
- •1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Бела-русі”. Перыядызацыя курса. Гісторыя Бел. – састаўная частка Сусветнай Гісторыи.
- •2. Гаспадарка і грамадскі лад людзей Беларусі ў старажытны час (100 тыс.Г. - да н.Э. - V ст. Н.Э.). Этнічны склад насельніцтва.
- •3. Рассяленне славян на тэрыторыи Беларуси. Дрыгавичы, радзимичы, крывичы. Паходжанне беларусау.
- •4. Зараджэнне феадальных адносин. Сутнасць и рысы феадализма.
- •5. Увядзенне и распаусюджванне хрысциянства на Беларуси. Культура беларуских зямель (VI – сярэдзина XIII). Культура беларуских зямель.
- •6. Утварэнне Вяликага княства Литоускага, Рускага, Жамойцкага. Пашырэнне тэрыторыи княства. Дзяржауны лад.
- •7. Сацыяльна – эканамичнае развиццё вкл. Феадальная гаспадарка. Катэгорыи сялян.
- •8. Этапы запрыгоньвання сялян. Сутнасць прыгоннага права.
- •9. Аграрная рэформа 1557 г., яе змест і вынікі.
- •10. Узаемаадносіны вкл з Польшчай і Маскоўскім княствам. Лівонская вайна. Люблінская ўнія.
- •12.Палітычны крызіс рп.Падзелы рп.
- •13.Уключ. Бел.Зям. У склад Рас.Імп. Паліт.Рас.Урада. На Бел.
- •14.Месца і роля царквы у феад.Грам-ве. Праваслауе,каталіцызм и уніяцтва на Бел.Культ.Бел. У XVII-xviiIст.
- •15.Развиц. Гарад. Бел. У XIII – пач. XVIII ст. Магдэбурскае права.
- •16.Развиццё рамяства и гандлю у XIII – XVI ст.
- •17. Сацыяльна-эканам. Развіццё Бел. У канцы XVIII – пер. Пал. XiXстст.
- •18.Грамадска – палітычны рух у першай палове XIX ст. Зараджэнне бел. Нацыян.-культурнага руху.
- •19.Адмена прыгон. Права. Асаблівасці бурж. Рэф. І контррэф. На Бел.
- •20.Развіцце сялянскай гаспадаркі у др. Пал.19 ст.
- •21.Развиц. Капитализму у прамысл. Будауництва чыгунак. Фармирав. Пралетарыяту.
- •22.Паустанне 1863г.Грам.-палит. Рух у 60-90-я гг.XIX ст. Абвастрэнне ситуацыи.
- •23.Прамысловасць і сельская гаспадарка у Беларусі у пач. ХХст.
- •24.Ревалюцыя 1905-1907 гг
- •25. Беларусь у гады і Сусветнай Вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.
- •26 Кастрьгчніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Устанаўленне савецкай улады.
- •27.Беларусь у час савецка-польскай вайны.Рыжскі мірны дагавор і Беларусь.
- •28.Эканоміка Беларусі у перыяд нэПа.
- •29. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-ыя гг. Утварэнне ссср, узбуйненне тэрыторыі бсср.
- •30. Культ. І дух. Жыццё б-сі у 20-30 гг. XXст. Беларусізацыя, яе вынікі.
- •31.Бел. Нац. Рух пасля Кастрычнiцкай рэв-ыi.
- •32. Абвяшчэнне бнр
- •33. Стварэнне.Бсср. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў.
- •34. Сацыяльна-дэмакратычны рух на Беларуси. Утварэнне палитычных партый и арганизацый беларускай арыентацыи.
- •35. Культ. Бел. У к. ХlХ- пач. Хх ст.
- •36. Iндустрыялịзацыя у бсср, шляхị правядзення ị вынịкị.
- •37. Калектывізацыя, этапы, метады і вынікі.
- •38. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1928 - 1939гг. Канстытуцыя 1936г. Шлітычныя рэпрэссіі.
- •39. Заходняя Бел пад уладай Польшчы. Уз'яднанне беларускịх зямель.
- •40. Бсср у гады в а в. Фашысцкị акупацыйны рэжым. Партызанскị рух на Беларусị.
- •41. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў гады 4-ай пацігодкі
- •42. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •43. Беларусь у 50-я г.Навукова-тэхн. Прагрэс. Сельская гас.
- •44.Грамадска-паліт. І сац. Развіццё бсср у 50-я годы
- •45. Эканамічная рэформа 60-х гг. У бсср I яе вышкі
- •46.Культура Беларусi у 40-80гг.XX ст.
- •47.Нарастанне крызисных з’яў у ссср і бсср. Курс на перабудову.
- •48. Працэсы дэмакратызацыи у бсср. Фармираванне шматпартыйнасци.
- •49.Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызіса ў ссср у іі пал. 80-х гг., асаблівасці яго праяўлення на Беларусі.
- •50. Беларусь на міжнароднай арэне ў 40-80-ыя гг. Прадстаўніцтва бсср у аан.
- •51.Узмацненне руху за нац. Адр-не. Дэклр. Вс бсср ад 27.07.90аб дзярж. Сув-це. Зак. Афармлен. Незал. Рб.
- •52.Распад ссср і утвар. Снг.Грамад-паліт. Жыццё незалеж. Беларусі.
- •53.Эканамічн. Разв-цё рб у 90-я гг.
- •54.Рб у сусв. Супольнасці. Знешняя палітыка.
- •55. Дух. І культурнае жыццё народа ў 90-я г.Г.
- •56. Развіц. Прам-ці і транспарту ў 70-80 г.Г.
- •57. С/г бсср у 70-пач. 80-х г.Г.
- •58. Роля рб у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі
25. Беларусь у гады і Сусветнай Вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.
У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза – Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Краіны Траістага саюза, асабіста Германія, лічылі, што яны несправядліва абдзелены калоніямі і рынкамі збыту. Краіны ўпарта рыхтаваліся да вайны. Зачэпкай для яе з’явілася забойства тэрарыстамі наследнага прынца Аўстра-Венгрыі, эрцгерцага Фердынанда. 1 жніўня 1914 года пачаліся ваенныя дзеянні, у якія хутка ўцягнулася 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. З 5 жніўня 1914 г. ў беларускіх губернях увялі ваеннае становішча. Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніўня 1914 па 11 лістапада 1918г. Прычынай вайны з'явілася барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў Траістага Саюза і Антанты за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву. У першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць вайны. Яны адмовіліся падтрымаць «свой» урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму у вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета «Наша ніва» (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у сакавіку 1914 г. стаў Я.Купала.
Ваенныя дзеянні на Беларусі:
Жнівень -верасень 1915 г. Асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага га-лоўнакамандавання была пераве-дзена з Баранавічаў у Магілеў. У раене Вільні пачынаецца апе-рацыя, вядомая як «Свянцянскі прарыў». Свянцяны былі ўзятыя, на наступны дзень вораг прарваў фронт каля Свянцян. Кавалерыйская трупа з шасці дывізій, якая дзейнічала у тыле рускіх воінаў, 14 верасня захапіла Вілейку і падышла да Маладзечна. 16 -- 17 верасня у раене Ма-ладзечна, Вілейкі, Смаргоні 2-я руская армія спыніла наступлен-не германскіх войскаў і адкінула немцаў у раен азер Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі у тэты цяжкі для Расіі час не аказалі ей ніякай істотнай дапамогі. Кастрычнік 1915г. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Баранавічы—Пінск. Немцы акупіравалі ¼ Беларусі, дзе да вайны жыло каля 2 млн. чалавек. Яна да канца вайны (больш як на 2 гады) аказалася пад нямецкай акупацыяй. Насельніцтва цярпела прыгнет, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі падушную подаць. Жыве'ла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся у Германію. Сакавік 1916 г Наступальная аперацыя рускіх войскаў адбылася у раене возера Нарач. Распачата 18 сакавіка 1916 г. з мэтай аблягчыць становішча французскай арміі пад Вердэнам. Атакі на непрыяцельскія пазіцыіпрацягваліся да 28 сакавіка, але дабіцца рашучых вынікаў не удалося. Гэтаму перашкодзілі неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы, слабая артылерыйская падрыхтоўка, памылкі камандавання. 29 сакавіка быў аддадзены загад аб спыненні аперацыі. Нягледзячы на тое, што Нарачанская аперацыя фактычна закон-чылася безвынікова, з вялікімі стратамі у жывой сіле, яна адцягнула на сябе значныя германскія рэзервы і тым самым аблегчыла становішча саюзнай французскай арміі. Першая сусветная вайна з'явілася вялікім выпрабаваннем для народнай гаспадаркі Беларусі. Наступленне германскіх войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларускай зямлі быў устаноўлены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Бела русі ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знаходзілася каля 2 млн салдат і афіцэраў рускай арміі. Многія прадпрыемствы былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык. Пад канец 1915 г. тут працавала толькі 139 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Большая іх частка была перапрафіліравана на выкананне ваенных заказаў. Вялікую шкоду нанесла вайна сельскай гаспадарцы Беларусі. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да абарончых работ (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў і інш.) прыцягвалася практычна усё насельніцтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывелы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты у пагалоўі жыве'лы. Усе тэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мае, што не магло не выклікаць, нават ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх і салдацкіх выступленняў. Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні пры-нялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі гарадскую паліцыю, аказалі ўзбро-енае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася у яго праціўніка.
Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад трона. Па прыкладу рэвалюцыі 1905 года 27 лютага ў Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім большасць месцаў атрымалі меньшавікі і эсэры. Дэпутаты Савета імкнуліся авалодаць уладавымі функцыямі. Аднак кіраўніцтва Савета лічыла, што ўлада павінна належыць Дзяржаўнай Думе. 2 сакавіка з прадстаўнікоў Думы быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі кадэты і акцябрысты, а так сама адзін сацыяліст – А.Керанскі. Петраградскі Савет кантраляваў дзейнасць Часовага ўрада. У краіне склалася сітуацыя “двоеўладдзя”. Аднак на Беларусі сітуацыя была яшчэ больш заблытанай. У пачатку сакавіка ў губернскіх цэнтрах і галоўных беларускіх гарадах былі створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў па прыкладу ПетраградаУсе Саветы прызналі кіруючую ролю Петраградскага Савета і Часовага ўрада – пытанні аб нацыянальным самавызначэнні нават не падымалася. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні мясцовай сістэмы кіравання Часовага ўрада. 4 сакавіка з прадстаўнікоў Гарадской думы, Саюза гарадоў, Земскага саюза, мясцовых Ваенна-прамысловых комплексаў, духавенства, палітычных партый быў створаны Часовы грамацкі камітэт парадка, які цалкам падтрымліваў Часовы ўрад і прыняў удзел у фарміраванні вертыкалі ўлады, падпарадкаванай Часоваму ўраду. Колькасць мясцовых аддзяленняў на Беларусі павялічылась з 7 да 30 на восень 1917 годаКадэты аб’явілі вернасць саюзніцкім абавязкам Расіі і ўзялі курс на працяг вайны. Гэта праграма не знайшла падтрымкі сярод салдат і рабочых і асабліва сялян – таму паступова партыя эвалюцыявала да ідэі ваеннай дыктатуры і моцнай улады. Яшчэ адзін уплывовы палітычны цэнтр на Беларусі – гэта Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. З гэтай нагоды там пазней за ўсе губернскія гарады быў створаны Савет – толькі 22 сакавіка. 7-17 красавіка на I з’ездзе салдацкіх і рабочых дэпутатаў армій і тыла Заходняга фронта была выказана падтрымка палітыкі Часовага ўрада на працяг вайны. Але адначасова дэлегаты патрабавалі 8-мі гадзінны працоўны дзень, радыкальнай аграрнай рэформы, умацавання пазіцый салдацкіх камітэтаў. Сяляне беларускіх губерняў так сама правялі пасля рэвалюцыі шэраг з’ездаў. Вераснем 1917 года скончылася афармленне партыйнай мясцовай арганізацыі, якую ўзначаліў А.Мяснікоў, старшыня Мінскага камітэта партыі (створаны ў чэрвені 1917 года). Аднак большасць членаў бальшавісцкай партыі на Беларусі – гэта салдаты Заходняга фронта, якія не з’яўляліся мясцовымі жыхарамі, беларусамі. Актыўна прагрэсіравалі нацыянальныя беларускія партыі, якія так сама прэтэндавалі на роль палітычнага цэнтра. Да лістапада налічвалася 14 нацыянальных партый розных накірункаў. Найбольш масавай партыяй была БСГ, якая мела каля 5 тыс. актыўных членаў. Грамада падтрымала Часовы ўрад, адстойвала стварэнне федэратыўнай Расіі, у склад якой увойдзе аўтаномная Беларусь. 25 сакавіка 1917 года па ініцыятыве БСГ адбыўся I з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. На ім быў створаны выканаўчы орган з’езда – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). З’езд даручыў БНК распрацаваць праект мясцовай канстытуцыі, арганізаваць выбары ў Беларускую краёвую раду, садзейнічаць развіцю беларускай культуры. У склад БНК увайшло 18 чалавек, з іх 10 прадстаўлялі БСГ. Аднак узначаліў камітэт Раман Скірмунт – вядомы як дэпутат Дзяржаўных Дум, буйны памешчык і прадпрымальнік. Аднак Скірмунт не здолеў пераканаць Часовы ўрад прызнаць аўтаномію Беларусі. Выбары ў краёвую раду былі адменены. 8-10 ліпеня 1917 года ў Мінску адбыўся II з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выказаўся за аб’яднанне ўсіх нацыянальных палітычных сіл вакол нацыянальнай ідэі – стварэння беларускай дзяржавы, але пакуль яшчэ ў межах дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. Дзеля выканання гэтай мэты быў створаны выканаўчы орган з’езда – Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (большасць яе склада з БСГ), якую ўзначаліў Я.Лёсік, членамі выканкама былі З.Жылуновіч, А.Смоліч, І.Мамонька, З.Сабалеўскі, У.Фальскі. Рада абвясціла, што будзе дабівацца перадачы зямлі сялянам і абараняць інтарэсы рабочага класа. Аднак пад час летніх выбараў у органы мясцовага самакіравання нацыянальныя партыі не атрымалі падтрымкі, як і бальшавісцкая партыя. Восенню 1917 года з часткі Петраградскай і Гельсінгфорскай арганізацый БСГ была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) якая цалкам падтрымала бальшавікоў і іх курс на паўстанне. Актывісты партыі – А.Чарвякоў, І.Лагун, А.Усціловіч. Унутры Вялікай беларускай рады так сама не было адзінства па спосабах вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем. У ліпені пад час аднаго з палітычных крызісаў Часовы ўрад выкарыстаў сілу для стабілізацыі сітуацыі ў сталіцы. Гэта адзначала канец двоеўладдзя. Частка сацыялістаў увайшла ў склад урада, узначаліў яго эсэр А.Керанскі. Пачалося праследванне дзеячоў найбольш радыкальных партый – асабліва бальшавікоў. У грамадстве ўсё большую папулярнасць набывала ідэя ваеннай дыктатуры, “моцнай рукі”. На роль дыктатара прэдэндаваў галоўнакамандуючы арміяй Л.Карнілаў. Па сутнасці, яго праграма стабілізацыі атрымала падтрымку большасці палітычных партыў і кіраўніцтва Часовага ўрада. 24 жніўня 17 года пачаўся паход арміі Карнілава на Пецярбург. Хутка А.Керанскі зразумеў, што ён будзе пазбаўлены ўлады і аддаў загад аб змяшчэнні Карнілава з пасады галоўнакамандуючага і арышце змоўшчыкаў, толькі магчымасцяў супрацьстаяць арміі Карнілава ў Часовага ўрада не было. Галоўную ролю ў ліквідацыі мяцежа Карнілава адыгралі бальшавікі. Агітацыя ў войску і блакіраванне чыгункі (рабочыя чыгунак былі паслядоўнымі прыхільнікамі бальшавісцкай партыі) прывяло да таго, што Карнілаў амаль не прасунуўся далей за беларускія губерні. А тут ужо быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту для ліквідацыі мяцежа з прадстаўнікоў розных саветаў, гарадской думы і інш. Кіравалі камітэтам эсэр А.Кажэўнікаў і бальшавік К.Ландар. 1 верасня Л.Карнілаў і іншыя генералы былі арыштаваны ў Магілёве. Кіраўніцтва ліквідацыяй карнілаўскага мяцежа значна павысіла аўтарытэт бальшавікоў і іх папулярнасць, асабліва на Заходнім фронце. Да тагож, бальшавікі на Беларусі ў практычнай дзейнасці актыўна кантактавалі з левымі эсэрамі (такіх была большасць), якія не згазділіся са згодніцкай палітыкай Керанскага і яго прыхільнікаў і так сама левымі беларускімі арганізацыямі. У кастр. фронт стабiлiзавауся па лiнii Дзвiнск-Смаргонь-Баранавiчы-Пiнск. У крас. 1917 у вайну уступ. ЗША. 11 лiст. 1918 у Камп’енскiм лесе быу падпiсан мiр. Бел страцiла 318 тыс чал.