Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ ЭКЗАМЕН.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
710.14 Кб
Скачать

Выяўленчае мастацтва.

Вядомай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з’яўляецца фігура Апалінара Гараўскага. Мастак нарадзіўся ў Мінскай губерні, адукацыю атрымаў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе яго здольнасці прыцягнулі ўвагу выкладчыкаў. Пасля заканчэння акадэміі быў узнагароджаны залатым медалём. Пейзажы А. Гараўскага вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Адным з вядомых прадстаўнікоў гістарычнага жанру ў беларускім жывапісе другой паловы ХІХ ст. быў Казімір Альхімовіч. Мастак прымаў удзел у паўстанні 1863–1864 гг., за што быў сасланы ў Сібір. Пасля ссылкі ён жыў за межамі Беларусі, аднак сюжэтамі сваіх палотнаў нязменна выбіраў гістарыны лёс роднага народа. Сусветную вядомасць набыла яго карціна “Пахаванне Гедыміна”. К. Альхімовіч стварыў цэлы шэраг гістарычных палотнаў, якія з поспехам выстаўляліся ў Мюнхене і Парыжы.

У канцы ХІХ ст. пачынаецца творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Эмацыянальныя і змястоўныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам.

Архітэктура.

Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне ХІХ ст. Да канца ХІХ ст. у беларускім дойлідстве пануе эклектыка (або “архітэктура гістарызму”). Яна вызначалася некрытычным выкарыстаннем форм розных стыляў (готыкі, барока, ракако, класіцызму, раманскага і інш.). Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесанс, тэатры – пад барока, касцёлы – пад готыку, праваслаўныя цэрквы будаваліся ў псеўдавізантыйскім, ці псеўдарускім, стылі.

У другой палове ХІХ ст. наглядаецца росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы ў Беларусі. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай добра абпаленай цэглы, прычым фасады не атынкоўваліся, найбольш багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. шырокае распаўсюджанне набыў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль, у праваслаўным культавым дойлідстве. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку з’яўляюцца мемарыяльны храм у вёсцы Лясная, створаны ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрасенскі сабор у Барысаве.

У культавым дойлідстве Беларусі склаўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, – Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з “архітэктурай гістарызму” у канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага Стылю – мадэрна. Для помнікаў мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прынёс новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Прыкладам архітэктуры мадэрна з’яўляюцца будынак Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны, аднак шырокага распаўсюджання не набыў.

ВОПРОС№38:Основные тенденции развития экономикиЕвропы в нач 20 в. Соц-эк состояние бел губерний в 1900-1914гг.Столыпинская аграрная реформа.

Экономика Бел. в это время была одной из частей народного хоз-ва России и развивалось по общим с Россией эконом. законам. К началу 20 века она проходила стадию капитализма. В это время идет поцесс концентрирования производства , появл. фабрики и заводы. Строит-во новых предприятий и их техническое переоборудование были характерны для предприятий деревообрабатывающей, кирпичной, стекольной промышл-ти. Ведущая – пищевая. В промышленности Бел в это время существовали монополитич. объединения. Так, в 1905 в Минске образован комитет спичечных фабрик западного края.

Одновременно проходит процесс концентрации капиталла. Особенностью края было то, что капиталл был местным, и приимущественно еврейским.С 1900 по 1913 характерной особенностью госуд-го бюджета белоруса преобладала доходная часть над расходной. Самые крупные доходы в бюджете: 50% - железная дорога; 24% - госуд-ные вино-водочные монополии.

Широкая транспортная система, выгодное географическое положение способствовало росту внешней и внутренней торговли. В этот период вывозилось : лес, лен, скот, масло, деготь, спирт, смола. Ввозилось : машины, оборудование, уголь, соль, хлеб.

Достаток населения Бел. 1913 : фунт житного хлеба-1 копейка, фунт говядины-15 коп, нанять дешевую квартиру-5 руб в месяц, сапоги-3 руб. Зарплата простого рабочего- 35 руб

Зарплата машиниста паровоза- 80 руб. Зарплата учителя приходного училища- 125 руб.

Т.о. экономическое развитие Б в нач 20 века, шло достаточно быстрыми темпами, хотя Бел продолжала оставаться аграрным районом России.

.Iнiцыятарам i галоуным выканауцам рэформы у е/с высту­пiу П.А.Сталыпiн, якi усвядомiу неабходнасць ломкi сярэднявяковых форм уладяння зямлей з мэтай расчысцiць для капiталiстычнага развiцця.

Мэты рэформы:

1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкау;

2. раскалоць веску,паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii;

3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны.

Сродкамi вырашэння гэтых мэт,на думку Сталыпiна былi:

1. разбурэнне сялянскай абшчыны;

2. насаджэнне хутароу i перасяленне "лiшняга" з еурапейскай часткi Расii сялянства у Сiбiр i на Далекi Усход;

3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстан­ня.

Першапачатковым,зыходным этапам рэформы,неабходным для станаулення пры ватнай сялянскай зямельнай уласнасцi з'яулялася разбурэнне сялянскай аб­шчыны.Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляу кожнауму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэа­лiзацыю рэформы на Беларусi пэуны адбiтак наклау велiкадзяржауны накiру­нак палiтыкi царызму,якi праявiуся па насаджэнню на Беларусi рускага зем­леуладання.Толькi у Гродзенскай губернii за 1905-1912 гг. рускiя пасялен­цы купiлi амаль 28 тыс. дзесяцiн зямлi.На Беларусi быу створаны спецыяль­ны фонд для рускiх перасяленцау.На Беларусi,больш чым дзе,шпарка прапаган давалася у друку хутарская гаспадарка,стваралiся паказальныя хутары, якiя забяспечвалiся сартавым насеннем,пародзiстай жывелай, навейшым iнвентаром i машынамi.У Вiленскай губернii да 1913 года было арганiзавана 387 пака­зальных гаспадарак,з зямельнай плошчай у 5,6 тыс. здесяцiн.З мэтай iнтэн­сiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па узмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзоувывалiся пункты продажу i пракату удасканаленых с/г машын i прылад.

Вынiкi рэформы:

За 10 год ажыццяулення рэформы у 5-цi заходнiх губернiях было створана 12,8 тыс.хутароу,якiя занялi плошчу каля 1,4 млн.

За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлiся 368,4 тыс.чала­век,з iх каля 70% - у 1907-1909 гг.Пiк перасяленцау (102,5 тыс.) прыйшоу ся на 1909 год.Але сутыкнуушыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцау вярнулася у Беларусь.

.К 1914 году колькасць па рабкау на Беларусi склала 200 тыс чалавек.

Сталыпiнская рэформа стымулявала спецыалiзацыю у с/г Беларусi.К 1914 г Беларусь стала адным з буйнейшых раенау вырошчвання бульбы (17,2% ад усей плошчы пад бульбай у еурапейскай Расii), узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-се­раднякi - 10-11% усяго сялянства .Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.

ВОПРОС№39:Общественно-политическая жизнь РИ в нач 20 ст . Революционные события 1905-1907 гг на Бел.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

ВОПРОС№40:Первая мировая война и Б. Лютауская рэвалюция1917г.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

ВОПРОС№41:Развитие культуры Б в начале 20 в.

Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак.Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва.Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў.Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі.За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.Быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў.Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы.У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян.Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў.Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы.Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча.На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш.Тэатр. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.

ВОПРОС№42:Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.

Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiш

ча краiны.У народзе узраслi антыурадавыя настроi.Гэта спрыяла бальшавiкам

ажыццяуляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на узброенае паустанне.

Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым

поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькi у Мiнскiм i Го

мельскiм Саветах.Што тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць

знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi

на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць

падрыхтоуку узброеных фармiраванняу (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.

25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б)

зверглi Часовы урад.26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з'езд Саветау абвяс-

цiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах,прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб

зямлi.Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад

(СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска ат-

рымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзе.Мiнскi

Савет абвясцiу сябе уладай.Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты

арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi.З iх быу арганiзаваны Першы рэва-

люцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам улады да Саветау ажыццяулялi,

створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК),якiя абапiралi-

ся на салдацкiя масы.ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi бальшавi-

кi Кнорын,Ландар,Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камi-

тэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск

Кауказкую дфвiзiю i прад'явiу Мiнскаму Савету ультыматум з патрабаваннем

перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронце.Мiнскi Савет выму-

шаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да

бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны змянiлiся

на карысць бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм фронце зноу узяу у

свае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту.Ён распусцiу Камiтэт выратавання

а Калатухiна арыштавалi.Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы у

якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечы-

лi устанауленне сваей дыктатуры.Такi характар насiла змена улады у Вiцеб-

ску i ГомелiЗ некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi

урад аб'явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай ар-

мii.Стаука была лiквiдавана,а улада перайшла у рукi ВРК.Вярхойным глауна-

камандуючым быу прызначаны прапршчык - Крыленка.

Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 го-

да склiкалi з'езды,што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз'езд Саветау рабочых

i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з'езд Саветау сялянскiх дэпу

татау Мiнскай i Вiленскай губерняу i Другi з'езд армii Заходняга фронту.

Яны прынялi рэзалюцыi,у якiх вiталi устанауленне Савецкай улады i выказалi

ёй поуную падтрымку.26 лiстапада трыма з'ездамi быу утвораны Выканаучы Ка-

мiтэт Заходняй вобласцi i фронту - Аблвыканкоамзах. Яго старшыней стау

бальшавiк Рагозiнскi.Старшыней Савета народных камiсарау Беларусi - Ландэр

У лютым 1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады у

губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паунапраунымi органамi

улады,што праводзiлi палiтыу партыi-бальшавiцкай.

Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі.У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня.Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.

ВОПРОС№43:Проблема белорусской гос-венности в общ- полит движении Б. Первый всебелорусский съезд. Объявление БНР.

Першы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм

прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Бела-

русi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры паунамоцны з'езд

якi меу права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады.На з'ездзе была

абрана Рада i фактычна аб'яулены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi

з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня).Трэцi Усерасiйскi з'езд Са-

ветау адобрыу дзеяннi Беларускiх бальшавiкоу. 18 снежня 1917 года тайна у

дэпо Лiбава - Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыума Усебеларус

кага з'езда. Быу абраны выканаучы камiтэт ( 17 чалавек ) начале з Тамашом

Грыбам.Ва умовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абаро-

ну Беларусi.У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкi уцяклi з Мiнска.Уладу

у свае рукi узяу Выканкам Усебеларускага з'езду.21 лютага 1918 года Выкан

кам звярнууся да народа Беларусi з першай Устауной граматай у якой абвяс-

цiу сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязауся склiкаць Усебе

ларускi Устаноучы з'езд. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.Рада БНР даволi паспяхова

займалася культурна-асветнiцкай дзейнасцю.Бый атрыманы дазвол на выданне

14 беларуса-моуных газет i часопiсау.Адкрыта было больш за 160 беларускiх

Быу адкрыты педiнстытут,створана бюро па напiсанню падручнiкау, а для iх

выдання - таварыства "Асвета".У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Бе

ларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяулення фiнансава-

грашолвай сiстэмы.Пасля лiстападаускай 1918 года рэвалюцыi у Германii Са-

вецкi урад дэнансавау Брэсцкi мiрны дагавор i рушыу Чырвоную Армiю на За-

хад. Не маючы уласных войск,Рада БНР не змагла аказаць супрацiуленне.Мно-

гiя члены Рады БНР вумушаны былi пакiнуць Мiнск.Такiм чынам,у вынiку не-

спрыяльных знешне-палiтычных i унутраных умоу няудала завяршылася першая

спроба арганiзацыi беларускай дзяржаунасцi.Але дзейнасць Рада БНР зрабiла

значны уплыу на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусау.Гэта прымусiла

бальшавiцкi урад пайсцi на стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублiкi.

ВОПРОС№44:Создание БССР и Л-БССР.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Пытанне аб неабходнасці стварэння беларускага савецкага ўрада разглядалася і на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21–23 снежня 1918 г.

Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК РКП(б). Ёсць падставы сцвярджаць, што гэта адбылося па ініцыятыве У. Леніна. 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.

31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкома і Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б), ад Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) і Аблвыканкомзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч, членамі – А. Мяснікоў, А. Чарвякоў і іншыя, усяго 17 чалавек. У складзе ўрада было створана 16 аддзелаў (наркаматаў) і 2 калегіі – надзвычайная і па справах палонных і бежанцаў.

1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР.

5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.

І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР – Асноўны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. У адпаведнасці з канстытуцыяй найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў.

І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву – Літоўска-Беларускую ССР (Літбел). Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле ўказання ЦК РКП(б). 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) патрабаваў прыняць на з’ездзе Саветаў Беларусі пастанову аб аб’яднанні Беларусі з Літвой. Літоўцам таксама прапанавалася як мага хутчэй склікаць свой з’езд і прыняць такое ж рашэнне.

27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦВК Літоўска-Беларускай ССР и урад аб’яднанай рэспублікі – Савет Народных Камісараў. У склад Літбела ўвайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як 4-мільённым насельніцтвам. Сталіцай аб’яднанай дзяржавы стаў г. Вільня.

Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб’яднанай дзяржавы – Літбела.

ВОПРОС№45:Война Польши и России. Второе объявление БССР.

У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'я-

вiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.поль

скi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны,

Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня

на нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчы-

на,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго узначалiлi В.Ластоускi i генерал

В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гро-

дзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублi

ка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.

З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi

землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау,

якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi знач-

ную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох на-

прамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да

сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль,

Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць знач

нага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырво-

най Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiц-

кi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя у

Чырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi заха

пiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiл

i узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб пе

радачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду

РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але поль-

скае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жло-

бiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэ

зiныфронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.

У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамо

зе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi су

месназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савец

кага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.

Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая

1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступ0-

ленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпе

нi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвале

ны Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст.

Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау

неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларуска-

га народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi

БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне бе

ларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта

выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай

i незалежнай дзяржавай.

ВОПРОС№46:НЭП и его особенности проведения в Б.

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а р ч п а д а т а к, к а а п е-

р а ц ы я, с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь н i ц т в а i

с в а б о д н ы р ы н а к.

Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны уз-

ровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй пра-

мысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i

быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтыч

ная актыунасць рабочых.

ВОПРОС№47:Участие БССР в создании СССР. Нац-гос-венное строительство.

       Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў.

       У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і забеспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.

       16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі, устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай". Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны дзвюх роўных і незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі".

       На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

       Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.

       У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і культурны патэнцыял, было актам гістарычнай справядлівасці.

       Стварэнне СССР адкрывала магчымасць аб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і магчымасці рэспублік. Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя "аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна карысталася толькі правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі і тэрытарыяльным самакіраваннем.

ВОПРОС№48:Политика белорусизации, осн направления и итоги.

У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Беларускую мову неслi у масы беларускiя пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларус- кага сялянства, яго духоуным патэнцыялеРазвi- ваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау- чых арганiзацый У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнауства. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю у правя-дзеннi беларусiзацыi,пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася у адносiнах да iнбелкульта, якi страцiу сваё першапачатковае прызначэнне.

Але нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэн-ня паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на беларус- ай мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар, аутар Дзяржаунага гiмна БССР Н.Сака-лоускi i iнш. Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР.

ВОПРОС№49:Сворачивание НЭПа. Индустриализация и коллективизация.

Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялау. Заводы у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

ВОПРОС№50:Установление тоталитарного режима в СССР.Репрессии на Б.

Пачатак палітычных рэпрэсій у Беларусі, на наш погляд, звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі. Ужо ў другой палове 20-х гадоў узнікаюць спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыянальнай палітыкі. Найбольш актыўных прыхільнікаў палітыкі беларусізацыі сталі абвінавачваць у т.зв. нацыянал-дэмакратызме, тэндэнцыі “ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя”.

З 1930 г. крытыка робіцца больш жорсткай. Нацыянал-дэмакратызм вызначаецца як варожая савецкай ўладзе ідэалогія і практыка контррэвалюцыйнай плыні, якая ставаліла сваёй мэтай “аднаўленне капіталізму на Беларусі”. Рэзалюцыя XІІІ з’езда КП(б)Б ацэньвала гэтую з’яву як галоўную небяспеку для нацыянальнай палітыкі рэспублікі. Пры гэтым рэзка змяняліся ўсе ацэнкі мінулага: увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух аднолькава пачаў абвяшчацца рэакцыйным.

У маі – чэрвені 1929 г. камісія ЦК ВКП(б) абследавала практыку нацыянальнай работы ў БССР. Яна адзначыла, што “Асноўныя памылкі партыйнага кіраўніцтва КПБ маюць месца ў вобласці тактыкі і вынікаюць з няправільнай ацэнкі суадносін класавых сіл”. Менавіта на класавую барацьбу рабілі ўпор члены камісіі, яе праявы шукалі і знаходзілі ўсюды – у дзейнасці навукоўцаў, у галіне мовазнаўства, у выдавецтвах, у палітыцы Наркамасветы па беларусізацыі, Наркамзема – па хутарызацыі і г.д.

Гэтыя вынікі дзейнасці АДПУ адразу адчуліся – неставала работнікаў навучальных устаноў, органаў кіравання, устаноў культуры і г.д. Аднак пошук “ворагаў народа” працягваўся. У снежні 1933 г. былі арыштаваны 84 працаўнікі сістэмы Наркамзема БССР і Белтрактарацэнтра. Ім ставілася ў віну імкненне сарваць развіццё цяжкай прамысловасці, падарваць эканамічную магутнасць Савецкай дзяржавы, аслабіць яе ў барацьбе з капіталістычным асяроддзем, а потым звергнуць савецкую ўладу, захапіць кіраўніцтва ў свае рукі.

У чэрвені 1937 г. адбыўся XVI з’езд КП(б) Беларусі, якому належыць асобнае месца ў нагнятанні атмасферы страху і беззаконня. Тэма выкрыцця ворагаў народа была галоўнай у справаздачным дакладзе першага сакратара В. Шаранговіча і ў прамовах фактычна ўсіх выступаўшых.

29 ліпеня 1937 г. адбыўся ІІІ Пленум ЦК КП(б)Б, рашэнні якога адыгралі ролю своеасаблівага дэтанатара, выклікалі абвальны працэс агульнага выкрыцця, масавага псіхозу ў пошуках “ворагаў народа”. Выступаючыя на пленуме прадстаўнікі партыйных органаў прызналі наяўнасць у іх арганізацыях і раёнах “актыўна дзеючых контррэвалюцыянераў, польскіх шпіёнаў і дыверсантаў”.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. Былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва – служачыя былога дзяржапарату, судовых органаў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем’ямі, усяго каля 125 тыс. чалавек.

Пытанне аб тым, колькі жыхароў Беларусі пацярпела ад палітычных рэпрэсій, не высветлена і да сённяшняга дня. Як вынікае з падлікаў, судовымі і несудовымі органамі ў рэспубліцы па палітычных матывах было прыцягнута да адказнасці больш за 250 тыс. грамадзян. Акрамя таго, у адміністрацыйным парадку (раскулачванне, высяленне, барацьба з сабатажам, выкананне закона “Аб ахове сацыялістычнай маёмасці” і г.д.) прыцягнуты да адказнасці яшчэ амаль 350 тыс. чалавек, жыццё і лёс якіх былі парушаны сталінскім рэжымам. Агульная лічба ахвяр сталінізму, на думку некаторых даследчыкаў, складае на Беларусі 600–700 тыс. чалавек. З пачатку 50-х гадоў да 1994 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 160 тыс. грамадзян.

ВОПРОС№51:Западная Б в составе Польши.Воссоединение Зап Б и БССР.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

ВОПРОС№52:Развитие образования ,науки и литературы на Б в 1917-1941гг.

У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці.Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі.Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей.Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі.Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару.Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук.Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах.Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка.Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі.Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.

ВОПРОС№53:Бел архитектура , ИЗО, театр, музыка и кино в довоенный период(1917-1941).

У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва. У верасні 1920 г. быў адкрыты Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), у 1926 г. – БДТ-2 і Беларускі вандроўны тэатр, які ў 1932 г. быў рэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр (з базай у Гомелі). У 30-я гады былі створаны Рускі драматычны і Тэатр юнага гледача, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Гомелі і Віцебску, калгасна-саўгасныя тэатры ў Мінску, Барысаве, Мазыры, Слуцку, Бабруйску, Рэчыцы і Дзяржынску. Усяго ў рэспубліцы працавала 14 тэатраў. На іх сцэнах ішлі такія п’есы, як “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Сон на кургане” Я.Купалы, “На дне” М. Горкага, “Партызаны” К. Крапівы і інш. У 1923 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр дэманстраваў сваё майстэрства ў Маскве ў Крамлі і быў узнагароджаны ЦВК СССР Ганаровай граматай.

Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы творчых работнікаў аказваў Беларусі рускі народ. Паездкі ў Маскву, вучоба ў лепшых майстроў сцэны садзейнічалі хуткаму творчаму росту калектываў тэатраў. Беларускаму гледачу былі добра вядомы такія славутыя дзеячы сцэны, як І. Буйніцкі, Е. Міровіч, У. Галубок, Г. Глебаў, Б. Платонаў, П. Малчанаў і інш.

У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. У пачатку 20-х гадоў у Мінску, Віцебску, Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, якія сталі цэнтрамі музычнага жыцця. У 1924 г. у Гомелі, а затым у Магілёве былі арганізаваны невялікія сімфанічныя аркестры.

Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады. У 1932 г. адкрылася Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. – Беларускі тэатр оперы і балета, а ў 1937 г. – Беларуская дзяржаўная філармонія. У яе склад увайшлі сімфанічны аркестр і аркестр народных інструментаў, ансамбль народнай песні і танца, харавая капэла. У гэты час сталі добра вядомы імёны такіх кампазітараў, як М. Аладава, А. Багатырова, В. Залатарова, І. Любана, А. Туранкова, М. Чуркіна і інш.

Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка. Сярод іх “Залатыя агні” У. Корш-Сабліна, “Балтыйцы” А. Файнцымера. Да ліку лепшых належалі таксама фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны” (1935) і “Канцэрт Бетховена” (1937).

Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.

Неад’емнай часткай нацыянальнай беларускай культуры з’яўляецца архітэктура – своеасаблівы “мураваны летапіс” гісторыі і культуры нашай краіны. Сярод іншых відаў мастацтваў яна вызначаецца тым, што арганічна спалучае эстэтычныя ідэалы і дасягненні тэхнічнага прагрэсу ў будаўнічай справе канкрэтнай эпохі.

У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Фасады будынкаў не ўпрыгожвалі дэкаратыўнай муроўкай, пілястрамі, складанымі карнізамі. Уладкаванне металічных пераплётаў у светлавых праёмах і ліхтарах дало магчымасць значна павялічыць асветленасць вытворчых памяшканняў. Архітэктурнае аблічча прамысловых будынкаў з кожным годам станавілася ўсё больш выразным і лаканічным.

З сярэдзіны 20-х гадоў у рэспубліцы прыняты меры да рэгулявання забудовы гарадоў. У 1925 г. па даручэнні ўрада БССР вядомы савецкі горадабудаўнік У. Сямёнаў прапанаваў праект развіцця Мінска і Оршы. Сярод невялікіх па плошчы ансамбляў забудовы гарадоў (1,5–2 га) прадугледжваліся зялёныя ўчасткі, скверы ці бульвары.

Для архітэктурна-мастацкага аблічча жылых дамоў таго часу характэрна лаканічнасць вырашэння аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. У пластыцы фасадаў пераважалі спрошчаныя формы з перавагай гарызантальных чляненняў.

У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.

Адной з першачарговых задач было пашырэнне школьнай сеткі, будаўніцтва школ. Узводзіліся ў асноўным невялікія па аб’ёму, разлічаныя на 240–280 вучняў двухпавярховыя будынкі, прамавугольныя ў плане, з размяшчэннем па абодва бакі калідора вучэбных памяшканняў.

Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў, абумоўленыя шэрагам аб’ектыўных прычын. Па-першае, гарады ў існуючым тады стане стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі і культуры. Па-другое, эканамічна ўзмацнелая дзяржава атрымала з пачатку 30-х гадоў магчымасць прыступіць да пераўладкавання гарадоў, карэннага паляпшэння камунальнай гаспадаркі.

Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці. Многія з помнікаў архітэктуры Беларусі 20–30-х гадоў цалкам адпавядаюць гэтым прынцыпам. Ацалеўшы падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг., яны служаць людзям і сёння.

ВОПРОС№54:Международные отношения в начале 2 мир войны.

Значным фактарам, які аказвае уздзеянне на змест грамадска-палітычнага жыцця, было міжнароднае становішча.У 1933г. Да ўлады ў Герм прыйшла нацыянальна-сацыялістычная партыя на чале з Гітлерам. У краіне ўсталявалася фашысцкая дыктатура. Вядучыя колы Герм імкнуцца перапланаваць Версальска-Вашынгтонскую сістэму дагавароў, склаўшуюся на выніках Першай сусветнай вайны. З гэтага часу палітыка Герм строіцца на аснове нацызму, якая прадугледжвала знішчэнне народаў. Планы Герм, як і планы Італіі і Японіі, стваралі пагрозу для Велікабр, Фр, ЗША(з аднаго боку) і для СССР(з другога боку). Гэта стварала умовы для збліжэння. У 1934г. СССР уступае ў Лігу нацый, а ў 1935г. Былі заключаны Савецка-Французскі, Савецка-Чэхаславацкі дагаворы. 1934-1938гг. СССР праводзіць антыфашысцкую палітыку. У 1935г. Герм афіцыйна адмаўляецца ад выканання ваенных артыкулаў Версальскага дагавора, уводзіць усеагульную воінскую палітыку. Заходнія краіны прамаўчалі. У1936г. Герм акупіруе рэйнскую залу. У гэты ж час Італія нападае на Эфіопію, а Японія на Кітай, Герм і Японія заключаюць антыкамінтэрнаўскі пакт на наступны год, да іх далучаецца Італія. У сакавіку 1938г. Герм далучае Аўстрыю. У верасні 1938г. У Мюнхене адбыліся перамовы кіраўнікоў урадаў Англіі, Фр, Герм і Італіі(Мюнхенскі дагавор). Вырашаўся лес Чэхаславакіі. Падзел яе і перадача Судэцкай вобласці Герм. Заходнія краіны так імкнуліся адкупіцца. Гітлер уступае ў Прагу. Верасень 1938г. Італія акупіруе Абанію. У гэтых ўмовах СССР прапануе саздаць сістэму калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Вясной-летам 1939г. Ідуць траісныя перагаворы(Англія, Фр, СССР) цяжка і безвынікова. 23 жніуня 1939г. – Дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў паміж Герм. і СССР, 28 верасня – Дагавор аб сяброўстве і межах, г.зн. адбылося збліжэнне з Герм. Адначасова адбылося пагаршэнне адносін з Польшай. СССР падтрымліваў нападзенне фашысцкай Герм на Польшчу, займаў дзіўную азіцыю адносна ваенных няўдач западных дзяржаў і цяжкасцей Англіі ў яе адзінаборстве з Герм. Ўсе гэта выклікае збянтэжанасцьі і няўпэненнасць у грамадстве. Відавочны след на грамадсва паклала савецка-фінская вайна(1939-1940). Вясной 1940г. Герм нападае на Фр. У гэты ж час пачынаецца распрацоўка плана нападу. 18 снежня 1940г. Гітлер падпісывае план Барбароса. У студзені 1941г. СССР і Герм заключаюць эканамічны дагавор. СССР не быў падрыхтаваны да вайны(сталінскі тэрор, старая тэхніка, непрадуманая ваенная дактрына) .

У Другой сусветнай вайне ўдзельнічала 61 дзяржава(80% насельніцтва ўсёй Зямлі). Загінула звыш 50млн чал. Важнейшай часткай Др сусветнай вайны была ВАВ(22 чэрвеня 1941г – 9 мая 1945г) на Беларусі(да 28 ліпеня 1944г). Да 22 чэрвеня па плану Барбароса каля граніц СССР былі сканцатраваны 3 групы арміі. У пагранічных кругах налічвалася 2700тыс чал. Яны былі раскіданы на вялізнай тэрыторыі. На тэрыторыі Беларусі фашыстам супрацьстаялі войскі асобай ваеннай акругі. 22 чэрвеня – Заходні фронт. 28 чэрвеня – немцы ў Мінску(330тыс савецкіх салдат аказаліся ў акружэнні). У першыя дні вайны Чырвоная Армія праславілася мужнасцю і гераізмам(абарона Брэсцкай крэпасці). Каб апраўдаць страты і няўдачы Сталін абвінаваціў камандаванне Зах фронту. Пачалося фарміраванне другога складу Зах фронту. У ліпені-жнівені 1941г жорсткія баі ідуць на паўночнай і ўсходняй Беларусі, асабліва на маскоўскім накірунку. 14 ліпеня ўпершыню ўдзельнічаюць кацюшы. Да пачатку верасня 1941г. Уся тэрыторыя Беларусі была акупавана. Прычыны няўдач у пачатковы пярыяд вайны:

  • праціўнік меў перавагу ў жывой сіле, артылерыі, разведвальнай інфармацыі

  • на Герм працавала большасць краін Зах Еўропы, і ў яе была перавага ў матэрыяльных сродках вядзення вайны

  • нямецкая армія была добра падрыхтавана

  • Сталін ігнараваў верагоднасць нападу фашысцкай Герм на СССР

  • савецкія войскі не былі прыведзены ў баевую гатоўнасць

  • савецкія войскі былі расцягнуты ўздоўж фронта і ў глыбіню, і нямецкія значна пераважалі на галоўных напрамках

  • узброеные сілы Беларусі былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі

ВОПРОС№55:Нападение фашистской Германии на СССР и оборонит бои на терр Б.

Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву

прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, а таксама воiны 4 ар-мii (генерал А.А.Карабкоу), якiя абаранялi Брэст. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А.Кi-

жэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В.Усава. А.Кiжэватаву i В.Усаву

было прысвоена званне Героя Савецкага саюза.

Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I.М.Зубачо-

ва,палкавога камiсара Д.М.Фамiна, маёра П.М.Гаурылава. Нямногiм удалося выр-

вацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з ворагам.

Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранау здзейснiу

Д.Ф.КокарауУ першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетау i знiшчылi больш 100 варожых самалётау.

Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнау, фашысты прарвалi абарону

у Беларусi . Планавалася абыйсцi Мiнск з поуначы i поудня i

знiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам.

Абарону ажыццяулялi войскi 44 i 2 стралковых корпусау 100 стралковай дывiзii, 108 стралкковай дывiзii.

Савецкiм воiнам не удалося утрымаць Мiнск У гэты цяжкi час кiраунiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсау краiны для адпору агрэсii. Пачалася мабiлiзацыя у Чырвоную Армiю Чырвоная армiя з баямi адступала на Усход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодна

з распараджэннем Стаукi Галоунага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны на

Заходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапа-

магчы не дапусцiць прарыву працiунiка на Маскву.

На некалькi дзен затрымалi фашыстау на рацэ Бярэзiне у раёне Бабруйска..Савецкiя воiны вымушаны былi аста-вiць 27 лiпеня Магiлёу i 19 жнiуня - Гомель.

Паражэнне савецкiх войск было абумоулена непадрыхтаванасцю да абароны войск

Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi

750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супрацiуленне чырвонаармейцау,да канца жнiу-

ня акупiравана уся тэрыторыя Беларусi.Уся вiна за паражэнне была ускладзена

на кiраунiцтва Заходнiм фронтам.Яго камандуючы Д.Р.Паулау i яго штаб былi

асуджаны i расстраляны.

Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцау не дазволiла працiунi-

ку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii пра-

весцi абарончыя мерапрыемствы на маскоускiм кiрунку.

Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтраль-

нага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб парты-

занскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць

значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi

карныя экспедыцыiАднак гэтаэкспедыцыя не дала жаданых вынiкау ворагу.

Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак -

"рэйкавая вайна

Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i

насельнiцтва.

ВОПРОС№56:Оккупационный режим на Б.Развитие партиз движения.

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня

1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся на

тэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камса-

мольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвам

В.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца ат-

рад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iм

першым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх ат-

радау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i кам-

самолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху.

З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Бе-

ларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу.

ВОПРОС№57: Операция Багратион. Освобождение Б от захватчиков.

Восенню 1943г., пасля разгрома фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупаванай тэрыторыі Беларусі. У верасні быў вызвалены першы районны цэнтр БССР Камарын. Восенню і зімой было вызвалена 36 раёна і 2 абл. цэнтры. У 1944 пачаўся завяршальны этап Вав – поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя,ядомая пад кодавай назвай “Баграціён”. Для яе ажыццяўлення прыцягваліся войскі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, а таксама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза Васілеўскі і Жукаў. Задума Вярхоўнага Галоўнакамандвання заключалася ў наступным: франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мясцовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступленне на віцебскім, аршанскім, бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць абарону праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўкі ў раёнах Віцебска і Баьруйска, а затым наносяць удары на сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўныхсіл группы армій “Цэнтр”. 23 чэрвеня 1944г.м – пачатак наступлення. Ужо на трэці дзень быў вызвалены Віцебск. У баях пад Оршай вызначыўся радавы Юры смірноў. Будучы цяжкапараненым, ён трапіў у палон да ворагаў. Нягледзячы на катаванні. Камсамолец не выдаў ваеннай тайны. Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на Мінскім напрамку. Пры вызваленні Беларусі вызначыліся лётчыкі французкага знішчальнага авіапалка “Нармандыя-Нёман”, воіны 1-й польскай дывізіі імя Т.Касцюшкі. 3 ліпеня 1944г. Яны паспяхова завяршыліся.Танкавы корпус генерала Бурдзейнага завязаў баі на ўсходняй усраіне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф.Скарыны), знішчыў гармту і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камндзір танкавага ўзвода Колачыў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі безперашкодна перайшлі ў цэнтр горада. Пад Мінскам было завершана акружэнне больш чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка, дзк былі сканцэнтраваны галоўныя сілы фашысцкай групы армій “Цэнтр”.Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. У ходзе далейшага наступлення савецкіх войск 28 ліпеня быў вызвалены Брэст. На 21-м кіламетры шашы Мінск-Масква ў паляваенны час быў збудаваны велічны Курган Славы – помнік ў гонар воінаў чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь. Дзень вызвалення сталіцы БССР г. Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – 3 ліпеня – абвешчаны дзяржаўным святам – Днём незалежнасці РБ.

ВОПРОС№58: Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.

Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення

Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар

авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружа-

на Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г.

былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы

добра умацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драуляная

сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла са-

вецкiх воiнау..У ба-ях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварвауся у горад танк Д.Г.Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыуся камандзiр танкавага узвода

М.Колычау. Iм, а таксама А.С.Бурдзейнаму,было прысвоена званне "Ганаровы гра-

мадзянiн г.Мiнска". Мiнск быу вызвалены 3 лiпеня.

У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоука ворага. 7 дзен спрабавалi

вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлерауцау было забiта, 35 тыс.

узята у палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызва-

лiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.

Вынікам Беларускай аперацыі стала вызваленне БССР, большай часткі Літвы, усходнія раёны Польшчы ад фашысцкіх захопнікаў. Разгром немцаў у Беларусі меў вялікае стратэгічнае значэнне. Склаліся спрыяльныя ўмовы для вызвалення Польшчы, Зах. Украіны, Прыбалтыкі.Цаной вялікіх ахвяраў чалавецтва было выратавана ад “карычневай чумы”. Вайна забрала 27 міліонаў жыццяў савецкіх людзей. У перамогу над ворагам значны ўклад унёс беларускі народ. Пасля вызвалення Беларусі больш 600 яе жыхароў былі прызваны ў рады Чырв. Арміі і мужна змагаліся, тым самам прыбліжаючы поўную перамогу над ворагам. Савецкія людзі, у тым ліку і беларусы,прымалі ўдзел у руху Супраціўлення ў краінах Еўропы. Значны ўклад ў пабеду над ворогам унеслі працоўныя Беларусі. Калектывы эвакуіраваных фабрык і заводаў імкнуліся выпускаць больш прадукцыі для фронта, стваралі франтавыя брыгады. Частка эвакуіраванага насельніцва працавала ў сельскай гаспадарцы. Беларускія вучоныя удасканальвалі тэхналагічныя працэсы, распрацоўвалі новыя метады лячэння параненых. Дзеячы мастацтва і культуры сваімі творамі падымалі баевы дух воінаў і партызан, натхнялі на барацьбу з ворагам. У жніўні 1945г. На дальнім усходзе Чырвоная Армія разграміла Японскую армію. У ліку савецкіх салдатаў і афіцэраў было нямала выхадцаў з Беларусі. 2 верасня 1945г. Японія падпісала акт аб капітуляцыі, што значыла канец Другой сусветнай вайны.

ВОПРОС№59:Международные отношения после 2 мир войны. «Холодная война».

       Перамога антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне аказала вялікі ўплыў на развіццё асобных краін і свету ў цэлым. У першыя пасляваенныя гады найбольш істотныя змены адбываліся на еўрапейскім кантыненце, у непасрэднай блізкасці ад Беларусі.

       Напрыканцы Другой сусветнай вайны рашэннямі Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый ЗША, Англія і СССР па сутнасці падзялілі Еўропу на сферы ўплыву. Савецкаму Саюзу былі аддадзены пад кантроль краіны Усходняй Еўропы, тыя, якія ў ходзе ваенных дзеянняў былі занятыя Чырвонай Арміяй.

       Сталін выкарыстаў гэту сітуацыю дзеля пашырэння "сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі". Пры падтрымцы савецкіх войскаў у другой палове 40-х гг. у Албаніі, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі, Югаславіі былі здзейснены сацыялістычныя рэвалюцыі, а савецкая зона акупацыі Германіі была пераўтворана ў Германскую Дэмакратычную Рэспубліку. Пазней на шлях сацыялізму сталі таксама пры падтрымцы СССР Кітай, В'етнам, Паўночная Карэя. Большасць з іх была аб'яднана ў эканамічны саюз - Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (1949) і ваенна-палітычны блок - Арганізацыю Варшаўскага Дагавора (1955).

       Такім чынам, з канца 1940-х гадоў Еўропа і свет раскалоліся на дзве грамадска-палітычныя сістэмы - капіталістычную і сацыялістычную, або, як часта называлі, на два лагеры. Характэрнай рысай пасляваеннага развіцця было нарастанне супярэчнасцяў паміж СССР і ЗША. З 1946 г. паміж былымі саюзнікамі і адпаведна паміж краінамі Еўропы, якія знаходзіліся пад іх уплывам, паўстала "жалезная заслона". Гэта быў перыяд гісторыі, які атрымаў назву "халоднай вайны", эпоха жорсткага саперніцтва паміж дзвюма сістэмамі ва ўсіх сферах - эканоміцы, палітыцы, ідэалогіі. Асабліва небяспечным было супрацьстаянне двух ваенна-палітычных блокаў: Арганізацыі Паўночнаатлантычнага Дагавора (НАТА), створанай заходнімі краінамі ў 1949 г., і Арганізацыі Варшаўскага Дагавора. У складзе СССР Беларусі аўтаматычна адводзілася роля важнейшага ваенна-стратэгічнага плацдарма.

       Перад чалавецтвам паўстала праблема захавання таго міру, які быў дасягнуты страшнаю цаною шасцігадовай сусветнай вайны. "Халодная вайна" ў 1950-1960-х гг. не раз пагражала перарасці ў "гарачую" і свет балансаваў на мяжы новай глабальнай вайны.

       Галоўным інструментам бяспекі стала Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Ідэю яе стварэння кіраўнікі Англіі, ЗША і СССР неаднаразова абмяркоўвалі ў гады вайны, а з вясны 1945-га пачалася распрацоўка адпаведных дакументаў. Напачатку кіраўніцтва СССР дамагалася, каб кожная савецкая рэспубліка была прадстаўлена ў ААН як асобная краіна. Але такі варыянт быў адвергнуты. Кіраўнікі трох краін прыйшлі да згоды запрасіць у якасці заснавальнікаў ААН толькі Беларусь і Украіну, улічылі іх ролю ў вайне з фашызмам, велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты. Канчатковае рашэнне аб гэтым 27 красавіка 1945 г. прыняла міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска; Беларусь і Украіна былі ўключаны ў лік краін-заснавальніц. Разам з прадстаўнікамі 49 краін свету міністр замежных спраў К. Кісялёў ад імя ўрада БССР 26 чэрвеня 1945 г. падпісаў Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

       У наступныя гады пазіцыя Беларускай ССР у ААН па-ранейшаму не выходзіла за межы знешняй палітыкі СССР. Беларусі, як і іншым савецкім рэспублікам, прыйшлося перажыць ганьбу падаўлення савецкімі войскамі "пражскай" вясны 1968 г. у Чэхаславакіі, міжнароднае абурэнне дзеяннямі савецкіх войскаў у Афганістане. Аднак гэта не прыніжае значэння паслядоўнай дзейнасці беларускай дэлегацыі па ўмацаванню міжнароднага міру, ліквідацыі каланіялізму, развіццю рознабаковага супрацоўніцтва паміж краінамі. Многія важныя рашэнні ААН былі прыняты пры непасрэдным удзеле і падтрымцы беларускай дэлегацыі. Сярод іх - Дэкларацыя аб наданні незалежнасці каланіяльным народам і краінам (1960), шэраг важных дагавораў і пагадненняў па абмежаванні гонкі ўзбраенняў. БССР мела сваё прадстаўніцтва ў такіх спецыялізаваных структурах ААН, як ЮНЕСКА (ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) і інш. Сведчаннем прызнання станоўчай дзейнасці рэспублікі можна лічыць тое, што за перыяд да сярэдзіны 1980-х гг. БССР падпісала больш 160 дагавораў і пагадненняў, яна абіралася непастаянным членам Савета Бяспекі, неаднаразова яе прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Саветаў ААН.

ВОПРОС№60:Обновление и развитие нар хоз-ва БССР в 1945-1950гг

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт

(75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне пра-

мысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены вы-

пуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былi

пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя

iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.

Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэва-

люцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана

150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фаб-

рыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчным

абсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэх-

нiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы.

З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць на-

бывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам

механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi.

За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод

у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод

i iнш.).

Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi

звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у

1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мi-

нiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла.

Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50

гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару

форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца

у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу кал-

гасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.

У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэн-

нi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць

сяла i iнш.

2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення.Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

ВОПРОС№61:Общ-полит жизнь в условиях “оттепели”.Попытки реформирования экономики.

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў. Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў. У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх аргані-зацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю мі-ністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938-1951 гг.). У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыіРэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвіна-вачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.

5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэ-гулярна сталі праводзіцца партыйныя пленумы. У гэтым пра-явіўся некаторы паварот ад культу асобы да калектыўнага кіраўніцтваНовыя рысы ў жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК, КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а такса-ма грамадскіх арганізацын. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.

У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню закон-насці і правапарадкуПа-сапраўднаму значныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закры-тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канк-рэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.Пасля XX з'езда КПСС былі здзейснены важныя палі-тычныя мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублікУ кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Стваральнікі праграмы не правялі глыбокага навуковага аналі-зу стану эканомікі і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршы-ліся. Адміністраванне і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца

Ў Дзейнасці першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Кастрычніцкі (1964 г.)

Пленум ЦК КПСС вызваліў яго ад партыйных і дзяржаў-

ных абавязкаў. Першым сакратаром ЦК К.ПСС быў абра-ны Л. I. Брэжнеў.

3 прыходам Л. I. Брэжнева да ўлады кароткі перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» завяршыўся, стаў узмацняцца чыста бюракратычны стыль кі-раўніцтва.

Рэформа прадугледжвала уключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя ме­ханiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемствау. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi,аднак, не паслабляючы камандна-адмiнi- страцыйныя пачаткi у эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджана на няудачу.Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны.

Рэформа праводзiлася зверху,таму яна не улiчвала мясцовых асаблiвасцей.Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкiАб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоу павялiчыуся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася бу­даунiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняу "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прад­прыемствау.

Павышауся тэхнiчны узровень прамысловасцi.З'яуляюцца аутаматычныя лiнi,ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г.д.

Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягвауся i у першай палове 70-х га­доу i склау 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемствау. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоучы завод,Баранавiчскi завод аутаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi.

Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасцi у пачатку 70-ых гадоу узмацняюцца негатыуныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкау.

ВОПРОС№62:Соц-эк и полит развитие БССР в 1970-1980 гг.

Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

ВОПРОС№63:Развитие образования и науки Б в послевоенное время.

Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад

iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыіУ 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі.

З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя шко-

лы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Пра-

цавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г.

атрымалi 600 тыс. чалавек.Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'я-

вiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася база ВНУ, дзе

вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным не-

дастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя усiх

звенняу школы, тэхнiкума, ВНУ.

У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б.Сцяпанау зрабiу

важныя адкрыццi у вобласцi люмiнiсцэнцыi. М.Паулючэнка даследвау механiзм хi-

мiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсау рэспублiкi займалiся К.Лукашоу,

Т.Багамолау, А.Махнач i iнш.

У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсто-

рыя Мiнска" i iншыя працы.

Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоуча сказалася

на развiццi народнай адукацыi i навукi.Але ужо у 60-ыя гады пачынаецца працэс

дэбеларусiзацыi культуры.Ва умовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i куль-

тура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаунай навукi i культуры. Най-

больш адчувальным вынiкам гэтага для беларускай культуры было амаль поунае

выцясненне беларускай мовы.

ВОПРОС№64:Развитие бел искусства в послевоенное время.

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку куль-

турнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсь-

меннiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Бы-

ла рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара,

П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Тан-

ка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апош-

няя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне ча-

лавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Ме-

лежа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш.

Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тва-

iм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказ-

ваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных

поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Мно-

га зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сот-

нiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.На-

вуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау ге-

роем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць

творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны

iдуць у бой".

У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броу-

ка, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш.

З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiру-

часцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш.

Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення

ад унiтарызму.

У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа"

Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць"

i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'е-

сах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя

А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказа-

ны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi

спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты

Беларускi тэатр юнага гледача.

Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау

прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя

творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багаты-

рова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная

харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя

гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры".

Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца

тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi

i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвеча-

ных вайне.

Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi

работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.

ВОПРОС№65: Обострение внутренних противоречий в СССР, усиление кризиса, политика перестройки.

Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у

эканомiцы.Адзiная сiстэма уласнасцi,цэнтралiзаванае кiраунiцтва,улада партна-

менклатуры прывялi да поунага адмаулення уласцiвых эканомiцы законау яе раз-

вiцця.

Палітыка перабудовы, яе сутнасць і вынікі. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высака-якасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпы-ніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфар-маванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.

У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Ініцыятарам гэтай па-літыкі з'яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў.

У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашы-рылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Павысілася роля працоўных калектываў. Развівалася самакіра-ванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы -арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развівалі-ся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартый-ная сістэма. Болын магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзей-насці.

Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення са-вецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні партыі і народа. У грамадстве з'явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, узбагачэнне любымі сродкамі, некампетэнтнасць і безадказ-насць. Гублялася кіраўніцтва краінай. Бачачы гэтыя негатыў-ныя з'явы, частка народа стала абвінавачваць КПСС-КПБ, усіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістчныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС - КПБ катастрафічна падаў.

Палітычны крызіс працягваўся.

ПАЛИТЫКА ПЕРАБУДОВЫ

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прааналізаваў становішча спраў у краіне і прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурнай перабудовы эканомікі; 3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай, стваральнай актыўнасці людзей.

Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. На справе адбывалася не паскарэнне, а запавольванне сацыяльна-эканамічнага развіцця. У сувязі з гэтым XXVII з’езда КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС 1987 г. удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства.

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей пад лозунгам: “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму”. Яна была неабходнай, бо рэфарміравання грамадска-палітычнай сістэмы, якая склалася ў СССР у 20–30-я гады, не праводзілася, праблемы ў развіцці краіны нарасталі. Мэтай перабудовы было наданне сацыялізму новага дыхання, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магчымасцей, ператварэнне савецкай мадэлі сацыялізму ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму пры непарушнасці існаваўшага ў СССР дзяржаўнага і грамадскага ладу. У гэтым сэнсе перабудова была падтрымана большасцю народа, выклікала ўздым яго грамадска-палітычнай актыўнасці. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы.

Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне, стваралі міфы і праз сродкі масавай інфармацыі ўносілі ў грамадскую свядомасць, у тым ліку міф аб крызісным развіцці, застойных з’явах у савецкай эканоміцы.

Сярод міфаў, створаных ініцыятарамі перабудовы, – міф аб “цывілізаваным Захадзе” і “нецывілізаваным СССР”, “райскім жыцці” на Захадзе і “пякельным жыцці” ў нас, “сапраўднай дэмакратыі” ў іх і “тыраніі, таталітарызме” у нас і г.д. Некаторыя паверылі ў гэтыя міфы і разам з апазіцыяй садзейнічалі развалу Савецкага Саюза, разбурэнню яго дзяржаўнасці, анархіі і нацыянал-сепаратызму, кровапраліццю на глебе справакаваных нацыянальных канфліктаў.

ВОПРОС№66:Чернобыльская катастрофа.

       У ноч з суботы на нядзелю 26 красавіка 1986 г. аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі (ЧАЭС) падзяліла гісторыю Беларусі на да і паслячарнобыльскі перыяды.

Начало формы

Конец формы

Як высветлілася потым, аварыя мела глыбінныя прычыны, якія караніліся ў тэхнічным адставанні СССР і сур'ёзных праліках у развіцці атамнай энергетыкі. Непасрэдна 26 красавіка ў выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены (суб'ектыўны фактар) пры наяўнасці слабасцей у канструкцыі рэактара і станцыі ў цэлым (аб'ектыўны фактар) адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца на велізарныя тэрыторыі.

       Прадстаўнікі самых розных прафесій праявілі самаахвярнасць у першыя гадзіны і дні, не дапусцілі пашырэння маштабаў аварыі.

       Першасны аналіз сітуацыі паказаў, што непасрэдна ад выбуху ўздзеянню радыяцыі падверглася паўднёвая частка Беларусі. Пазней тэрыторыя інтэнсіўнага забруджвання павялічылася ў раёнах Магілёўскай вобласці, але тут яна з'явілася пераважна ў выніку мэтанакіраванага асаджэння спецрэагентамі радыенуклідаў з радыеактыўных хмараў, якія рухаліся ў напрамку Масквы. У выніку на тэрыторыю Беларусі прыпала 70% усяго радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25% беларускага насельніцтва).

       Развіццё падзей прымусіла кіраўніцтва рэспублікі прыняць 4 мая 1986 г. рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кіламетровай зоны навокал ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў. Да канца года ў чыстыя месцы было адселена 27,7 тыс. чалавек, а на Украіне, дзе плошчы забруджвання былі значна меншыя, адсялілі каля 100 тыс. Да таго ж былі дапушчаны сур'ёзныя памылкі і пралікі ў справе арганізацыі работы, тэрмінах выканання, інфармавання насельніцтва, забеспячэння яго прасцейшымі сродкамі абароны ад радыяцыі, прыборамі кантролю і дазіметрыі, аховы маёмасці і г. д.

       У выніку аварыі небяспечнымі радыенуклідамі засмечана 23% тэрыторыі краіны: больш за 1/3 усяго вырваўшагася цэзія-137, які распаўсюджваецца праз прадукты харчавання і асядае ў мышачных тканках, выпала на Беларусь; 10% тэрыторыі ўтрымліваюць стронцый-90 і 2% - выключна небяспечныя ізатопы плутонія. Зараз каля 70% калектыўнай дозы апраменьвання насельніцтва Беларусі выклікана радыенуклідамі праз прадукты харчавання.

       Аварыя разбурыла ўклад жыцця соцень тысяч людзей і нарадзіла пастаянны стрэс у насельніцтва. Забруджаныя раёны пакінулі 335 тыс. чалавек, ліквідавана 415 населеных пунктаў, 607 школаў і дашкольных устаноў, 97 бальніц.

       Яна падарвала эканамічны патэнцыял краіны. У зоне забруджанасці знаходзіцца 47% унікальных фармовачных пяскоў, 91% пяскоў для вытворчасці шкла, 13% запасаў розных глінаў, 5 млн. кубаметраў будаўнічага пяску, гравію і гліны, 13,5 млн. т. торфу, 7,7 млн. т. мелу, прыпынена разведка тэрыторый, перспектыўных на газ і нафту ў аб'ёме, прыкладна, 52 млн. тон. Агульныя страты склалі 235 млрд. долараў ЗША, або 32 гадавых рэспубліканскіх бюджэты 1985 г.

       Чарнобыль увайшоў у гісторыю не толькі як вынік грубых памылак людзей і недасканаласці сістэмы, але і як суровае папярэджанне чалавецтву. Ен высветліў яшчэ адну важную ісціну - неабходнасць праўдзівага інфармавання насельніцтва. Утойванне праўды стварае дадатковыя пагрозы.

ВОПРОС№67:Распад СССР.Независимость БССР. Создание СНГ.

Пачатак развалу СССР паклалі мэтанакіраваныя і настойлівыя дамаганні народных дэпутатаў СССР ад Літвы, Латвіі і Эстоніі даць прававую ацэнку савецка-германскаму дагавору аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. Пытанне аб прававой ацэнцы дагавора ад 23 жніўня 1939 г. было вынесена на з’езд народных дэпутатаў СССР, які заслухаў даклад камісіі на чале з членам Палітбюро ЦК КПСС А. Якаўлевым. Дыскусія аб “незаконным” далучэнні Прыбалтыйскіх рэспублік да СССР у 1940 г. закончылася падпісаннем М. Гарбачовым указа аб выхадзе Літвы, Латвіі і Эстоніі з СССР, чым груба былі парушаны Канстытуцыя СССР і закон СССР “Аб парадку вырашэння пытанняў, звязаных з выхадам саюзнай рэспублікі з СССР”.

У хуткім часе былі прыняты дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, Украіны і іншых рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Развал СССР працягваўся пад прыкрыццём перамоў аб абнаўленні федэрацыі (т. зв. новаагароўскі працэс М. Гарбачова). Расійскія кіраўнікі пачалі дэмантаж саюзных структур. Нацыяналізм і шавінізм, шальмаванне “мігрантаў” і “акупантаў” становяцца амаль дзяржаўнай палітыкай у многіх рэспубліках.

Новы штуршок развалу СССР далі падзеі лета – восені 1991 г. 25–26 жніўня нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”, пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспублікай Беларусь.

Без сур’ёзных абмеркаванняў, ва ўмовах тагачаснай палітычнай істэрыі сілы, стаўшыя на шлях змены дзяржаўнага і грамадскага ладу, сцвярджалі аб тым, быццам сапраўднымі нацыянальнымі сімваламі беларусаў з’яўляюцца герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг і яны павінны стаць дзяржаўнымі сімваламі новай Беларусі. А каб прыдаць гэтаму аб’ектыўнасць і навуковасць, сілы буржуазнай рэстаўрацыі выкарысталі “навуковыя аргументы” некаторых гісторыкаў Інстытута гісторыі АН БССР. Не вельмі дасведчаныя ў гэтым пытанні і вельмі “памяркоўныя” дэпутаты Вярхоўнага Савета, большасць з якіх складалі члены КПСС, прагаласавалі за сімвалы тых, хто люта ненавідзеў Савецкую ўладу і бальшавізм, хто заўсёды змагаўся з імі. Герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.

Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Бела-вежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай воб-ласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушке-віч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пера-варот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Са-дружнасць Незалежных Дзяржаў.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту.

Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР у жніўні гэтага года прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы.

Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыяліс-тычную Рэспубліку надалей на:шнаці, «РэспублІка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь гтнлі бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Пасля абвяшчэння незалежнагці Інмінрусі ІІачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіракаммя. Былі створа-ны Узброеныя Сілы. АрганізавамІ,І мытпая глужба, новая бан-каўская сістэма, камітэты па кіранаішю д.Іяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных суннзнхРэспубліка Беларусь - прэзідэнцкая рэгпубліка. 15 сакаві-ка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспуб-лікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяіпчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай.

Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбра-ны А. Р. Лукашэнка.

ВОПРОС№68:Эканамичныя и палитычныя пераутварэнни на Беларуси пасля 1990г. Змены у палитычнай систэме. Прыняцце канстытуцыи Рэспублики Беларусь и выбары прэзидэнта.

       Моцныя змяненні зазнала сістэма органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У жніўні 1991 г. саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР стала рэспубліканскім Міністэрствам унутраных спраў. КДБ БССР таксама стаў рэспубліканскім ведамствам і перайшоў у падпарадкаванне Вярхоўнага Савета БССР. На пачатку 1992 г. распачало сваю дзейнасць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. За кароткі тэрмін Упраўленне стварыла новыя пагранатрады і правяло работу па ўмацаванні пагранзастаў, а на мяжы з Літвой і Латвіяй яны былі створаны нанава. У верасні 1991 г. Вярхоўным Саветам была прынята пастанова "Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь", быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

       Як вядома, адным з найважнейшых інстытутаў незалежнай дзяржавы з'яўляецца ўласнае войска - гарант яе бяспекі і самастойнасці. 20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову "Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь". У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны. Усе часці і падраздзяленні Беларускай ваеннай акругі, якія не ўваходзілі ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў падначаленне Міністэрства абароны Рэспублікі. Ваенная дактрына, якая была распрацавана ў 1992 г., дэкларавала імкненне Беларусі стаць бяз'ядзернай дзяржавай. Прадугледжвалася скарачэнне 130-тысячнай арміі прыкладна ўдвая.

       На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па пытаннях эканамічнага жыцця, вызначэння палітычнага ладу дзяржавы, будучага дагавора з Расіяй.

             15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новую Канстытуцыю - Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвя-шчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У Рэспубліцы ўводзілася пасада Прэзідэнта. Ні парламент, ні Прэзідэнт не атрымалі рашучай перавагі ва ўладных паўнамоцтвах. Выбары першага Прэзідэнта былі пры-значаны на 10 чэрвеня 1994 г.

       Кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта былі вылучаны 6 чалавек: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, З. Пазняк, С. Шушкевіч. Шырокую падтрымку сярод грамадзян знайшла перадвыбарная праграма А. Лукашэнкі. У ёй акцэнт рабіўся на сацыяльную справядлівасць, навядзенне парадку, барацьбу з карупцыяй, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, збліжэнне з Расіяй. Важным фактарам поспеху А. Лукашэнкі сталі яго здольнасці як сацыяльнага аратара.

       Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым Прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку.

З мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі Прэзідэнтам было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. была створана падпарадкаваная Прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

       Прэзідэнт ініцыяваў правядзенне ў адзін дзень з парламенцкімі выбарамі рэспубліканскага рэферэндуму. Па ўсіх чатырох пытаннях: аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай; аб увядзенні новых Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; аб адабрэнні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі - Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян.

       Ва ўмовах абвостранай канфрантацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічмента Прэзідэнту, 24 лістапада 1996 г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум.

       У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусь ператваралася ў прэзідэнцкую рэспубліку з вельмі шырокімі паўнамоцтвамі кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Выканаўчую ўладу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Урада. Новая рэдакцыя Канстытуцыі пашырыла правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў. Замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламент - Нацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам).

ВОПРОС№69: Знешняя палитыка Рэспублики Беларусь.

       Пераход ад фармальна-дэкларатыўнага ўдзелу Беларусі ў ажыццяўленні знешнепалітычнага курсу СССР да нацыянальна арыентаванай знешняй палітыкі пачаўся з абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту ў ліпені 1990 г. і быў завершаны ў снежні 1991 г. дэнансацыяй саюзнага дагавора 1922 г. Станаўленне Беларусі як суб'екта міжнароднай супольнасці адбывалася ва ўмовах геапалітычных зменаў: былыя савецкія рэспублікі сталі самастойнымі дзяржавамі, ліквідаваліся аўтарытарныя рэжымы ў Еўропе, спынілі існаванне Арганізацыя Варшаўскага Дагавора і Савет Эканамічнай Узаемадапамогі, закончылася "халодная вайна".

Асновай знешняй палітыкі абвяшчалася забеспячэнне жыццёвых інтарэсаў беларускага народа. Росту аўтарытэту Беларусі садзейнічала тое, што з самага пачатку самастойнага выхаду на міжнародную арэну ў якасці базавых прынцыпаў знешняй палітыкі яна абрала бяз'ядзернасць і нейтралітэт. Рэспубліка заявіла аб гатоўнасці прытрымлівацца прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ўзятых міжнародных абавязацельстваў. У лютым 1992 г. Беларусь падпісала Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г., далучылася да шэрагу іншых міжнародных пагадненняў. Беларусь адмовілася ад ядзерных узбраенняў, тым самым пацвердзіла курс на бяз'ядзернасць і нейтралітэт. У 1992 г. тактычныя ядзерныя зарады былі вывезены на тэрыторыю Расіі. У адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі з 1993 г. пачалося скарачэнне агульных узбраенняў.

       Міжнародная супольнасць адгукнулася на гэта хуткім прызнаннем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. На ліпень 1994 г. яе прызналі 123 краіны. Дыпламатычныя і консульскія адносіны на ўзроўні пасольстваў, генконсульстваў былі ўстаноўлены з 97 краінамі свету. У сваю чаргу прадстаўніцтвы і пасольствы Беларусі былі адкрыты ў многіх еўрапейскіх краінах, ЗША, Канадзе, Ізраілі і інш. Сімвалічна, што Беларусь стала першай з краінаў СНД, якая атрымала ў Савеце Еўропы статус спецыяльна запрошанага.

       Асаблівае значэнне надавалася замацаванню партнёрства з Расіяй. Узаемныя палітыка-эканамічныя інтарэсы дзвюх дзяржаў прывялі да падпісання ў лютым 1995 г. Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Ён стаў прававой асновай для заключэння шэрагу іншых пагадненняў. Паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з Расіяй у траўні 1995 г. было падтрымана большасцю ўдзельнікаў Усебеларускага рэферэндуму. Паступова ў развіцці інтэграцыйнага працэсу ўсё большую вагу стала набываць ідэя палітычнага яднання дзвюх краін. Яна знайшла адлюстраванне ў дагаворы ад 2 красавіка 1996 г. аб стварэнні Супольнасці суверэнных дзяржаў. Дагавор прадугледжваў стварэнне Вышэйшага савета Супольнасці, прадастаўленне грамадзянам Беларусі і Расіі роўных правоў у адукацыі, працаўладкаванні, ахове здароўя, аплаце працы і г. д. Далейшае палітычнае збліжэнне дзяржаў было замацавана дагаворам аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 г.

       Палітычная накіраванасць інтэграцыі выклікала крытычную занепакоенасць часткі беларускага грамадства. Аднак у кантэксце заяў аб тым, што падпісаныя дакументы ўлічваюць інтарэсы абодвух бакоў, прадугледжваюць захаванне шырокай самастойнасці і не пагражаюць іх суверэнітэту, быў зроблены наступны крок: 8 снежня 1999 г. у Маскве прэзідэнты краін падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Вышэйшы дзяржаўны Савет і Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, ўведзены пасады старшынь Саветаў і ўстаноўлены агульны бюджэт.

       Разам з тым Беларусь праводзіла шматвектарную знешнюю палітыку. Шырокія міжнародныя сувязі Беларусі адкрываюць магчымасці вырашэння важных палітычных і эканамічных задач. На парадку дня стаяць пытанні далейшага ўмацавання пазіцый Беларусі ў Еўропе і сусветным супольніцтве, пераадолення пэўнай палітычнай і эканамічнай дыскрымінацыі ў краінах Еўрасаюза, прыцягненне замежных інвестыцый, каардынацыя дзеянняў з членамі СНД і краінамі-удзельніцамі Мытнага саюзу ў сферы мытнай палітыкі, узаемнага гандлю і гандлю з трэцімі краінамі, выкарыстанне вопыту замежных краін у вырашэнні праблем пераходу да рынкавай эканомікі, забеспячэнне эфектыўнага ўдзелу міжнародных структур у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і г. д. Эфектыўнасць знешнепалітычнай дзейнасці беларускага кіраўніцтва і надалей будзе вымярацца тым, наколькі яна садзейнічае вырашэнню ўнутраных праблем краіны і забяспечвае інтарэсы беларускага народа ў міжнародным супольніцтве.

ВОПРОС№70: Сацыяльна- эканамичнае и палитычнае развиццё Беларуси на сучасным этапе.

       Самастойнае развіццё незалежная Беларусь пачынала ва ўмовах распаду сістэмы, якая трымалася на адміністрацыйна-камандных метадах упраўлення. Пасля набыцця суверэнітэту Беларусь, як і іншыя былыя савецкія рэспублікі, абрала курс пераходу да рынкавых адносінаў. Аб гэтым было заяўлена ў кастрычніку 1990 г., калі Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. Агульнасаюзны крызіс і развал СССР яшчэ больш абвастрыў эканамічнае становішча на Беларусі. З боку былых саюзных партнёраў рэзка скараціліся пастаўкі разна-стайнай прадукцыі, якая была неабходна для беларускай прамысловасці, нарастала інфляцыя, узнік таварны голад на спажывецкім рынку, сталі зніжацца паказчыкі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

       Праграма пераходу да рынку прадугледжвала ў першую чаргу стварэнне на Беларусі прыватнага сектара эканомікі. У верасні 1991 г. Савет Міністраў прыняў адпаведную пастанову, якая дазволіла прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці. Да канца 1992 г. ва ўласнасць працоўных калектываў і асобных уладальнікаў перайшло 190 прадпрыемстваў. Замацаванню новых формаў уласнасці садзейнічаў закон 1993 г. "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь", на аснове якога была распрацавана Дзяржаўная праграма раздзяржаўлення і прыватызацыі. Яе ажыццяўленне было разлічана на пяць гадоў.

             З абраннем у ліпені 1994 г. першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зроблены паварот да ўзмацнення ролі дзяржавы ў эканамічных працэсах. 2 верасня 1995 г. А.Р. Лукашэнка публічна абвясціў аб вызначэнні курсу на пабудову "рынкавага сацыялізму". Новы курс прадугледжваў дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі, узмацненне кантролю за прыватызацыяй. Важнае месца адводзілася паглыбленню эканамічнай інтэграцыі паміж дзяржавамі СНД. Павялічыўся аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў. Шэрагу прадпрыемстваў удалося пераадолець цяжкасці першай паловы 90-х гг. Сталі эфектыўна працаваць у новых умовах вытворчыя аб'яднанні "Мінскі трактарны завод", "Атлант", "Гарызонт" і інш. У цэлым па краіне павялічыўся рост рэальных даходаў насельніцтва, удалося не дапусціць рэзкага росту беспрацоўя, была захавана сацыяльная стабільнасць, адноўлена сістэма кіравання эканомікай.

       Разам з тым эканамічнае развіццё ў гэты перыяд адбывалася нераўнамерна, скачкападобна. З 1995 г. замарудзіліся тэмпы прыватызацыі, узмацнілася дзяржаўнае рэгуляванне прыватнага прадпрымальніцтва. Па шэрагу важнейшых паказчыкаў дасягнуць узроўню 1990 г. так і не ўдалося. Вызначаныя прыярытэты развіцця эканомікі не былі рэалізаваны ў поўнай меры. Адбывалася дэвальвацыя беларускага рубля, панізіўся ўзровень рэнтабельнасці, павялічылася доля стратных прадпрыемстваў.

       Сацыяльна-эканамічная сітуацыя абвастралася сыравіннай энергетычнай залежнасцю ад былога адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР, арыентацыяй беларускай эканомікі на былы саюзны рынак, наступствамі Чарнобыля, а таксама састарэлымі тэхналогіямі.

       У такіх умовах асобае значэнне набывае развіццё міжнародных эканамічных сувязяў. Беларусь у 90-я гг. гандлявала са 132 краінамі свету. Галоўнымі партнёрамі былі Расійская Федэрацыя і Украіна. Пры гэтым адмоўнае сальда тавараабароту (імпарт у Рэспубліку пераважаў над экспартам) існавала ў адносінах з 57 краінамі, сярод якіх найперш з Расіяй (1253,8 млн. долараў ЗША). Затое з краінамі па-за СНД склалася станоўчае сальда. Праўда, у складзе беларускага экспарту вельмі слаба была прадстаўлена навукаёмкая высокатэхналагічная прадукцыя, усяго каля 1%.

       Такім чынам, у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі 1991-2001 гг. можна вызначыць два этапы. Першы - 1991-1995 гг. За гэты час быў прыняты пакет законаў, якія склалі прававую базу для правядзення ў Беларусі рынкавых рэформ. Разам з тым гэта быў перыяд, на працягу якога востра далі аб сабе знаць разрыў былых эканамічных сувязяў, праблема выбару шляху пераходу да рынку, адсутнасць вопыту ў рэалізацыі вызначаных праграм, пагаршэнне якасці жыцця значнай часткі насельніцтва. Аслабла кіруючая роля дзяржавы ў эканоміцы.

       Другі перыяд пачаўся з 1995 г. Былі зроблены крокі па пераадоленні абвальнага росту цэн, стабілізацыі беларускага рубля, пашырэнні міжнародных эканамічных сувязяў. Узмацненне ролі дзяржавы абумовіла пэўны ўздым у беларускай эканоміцы. Аднак істотнага паляпшэння эканамічнай сітуацыі не адбылося.

ВОПРОС№71: Адукацыя, навука и литаратура Рэспублики Беларусь на сучасным этапе.

З сярэдзіны 80-х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы. Пры рэфармаванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу.

У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесіянальна-тэхнічных вучылішч аб'явілі сябе вышэйшымі прафесіянальнымі вучылішчамі, якія давалі адначасова прафесіянальна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку.

Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечвалі падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на ІІІ курс вышэйшай навучальнай установы.

У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх камп'ютэрных сістэмах і інш.

Асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі ўстановамі і ў якіх навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучальныя ўстановы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці атрымліваюць ад дзяржавы. Яны павінны забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.

У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Беларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектна-канструктарскія арганізацыі. Працавалі вядомыя ў свеце навуковыя школы ў многіх галінах ведаў. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Удасканальвалася сістэма аплаты працы ў галіне навукі.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканамічнага развіцця, у другой палове 80-х – 90-я гг. па-ранейшаму захоўвала свой патэнцыял беларуская літаратура. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны” народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка І. Шамякіна “Злая зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве ў гэты перыяд шмат працавалі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк і інш.

ВОПРОС№72: Сучаснае беларусскае мастацтва.

Сучанае беларускае выяўленчае мастацтва дэманструе нам багацце стылістычных кірункаў, індывідуальных манер, разнастайнасць тэм, сюжэтаў. Сярод асноўных напрамкаў развіцця беларускага жывапісу 80-90-х вызначаецца рэалістычная тэндэнцыя, якая адпавядае рэалістычным формам адлюстравання рэальнага свету, дакладнай вобразнасці жывапіснай мовы. Мастакі, якія прытрымліваюцца гэтай традыцыі (Май Данцыг, Леанід Шчамялёў, Міхаіл Савіцкі, Віктар Грамыка і інш), арыентуюцца на канкрэтную верагоднасць пачуццёва успрымаемай рэчаіснасці, на непасрэдную перадачу жыццёвых сітуацый.Увогуле, у наш час адбываецца станаўленне беларускай школы жывапісу - працэс складаны, супярэчлівы. Набывае моц, асабліва ў 90-я гг., сюррэалістычная тэндэнцыя ў жывапісе Беларусі. Адметнай рысай сучаснага беларускага жывапісу з'яўляецца таксама развіццё прымітывісцкай тэндэнцыі. У жанры гістарычнага партрэту плённа працуе Гаўрыла Вашчанка. Дэкаратыўна - прыкладнае мастацтва (мастацтва габелена) аказвае значны ўплыў на творчасць Зоі Літвінавай (кампазіцыі «Цвіценне», «Залаты певень», «Дзень міра»). Спалучэнне фантастычнага і празаічна-звычайнага характэрны для творчасці Мікалая Селяшчука. У станковым жывапісе, графіцы, кніжнай ілюстрацыі і манументальна-декаратыўным мастацтве (мастацтве віражоў) працуе сучасная мастачка Нінэль Шчасная. У 1990-я гады ў Рэспубліцы Беларусь было створана шмат твораў манументальнага мастацтва - адкрыты помнікі Е.Полацкай ў Полацку. Такім чынам, развіццё нацыянальнага выяўленчага мастацтва ў 1980- 90-я гг. вызначаецца значна большай стракатасцю жанраў і форм, чым у мікулыя дзесяцігоддзі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі - галоўная ўніверсальная бібліятэка. У яе сценах знаходзіцца ўнікальны па складзе і універсальны па змесце збор айчынных і замежных дакументаў больш чым на 50 мовах свету. У апошнія гады павялічылася колькасць музеяў у РБ. Найбуйнейшыя з іх - Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Шырокую вядомасць атрымала згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", якое пачало сваю гісторыю ў верасні 1990 г. Асноўныя задачы "Бацькаўшчыны":спрыяць адраджэнню культуры, мовы, Такім чынам, у другой палове 80-х - 90-я гг. у развіцці беларускай культуры адбыліся прыкметныя крокі на шляху пашырэння нацыянальнай спецыфікі.