ўзаемадзеянне ўсіх звёнаў штодзённай карпатлівай працай з людзьмі. («Полымя»)
Значныя стылістычныя магчымасці заключаюцца ў словаскладанні. Так, эмацыянальна-экспрэсіўную афарбаванасць маюць складаныя словы, якія абазначаюць адценні колераў або пэўную дадатковую якасць. Прыклады з аповесці К. Кірэенкі «Вандроўнае шчасце»: 1. Сонца, мусіць, яшчэ і не зусім пакінула зямлю, бо ў вяршынях соснаў там-сям яшчэ ўскідаліся залаціста-чырвоныя водбліскі яго промняў. Кожная хвіля ў жыцці нашым па-свойму непаўторна дзівосная і прывабная. 3. Асабліва казачна-светлая радасць жураўлёў пасля вяртання з выраю ў куток нараджэння. 4. Той чароўны гук, які пачуўся мне рангам у наструненай цішыні, быў урачысты, заклікальна-высокі.
Стылістычна-афарбаваныя — дыялектныя формы, знарок уведзеныя аўтарамі ў мову мастацкага твора. Менавіта з мэтай дакладнага адлюстравання рэчаіснасці, стварэння мясцовага каларыту, перадачы асаблівасцей мовы дзеючых асоб выкарыстоўваюць пісьменнікі марфалагіч-ныя дыялектызмы: — Вось глядзеце,— казала яна [Агнэ-са],— пачакалі б год-другі, не пайшлі б да іх на службу, і самі б яны пакланіліся вам: ідзеце, вучэце. (Ц. Гартны. «Трэскі на хвалях») — Ах, што ж я рабіцьму? — горна вы-казаў Антось, хапіўшыся аберуч за голаў: — То ж прыйдзецца на свята без хлеба астацца... (Ц. Гартны. «Велікодная каробка») Сена прынясі, Улас. Памірацьму я... (В. Адамчык. «Чужая бацькаўшчына») Яна не любіла, будучы ў хаце, каб мужчына лазіў у печ. Бывала, папракала бацьку: не тымі вілкамі чыгунок вымацьме — аберне, альбо накрыць пасля забудзе — уся жыжка высмягне, ці блізка паставіць — скісне. (М. Клебановіч. «Іван Аляксеевіч»)
Не маюць стылістычнай афарбаванасці дыялектныя словы і выразы ў мове носьбітаў мясцовай гаворкі; функция гэтых слоў і выразаў не мастацкая, а намінатыўная: Адно ўтра яўляецца часавы ды гаворыць: «Танка ад красных прыйшла! Танка ад красных прыйшла! А ў атрадзе І веруць І не веруць. Ад радасці не знаюць, агдзе дзецца. Паслалі яшчэ разведку туды. А сонца ўсхадзіла так красіва, дзень такей харошый, ясный. I разведка прыйшла і гаворыць, дзве танкі ад красных прыйійлі, ад нашага фронта. А смех, а разгавор, а радасці — нейдзе дзецца 2.
Дыялектныя формы ў творах беларускіх пісьменнікаў канца XIX ст. таксама нельга разглядаць як стылістычна афарбаваныя; яны сведчаць пра неўсталяванасць літара-турных норм пэўнага часу:
Сягоння, братове, мае пастрыжыны,
Вітаю вас хлебам І соляй!
Hi бацькі, ні маці пяма між сябрыны —
За іх надзяляцьмеце доляй.
(В. Каратынскі. «Пастрыжыны»)
Яшчэ прыклад:
Чым жа дзеецца на свеце,
Што не роўна дзеле бог?
Адзін ходзе у саеце,
У золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай,— велькі труд;
Увесь, як рэшата, свіціцца,
Адны латы, адзін бруд!
(Ф. Багушэеіч. «Бог не роўна дзеле»)
Функцыянальна-стылістычныя з'явы ў марфалогіі. З'явы стылістычнай сінаніміі ў марфалогіі (адпаведнасць нейтральных і эмацыянальна-экспрэсіўных форм, агульнанародных і дыялектпых) адносна нешматлікія. Стылістычныя адрозненні марфалагічных сродкаў мовы перш за ўсё функцыянальныя: адна і тая форма можа выступань у розных кантэкстах з рознымі стылістычнымі функцыямі (у некаторых выпадках са змяненнем семанты-,кі). Напрыклад, ад асноў назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў -ш-, -іх-, -к- утвараюцца назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць асоб жаночага полу па-водле іх запяткаў ці сямейных адносін: доктарша — 'жонка доктара', 'доктар'; старасціха — 'жонка старасты', 'ста-раста'; цыркачка — 'артыстка цырка', пераносна 'жанчына, здатная на экстравагантный ўчынкі'. Словы з першым значэннем нейтральныя, ужываюцца ва ўсіх стылях мовы. Слоны, ужытыя з другім значэннем,— стылістычна афарбаваныя і абмяжоўваюцца гутарковым стылем мовы.
Нават ацэначныя формы слоў могуць набываць розную імацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку ў залежнасці ад кантэксту. Напрыклад, словы каханенькі, родненькі выражаюць ласку, спагаду, любоў. Тэкст Купалавай «Паўлінкі» сведчыць, што гэтыя прыметнікі могуць мець і адценне пе-расцярогі, пагрозы:
Сцяпан. Маўчы, баба! Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш…Валасы доўгія, а розум кароткі...
Сцяпан. (стукаючы кулаком па стале). Маўчы, гадаўка! Раз сказаў , каб гэтага шэльмы і звання не было ў маёй хаце, каб яго імені я не чуў ніколі... гэтага недавярка... гэтага забастоўшчыка! Дык і не за быввйся аб гэтым, каханенькая, родненькая...
Абстрактный аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -анн(е), енн(е), звычайныя ў лексіцы афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў, выкарыстоўваюцца ў паэтычнай мове з адценнем урачыстасці, узнёсласці. Напрыклад, у паэме Я.Коласа “Сымоп-музыка»:
І поўдзень, i вечар, i ззянне дзянніцы,
Прасторы надзем'я, ружовыя далі,—
У моманце кожным сустрэчанай хвалі
Пакінуў мне вобраз твой след бліскавіцы;
