- •Стылі мовы паняцце стылю
- •Афщыіна-дзелавы стыль
- •Партійная рэкамендацыя
- •Пастанова Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- •Публіцыстычны стыль
- •Гутарковы стыль
- •Стыль мастацкай літаратуры
- •I ў мёртва-белых тых кілімах,
- •I лягуць пад ранне спачыць.
- •Стылістыка слова стылістычная афарбоўка слова
- •Словы 3 пераносным значэннем
- •Лекс1чныя сінонімы
- •Паронімы
- •Перыфраза
- •Фразеалагізмы
- •Дыялектызмы
- •Устарэлыя словы
- •Моўныя штампы
- •Дакладнасць словаўжывання
- •I ні ўдзень, ні ўночы не маю спакою.
- •Стылістычныя рэсурсы марфалогіі
- •3 Табою я ў шчасці, з табою і ў жалі,
- •3 Такімі сябрамі, знай, будзе не штука
- •I мне здасца ў хаце,
- •Стылістычныя рэсурсы сінтаксісу
- •Літаратура
Устарэлыя словы
Устарэлыя словы (пераважна гістарызмы) выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі — працах па гісторыі, этнаграфіі, эканоміцы, калі неабходна адлюстраваць мінулыя часы і ўмовы жыцця тагачаснага грамадства. У «Гісторыі Беларускай ССР» чытаем:
Аб моўнай супольнасці пераканальна сведчыць лексіка. Пісьмовыя крыніцы пацвярджаюць паўсюдпае ўжыванне адзінай тэрміналогіі, якая адлюстроўвала розныя бакі сацыяльнага, эканамічнага, палітычнага духоўйага жыцця грамадства. Гэта адзіныя назвы прылад працы, жывёл, зямельных угоддзяў, прадуктаў земляробства (нарогі, валока, плац, сенажаць, фальварак, параніна, борці, ярыца, лён, цыбуля, жыта, насенне і інш.), груп залежных сялян, відаў феадальных павіннасцей і пабораў (отчыч, цяглы, пахожы, падданы, цынш, цягло, гвалты, талокі, дзякла, серабшчына, старожа, куніца, баброўшчына, валоўшчына і інш.), тэрміны, якія адлюстроўвалі экапамічнае і сацыяльна-палітычнае жыццё гараджан, спецыяльнасці рамеснікаў (сход, прывілей, падатак, каваль, чабатар, катляр, пушкар, кушнер, кравец, рымар, стэльмах, дубатоўка, шкляр, алейнік і інш.), гандлёвыя і крэдытныя тэрміны (купец, абліг, цэрограф, гандаль, перакупні, крама, шынкар, мыта, васка-бойня, яткі, доўг і г. д.), назвы катэгорыіі і груп гарадскога насельніцтва, службовых асоб (мяшчане, найміты, лёзныя, рамеснікі, маіістра, вучань, радца, лаўнік, паспалітыя, рада, войт і інш.). (Гісторыя Беларускай ССР, т. 1, с. 174)
Ужыванне ўстарэлай лексікі ў публіцыстычным стылі абумоўлена зместам публіцыстычнага твора. Так, у нарысе У. Калесніка «Пчала Скарыны» пра выдатнага беларускага асветніка XVI ст. выкарыстаны гістарызмы: цэх (са значением 'аб'яднанне рамеснікаў адной ці блізкіх прафесій'), саслоўе, веча, госць (са значэннем 'купец') і іншыя як назвы рэалій таго часу:
Францыск Скарына нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша, які вёў гандаль у многіх гарадах, у тым ліку ў Рызе, Познані, Гданьску, Вільні. Гандляваў ён каштоўным для таго часу таварам — скурамі, матэрыялам, які ішоў на адзенне, абутак, вайсковы рыштунак і збрую. У купецкім доме жыло натуральнае адчуванне шырыні свету, яго разнастайнасці і еднасці, тут разумелі карысць повязяў чалавека з чалавекам, цэха з цэхам, саслоўя з саслоўем, асобы з грамадствам. 3 часоў старажытпай Русі, калі Полацк кіраваўся вечам і заключаў дагаворы з Рыгаю і Гоцкім берагам, купцоў называлі зычлівым словам госць.
У мове мастацкіх твораў устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы) выконваюць важную ролю гістарычнага «рэквізіту», пры дапамозе якога пісьменнік стварае свет мінулага, каларытныя вобразы герояў.
Прыклад з рамана У. Караткевіча:
Бацька ўсклаў на сябе сукопны паднізень вішнёвага колеру, а паўзверх яго чырвоную, тканую золатам чугу, крэкчучы нацягнуў малінавыя боты і чырвоныя замшавыя нальчаткі. Потым сын памог яму абкруціць вакол таліі залататканы слуцкі пояс. («Каласы пад сярпом тваім» )
У 3. Бядулі:
Панскія лёкаі і гайдукі ў ліўрэях з вышыванымі гербамі пана Вашамірскага, пад камандаю бравага стольніка, усё насілі на стол, насілі з такой заклапочанасцю, пібы ўвесь маёнтак павінны сюды перанесці: насілі асцярожна, трымаючы пасудзіны ў белых сурвэтках, каб хлопскія рукі не пашкодзілі панскаму апетыту. («Салавей»)
У А. Якімовіча:
У розных данясеннях і рапартах павятовыя спраўнікі і міравыя пасрэднікі з радасцю расказвалі сваім начальнікам пра тыя выпадкі, калі ім з дапамогаю казацкіх бізуноў і астрогаў удавалася зламаць непакорных мужыкоў і вырваць ад іх крыжы на ўстаўных граматах, і рабілі запытанні наконт тых, каго ніякай сілаю не могуць прымусіць зрабіць гэта. («Кастусь Каліноўскі»)
Выкарыстоўваючы ўстарэлую лексіку, трэба ўлічваць «узрост» слова, яго адпаведнасць пэўнаму часу, і не парушаць гэтай адпаведнасці. Нематываваны перанос назвы, уласцівай адной эпосе, у другую недапушчальны. Словы асадка, атрамант, баталія (са значэннем 'бой'), вакацыі, варунак, гарбата, пенсія (са значэннем 'заработная плата'), штандар, напрыклад, былі літаратурнай нормай беларускай мовы ў 20—30-х гг. XX ст.: Старшыня памачыў пяро асадкі ў атрамант і пачаў пісаць. (Гал.) Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. (К-с) Салавей, як цяпер усе называлі Сымона, знаходзіўся пры мякчэйшых варунках. (Бяд.) Расчырвоненая ні то ад злосці, ні то з перапуду гаспадыня ўбегла ў пакой, паставіла на стале гарбатнік і моўчкі выбегла з пакоя. (Ц. Г.) Дома пра-жыць танней, можна было не чапаць пенса за летнія месяцы. (К-с) Чырванню шаўковай зашумяць штандары, хто ў няволі гнуўся — стане гаспадарыць. (Куп.)
На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў словы асадка, атрамант, вакацыі і інш. перайшлі з актыўнага слоўніка ў пасіўны, замяніліся сінонімамі ручка, чарніла, канікулы і г. д. і ўспрымаюцца цяпер як архаізмы. Такі ж лёс шматлікіх неалагізмаў першых гадоў Савецкай улады, якія ў 80-я гг. пашага стагоддзя ўжо ўспрымаюцца як гістарызмы: камбед, лікбез, рабфак і інш. Пісьменнікі ўжываюць гэтыя словы ў мастацкіх творах толькі з мэтай болыы дакладнага, вобразнага адлюстравання мінулага: У зале доўгі стол, крэслы без спінак, смярдзіць атрамантам са скураных чарніліц. (Каратк.) Алесь шукаў усё, што толькі было магчыма, на гісторыі. На калядныя вакацыі ён спустошыў частку дзедавай бібліятэкі. (Каратк.) Грамадзяне коннікіі Грама-дзяне стральцыі Грамадзяне касінеры! Будзьце цвёрдыя і непахісныя ў любой баталіі з ворагам — малой і вялікай. (Як.)
