- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у iх–хiii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у хiii–хviii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xvііі ст. – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – 30-я гг. Хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Бсср: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945–1991 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Рэспубліка Беларусь у канцы хх – пачатку ххі стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 90 Прыкладныя пытанні да заліку 93
Характэрныя тэрміны, паняцці
«План Маршала» – праграма аднаўлення і развіцця Еўропы, выкладзеная Дзяржаўным сакратаром ЗША Дж. Маршалам у 1947 г. Згодна з ёй прапаноўвалася з мэтай аднаўлення разбуранай у выніку Другой сусветнай вайны эканомікі аказваць эканамічную дапамогу еўрапейскім дзяржавам.
«Халодная вайна» – тэрмін, якім абазначаецца перыяд ваенна-палітычнай канфрантацыі дзяржаў супрацьлеглых сістэм, калі адкры-тых ваенных сутыкненняў не адбываецца, але вядзецца гонка ўзбраен-няў, ужываюцца спробы эканамічнага націску, арганізуюцца ваенна-палітычныя блокі і саюзы. Першым адкрытым ідэалагічным маніфес-там «халоднай вайны» лічыцца прамова У. Чэрчыля (1946) у г. Фултан ЗША. Спынілася ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. ХХ ст. у сувязі з роспускам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і распадам СССР.
Аўтарытарызм – палітычны рэжым, які характарызуецца неабме-жаванай уладай адной асобы (групы асоб) ці дзяржаўнага органа.
Валюнтарызм – палітычны напрамак, пры якім воля кіруючай асобы, выканаўчай улады або палітычнай партыі з’яўляецца вызна-чальнай у грамадскім жыцці.
Дэсталінізацыя – працэс пераадолення культу асобы І. Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабіліта-цыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.
Інтэнсіўны шлях – шлях развіцця прамысловасці, які звязаны з ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.
Інтэнсіфікацыя вытворчасці – развіцце вытворчасці на аснове выкарыстання больш эфектыўных сродкаў вытворчасці, тэхналагічных працэсаў, перадавых метадаў арганізацыі працы, дасягненняў навуко-ва-тэхнічнага прагрэсу.
Меліярацыя (лац. melioratio – паляпшэнне) – комплекс гідратэх-нічных і гаспадарча-арганізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на карэннае паляпшэнне глебы. На Беларусі меліярацыйныя работы ма-юць шматвяковую гісторыю. Паводле архіўных дакументаў, іх пача-так адносіцца да першай паловы XVI ст. У савецкі час буйнамаш-табныя меліярацыйныя работы пачаліся на Палессі ў сярэдзіне 60-х гг. ХХ ст. У 1970 г. былі распрацаваны «Асноўныя напрамкі ў мелія-рацыйным будаўніцтве і выкарыстанні меліярыраваных зямель». У 1979 і 1991 гг. яны ўдакладніліся з улікам навейшых дасягненняў навукі і практыкі. Толькі ў 1986–1990 гг. на меліярыраваных землях штогод вырошчвалася больш ⅓ усёй раслінаводчай прадукцыі і каля 70 % зялёных кармоў.
Навукова-тэхнічная рээвалюцыя – укараненне навейшых дасяг-ненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць, якаснае пераўтварэнне прадук-цыйных сіл на аснове навуковых дасягненнеў.
Прынцып партыйнасці – патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з патрабаванняў і прадвызначэнняў гэтай ідэалогіі.
Рух за камуністычныя адносіны да працы – адна з формаў сацыялістычнага спаборніцтва, якая была шырока распаўсюджана на прадпрыемствах Беларусі ў 60-я – пачатку 70-х гг. ХХ ст. Пра-дугледжваў спалучэнне барацьбы за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў з актыўным удзелам у грамадскім жыцці, імкненнем да павышэння культурнага ўзроўню працоўных.
Савецкі народ – новая гістарычная супольнасць людзей, аб узнікненні якой было заяўлена на ХХIV з’едзе КПСС у 1971 г.
Хімізацыя – кірунак навукова-тэхнічнага прагрэсу ў народнай гаспадарцы, які характарызуецца ўкараненнем хімічных матэрыялаў і метадаў апрацоўкі ў вытворчасць і побыт.
Экстэнсіўны шлях – шлях развіцця эканомікі за кошт пашырэння вытворчасці і прыцягнення дадатковых капіталаў і працоўных рук.