Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история бел.docx
Скачиваний:
82
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
25.83 Кб
Скачать

17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага: сацыяльная структура, сельская гаспадарка і гарадское жыццё.

У другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст. працягвалася развіццё феадальных адносін. Асновай эканамічнага жыцця краіны заставалася сельская гаспадарка. Вялікія князі Ягайла і Вітаўт надалі Белавежскай пушчы запаведны статус. Вярхоўным уласнікам зямель лічыўся вялікі князь. У 1528 г. магнатам належала 46,4 % зямельных уладанняў.Статуты 1529 і 1566 гг. гарантавалі перадачу зямлі не толькі мужчынам, але і жанчынам.Дзяржава і феадалы жылі за кошт эксплуатацыі сялян. Сялянскі двор (дым) з’яўляўся падаткавай адзінкай у ВКЛ.У 1557 г. па прапанове вялікай княгіні Боны была праведзена аграрная рэформа – валочная памера. Усе землі, на якіх праходзіла памера, падзяляліся на роўныя надзелы – валокіСпачатку памера адбывалася на дзяржаўных землях, але імклівы рост прыбытковасці фальваркаў вымусіў царкву і феадалаў правесці яе і ў сваіх уладаннях. Прычынамі запрыгоньвання сялян на Беларусі былі: 1) пашырэнне феадальнага землекарыстання; 2) імкненне феадалаў павысіць прыбытковасць сваіх гаспадарак шляхам эксплуатацыі таннай працоўнай сілы; 3) спецыялізацыя эканомікі ВКЛ у сусветным гандлі на вытворчасці працаёмкай зерневай прадукцыі. Разам з сельскай гаспадаркай шпаркімі тэмпамі развіваліся рамяство і гандаль. Актыўнае развіццё рамяства прывяло да таго, што толькі ў металаапрацоўцы вылучылася больш 20 спецыяльнасцей. У ВКЛ увозілі металічныя вырабы, тканіны, соль, селядцоў, коней і г. д. Грашова-фінансавая сістэма ВКЛ была нават больш стабільнай, чым у суседзей. Большасць гарадскіх жыхароў складалі беларусы (80 %), але жылі тут таксама яўрэі, татары, немцы, рускія, палякі, нават шатландцы. Імкнучыся пазбавіцца феадальнай залежнасці, жыхары гарадоў і мястэчак змагаліся за атрыманне магдэбургскага права (права на самакіраванне).

52. Крызіс савецкага федэралізму. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Распад ссср і ўтварэнне снд.

З сярэдзіны 20-х і да канца 80-х гадоў у СССР дзейнічала аднапартыйная палітычная сістэма, ядром якой з’яўлялася Камуністычная партыя. КПСС была з’явай у структуры савецкага грамадства, якая раней ніколі і нідзе не сустракалася.Чым больш дэмакратычным з’яўляецца грамадства, тым большую частку функцый органы дзяржавы выконваюць разам з грамадскімі структурамі ці перадаюць ім.Савецкі Саюз быў ідэакратычнай дзяржавай.У жніўні 1991 г. у СССР быў здзейснены дзяржаўны пераварот.30 лістапада 1992 г. пастановай Канстытуцыйнага суда Расійскай Федэрацыі былі пацверджаны ўказы Б. Ельцына, якімі забараняліся партыйныя структуры КПСС і КП РСФСР ад райкома да ЦК, але прызнаваўся не адпавядаючым Канстытуцыі РСФСР пункт аб забароне пярвічных тэрытарыяльных арганізацый. Гэта пастанова дазволіла камуністам Расіі аднавіць дзейнасць сваёй партыі.

У лютым 1993 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прызнаў страціўшай сілу сваю памылковую пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС–КПБ і дазволіў існаванне ўсіх яе структур і органаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспублікай Беларусь.

53. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. І іх вынікі.

Аналіз заканадаўча-прававога афармлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь мэтазгодна пачаць з раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж прыпыненнем існавання СССР, стварэннем СНД і замацаваннем суверэнітэту Беларусі. Асобна пажадана спыніцца на рашэнні Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г., а таксама разглядзе Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», зацвярджэнні новай назвы краіны, дзяржаўнай сімволікі і інш. Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што асобнае месца ў замацаванні суверэнітэту краіны займала прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994 г.).

Соседние файлы в предмете История Беларуси