- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у iх–хiii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у хiii–хviii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xvііі ст. – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – 30-я гг. Хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Бсср: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945–1991 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Рэспубліка Беларусь у канцы хх – пачатку ххі стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 90 Прыкладныя пытанні да заліку 93
Характэрныя тэрміны, паняцці
«Дзіўная вайна» – 3 верасня 1939 г. Велікабрытанія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Аднак на працягу 9 месяцаў (1939 – пачатак 40-х гг.) гэтыя краіны ваенных дзеянняў не вялі.
«Змаганне» – беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойма ў 1928–1930 гг. Дэпутаты «Змагання», выступаючы ў сойме, крыты-кавалі ўнутраную і знешнюю палітыку польскага ўрада, патрабавалі вызвалення палітычных зняволеных, самавызначэння Заходняй Бела-русі, перадачы сялянам зямлі без выкупу, для рабочых 8-гадзіннага працоўнага дня, навучання на беларускай мове. «Змаганне» праводзіла мітынгі і дэманстрацыі працоўных, выпускала газеты нацыянальна-вызваленчага характару – «Змаганне», «Свiтанне», «На варце», «Голас Працы» і інш.
Аншлюс – палітыка гвалтоўнага далучэння Аўстрыі да Германіі ў сакавіку 1938 г.
Асадніцтва – інстытут ваенных і цывільных каланістаў, якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных рэгіёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь, дзе ім даваліся на льготных умовах або бясплатна зямельныя надзелы ў 15–45 га.
Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) – масавая легаль-ная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925–1927 гг. Арганізавана ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту з мэтай вызвалення Заходняй Беларусі з-пад улады Польшчы. Дзейнасць БСРГ узначальваў старшыня ЦК Б. А. Та-рашкевіч, намеснік старшыні С. А. Рак-Міхайлоўскі, члены П. П. Ва-лошын і П. В. Мятла. Праграма БСРГ змяшчала асноўныя дэмак-ратычныя і асобныя сацыялістычныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі і аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз’яднанне з БССР); стварэнне сялянска-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакратычных свабод; канфіскацыя памешчыц-кіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабо-чага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і інш.
Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін – сусветны парадак, асновы якога былі закладзены па завяршэнні Першай сусветнай вайны Версальскай мірнай дамовай (1919 г.), дамовамі з саюзнікамі Германіі, а таксама пагадненнямі, заключанымі на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921–1922 гг.).
Камасацыя – састаўная частка аграрнай рэформы, абвешчанай польскім сеймам у 1919 г. Праводзілася ў Заходняй Беларусі на пад-ставе законаў 1923 і 1925 гг. Прадугледжвала ліквідацыю цераспа-лосіцы і стварэнне суцэльных індывідуальных сялянскіх гаспадарак.
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) – камуністычная партыя, якая існавала ў 1923–1938 гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Партыя выступала за ажыццяўленне сацыя-лістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэнне для За-ходняй Беларусі, за аб’яднанне ўсіх беларускіх зямель у адзіную Беларускую савецкую рэспубліку, за ліквідацыю памешчыцкага зем-леўладання і перадачу зямлі сялянам без выкупу.
Канцлагер у Бярозе-Картузскай – канцэнтрацыйны лагер, ство-раны польскімі ўладамі ў 1934 г. у горадзе Бяроза-Картузская (цяпер г. Бяроза, Брэсцкая вобласць) на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў якасці месца пазасудовага інтэрніравання праціўнікаў кіруючага рэжыму. З 1934 па 1939 гг. у ім утрымліваліся па абвінавачванні ў «анты-дзяржаўнай дзейнасці» праціўнікі існаваўшага рэжыму. У верасні 1939 г. пасля пачатку вайны з Германіяй у лагеры ўтрымліваліся нямецкія ваеннапалонныя.
«Усходнія крэсы» (польск. кresy – мяжа, канец, край) – афіцыйная назва ў польскіх даваенных дакументах заходне-беларускіх зямель.
Парцэляцыя – продаж праз зямельны банк часткі памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі.
Санацыя (лац. sanatio – аздараўленне) – дзяржаўна-палітычны рэ-жым у Польшчы, усталяваны ў выніку майскага дзяржаўнага перава-роту 1926 г., на чале якога стаяў Ю. Пілсудскі. Санацыя прадуг- леджвала стабілізацыю ўнутранай эканамічнай і палітычнай сітуацыі, а таксама карэнныя змены ў знешняй палітыцы Польшчы, якая знаходзі-лася ў варожых адносінах як з СССР, так і з Германіяй. Дзякуючы папулярнасці асобы Ю. Пілсудскага, яго крытычным адносінам да палітыкі папярэдніх урадаў, усталяваны рэжым спачатку атрымаў пад-трымку шырокіх мас насельніцтва, у тым ліку ў Заходняй Беларусі. Аднак працяг палітыкі паланізацыі і ўзмацненне рэакцыі вымусіла большасць заходнебеларускіх палітычных дзеячаў выступіць супраць новага курсу.
Таварыства беларускай школы (ТБШ) – культурна-асветніцая арганізацыя ў Заходняй Беларусі. ТБШ імкнулася распаўсюджваць і дапамагаць асвеце сярод беларусаў, пашыраць беларускія школы і беларускую асвету.
Фашызм – праварадыкальны палітычны рух і ідэалагічная плыня, узнік у Італіі ў 1919 г. Заснавальнік ідэалогіі фашызму Б. Мусаліні. Характэрныя рысы для фашызму – антыкамунізм, знішчэнне дэмакра-тычных свабод, культ насілля, шавінізм, расізм, антысемітызм, агрэсія.