Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
65
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

37. Калектывізацыя, этапы, метады і вынікі.

Калектывізацыя - аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калек-тыўныя гаспадаркі. Каапераванне сялянскіх гаспа­дарак мела месца я'шчэ задоўга да 1929 г. Сяляне ахвотна ішлі на кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Але пасля XV з'езда ВКП(б), які адбыўся у 1927 г., аб'­яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыў-ныя становіцца генеральнай лініяй партыі у ве'сцы. Дэклараваўся прынцып добраахвотнасці пры ўступленні у калгасы. Але на справе усе было інакш. Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі у правым ухіле. Такі ярлык прыклеілі Д. Прышчэпаву, які быў у той час наркамам земляробства рэспублікі, а па сваіх поглядах блізкі да М. Бухарына. З'яву «правага ўхілу» у пытанні сельскай гаспадаркі у Беларусі называлі яшчэ «прышчэпаўшчынай». Прышчэпава і яго прыхільнікаў абвінавацілі у насаджэнні кулацкіх гаспадарак, да якіх адносілі і усе хутарскія. У 1929 г. Прышчэпава і яшчэ 30 чалавек выключылі з партыі і рэпрэсіравалі. Адначасова было прынята рашэнне спыніць хутарызацыю. На аснове раскулачвання бальшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. (Раскулачванне •• гвалтоўныя дзеянні у дачыненні да сялянства, ліквідацыя ку-лацтва, пры гэтым кулакамі называлі ўсіх не згод-ных з суцэльнай калектывізацыяй.) Так яны імкнуліся вырашыць дзве задачы: з аднаго боку, у кароткія тэрміны калектывізаваць веску, з другога узяць у яе сродкі для індустрыялізацыі. Замест прынцыпу добраахвотнасці пры ўступленні у кал-гае сталі шырока прымяняць гвалт і запалохванне. Не усе сяляне ўспрымалі ідэю калектывізацыі. Мно-гія не хацелі расставацца з той уласнасцю, якую мелі, не жадалі пераходзіць на пункт гледжання прале-тарскай дзяржавы. У веску для стварэння калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных камуністаў і рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў. Многія з арганізатараў калгасаў былі слаба дасведчаны у асаблівасцях сялянскага жыцця. Працэс каапераван-ня быў падменены «раскулачваннем», пры гэтым адну частку сялян нацкоувалі на другую, заахвочвалі пад-зелам маемасці «кулакоу». Пры сельсаветах былі створаны спецыяльныя камісіі па раскулачванні, якія праводзілі вопіс і канфіскацыю маемасці (часцей за усе сераднякоў). «Раскулачаныя» сяляне падвяргаліся арыштам і высяленню у Сібір. Да мая 1930 г. у БССР было раскулачана каля 15,5 тысячы гаспадарак. Ся­ляне гвалтоўна залічваліся у калгасы. Не жадаючы ўступаць у іх, яны рэзалі жывелу, а у асобных выпад ках браліся за зброю. Толькі у 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступленняў. Усіх незадаволеных аддавалі пад суд як контррэвалюцыянераў. Пасля з'яў-лення у газеце «Правда» артыкула Сталіна «Галавакру-жэнне ад поспехаў» (2 сакавіка 1930 г.) адбыўся адток сялян з калгасаў. Але восенню 1930 г. палітыка «суцэль-най калектывізацыі» была адноўлена і было вырашана завяршыць яе да канца 1931 г. Вясной 1932 г. у рэспубліцы адбыўся новы ад-ток сялян з калгасаў. Распалася не менш як тысяча гаспадарак. Выхад з калгасаў з'явіўся рэакцыяй ся­лян на голад, які ахапіў краіну у 1932 - 1933 гг. Масавы голад абышоў рэспубліку, хаця і тут многія сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся у іх праз калгасы. У гады другой пяцігодкі калектывізацыя у Беларусі завяршылася. У калгасах было абагульнена 96 % па-сяўной плошчы. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітаддзелы, якія строга праводзілі партый-ную лінію у калектывізацыі. Першая МТС у БССР пачала дзейнічаць у Койданаве (Дзяржынску). У 1935 г. II Усесаюзны з'езд калгаснікаў прыняў прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, які гарантаваў існаванне асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў і гэтым самым даваў ім некаторую палегку.

Вынікі правядзення індустрыялізацыі:

1. Створана матэрыяльна-тэхнічная база у прамыс-л~овасці і сельскай гаспадарцы для будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу у БССР (было пабудавана гра-мадства, якое сучасныя вучоныя характарызуюць як «дзяржаўны сацыялізм»).

2. Праявіўся небывалы працоўны энтузіазм люд-зей, які быў выкарыстаны дзяржавай для выканання задачы мадэрнізацыі (ператварэння) грамадства.

З.Пашыралася колькасць гарадоў і гарадскога на-сельніцтва.