Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская літаратура.docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
27.38 Кб
Скачать

18. Жыццёвы шлях і творчая спадчына Кірылы Тураўскага.

Яго творы пачалі перапісвацца з 13 стагоддзя. 1569 – Фёдараў і Мсціславец апублікаваў малітвы К.Тураўскага. 1821 – даследчык Калайдовіч выдаў 15 твораў К.Тураўскага ў выданні “Памятнікі россійской словесності”. У канцы 19 ст. епіскап Яўгеній выдаў у Кіеве некаторыя творы К.Тураўскага. 1958 - Яромін ажыццявіў выданне твораў па спісах 8 твораў. Адзінай крыніцай пра жыццёвы шлях К.Тураўскага – жыціе К.Тураўскага. Асноўныя праблемы творчасці: закранае кола праблем, якія хвалююць славянскі свет і па сёняшні дзень: пра месца чалавека ў свеце;пра прызначэнне чалавека;пра ўзаемаадносіны духоўныя і цялесныя;пра праблемы асветы; пра праблемы пазнання і маральнага ўдасканалення асобы;пра адзінства хрысціянскай царквы. Яго творы – 8 слоў-пропаведзей, прытчы(алегарычны твор, пабудаваны на сімвалах),каноны, звыш 30 малітваў.Словы-пропаведзі разлічаны на аўдыторыі, на слухача, на вуснае ўспрыманне. Таму ён выкарыстаў усе прыёмы маўлення:нагадаць гістарычную аснову свята, настроіць слухачоў на ўрачысты лад, паказаць усяленскі характар гэтага свету. Вкарыстоўвае дзеясловы ў цяп.часе. Асноўны мастацкі прынцып – рытарычнай ампліфікацыі – нанізванне аднатыпных мастацкіх сродкаў. Шырока ўключае дыялог і маналог.

Прытча пра душу і цела.Дамавіты чалавек – гэта Бог-Айцец. Яго сын – Гасподзь наш Ісус Хрыстос. Вінаграднік – зямля і свет. Плод у вінаградніку – закон Божы і запаветы. Слугі чалавека – анёлы. Храмец-цела, сляпец-душа. Пасадзіў іх пры браме – Бог перадае чалавеку ва ўласнасць усю зямлю, даўшы яму закон.

Слова на антыпасху. Кажа пра значэнне пасляпасхальнага тыдня і супаст.яго са святам Пасхі. Малюе карціну вясенняга абуджэння прыроды. У 2 частцы слова размова ідзе пра з’яўленне ўваскрэслага Хрыста апосталу Фаме і перадаюцца размовы Хрыста і Фамы. Заканчваецца заклікам верыць у Хрыста і запрашэннем усхваліць яго. У словах К.Тураўскі пераходзіць ад лірычнай пахвалы свету, да апавядання аб самой падзеі, якая выклікала свята.

23-29. Слова пра паход Ігара.

Напісаны твор у 1185-1187. У 90-х г. 18 ст быў знойдзены Мусіным-Пушкіным у біб-цы яраслаўскага манастыра. Аўтарства слова(гіпотэза Гудзія)хутчэй за ўсё дружыннік князя Ігара;(гіпотэза Рыбакова)кіеўскі летапісец Петр Барыславіч;(Югаў) Мітус- пясняр;(Чамярыцкі) Хадына. Структура слова: у пачатку аўтар разважае аб манеры і жанры твора. Піша, што будзе пісаць па былінам “сего времені”. Мастацкі феномен слова абумоўлены тым, што ў гэтым творы спалучаюцца кніжныя і фальклорныя традыцыі. Спачатку аповед пра паход Ігара – сон Святаслава – лірычны плач Яраслаўны(звярт.да 3 язычн.стыхій: вецер,вада,сонца) – кульмінацыя.залатое слова Святаслава(заклік да яднання). Стыль – манументальнага гістарызму. Яскрава адчуваецца манументальнасць у часе і ў прасторы. У слова вельмі цікавая кампазіцыя, магутны гукавы эфект. Вельмі моцны язычніцкі эфект. 1860 Сыракомля ў “Гісторыі польскай літ-ры” шмат месца прысвячае слову. Даследуе беларускія элементы ў слове. 1910 урывак на бел.мову са слова – “песні пра князя ізяслава полацкага” – максім багдановіч пераклаў. 1911 гэты пераклад быў апублікаваны боханам на бел.мову. У перыяд грам.вайны ў 1919 – Я.Купала ўзяўся за слова. Шмат чытаў да гэтага нав.літ-ры. Спачатку зрабіў празаічны пераклад слова. Вырашыў перакласці імя і назву “аповесць пра паход князя Ягора”. 1921 – другі пераклад купалы – вершаваны. Тэматычна ён падзелены на 12 частак. Пераклады купалы спецыфічны. Яны зроблены не з суч.рус.мовы на суч.бел.мову, а са старажытнай, агульнай для руск,бел, і укр.моў на СБМ. Зварот купалы да перакладу слова сімвалічеы. У гады грамадзянскай вайны для паэта стаў блізкім заклік аўтара да адзінства. 1922 – пераклад слова Гарэцкім(празаічна-тлумачальны пераклад).

1975-1985 – тарашкевіч; 1985 – барадулін,чыгрынаў – роазаічны пераклад; Булахов “Слово о полку Ігореве в літ-ре, іс-ве і науке” – кароткі энцыклапедычны даведнік. Шалемава “мастацкі феномен слова пра паход Ігара”; Конан “эстытычныя катэгорыі ў слове пра паход Ігара”.