Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
68
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

30. Культ. І дух. Жыццё б-сі у 20-30 гг. XXст. Беларусізацыя, яе вынікі.

Беларусізацыя — нацыянальна-культурная палітыка у БССР у 20-я гг. У снежні 1920 г. на II Усебеларускім з’ездзе Саветаў упершыню было заяўлена аб неабходнасці арганізацыі жыцця грамадства, дзяржа-вы на роднай мове. У 1923 г. адбылася партканферэн-цыя КП(б)Б, якая была прысвечана разгляду нацыя-нальнага пытання. Так былі зроблены першыя палітычныя крокі да беларусізацыі. Рабіліся і прак-тычныя крокі у напрамку абуджэння самасвядомасці беларусаў: у 1920 г. пачаў дзейнічаць беларускі вандроўны тэатр Уладзіміра Галубка і Беларускі дзяржаў-ны драматычны тэатр у Мінску, у якім ставіліся спектаклі “Паўлінка”, “Машэка”, “Кастусь Каліноўскі”. У 1921 г. была створана першая у БССР вышэйшая навучальная ўстанова Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), першым рэктарам якога быў гісторык У. Пічэта, у 1922 г. •- Інстытут беларускай культуры (навукова-даследчая ўстанова) і Інстытут сельскай гаспадаркі. Пачалі працаваць Дзяржаўны музей і Цэн-тральны архіў. У 1921 г. было ўтворана выдавецтва “Савецкая Беларусь”, сталі выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларускай і іншых мовах. 15 ліпеня 1924 г. быў пакладзены пачатак беларусізацыі як афіцыйнай дзяр-жаўнай палітыкі (як бачым, і да 1924 г. было зроблена нямала). Магутны імпульс палітыцы беларусізацыі прыдало “ўзбуйненне” рэспублікі у 1924 і 1926 гг. Ура-дам СССР было перададзена 18 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, у выніку тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася у тры разы. Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіцце беларускай культуры, вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства Дзяржаўнага апарату і часцей Чырвонай Арміі пераводзілася на беларускую мову. Беларуская, руская, яўрэйская і польская мовы былі прызнаны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся у школах на роднай мове з абавязковым вывучэннем дзяржаўнай мовы — беларускай. К 1928 г. у рэспубліцы налічваліся 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыя-нальны польскі раен з цэнтрам у Дзяржынску. Працэс вылучэння беларусаў на адказную работу прыняў характар карэнізацыі вылучалі тых, хто вывучаў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. 3 павагай ставіліся да беларускай мовы апаратчыкі іншых нацыянальнасцей. Напрыклад, А.Крыніцкі, які ўзначальваў КПБ у 1924 •• 1927 гг., рускі па нацыянальнасці, авалодаў беларускай мо-вай, чытаў на ей даклады. Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай літаратуры, узніклі літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Полымя”, “Узвышша”. Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыкі былі пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. У 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”, рэжысер -Ю. Тарыч. У 1929 г. Інбелкулы быў рэарганізаваны у Беларускую Акадэмію навук, прэзідэнтам АН стаў гісторык У. Ігнатоўскі. Дасягненні беларусізацыі’. да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80 % сярэдніх школ, у центральных установах служачыя валодалі беларускай мовай: у 1925 г. — 20 %, у 1927 г. - 80 %. Усе тэта рабілася на дэмакратычных асновах, беларусізацыя атрымала модную падтрымку насельніцтва, дапамагла яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Але нацыянальна-культурнае будаўніцтва ажыццяў-лялася у сутычках розных сіл. 3 аднаго боку, былі спробы прыпыніць, а з другога фарсіраваць беларусізацыю. У канцы 20-х гг. палітыка беларусізацыі была згорнута. Былі ўведзены у дзеянне новыя нормы беларускай літаратурнай мовы, у выніку чаго яна значка наблізілася да рускай мовы. Скарацілася колькасць беларускамоўных школ. Справаводства розных устаноў пераводзілася на рускую мову. Але і у гэтых умовах культура працягвала развівацца. У рэспубліцы былі прыняты меры па ліквідацыі непісьменнасці. У выніку на пачатак 1939 г. доля пісьменных на Беларусі склала 80,8 %. У 30-я гг. едзена ўсеагульнае абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. У тэты час функцыяніравала 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, з якіх 26 — вышэйшыя. Пашыралася дзейнасць АН БССР, яна стала цэнтрам навуковага жыцця рэспублікі, хоць і была абмежавана жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі. У 1926 г. адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь” у Ленінградзе (уласная кінематаграфічная база адсутнічала), у 1932 г.- Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. Беларускі тэатр оперы і балета, у 1937 г. Беларуская дзяржаўная філармонія. (Увесь комплекс пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва атры-маў назву “культурная рэвалюцыя”. Яе мэтай ва умовах таталітарнай дзяржавы было выхаванне у савецкіх грамадзян пачуцця гонару за сваю дзяржа-ву, але разам з гэтым і пачуцця пакорнасці ідэалогіі, якая панавала у той час. (Ідэалоггя—сістэма пра-вавых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць трупе людзей ці палітычнай партыі). Такім чынам, культурная рэвалюцыя у БССР прывяла да павышэння культурнага ўзроўню мае, аднак абярнулася абмежаваннямі у развіцці нацы-янальнай культуры і насаджэннем марксісцкай ідэалогіі.